• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пачаткі Вялікага княства Літоўскага Падзеі і асобы Вячаслаў Насевіч

    Пачаткі Вялікага княства Літоўскага

    Падзеі і асобы
    Вячаслаў Насевіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 160с.
    Мінск 1993
    61.64 МБ
    Чацвёртым фактарам было аднаўленне цэнтралізатарскіх тэндэнцый на ўсходнеславянскіх землях, прычым двуадзінае літоўска-рускае палітычнае ўтварэнне выступіла адным з "цэнтраў прыцяжэння" для
    суседніх княстваў. Некаторыя з іх непасрэдна далучыліся да новай дзяржавы (так адбылося, здаецца, з Меншчынай, Браслаўшчынай, Берасцейшчынай), большасць жа ўвайшлі ў яе на правах федэратыўных адзінак з умовай "не рушыць старыны".
    Наступным момантам з’явілася няўдача літоўскіх князёў у іх спробах ахапіць усе старажытнарускія землі. Два аб’яднаўчыя цэнтры — Літва і Масква — дасягнулі ўстойлівай раўнавагі, у выніку чаго тэрыторыя былой Кіеўскай Русі апыяулася падзеленай на дзве прыкладна роўныя паловы. Мяжа паміж імі паклала пачатак адноснай ізаляцыі насельніцтва, а традыцыйная варожасць паміж Літвой і Масквой замацавала гэтую ізаляцыю.
    Шостым па чарзе (але не па значзнні) трэба назваць пачатак непазбежнага ўзаемапранікнення культурных, моўных і іншых асаблівасцей, уласцівых насельніцтву Вялікага княства Літоўскага: этнічным літоўцам і жамойтам з аднаго боку, "акаючаму” насельніцтву былой сярэднярускай этнаграфічнай правінцыі (нашчадкам крывічоў) з другога, і, нарэшце, прадстаўнікам паўднёвай правінцыі з Палесся і Валыні. Цэнтрам узаемадзеяння было Верхняе Панямонне, дзе сутыкаліся ўсе кампаненты. У выніку "мовай міжнацыянальных зносін" выступіла старажытнаруская літаратурная мова, але ў прастамоўнай гутарцы замацоўваліся тыя рысы мясцовых дыялектаў, якія сустракаліся часцей. Так, "посткрывіцкае" цоканне засталося мясцовай асаблівасцю Полаччыны, а дзеканне і аканне, якія супадалі з літоўскім вымаўленнем, значна пашырыліся. У сваю чаргу паўднёвы цвёрды "р" таксама супадаў з літоўскім і пры ягс ўдзеле пашырыўся на поўнач, оканне ж не выйшла за межы старога арэала. Так утваралася самастойная фанетычная сістэма, уласцівая беларускай мове.
    Нарэшце, сёмым момантам стала унія Вялікага княства Літоўскага з Польшчай. Гэта азначала перавагу ў далейшым заходніх сувязей і ўплываў (у той час як на Маскоўскай Русі моцна адчуваліся ўсходнія, цюркскія ўплывы). Праўда, вынікі дадзенай падзеі стануць адчувальнымі па-за храналагічнымі рамкамі нашай кнігі, у XV і асабліва XVI—XVII стагоддзях. Уздзеянне польскай мовы спрыяла замацаванню прабеларускіх фанетычных рысаў, а галоўнае, узбагаціла лексіку. Многія карані слоў сучаснай беларускай мовы запазычаны з польскай ці з заходнееўрапейскіх моў праз польскае пасрэдніцтва.
    Аднак ка^ стаць самастойнай мовай, беларускай трэба было яшчэ адасобіцца ад праўкраінскай. Гэта адбылося часткова дзякуючы таму, што значная частка паўднёварускай этнаграфічнай правінцыі (Галіччына і Заходняя Валынь) увайшлі непасрэдна ў Польскае каралеўства і былі пазбаўлены літоўскіх і полацкіх уплываў. Развіццё там ішло адносна самастойна. Але вырашальным фактарам з’явілася ўзнікненне ў канцы XV—XVI стагоддзі на памежных з татарамі землях такой спецыфічнай з’явы, як казацтва. Яно зрабілася магутным каталізатарам этнічных працэсаў на Украіне.
    Такім чынам, у межах нашай кнігі мы назіралі менавіта перадумовы з’яўлення беларускай народнасці. Канчаткова яна склалася пазней, у XVI—XVII стагоддзях, а назва "Беларусь" замацавалася толькі ў другой палове XIX стагоддзя, калі частыя кантакты з велікарусамі высвецілі відавочную розніцу двух народаў, датуль звыкла называўшых сябе "рускімі". Дарэчы, памылка афіцыйных русіфікатараў была не ў тым, што яны называлі жыхароў Міншчыны і Магілёўшчыны рускімі (тыя
    самі сябе часцей за ўсё звалі менавіта так), а ў тым, што яны адмаўляліся бачыць розніцу паміж двума этнасамі з аднолькавай саманазвай. Яшчэ ў 1860-ыя гады даходзіла да анекдотаў. Напрыклад„ пры характарыстыцы веравызнання ў сваёй вёсцы мясцовая настаўніца з Віцебшчыны пазначала: у вёсцы жыве вось столькі рускіх (у сэнсе — праваслаўных) і вось столькі старавер'аў. Між тым менавіта стараверы ("маскалі", як іх звычайна звалі на Беларусі) з’яўляліся выхадцамі з этнічнай Велікарусіі, рускімі ў сучасным сэнсе, у той час як "рускія" былі беларусамі.
