• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новае стагоддзе  Зянон Пазьняк

    Новае стагоддзе

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 108с.
    Варшава, Вільня 2002
    97.65 МБ
    Прырода таксама валодае такімі асаблівасьцямі ў выяўленчым сэнсе яе вобразу. I гэта (аснова асаблівасьцяў) якраз паддаецца дакладнаму вывучэньню і дасьледваньню. Распрацаваныя пэўныя сістэмы. Так што тут няма містыкі.
    Беларуская прырода — унікальная зьява, зьбег выдатных геалягічных, геаграфічных, кліматычных, марфалягічных, экалягічных, флярыстычных, гідралягічных і дэмаграфічных
    абставінаў, якія ствараюць сваісты вобраз прасторы і аўру прыроды, у якой прыхільна і добра жывецца сваістаму чалавеку, які здольны гэтае Боскае хараство (падкрэсьліваю: пагрунтаванае на аб’ектыўнай прыроднай аснове) адпаведна ўспрыняць, цаніць, шанаваць і любіць.
    Вось тут і ўзгадавалася ўзаемасувязь паміж беларускім чалавекам і беларускай прыродай. Пра іншыя дачыненьні ў сфэрах народнага і нацыянальнага грамадзтва мы ўжо гаварылі вышэй.
    * * *
    Мушу падкрэсьліць яшчэ раз, што на нацыянальным узроўні разьвіцьця нацыянальныя каштоўнасьці грамадзтва ацэньваюцца і ўсьведамляюцца ім у значэньні ідэй.
    Клопат, пачатак, ініцыятыва ў пытаньні разьвіцьця сьведамасьці заўсёды зыходзіла і мусіць зыходзіць ад энтузіястаў, ад эліты нацыі. Эліта не павінна чакаць нацыянальнай ініцыятывы зьнізу і абвінавачваць людзей у бяздзейнасьці, бо нацыянальная ініцыятыва заўсёды ішла зьверху (гэта значыць, ад сьведамых людзей — ад ідэйнай эліты).
    Ініцыятыва эліты — гэта ня заклікі. Гэта ёсьць асьветніцкая праца і дзейнасьць у нацыянальных інтарэсах ва ўсіх сфэрах грамадзкага жыцьця. Нацыянальная сьведамасьць грунтуецца ўжо ня толькі на жыцьцёвай прасторы (ізноў жа, паўтаруся), ня толькі на займаемай тэрыторыі, ня толькі на прыродзе, але на нацыянальнай ідэі, нацыянальных інтарэсах і нацыянальных каштоўнасьцях (мове, культуры, гісторыі, дзяржаве і г.д.)
    Істотна аднак тое, што нацыянальная ідэя можа рэалізавацца (у форме нацыянальнай дзяржавы) толькі на нацыянальнай тэрыторыі. Іншых прыкладаў у гісторыі не існуе.
    Азначэньне нацыянальнай тэрыторыі мае праграмны сэнс для беларускага Адраджэньня.
    „Наша зямля, найіа нацыянальная тэрыторыя ад пачатку існаваньня на ёй людзей ёсьць наша зямля, — адзначаецца ў дакумантах беларускага Адраджэньня. — На ёй мы, беларусы, і нашы продкі жылі спрадвеку. На ёй мы стварылі нашу гісторыю, культуру і дзяржаву. Наша зямля ёсьць часткай нас самых, нашага гістарычнага, культурнага і нацыянальнага існаваньня. Нічога няма даражэйшага за нашу Беларускую зямлю. Наша зямля непадзельная, недатыкальная, сьвятая.
    Аніхто — ніякі чалавек, ніякая група людзей, ніякі дзяржаўны ворган, ніякая краіна, ні Беларуская дзяржава, ні Беларускі народ — ня можа распараджацца лёсам Беларускай зямлі, бо яна належыць ня толькі нам, ня толькі тым, хто жыве цяпер, але й будучым пакаленьням беларусаў, датуль, пакуль будзе наш род у Сусьвеце.
    Наша зямля ёсьць наш вечны Дом, вечная спадчына, якая сягае за межы часу — непадзельны маярат, асьвечаны найвышэйшым гістарычным правам і найвышэйшым абавязкам, неад'емная каштоўнасьць беларускай нацыі. Нашу Беларускую зямлю трэба любіць, берагчы, шанаваць, абараняць ад страты і спусташэньня, умець змагацца за яе. ” (Праграма Партыі БНФ, 1999 г.)
    Нацыянальная тэрыторыя адыграла гістарычную ролю ў самапазнаньні і самаўсьведамленьні нас як народа, паспрыяла фармаваньню нашага этнічнага характару, псіхалёгіі і мэнтальнасьці, была і ёсьць нашай жыцьцёвай прасторай, дзе мы можам гістарычна (гэта значыць — і ў будучыні, вечна і бясконца) жыць, разьвівацца і існаваць.
