Пачаткі Вялікага княства Літоўскага
Падзеі і асобы
Вячаслаў Насевіч
Выдавец: Полымя
Памер: 160с.
Мінск 1993
Так, нягледзячы на знешні эфект, Альгерд не здолеў дамагчыся сваёй галоўнай мэты. Ужо ў наступным годзе маскоўскія палкі зрабілі паход у адказ на Смаленск, а яшчэ праз год — на Цвер. Відавочна, сілы Маскоўскага княства далёка не быліпадарваныя. Літве ж даводзілася ў той час звяртаць пільную ўвагу і на захад, на крыжакоў. Тыя яшчэ ў 1367 годзе заснавалі свой новы фарпост Марыенбург ледзь не пад самым Коўнам, на левым беразе Нёмана. Навакольныя літоўскія воласці цярпелі спусташэнне.
Таму ў 1370 годзе Альгерд і Кейстут зрабілі вялікі паход у Прусію — болып чым за тысячу кіламетраў ад Масквы, мэты папярэдняга выступлення. Свой атрад у падтрымку ім выслаў саюзнік Мамай. Аднак і гэтае прадпрыемства не прынесла чаканых вынікаў. Праўда, у жорсткай бітве на лёдзе замёрзлага балота ля Рудавы загінуў вялікі маршалак Тэўтонскага ордэна Схіндэркопф, але і літоўскае войска панесла цяжкія страты і вымушана было адысці. У адказ на Літву рушыў новы крыжовы паход добраахвотнікаў з Аўстрыі і Баварыі, які давялося адбіваць з вялікімі цяжкасцямі.
Між тым і трэці напрамак вымагаў увагі; у Польшчы ў тым жа 1370 годзе памёр, не пакінуўшы сыноў, кароль Казімір. Адразу ж пасля гэтага Любарт выгнаў яго васала Аляксандра Карыятавіча з Уладзіміра-Валынскага. Князь Белза і Холма Юрый Нарымонтавіч перайшоў у ленную залежнасць да Літвы. Польшча фактычна страціла кантроль над ўсёй Валынню. Каб замацаваць гэты поспех, Альгерд, Кейстут і Любарт у час польскага бескаралеўя ажыццявілі сумесны набег у глыб Полыпчы.
У той жа час Міхаід Цвярскі атрымаў ад Мамая ярлык на вялікае княжанне ўладзімірскае, аднак маскоўскі князь палічыў сябе дастаткова моцным, каб праігнараваць гэты факт. Яго намеснікі не дазволілі Міхаілу ўехаць ва Уладзімір, маскоўскае войска ледзь не перахапіла яго. Міхаіл быў вымушаны ратавацца ў Літве. Дзмітрый Іванавіч паслаў войска і на Бранск, дзе княжыў Дзмітрый Альгердавіч. Альгерд ледзь паспяваў мітусіцца з канца ў канец сваіх вялізных, але занадта турботных уладанняў. На пачатку зімы ён выступіў у трэці на працягу аднаго года далёкі паход — зноў на Маскву (проста незвычайны спрыт для чалавека, якому пайшоў ужо восьмы дзесятак, ці не праўда?).
Зноў літоўскае войска рухалася наперад вельмі імкліва, але і на гэты раз "другая літоўшчына" спынілася ля муроў Крамля, дзе зачыніўся Дзмітрый Іванавіч. Цяпер Альгерд з Кейстутам і Святаславам Смаленскім прастаялі пад Масквой восем дзён, але капітуляцыі не дамагліся. Надзвычай ранняя зіма ў снежні змянілася моцнай адлігай: снег сышоў, а разам з ім і санны шлях. Падрыхтаванае да дзеяняяў у зімовых умовах войска Альгерда трапіла, па сутнасці, у пастку бездарожжа. Таму бывалы воін палічыў за лепшае дасягнуць мірнага пагаднення з' абложаным у Крамлі праціўнікам. Перамір’е было замацавана згодай на шлюб дачкі Альгерда (у хрышчэнні Алены) са стрыечным братам Дзмітрыя Маскоўскага, Уладзімірам Андрэевічам. Што ж датычыць Міхаіла Цвярскога, то яму заставалася самому паклапаціцца пра сябе.
Міхаіл зноў падаўся ў Арду да Мамая і яго новага марыянетачнага хана Мухамед-Булака, які змяніў Абдулаха ў 1369 годзе. Але і новы ханскі ярлык, прывезены татарскім паслом Сарыходжай, не дапамог — Дзмітрый зноў адмовіўся прызнаць яго. Пасля перамоў з Сарыходжай маскоўскі князь вырашыў, аднак, асабіста ехаць да Мамая з дарамі. Гэты рызыкоўны крок апраўдаў сябе: Мамай, які меў вялікую патрэбу ў грашах дзеля барацьбы за Сарай, нарэшце прымірыўся з Дзмітрыем. Міхаіл вярнуўся ў сваю Цвер.