    Этнічная гісторыя беларусаў атрымалася даволі складанай. Галоўным чынам так адбылося таму, што тэрыторыя Беларусі ніколі не ўяўляла сабой монаэтнічную дзяржаву, а менавіта гэты фактар наймацней спрыяе абуджэнню нацыянальнай самасвядомасці. Апошнім часам даволі часта робяцца спробы абвясціць Вялікае княства Літоўскае "беларускай дзяржавай". He кажучы пра фактычную недакладнасць такіх заяў (прынамсі, некалькі соцень тысяч літоўцаў, што жылі ў гэтай дзяржаве побач з беларусамі, у кішэнь не схаваеш), яны ва ўмовах сённяшняй вельмі слабай самасвядомасці беларусаў (у параўнанні хаця б з тымі ж літоўцамі) выглядаюць па сутнасці абразлівымі для іх: што ж гэта за народ, які некалькі стагоддзяў меў уласную дзяржаву, а калі страціў яе — за няпоўныя два стагоддзі ледзь не цалкам згубіў самасвядомасць, пачуццё нацыянальнай годнасці? Ці варта адраджаць такі народ?
    Веданне ж сапраўднага лёсу беларусаў выклікае здзіўленне перад жыццёвай сілай народа, які нарадзіўся ў выключна складаных умовах, калі гінулі больш моцныя за яго, які шукаў выратаванне не ў скарэнні ці нават знішчэнні суседзяў, а ў братнім саюзе з імі. Ен не паспеў яшчэ сфарміравацца як след, а ўжо апынуўся ў якасці падначаленага, пад рэлігійным, а потым і нацыянальным прыгнётам. Польскі этнас, якому пашчасціла больш, імкнуўся асіміляваць яго, потым тое ж самае рабіў магутны рускі этнас. А беларусы прайшлі праз усё гэта, вытрымалі і захавалі свой непаўторны нацыянальны характар, па якім іх заўсёды можна пазнаць. Выжылі самі, не знішчыўшы нікога дзеля свайго выратавання. Толькі шматлікія захопнікі кожны раз знаходзілі сабе магілу на беларускай зямлі.
    Зараз пачалася самая важная старонка ў гісторыі беларускага народа. Ён упершыню атрымаў сваю дзяржаву — не палітычны эфемер, не марыянетку ў чужых руках і не "непарыўную частку агульнага цэлага". Упершыню за шмат стагоддзяў у яго з’явілася магчымасць паказаць, чаго ён варты на самой справе. Нацыянальная дзяржава непазбежна абудзіць і нацыякальную свядомасць. I таму не трэба палохацца праўды аб сваім мінулым, калі яна здаецца не, такой бліскучай, як хацелася б. У нашай гісторыі няма бляску, замешанага на чужой крыві, але ў ёй няма ганьбы — гэта важыць значна болей. I безумоўна, прыйдзе час, калі наш народ (я ў гэта непахісна веру) расправіць крылы. Я ведаю, што беларус заўсёды будзе беларусам, калі побач з ім будзе яго гісторыя, подых яго папярэднікаў на гэтай зямлі.
    143
    РАДАВОД ТУРАВА-ПІНСКІХ
    КНЯЗЁЎ
    XII—ХШ СТАГОДДЗЯУ
    Сцяпаньскі	(упамін.
    Яраполк	(па.мёр у 1292) у 1292)
    (упамін.
    у 1190)
    2 х
    g U « " >323 >,
    РАДАВОД
    ГАРАДЗЕНСКІХ КНЯЗЁУ У ХП СТАГОДДЗІ I IX МАГЧЫМЫХ НАШЧАДКАУ
    3 § 3’t-
    10. Зак. 5840.