    Беларуская тэрыторыя, гэтак жа, як Беларуская мова і Беларускі народ, ёсьць найвялікшай каштоўнасьцю беларускага быцьця на Зямлі.
    8 сьнежня 2001 г., Варшава.
    78
    5.	БЕЛАРУСКАЯ ІДЭЯ
    Першаснай інтэлектуальнай і духоўнай каштоўнасьцю нацыі ёсьць Нацыянальная ідэя. Без яе нацыя ня можа ні ўзьнікнуць, ні існаваць. Гэта ёсьць нацыянальная ідэалёгія: ўсьведамленьне неабходнасьці незалежнага нацыянальнага існаваньня; стварэньне нацыянальнай дзяржавы; разьвіцьцё нацыянальнай культуры; усьведамленьне нацыянальнай самакаштоўнасьці самых сябе (народа, нацыянальнай супольнасьці).
    Асэнсаваньне Нацыянальнай ідэі і дэтэрмінацыя яе (прычыннаабумоўленая сувязь) з кожнай нацыянальнай асобай ёсьць чыньнікам нацыянальнай сьведамасьці грамадзтва.
    Палітычная практыка і гісторыя краінаў паказала, што калі ў грамадзтве няма „першаснай каштоўнасьці нацыі” ці калі Нацыянальная ідэя нясьпелая, а нацыянальная сьведамасьць людзей невысокая, то ніякія іншыя перавагі, нават вельмі значнага матэрыяльнага кшталту, не дапамогуць грамадзтву самаразьвіцца, сцьвердзіцца і свае перавагі рэалізаваць.
    Hi багатыя прыродныя рэсурсы, ні вялікая колькасьць маёмных, адукаваных людзей, ні культурная спадчына гістарычнага мінулага, ні разьвітая эканоміка — нішто не паспрыяе, калі насельніцтва не ўсьведамляе агульных інтарэсаў і агульных каштоўнасьцяў нацыі, калі не разумее абсалютнай нацыянальнай каштоўнасьці самых сябе, сваёй супольнасьці, мовы, культуры і гісторыі. Такое грамадзтва страціць свае багацьці, апынецца ў залежнасьці ад іншых, дэградуе, занепадзе.
    Прывяду прыклад. У 1991 годзе (у год аднаўленьня незалежнасьці і ліквідацыі ўлады КПСС) Беларусь, адносна сваіх суседзяў (Польшчы, Летувы, Латвіі, Украіны) была самай перадавой краінай па жыцьцёвым узроўні. У Беларусі (адносна гэтых краінаў) была добра разьвітая структура таварнай вытворчасьці і эканомікі, высокая навукаёмкасьць вытворчасьці, збалянсаванасьць прамысловасьці, стратэгічная вытворчасьць, нафтавая, хімічная, электронная, аптычная, тэкстыльная і харчовая, транспартная і г.д. Тут была найлепшая ў былым СССР чыгунка, найлепшая сельская гаспадарка, найбольшая колькасьць ворнай зямлі ў Эўропе з разьліку на душу (каля аднаго га). Тут была высокаразьвітая фундамэнтальная і ўжытковая навука, структураваная сістэма сярэднеспэцыяльнай і вышэйшай адукацыі, добры ўзровень медыцыны, высокі ўзровень і вялікі працэнт адукаваных спэцыялістаў, добрая кваліфікацыя рабочых і агульная адукацыя насельніцтва, наяўнасьць важных прыродных рэсурсаў.
    Ніводкая з пералічаных краінаў ня мела тады такога становішча. Эканамічны патэнцыял Беларусі перавышаў патэнцыял значна большай па насельніцтву Польшчы (ня кажам ужо пра войскі і ўзбраеньні).
    Цяпер, аднак, праз 10 гадоў Польшча — ўжо ў НАТО, краіна з рынкавай эканомікай, мае эўрапейскі выгляд, зьбіраецца ў Эўразьвяз. Пайшлі наперад Балтыйскія краіны, умацавалі валюту, будуюць новую гаспадарку. Нават Украіна, дзе быў даволі нізкі жыцьцёвы ўзровень і вельмі складаныя праблемы ў эканоміцы, выбралася на лепшую пэрспэктыву, добра ўспрымаецца ў сьвеце.
    Толькі ў Беларусі за гэты час усё змарнавана. Яна зьбяднела, зьехала найніжэй і само існаваньне яе дзяржаўнай незалежнасьці пастаўлена пад пагрозу.
