• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новае стагоддзе  Зянон Пазьняк

    Новае стагоддзе

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 108с.
    Варшава, Вільня 2002
    97.65 МБ
    Ужо летам 1992 года Масква (у асноўным спэцслужбы), злучыўшыся з беларускай каляніяльнай адміністрацыяй (урадам і намэнклятурай) перайшла ў наступ на вольную Беларусь.
    * * *
    Нацыянальная ідэя — гэта ідэя аб’яднаўчага выбару. Гэта абазначае, што яна ня ёсьць ідэяй кампрамісу, але — прынцыпу. Тут трэба выбіраць: альбоальбо. Але тым часам гэта ёсьць ідэя менавіта аб’яднаўчая для ўсіх, нават калі б спачатку за ёй стаяў толькі адзін чалавек, ці двох, ці — невялічкая група.
    Чаму гэтак ёсьць? Таму што Нацыянальная ідэя — нішто іншае, як выніковая, практычная і ўнівэрсальная мэта, якая аб’ектыўна вынікае з жыцьцёвага становішча і з духоўных інтарэсаў народа.
    Нацыянальную ідэю ніякі мудрэц не прыдумаў. Яе нарадзіла нацыя. Людзі аднае культуры, аднае мовы, аднае гісторыі, тэрыторыі, знаходзячыся ў аднолькавых сацыяльнапалітычных умовах, паступова ўсьведамляюць аднолькавую нацыянальную неабходнасьць. Нават тыя, што з пабочных прычынаў спачатку не разумелі і не прымалі Нацыянальнай ідэі, ці тыя, што былі да ўсяго абыякавыя. Нацыянальная ідэя, пашыраючыся, разьвіваючыся, увасабляючыся і сцьвярджаючы сябе, паступова набірае падтрымкі, бо аб’ектыўна — не супярэчыць грамадзкім інтарэсам народа, а толькі выяўляе і фармулюе іх. Нацыянальная ідэя рухаецца як шлях нацыянальнай праўды. Кожны ў народзе знаходзіць там свой інтэрас, яна ня ёсьць ідэяй абстрактнай, але канкрэтнай формулай, абапертай на агульнае народнае дабро.
    Уявім найпрасьцейшыя прыклады. Калі, магчыма, вельмі простаму чалавеку тлумачыць: ты працуеш на зямлі і хочаш мець яе ва ўласнасьць. Ты атрымаеш такую квоту зямлі, якую зможаш апрацаваць. Дадзім табе трактар наперад, у кошт крэдыту. Выплаціш крэдыт з ураджаю, паступова, за 10 гадоў. Гарантуем табе, што прадасі сваю бульбу і жыта. Але дзеля гэтага нам усім
    разам трэба стварыць сваю дзяржаву з сваіх людзей, каб мець свае законы „пра твой трактар”, тваю зямлю і гарантыі прадажы жыта на ўнутраным рынку, пра твае падаткі і мыта на межах (каб абараніць тваю працу) і г.д. To ўрэшце рэшт, ці ні пагодзіцца з гэтым чалавек?
    Альбо пытаем: калі мы з табой будзем мець сваю беларускую ўладу, то ці будзе яна пераймяноўваць тваю вёску Быкоўшчына ў вёску „Сірэнь”?
    Нацыянальная ідэя, нават у дэталях, у самым простым, — гэта ідэя здаровага сэнсу. Яна свая. Таму яна аб’яднаўчая, патрабуе асьветніцтва, тлумачэньня сваім людзям, і змаганьня за яе — з чужой палітыкай.
    Той жа прыклад, але ў рэчышчы ідэі абстрактнай (чужой, нездаровага сэнсу). Ты працуеш на зямлі, але ня маеш яе. Давай адбяром у тых, хто мае яе шмат, і дадзім табе, колькі трэба. Але потым — абагулімся, складзем зямлю ў вадно, разам з жывёлай і інвэнтаром. I будзеце ўсе разам, такія, як ты, на ёй працаваць. Бульба і жыта — агульныя. Частку ўраджаю падзеліце паміж сабой, а астатняе — Маскве, за тое, што нас аберагае і намі кіруе. Быкоўшчыну назавем „Камінтэрн”.
    Тлумачэньні, мяркую, непатрэбныя. Як укаранялася гэтакая ідэя — добра ведама. Яе не растлумачыш, не пакажаш, не дакажаш і ня ўспрымеш, ці ты адукаваны, ці ты неадукаваны. Бо яна не вынікае ні з жыцьцёвых абставінаў, ні з сацыяльных патрэбаў, ні са здаровай лёгікі. Гэта тыповая разбуральная, разьяднаўчая ідэя, не адпаведная жыцьцю, якая (каб існаваць) патрабавала маўзэра, калючага дроту і лёзунгу: „Хто ня з намі, той супраць нас.”