    145
    u
    Даўмонт	Давыд	Ганна.жонка
    Пскоўскі “	Гарадзенскі	Казіміра
    (1240?—1299)	(12707—1323)	Шчэцінскага
    * x o *
    
    2
    W 3 Л c
    X
    .5 S
    Д C
    •я я ' 5 a S a в *2 w K
    65« « >»«
    52
    Агаф’я, жонка
    Конрада Мазавецкага
    •2«
    c E I «IS a « ~ S^ =
    AKSWOJVIO IIIX—ПХ лдевнх хіхэлулнагь iqVoHvttvd
    I
    I
    I
    I 1
    1
    X
    8
    5 = 03 о
    5 S
    Е
    •В^ ge
    І'Шз
    au nG «
    * л
    ■S « 04 У
    8
    j
    J
    I
    Асноўныя крыніцы і літаратура
    К р ы н і ц ы
    Белоруссня в эпоху феодалнзма: Сб. док. н мат.; В 3 т. Мн., 1959. Т. 1. "Велнкая хронмка" о Польше, Русн н нх соседях XI — ХШ вв. М., 1987. Генрнх Латвмйскнй. Хроннка Лйвонші. М.; Л., 1938.
    Длугош Ян. Грюнвальдская бнтва. М.; Л., 1962.
    Новгородская первая летопнсь старшего м младшего нзводов. М.; Л., 1950.
    Полное собранне русскнх летопнсей. СПб., 1843. Т. 2. Вып. I. (Іпацьеўскі і Густынскі летапісы); СПб, 1848. Т. 4. (Наўгародскія летапісы); Пг. (Л.), 1915—1925. Т. 4. Ч. I. Вып. 1—2. (Наўгародскі IV летапіс); Пг., 1917. Т. 4. Ч. 2. Вып. I. (Наўгародскі V летапіс); СПб., 1851. Т. 5. (Пскоўскія летапісы); М., 1853. Т. 6. (Сафійскі летапіс); М., 1856. Т. 7. (Васкрасенскі летапіс); М., 1965. ТТ. 9—13. (Ніканаўскі летапіс); М.; Л., 1949. Т. 25. (Маскоўскі летапісны збор канца XV ст.); М., 1975. Т. 32. (Хроніка Літоўская 1 Жамойцкая, Хроніка Быхаўца і інш. беларуска-літоўскія летапісы); М., 1980. Т. 35. (Беларуска-літоўскія летапісы).
    Полоцкне грамоты XIII — начала XVI в. М., 1977. Вып. I (Тексты XIV—XV вв.). Вып. 3 (комментармн).
    Прнселков М. Д. Тромцкая летопнсь. Реконструкцня текста. М.; Л., 1950.
    Псковскне летопнсн. М.; Л., 1941 —1955. Вып. 1—2.
    Русско-лмвонскме акты. СПб., 1868.
    Смоленскме грамоты XIII—XIV вв. М., 1963.
    Acta unii Poiski z Litw^. 1385—1791. Krakow, 1932.
    Dtugosz Jan. Roczniki czyli kroniki stawnego Krolewstwa Polskiego. Ks. 9—10. Warszawa, 1981.
    Kodeks dyplomatyczny Litwy / Wyd. E. Raczyriski. Wroclaw, 1845.
    Livlandische Reimchronik / Ed. L. Meyer. Padeborn, 1876.
    Monumenta medii aevi historica, res gestas Poloniae illustantia. Cracoviae, 1882. V. 6. Codex epistolaris Vitoldi, Magni Ducis Lithuaniae. (1376—1430).
    Scriptores Rerum Prussicarum. Leipzig, 1861 —1873. Bd. 1—3.
    Stryjkowski M. Kronika Polska. Warszawa, 1846. TT. 1—2.
    Даследаванні
    Греков H. Б. Очеркн no нсторнм международных отношеннй Восточной Европы XIV—XVI вв. М., 1963.
    Грннблат М. Я. Белорусы. Очеркм промсхождення н этннческой нсторнм. Мн., 1968.
    Думмн С. В. Другая Русь (Велнкое княжество Лнтовское н Русское) II Нсторня Отечества: людм, нден, решенмя. М., 1991.
    Ермаловіч М. I. Па слядах аднаго міфа. 2 выд. Мн., 1991.
    Ермаловіч М. I. Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды. Мн., 1990.
    Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. 5 выд. Мн., 1991.
    Мстормя Лнтовской ССР. Внльнюс, 1978.
    Карамзнн Н. М. Ксторня государства Россяйского: В 4 кн. М., 1988. Кн. 1—2.
    Любавскмй М. К. Очерк йстормн Лмтовско-Русского государства до Люблннской уннн включмтельно. М., 1915.
    Охманьскнй Е. Гедммнновнчн — "правнукн Сколомендовы” // Польша н Русь. М., 1974.
    Пашуто В. Т. Образованне Лнтовского государства. М., 1959.
    Пнлнпенко М. Ф. Вознмкновенме Белорусскк. Новая концепцня. Мн., 1991.
    Соловьев С. М. Нсторня Росснн с древнейшнх времен: В 15 кн. М., 1960—1963. Кн. 1—2.
    Тарасаў К. Памяць пра легенды: Постаці беларускай мінуўшчыны. Мн„ 1990.
    Тмхомнров A. Н. Значенне Древней Русм в развнтнм русского, украннского н белорусского народов //.Вопр. мсторнн. 1954. № 6.