    У чым жа прычына, чаму так сталася ў краіне, якая рэальна магла б быць наймагутнейшай і найбагацейшай на Усходзе Эўропы, гэтакім усходнеэўрапейскім драконам, як спрабавалі ўжо характарызаваць яе будучыню.
    Так, згодзен, ёсьць пытаньне зьнешняй палітыкі. Расея адчула ва ўзвышэньні незалежяай Беларусі сьмяртэльную небясьпеку для
    сябе, для існаваньня яе як імпэрыі, для таемных мараў усё вярнуць. Эканамічна магутная, з высокім жыцьцёвым узроўнем Беларусь паўплывала б на ўвесь рэгіён як станоўчы прыклад, стала б зьвязваючым зьвяном новага жыцьця ва Усходняй Эўропе. Імпэрскія ўплывы Расеі тут бы вельмі аслабелі, прышлося б разьвітацца з імпэрскімі марамі на Захадзе і будаваць раўнапраўныя дачыненьні.
    Таму беларускі напрамак быў аб’яўлены кірункам нумар 1 па важнасьці ў расейскай зьнешняй палітыцы, і ўся магутнасьць яе спэцслужбаў, дыпляматыі, хітрасьць розумаў „гайдароў” і так званых „расейскіх дэмакратаў” запрацавалі ў зададзеным рэжыме.
    Менск, 1997. Змагар за Беларусь.
    Яны дасягнулі вынікаў. Беларусь узначаліў свой прарасейскі кіраўнік, які дапамог расейскім спэцслужбам ажыцьцявіць акупацыю беларускай улады знутры.
    Аднак зьнешнія прычыны — гэта ўсё ж недастатковае тлумачэньне заняпаду Беларусі. Адсутнасьць шырокага разуменьня ў беларускім грамадзтве таго, што рэальна адбылося і адбываецца, адсутнасьць рэальнага і шырокага супраціўленьня ўнутранай акупацыі гавораць аб тым, што прычына — ўнутры.
    Ва ўсіх суседніх краінах не было такога матэрыяльнаэканамічнага ўзроўню, як у Беларусі, але існавала галоўнае, што рабіла іх моцнымі, гарантавала нацыянальнае і дзяржаўнае існаваньне і разьвіцьцё. Гэтае галоўнае — высокая нацыянальная сьведамасьць людзей, нацыянальная самасьвядомасьць грамадзтва. Гэта зрабіла іх свабоднымі, гэта дапамагло стварыць ім нацыянальную дзяржаву і падняцца зь нізін.
    79
    Беларусь, якой пасьля вайны за часы СССР, ня гледзячы на вынішчэньне і генацыд, пашанцавала акамуляваць сваю працу ў сістэме савецкай гаспадаркі і часткова ўтрымаць яе вынікі на сваёй тэрыторыі, гэтай працавітай Беларусі не ўдалося захаваць на ўзроўні сваю нацыянальную культуру. Краіна страціла беларускую школу (якая фармуе беларускую асобу), не зьберагла павагу да беларускай мовы ў грамадзтве, трапіла пад навалу шалёнай саветызацыі, дэнацыялізацыі і русіфікацыі.
    У пачатку 90х гадоў у беларускім грамадзтве было ўсё для новага годнага нацыянальнадзяржаўнага эўрапейскага разьвіцьця. Але не было галоўнага: моцнай нацыянальнай сьведамасьці людзей. У выніку — наша грамадзтва страціла ўсе свае матэрыяльныя перавагі і магчымасьці, апынулася перад пагрозай страты незалежнасьці, народнай маёмасьці і ўвогуле — гістарычнага існаваньня.
    Вось што такое нацыянальная сьведамасьць людзей. Гэта калектыўны розум нацыі. Гэта сьведчаньне існаваньня духоўнай індывідуальнасьці народа, якая дзейнічае разумна, паводле агульнай неабходнасьці патрэбаў і інтарэсаў нацыі.
    Калі б у 1991 годзе гэтая беларуская нацыянальная сьведамасьць ужо б была адроджана, лёс Беларусі быў бы іншым.
    Незалежнасьць Беларусі вярнуў беларускі нацыянальнадэмакратычны авангард (гэта значыць Народны Фронт, і ўсе, хто вакол яго). Першыя, што нацыянальна адрадзіліся, рынуліся на сьведамае і сьвятое змаганьне і малою сілаю —перамаглі. Гэта было няпроста. Бо справа вымагала выключнасьці, не цярпела прамаруджаньня, нясьмеласьці і памылак.
    Але далей, каб вырашыць пытаньне новай нацыянальнай улады і новай нацыянальнай дзяржавы, трэба было абаперціся на сьведамае гэтым нацыянальным задачам грамадзтва, на сьведамыя грамадзкія сілы. Сілаў было замала.