    * * *
    Нацыянальная ідэя ёсьць ідэяй прынцыпу і выбару, але (як я ўжо адзначыў) — не канструкцыяй кампрамісаў. Некаторыя наіўныя людзі (зрэшты, і зацятыя дэмагогі таксама) шчыра мяркуюць, што ва ўсіх выпадках грамадзкіх сутыкненьняў і суперніцтва процілеглых тэндэнцыяў у палітыцы ды сярод людзей, трэба заўсёды не канфліктаваць, а шукаць нечага агульнага, прыймальнага для ўсіх. Такія людзі здаюцца палітычнымі мудрацамі, разважаюць то пра „цэнтрызм”, то пра „мастацтва кампрамісу” і г.д., думаючы, што валодаюць унівэрсальнай тэхналёгіяй дэмакратыі.
    Квінтэсэнцыю такой „тэхналёгіі” выявіў некалі ў польскім Сэйме наш беларускі сэнатар Аляксандар Уласаў: „Усё будзе добра, панове, — зьвяртаўся ён да сэнатараўдыскутантаў, — толькі нічога ня трэба рабіць”.
    Кампраміс магчымы (і можа быць плённым) па збліжаных і альтэрнатыўных пазыцыях. Сутнасьць жа ў тым, іпто ў Нацыянальай ідэі не існуе нацыянальнай альтэрнатывы. Яе абагуленасьць — абсалютная. Яе альтэрнатыва знаходзіцца за межамі нацыі і зьяўляецца — антаганізмам. Кампраміс паміж антаганізмамі, практычна, немагчымы (альбо — альбо). Хіба што гэта будзе кампраміс абсурду.
    He існуе здаровага кампрамісу, скажам, паміж антаганізмам жыцьця і сьмерці: быць ці ня быць. Але аб’яднаўчы сэнс для людзей (здаровы сэнс), ня гледзячы на дыямэтральную супроцьлегласьць ідэяў, знаходзіцца ў пазыцыі жыцьця: „Быць.”
    Значыцца, калі мы гаворым „быць”, — мы можам урэшце ўсіх аб’яднаць, хоць бы бальшыня меркавала зь нейкіх прычынаў, што „быць” — ня трэба.
    За „быць” (гэта значыць, жыць) — трэба змагацца, бо жыць — мусім усе.
    Добра, што за часы Хрыста не было дэмакратыі. A то арганізавалі б „круглы стол” па дасягненьні кампрамісу паміж Хрыстом і фарысеямі.
    Ідэя ад ідэі розьніцца, і ня ўсё — дзеліцца папалам. Каб разумець гэта, Бог і даў чалавеку розум.
    80
    Калі глянуць на гісторыю эўрапейскага Адраджэньня ў XIX стагоддзі, то ўбачым якраз такую аб’яднаўчую карціну: рух Нацыянальнай ідэі ад малога — да вялікагга, праз асьвету і змаганьне і нясеньне Крыжа дзеля шчасьця і будучыні ўсяго народа. Гэта такое змаганьне, дзе кожны венгр, ці кожны чэх, ці кожны беларус быў у Нацыянальнай ідэі — сябрам.
    * * *
    Пэўная катэгорыя людзей у Расеі і іхныя прадстаўнікі ў Беларусі вельмі ня любяць Беларускую Нацыянальную Ідэю. Але заўважана, што яны яе і баяцца. Пакусваюць, ды зпадцішка, скрытна, між іншым, не ўдаючыся ў вялікія разважаньні. А так, звычайна, робяць выгляд, што яе няма. Ды й самы яны, маўляў, амаль клапоцяцца пра Беларусь, шукаюць, быццам бы, шляхоў выхаду (у Расею, вядома).
    Мітусьня ўсё гэта, пустата і дэмагогія. Пераможа праўда, бо такая яе прырода. Беларусь была і будзе. Але за Беларусь трэба змагацца.
    Каб змагацца, трэба быць разам. Аб’яднаць беларусаў можа толькі Белларуская Ідэя. А гэта ёсьць Ідэя нашага вольнага нацыянальнага жыцьця ў незалежнай Беларускай дзяржаве. Беларусаў ня можа злучыць чужая Нацыянальная ідэя, ці чужая дэмакратыя, а толькі — разлучыць. Вось чаму за сваю ідэю трэба змагацца супраць чужароднага.
    Сапраўды так. Ёсьць толькі адна дарога выратаваньня Беларусі: узмацняць Беларусь, берагчы ўсё беларускае. Супраціўляцца зьнішчэньню, русіфікацыі, этнацыду. Нельга цярпець, каб нас паніжалі, тапталі ў гразь наша імя, зьневажалі нашу мову і род, забіралі маёмасьць.
