• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новае стагоддзе  Зянон Пазьняк

    Новае стагоддзе

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 108с.
    Варшава, Вільня 2002
    97.65 МБ
    Беларуская мова як найважнейшая зьява культуры ёсьць таксама аснова нашай нацыянальнай свабоды і найважнейшы чыньнік эканамічнага разьвіцьця.
    Вось чаму нацыянальная ідэя імкнецца да стварэньня нацыянальнай дзяржавы ў нацыянальнай мове і на нацыянальнай тэрыторыі. Гэта дзеля таго, каб рэалізаваць жыцьцёвы (гэта значыць, духоўны і матэрыяльны) патэнцыял народа, каб стварыць аптымальныя ўмовы духоўнага камфорту і матэрыяльнага дастатку для ўсёй нацыі.
    * * *
    Страты нацыянальнага патэнцыялу і тармажэньне нацыянальнай ідэі нават на сто гадоў, пры ўсіх ускладненьнях, не выглядаюць вялікай бядой, калі б аднавіць незалежную, вольную, нацыянальную дзяржаву, якая б праводзіла палітыку ў інтарэсах нацыі. Тады зусім не спатрэбіцца яшчэ сто гадоў, каб вярнуць страчанае і дагнаць час. Бо калі зьнікаюць перашкоды, тады раней затарможаныя зьявы разьвіваюцца паскоранымі тэмпамі. Паскарэньне — гэта агульны закон разьвіцьця растарможаных працэсаў і назіраецца ўсюды: у мастацтве, у літаратуры, у прыродзе, у грамадзтве. Праз 1015 гадоў нармальнага нацыянальнага разьвіцьця ў паскоранасьці ўжо не існавала б грамадзкай адсталасьці і сьведамасьці, тыпу „зачэм” і „какая разьніца”.
    Але разумеючы закон паскоранасьці, мы павінны ўсьведамляць яго катэгарычную імпэратыўнасьць. Тое, што было перапынена і
    ня зроблена сто гадоў таму, на пачатку стабілізацыі нацыі, тое мусіць быць хутка (паскорана) зроблена цяпер. Пераскочыць праз абавязковыя этапы разьвіцьця, праз абавязковыя ацэнкі і абавязковыя каштоўнасьці — нельга. Яны ў адноўленых умовах павінны быць пройдзеныя імкліва, хоць бы пункцірам, але абавязкова пройдзеныя і замацаваныя. Інакш зьява (у дадзеным выпадку — беларуская нацыя) не рэалізуецца, як сістэма.
    Беларусы, тыя, што, як наш настаўнік, заклапочаныя толькі „сваім” і не прывыклі задумвацца над „нашым”, над агульным, мусяць выразна сабе ўсьвядоміць, што калі беларуская мова ня будзе адроджаная, ня зойме належныя ёй дзяржаўныя, грамадзкія, культурныя і маральныя прыярытэты, то беларуская гісторыя можа неўзабаве скончыцца. Удакладняю: канец гісторыі — гэта катастрофа. Гэта — канец нацыі. Катастрофа суправаджаецца зьбядненьнем і дэградацыяй насельніцтва, стратай уласнасьці, зямлі, прыроды, дзяржавы, вынікаў працы. Нават сваёй працай чалавек перастане распараджацца сам.
    Мы ўжо нешта падобнае выцерпелі ў ХХм стагоддзі. I таму цяпер, калі цудам засталіся жыць, нам цяжка падняцца з каленяў.
    * * *
    Функцыя нацыянальнай мовы ў нацыянальным грамадзтве — усеабдымная: ад духоўнага да эканамічнага выяўленьня. Аднак ня ўсюды яна выяўляецца непасрэдна. I ў гэтым хаваецца адна з цяжкасьцяў у разуменьні сутнасьці нацыянальных каштоўнасьцяў для саветызаванага чалавека.
    Найбольшая складанасьць для новага беларускага Адраджэньня палягае яшчэ і ў тым, што за сто гадоў моцна зьмяніліся ўмовы і дачыненьні ў Эўропе. Пэрыяд утварэньня нацыяў якраз закончыўся ў першай чвэрці ХХга стагоддзя. Нацыянальная ідэя ў міжнароднай сьведамасьці стала як бы не актуальнай, бо гэта ўжо пражыты і пройдзены этап. А значыць аслабілася і гатовасьць да міжнацыянальнай салідарнасьці.
    3 80х гадоў мінулага стагоддзя пашырылася ў сьвеце ідэя інтэрнацыянальнай дэмакратыі, уздымаецца на катурны міжнародная дактрына „правоў чалавека”, узмацняюцца лібэральныя імкненьні да інтэграцыі Эўропы і глябалізацыі сьвету. Міжнародныя дэмакраты і міжнародныя лібэралы працуюць разам над стварэньнем новых дэмакратычных супэрімпэрыяў, супэрдзяржаваў.