Такое развіццё падзей не магло задаволіць старога Альгерда: усе яго намаганні знясіліць Маскоўскае княства не прыводзілі да выніку. Таму ў 1372 годзе ён зрабіў апошнюю спробу: выслаў на дапамогу
Міхаілу войска свайго брата Кейстута і сына Андрэя, а таксама князя Дзмітрыя Друцкага. Гэтае войска сумесна з цверычамі хуткім набегам спустошыла ваколіцы Пераяслава-Залескага і Дзмітрава. Неўзабаве і сам Альгерд, разарваўшы мір, выправіўся ў свой трэці паход на Маскву. Аднак гэтым разам засцігнуць ворага знянацку яму ўжо не ўдалося— маскоўскае войска загадзя выступіла насустрач. Ля горада Любуцка. на стыку Тарускага і Навасільскага княстваў, сапернікі сышліся на розных баках глыбокага яра, але ніхто з іх не рызыкнуў перайсці гэты яр. Прастаяўшы так некалькі дзён, Альгерд і Дзмітрый Маскоўскі пагадзіліся разысціся з мірам. Вялікі князь літоўскі вымушаны быў змірыцца з тым, што яго вораг па-ранейшаму застаўся гегемонам у Паўночна-Усходняй Русі.
Пакаленне шостае: ЯГАЙЛА, ВІТАЎТ і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя — 1390-ыя ;ады)
Так, надышла ўжо пара наступнага пакалення, хаця гэтым разам змена галоўных дзеючых асоб не супадае па часе з яго выхадам на гістарычную арэну. Род Гедыміна вызначаецца здароўем і доўгім векам насуперак усім бедствам суровага часу. Яго прадстаўнікі жывуць значна даўжзй тых прыблізна шасцідзесяці гадоў, што ствараюць сярэднюю працягласць жыцця іх сучаснікаў. Таму на пачатку 70-ых гадоў XIV стагодцзя працягваюць актыўна дзейнічаць (і яшчэ не хутка адыдуць у лепшы свет) трое сыноў Гедыміна: сямідзесяціпяцігадовы Альгерд, Кейстут, што набліжаецца да свайго сямідзесяцігоддзя, і малодшы з братоў — Любарт, якому каля шасцідзесяці. Па ўзросце апошні ненамнога адрозніваецца ад сваіх старэйшых пляменнікаў, Карыятавічаў і Нарымонтавічаў. 3 іх пра Міхаіла Нарымонтавіча Піяскага дакладных звестак няма, невядомы нават год смерці. Пазней, у 1380-ыя гады, будзе дзейнічаць у Пінску яго сын Васіль. 3 астатніх Нарымонтавічаў Юрый па-ранейшаму княжыць на Валыні, пра Аляксандра ж, што ў маленстве прадстаўляў бацьку ў Вялікім Ноўгарадзе, і пра малодшага, Патрыкея, цяжка сказаць пэўна, якімі гарадамі валодалі яны ў Вялікім княстве. 3 Карыятавічаў старэйшы, Юрый, валодае Падоллем. Пры ім жа, напэўна, знаходзяцца яго браты Аляксандр, Канстанцін і Фёдар, цесна звязаныя сваімі інтарэсамі з Польшчай і Венгрыяй.
Дасягнулі поўнай сталасці і старэйшыя сыны Альгерда і Кейстута — калі б іх бацькі не вызначаліся даўгалеццем, зараз настаў бы іх час панавання. Пяцёра сыноў Альгерда ад Марыі Віцебскай: Андрэй Полацкі, Дзмітрый Бранскі, Уладзімір Кіеўскі, Канстанцін Чарнігаўскі і Фёдар Ратненскі — з’яўляюцца князямі паўсамастойных уладанняў. Напэўна, мае ўдзел і Войдат Кейстутавіч. Яго брат, здраднік Бутаўт-Генрых, знаходзіцца за мяжой, у Германіі. Праблематычна існаванне яшчэ аднаго са старэйшых сыноў Кейстута — Войшвіла, звесткі пра якога няпэўныя.