    Як гэта ня дзіўна, але, каб абараніцца, трэба вельмі ня шмат: адчуць гонар за свой народ і адказнасьць за ягоную будучыню.
    28 траўня 2002 года, Варшава.
    6.	КУЛЬТУРА, ГІСТОРЫЯ, МАЁМАСЬЦЬ
    Часам гаворыцца, што чалавек — гэта культура. У гэтым ёсьць сэнс. Дакультурны чалавек мусіў бы быць часткай прыроды (ці больш сьцісла — жывёльнага сьвету), Ці быў дакультурны пэрыяд у чалавека на Зямлі, сказаць цяжка, хоць дзеля гэтакага меркаваньня хораша выбудоўваецца лягічны ланцужок і пад рукой — розныя прыклады. Але пакуль што гэта ўсяго толькі навуковалягічныя канструкцыі, а не дакладная навуковая сістэма. Тым ня менш, мы мусім карыстацца тым, што маем, — лёгікай вылучэньня чалавека з прыроды, абапіраючыся на фрагмэнты дакладных ведаў.
    Калі прааналізаваць значэньне, гісторыю і сэнс слова „культура”, то прыходзім да высновы, што яно выяўляе асноўнае паняцьце і спосаб чалавечага існаваньня на Зямлі. Культура — гзта ўсё, што створана рукамі і розумам чалавека. Вышэй культуры ёсьць толькі Бог і прырода.
    Вылучэньне чалавека з прыроды — гэта быў шлях у культуру. Чалавек, утвараючы культуру, сам зьяўляецца яе стварэньнем (у сфэры культуры ён стварае сябе). У той жа час чалавек ёсьць часткай прыроды і Боскага Духу.
    Мяркуючы пафілясофску, чалавек, разьвіваючыся ў культуры, ёсьць зьявай прыроды, якая, надзеленая Боскім Духам, пазнае сама сябе. Таму сэнс культуры — у чалавеку.
    Ня цяжка зразумець, што фізічны чалавек у прынцыпе ня можа выйсьці за межы прыроды (усяго існага), а фізічнае жыцьцё чалавецтва абмежавана пэрыядамі прыродных пераменаў.
    Таму чалавек ня можа быць „царом прыроды”, як сцьвярджалі неадукаваныя людзі, бо прырода ў анталягічным сэнсе — бясконцая (адваротна пэрспэктыўная ў шырыню) і ў гнасеалягічным зьмесьце — непазнавальная (проста пэрспэктыўная).
    У чым жа тады зьмест культуры, калі яна, існуючы паралельна, ня можа выйсьці за межы прыроды?
    Культура гэта ёсьць духоўнае цела фізічнага чалавецтва, форма, у якоіі разьвіваецца чалавек. Гэта нібы дом, які людзі могуць абсталяваць, як сьвятыню, як храм, альбо ператварыць яго ў хлеў. Бо чалавек культурны, у адрозьненьне ад істоты прыроднай (жывёлы), валодае свабоднай воляй.
    Пераходны, канцовы сэнс культуры можна зразумець, калі разглядаць яе як асяроддзе дзеля ўдасканаленьня чалавечай душы і разьвіцьця чалавечага духу (гэта значыць, як сфэру выяўленьня вечнага розуму).
    Мы, беларусы, ствараючы і адраджаючы нашу культуру, ніколі не павінны забывацца пра вечнасны, духоўны сэнс народнага існаваньня.
    Ёсьць таксама вузкае разуменьне тэрміну культуры. Яно ўключае ў сабе сфэры творчасьці, мастацтва, этыкі, самаарганізацыю грамадзтва. Ёсьць сваістыя катэгорыі культуры. Напрыклад, агульначалавечая культура, нацыянальная культура, народная культура (пад якой звычайна падразумеваюць фальклёр), мастацкая, бытавая, індывідуальная культура і г.д. Усе культурныя дачыненьні ўзаемазьвязаныя і, у рознай ступені, узаемазалежныя.
    Нас цікавіць тут нацыянальная культура як асноўная каііітоўнасьць нацыі. Некалькі пакаленьняў беларусаў жыло пры камуністычным рэжыме, пад расейскасавецкай акупацыяй. Тады ідэалёгія і палітыка ў галіне нацыянальнай культуры вызначалася падвойна. У афіцыёзным пляне лічылася, што нацыянальная культура (гэтак жа, як і мова) ёсьць часовая зьява. Пры камунізме, маўляў, да якога ўсё няўхільна рухаецца, будзе адна камуністычная культура (і адна мова). На просьбу ўдакладніць, што гэта будзе за культура і якая мова, прапагандысты (псэўдавучоныя) звычайна ухіляліся ад адказу альбо намякалі, што „возможно, это будет взбагаченная нацнональнымн культурамн русская культура н русскнй язык, как самые высокаразвнтые н нанболее распространенные”.