    Для прадстаўнікоў гэтай звышідэалёгіі (гэтай дэмакратыі uber alles) нашыя, актуальныя для нас, нацыянальныя праблемы стогадовай даўніны, наша балючасьць, нашае роспачнае імкненьне выкараскацца з той бяздоннай курапацкай ямы, куды ўсадзілі наш народ недабразычліўцы, нашае стараньне ўратаваць найперш нашу мову ды незалежнасьць — усё гэта здаецца ім (шмат каму) анахранізмам. Бо ў іх мова, культура, незалежнасьць — само сабой зразумелае, яны з гэтым нарадзіліся і думаюць, што ўсё гэта існуе натуральна, у парадку рэчаў, як горы, рэкі і даліны.
    Але ж у нас — ня так. Мы мусім, паскорана мусім (!) прайсьці этап дзяржаўнага ўсталяваньня нацыянальных каштоўнасьцяў і стабілізаваць нацыю разам з дэмакратыяй. Інакш у нас ня будзе будучыні.
    Мы ня можам ігнараваць аб’ектыўныя законы разьвіцьця. Нам трэба дагнаць гісторыю. Мы маем на гэта найвялікшае права. Бо нас зьнішчалі, нам не давалі жыць.
    Побач з фактарам пераменаў, якія адбыліся на працягу ХХга стагоддзя і ўскладнілі беларускую палітыку, застаўся нязьменны чыньнік — Расея, зь яе шавінізмам, імпэрскімі амбіцыямі і непрыхаванымі вялікадзяржаўнымі прэтэнзіямі на Беларусь. Гэты чыньнік небясьпечны. Калі б ня ён, не карэляцыя і не ўзаемадзеяньне яго з пераменамі ў сьвеце, беларускіх праблемаў у такім выглядзе, у якім яны існуюць сёньня, проста ўжо б не было.
    64
    
    Бальшавіцкі генацыд — гэта вельмі істотны аспэкт у беларускай трагедыі. Ніхто ня мае права і ніхто ня можа падважваць і адмаўляць нашу незалежнасьць, нашу беларускую мову, нашыя сымвалы, нашу свабоду, адзінства зямлі і гісторыі, не спытаўшыся тых амаль трох мільёнаў беларусаў, якіх нявінных забілі ў часе тэрору. Тых беларускіх пісьменьнікаў, інтэлігентаў, вучоных і простых сялянаў, якіх расстралялі толькі за тое, што былі беларусамі.
    * * *
    Якая ж яна, нашая сьвятая для нас, Беларуская Мова? Ці можна неяк глянуць на яе збоку, каб ацаніць аб’ектыўна? Як яна гучыць для іншых, як яе ўспрымаюць?
    Кожная свая мова для кожнага народа — найлепшая і найпрыгажэйшая. I гэта правільна. Бо ў мове выяўляецца сутнасьць натуры народа, які яе стварыў, відаць яго душа, адбіваецца сваісты склад розуму і манера думаньня, матэрыялізуюцца рытмы духа і цела (гэта значыць, тэмпэрамэнту). Таму ў кожнай мове ёсьць свой харакгэрны рытм, свая мэлёдыя і сваё гучаньне, а лексіка падпарадкаваная вобразнай сістэме ўспрыняцьця сьвету людзьмі, якая ў розных этнічных супольнасьцяў (першасных носьбітаў мовы) адметная.
    Гэтым тлумачыцца зьдзіўляючая для некаторых дасьледчыкаў зьява, што разумовыя і творчыя здольнасьці чалавека найлепш выяўляюцца ў роднай для яго мове. Тут рэалізуецца сумоўе — гарманізацыя рытмаў, распазнаўчых знакаў, найкарацейшых дарог паміж розумам, душой, тэмперамэнтам цела і мовай чалавека. Дасягаецца склад (камплект) аптымальнасьці асобы.
    Гэта ня толькі тэарэтычныя разважаньні. Там, дзе можна прааналізаваць зьяву на масавых прыкладах і ў шырокай практыцы, вынікі відавочныя. У пачатку 90х гадоў, калі ўзьнікла, нарэшце, магчымасьць адчыніць беларускія школы ў гарадах і разьвіваць беларускае школьніцтва, то праз нейкі час было зафіксавана, што беларускія дзеці ў беларускіх школах лепш пасьпяваюць, лепш вучацца, лепш засвойваюць матэрыял і лепш разьвіваюцца, чым беларускія дзеці ў такіх жа рускіх школах. Гэта натуральна. Адбылася гарманізацыя сваістага складу мовы і чалавека, аптымалізацыя разьвіцьця асобы. Карацей, сваё спаткалася са сваім.
    Аналягічную зьяву заўважылі таксама нашыя фальклярысты. Ёсьць шмат сьведчаньняў такога роду, калі беларус, які сфармаваўся ў горадзе, у рускай мове, і ўспрыняўшы ўсе праявы савецкай эрзацкультуры, апынуўся раптам у вясковым асяроддзі сярод удзельнікаў аўтэнтычнага фальклёру і нечакана, пад уплывам эмоцыяў і ўзрушэньня, уключаўся ў народныя танцы ды сьпевы. У яго выяўляліся характэрныя рухі танцу і характэрныя прыёмы народнага сьпяваньня. Ён пачынаў ужывацца ў фальклёрнае дзеяньне, і гэтае дзеяньне, невядомае яму раней, аказваецца, не было для яго чужым.