Нарэшце, сярод Гедымінавічаў у гэты час існуюць яшчэ ўдзельныя князі — Міхаіл Яўнуцьевіч Заслаўскі з братам Сямёнам, пра якіх таксама звестак мала. Што датычыць малодшых сыноў Альгерда і Кейстута, якія нарадзіліся ў сярэдзіне — другой палове XIV стагоддзя, то яны пры жыцці бацькоў удзелаў не маюць. Аднак хутка менавіта гэтая моладзь адсуне ў цень сваіх больш сталых сучаснікаў, і ў першую чаргу я маю на ўвазе магутныя постаці Ягайлы Альгердавіча і Вітаўта Кейстутавіча. Яны нарадзіліся каля 1350 года (традыцыйна лічыцца, што Ягайла нарадзіўся ў 1348 гсдзе) і сябравалі з юнацтва. Несумненна, абодва выдзядяліся здольнасцямі сярод сваёй шматлікай
радні і былі найбольш любімымі сынамі бацькоў. Праявілі сябе яны рана, прыкладна ў дваццацігадовым узросце ўдзельнічалі ў паходах пад Рудаву і на Маскву, і актыўнасці іх хопіць яшчэ надоўга.
Гістарычная сцэна, на якой будзе дзейнічаць новае пакаленне, зазнала з пачатку ,1350-ых да пачатку 1370-ых гадоў вельмі значныя змены — іх можна параўнаць бадай што толькі з тымі, якія адбыліся пасля нашэсця Бату-хана і знішчэння Кіеўскай Русі. Гэтым разам, праўда, не ўсе змены такія разбуральныя, хаця колькасць насельніцтва значна паменшала пасля дзвюх хваляў эпідэміі чумы (у 1350—1353 і 1360—1362 гадах). "Н опусте вся земля н поросте лесом, н бысть пустынн всюду непроходнмые",— так характарызуе вынікі "чорнай смерці" летапісец.
Зноў адбылася перабудова палітычных сувязей. Тэрыторыя колішняй старажытнарускай дзяржавы апынулася падзеленай на дзве паловы — паўночна-ўсходнюю з цэнтрам у Маскве і паўднёвазаходнюю, якая ўвайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага. Гэтая дзяржава пры Альгердзе стала не толькі адной з найвялікшых, але і адной з магутнейшых у Еўропе. У гэты ж час, пры каралю Казіміру Вялікім, скончылася ў асноўным палітычнае аб’яднанне польскіх княстваў (з іх самастойнасць і ўласную дынастыю захавала толькі Мазовія, якая праіснуе ў такой якасці да пачатку XVI стагоддзя). Тэрыторыя Вялікага княства Літоўскага пасля далучэння Браншчыны, Кіеўшчыны, Чарнігаўшчыны і Падолля перасягае па памерах Польскае каралеўства болып чым у два разы, аднак іх ваенны патэнцыял, як паказала барацьба за Валынь, прыкладна роўны, можа, з некаторай перавагай палякаў. Гэта сведчыць, што большасць тэрыторыі Вялікага княства (асабліва ўскраіны, якія знаходзяцца пад двайным кантролем Літвы і Арды) населена значна радзей.
Паміж Літвой і Масквой таксама дасягнуты пэўны баланс сіл. Увогуле той факт, што ў трох войнах Альгерду не ўдалося знішчыць у калысцы маладую Маскоўскую дзяржаву, меў выключна важныя вынікі. У новых умовах аб’яднанне ўсіх рускіх княстваў пад адной уладай стала немагчымым. Праз усю Русь пралягла палітычная мяжа, якая будзе падзяляць яе на працягу некалькіх стагоддзяў. Кожная з дзвюх супрацьстаячых сіл здолее ў далейшым толькі часова ссоўваць гэтую мяжу ў той ці іншы бок і аспрэчваць адна ў адной права на спадчыну Кіеўскай Русі. Насельніцтва абедзвюх частак будзе лічыць сябе "сапраўднай" Руссю, а сваіх суседзяў называць "маскалямі" ці, адпаведна, "літвой”. Усё гэта канчаткова разрывае старажытнарускую народнасць на два арэалы, у адным з якіх пачнецца фарміраванне беларускага і ўкраінскага этнасаў (іх шляхі разыдуцца пазней), а ў другім — велікарускага.
У XIV стагоддзі, зразумела, яшчэ ніхто не можа прадбачыць далёкіх вынікаў. Наадварот, пачуццё агульнарускай супольнасці ў той час праяўляецца ці не найбольш выразна. Галоўным носьбітам такога пачуцця выступае праваслаўная царква, якая актыўна імкнецца пазбегнуць расколу. Улічваючы гэты настрой, канстанцінопальскі патрыярх катэгарычна адмаўляецца працягваць ім жа распачатую практыку прызначэння двух мітрапалітаў — літоўскавалынскага і ўладзімірскага (фактычва маскоўскага). Мітрапаліт, незалежна ад яго рэзідэнцыі, павінен быць толькі "Кіеўскі і ўсея