    Людзі кожнага народу, кожнага этнасу валодаюць характэрнымі рухамі, якія стасуюцца зь іхняй псіхалёгіяй, з эмацыйным станам, думкамі і мовай, на якой яны гавораць. Гэта мы называем этнаплястыкай. Гарманізацыя яе з мовай таксама накіраваная на аптымальнае выяўленьне асобы чалавека.
    Аказваецца, нацыянальная мова зьяўляецца ня толькі галоўным чыньнікам сацыяльнапалітычнага адраджэньня нацыі, ня толькі зьвязваючым элемэнтам нацыянальнай культуры, але і фактарам найлепшага разьвіцьця асобы чалавека, перашаснай умовай яго гарманічнага існаваньня.
    * * *
    Аднак за 73 гады вырабленага гвалту над беларускай мовай за часы СССР, што афіцыйна прыкрываўся нібыта палітыкай білінгвізму ў Беларусі, сярод вялікай часткі насельніцтва стварылася вельмі некарысная зьява для беларускай культуры, менавіта, крэалізацыя (дэструктыўнае зьмешваньне) беларускай і рускай моваў. У выніку шмат беларусаў (як правіла, людзей невысокага культурнага ўзроўню) гаворыць цяпер на гэтакай зьбедненай „паўмове” ці на своеасаблівай піджынрускай (гібрыднай) мове. (Успомнім „клясычныя” прамовы Старшыні Вярхоўнага Савета Мікалая Дземянцея. Ёсьць і сьвежыя прыклады.)
    Трынаццаць гадоў таму мне ўжо прыходзілася пісаць пра
    ТРЕНДННГ ДЬЮТН ФРН
    224003, Брест, ул. Гоголя, 48
    (Фота: „Ніва"
    Чарговы „обшчэчэлавечэскі”: Дую сьпік Беларэйшан?
    разбуральныя вынікі прымусовага двухмоўя на Беларусі. (Радуга, — Таллйнн, 1988, №4) Тады беларускарускі „піджын” я назваў беларускім словам „трасянка”, ня думаючы, што гэты тэрмін прыжывецца потым ў паняцьцях пра мову. Цяперака я паўтару тут некаторыя палажэньні.
    Паўмова „трасянка” — галоўная прычына абмежаванага культурнага ўзроўню. (I цяпер мы разумеем, чаму. Крэалізацыя — гэта не ўзбагачэньне, а зьніжэньне культуры мовы, якое адлюстроўвае ўпадак культуры асобы.) Культурны чалавек не размаўляе на крэалізаваным піджын. Таму сфэра распаўсюджаньня „трасянкі” за савецкія часы — сярэднія і ніжнія стратыграфічныя сацыяльныя пласты. Грамадзкая лякалізацыя гэтай паўмовы, у сваю чаргу, забясьпечвае рэпрадукцыю і сацыяльную ўстойлівасьць „трасянкі”, а значыцца, і нізкага ўзроўню духоўнай культуры, якая ў цэлым выяўляе тут тэндэнцыю да далейшага зьніжэньня. Яшчэ ў 6080х гадах стварылася сітуацыя, калі прычына і вынік бескультур'я зьвязаныя неразрыўна, гэта значыць, прычына (паўмова) выступае вынікам, а вынік — прычынай.
    Паўмоўе значнай часткі насельніцтва Беларусі вельмі згубна адбіваецца на разьвіцьці культуры. Разумовая энэргія народа траціцца і не атрымлівае разьвіцьця. Прымусовы савецкі білінгвізм ігнараваў аксіёму, што без вызначэньня прыярытэту чалавек ня
    65
    можа адначасна разьвівацца і існаваць у двух культурах. Дызарыентаваная асоба не атрымлівае паўнавартаснага духоўнага разьвіцьця. Паўмоўны індывідыум не адчувае тонкасьцяў духоўных сувязяў (што, дарэчы, засяроджана ў мове і выяўляецца праз гаворку), дрэнна думае абстрактнымі паняцьцямі, часта ня ў стане тэарэтычна асэнсаваць зьяву, а калі і разумее больш складаныя дачыненьні, то ня ўмее іх выказаць, сфармуляваць і выразна растлумачыць субяседніку. Пачынаецца пакутлівы падбор словаў, неадэкватнае ўжываньне паняцьцяў, заіканьне і спыненьне на кожнай дрэнна дапасаванай фразе, „эканьне”, „мэканьне” і г.д. Тут праяўляецца не паталягічнае заіканьне, а тармажэньне сьвядомасьці, прыпыненьне на кожным слове як вынік разбалянсаванасьці думаньня і моўнага выяўленьня, як вынік неразьвітых здольнасьцяў апэраваць паняцьцямі і невалоданьне сістэмнай структурай мовы (бо ў „паўмове”, між іншым, адзінай структуры няма).