• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пачаткі Вялікага княства Літоўскага Падзеі і асобы Вячаслаў Насевіч

    Пачаткі Вялікага княства Літоўскага

    Падзеі і асобы
    Вячаслаў Насевіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 160с.
    Мінск 1993
    61.64 МБ
    менш мудрагелісты, чым у Вітаўта, жыццёвы
    шлях. Віцебск жа скарыўся. I хаця ён атрымаў пацвярджэнне сваёй унутранай самастойнасці і захаваў мясцовыя законы і звычаі, агульнадзяржаўныя інтарэсы ў ім цяпер меўся прадстаўляць намеснік
    вялікага князя.
    Апрабаваную на Друцку мадэль Вітаўт прымяніў і да іншых удзелаў. Іх уладальнікам ён прапанаваў адмовіцца ад статуса спадчынных гаспадароў і перайсці ў стан пажыццёвых намеснікаў, хаця і з вельмі шырокімі правамі. Рэакцыя была рознай. ДзмітрыйКарыбут Ноўгарад-Северскі ўзяўся за зброю. Аднак яго дружына пацярпела паражэнне ў сутыкненні з войскам Вітаўта, і ў выніку ён згубіў сваё княства ўвогуле. У сваю чаргу Фёдар Ратненскі асталяваўся ў Ноўгарадзе-Северскім, але ўжо на новых умовах. Другі валынскі князь, Фёдар Любартавіч, атрымаў замест Уладзіміра некалькі гарадоў у Галіцкай зямлі ў якасці васала польскага караля.
    Адмовіліся прынесці прысягу на новых умовах і двое старэйшых Альгердавічаў: Уладзімір Кіеўскі і Канстанцін Чарнігаўскі. Але і іх супраціўленне было лёгка зломлена. У Кіеў замест Уладзіміра ў 1395 годзе адправіўся нядаўні вялікі князь Скіргайла, але ён не здолеў паладзіць з мясцовым баярствам і праз год яго атруцілі. (Ёсць версія, што тут не абышлося без Вітаўта, які тым самым пазбавіўся найбольш небяспечнага саперніка.) Тады Вітаўт накіраваў у Кіеў намеснікам свайго даўняга паплечніка, князя Івана Альгімонтавіча Гальшанскага. Стары Уладзімір Альгердавіч атрымаў, праўда, узамен Слуцк і Капыль. Канстанціна ж з Чарнігава перавялі ў Чартарыю, вылучаную са складу Луцкага княства. Карыбут жа пасля смерці Скіргайлы атрымаў Крамянец — давялося падпарадкавацца вялікаму князю.
    Нарэшце, і апошні падольскі князь Фёдар Карыятавіч быў у 1395 годзе сагнаны з княжання і нават часова трапіў у затачэнне. Аднак на Падолле, апрача Вітаўта, меў прэтэнзіі і Ягайла. Частка падольскіх гарадоў перайшла аднаму з актыўных польскіх прыхільнікаў Ягайлы, магнату Спытку Мельштынскаму ў якасці закладу за вялікую суму грошай, пазычаную ім каралю.
    Таксама згубіў уладу за непакорства і князь Смаленска Фёдар Святаславіч. Вітаўт перавёў яго ў Рослаў, а Смаленск аддаў
    малодшаму брату Фёдара Глебу. Аднак хутка і той чымсьці незадаволіў вялікага князя, які перавёў яго ў горад Палонна (напэўна, на Валыні, хаця двор з такой назвай існаваў і ў Віцебскай зямлі), а ў Смаленск прыслаў сваіх намеснікаў: князя Ямонта Тулунавіча і баярына Васіля Барэйкавіча. I ў Смаленску, і ў Маскве гэтую акцыю ўспрынялі як канчатковае далучэнне Смаленска да Вялікага княства, хаця залежнасць яго ўжо даўно была вельмі вялікай. Масква выказала абурэнне, аднак перад ваеннай моцай Вітаўта пакуль што ўсё гнулася, як трыснёг пад ветрам. Літоўскае войска зраоіла нават далёкі паход у Разанскае княства, супраць цесця Дзмітрыя-Карыбута, князя Алега Іванавіча.
    Пасля гэтага свой выбар на карысць Літвы зрабіла і большасць княстваў з вярхоўяў Акі. Святаслаў, Іван і Андрыян Цітавічы (апошні ў радаводах названы братам Ціта), уладары Карачава, Казельска і Звянігарада, аднавілі сваю васальную прысягу Вітаўту. Тое ж зрабілі князі Раман Сямёнавіч Адоеўскі і Усевалад Арэхва Мезецкі. Васаламі Масквы засталіся толькі сыны Канстанціна Абаленскага, уладанні якіх ляжалі найбліжэй да маскоўскай мяжы. Зяць Вітаўта Васіль Маскоўскі вымушаны быў прызнаць гэтыя змены і пагадзіцца з тым, што мяжа паміж маскоўскай і літоўскай сферамі ўплыву праходзіць па рацэ Угры, левым прытоку Акі.
    Так Вялікае княства Літоўскае, яшчэ болып узмацнелае пасля часовага заклапочання ўнутранымі справамі, зноў у поўны голас заявіла пра сябе на заходніх межах Маскоўскага княства і Залатой Арды. На гэты момант сілы ўсіх трох магутных усходнееўрапейскіх дзяржаў сталі прыкладна роўнымі. У Маскве, нягледзячы на паражэнне ад Тахтамыша, князь Дзмітрый Данскі перад сваёй смерцю перадаў вялікае княжанне ўладзімірскае свайму сыну як асабістую вотчыну ці дадатак да Маскоўскага княства, і татары моўчкі праглынулі гэта. Адбіўшыся ў свой час ад Альгерда, масквічы ўжо пачыналі патроху паглядаць на захопленыя ім рускія землі, як на аб’ект магчымых набыткаў, але Васіль Дзмітрыевіч пакуль што не адважваўся адкрыта кінуць выклік магутнаму цесцю. Барацьба за ўплыў на рускіх князёў і рускія землі Вялікага княства працягвалася, але ў скрытай форме.
    Пасля смерці Дзмітрыя ў Маскву, нарэшце, уехаў мітрапаліт Кіпрыян, які зноў аб’яднаў такім чынам дзве мітраполіі. Нягледзячы на хрышчэнне Літвы ў каталіцтва, Кіпрыян захаваў добрыя адносіны і з літоўскімі князямі. Увогуле з’яўляецца ўражанне, што пасля бурных папярэдніх падзей Літва, Польшча і Масква ў 1390-ыя гады прагнулі перадыху.
    Без асаблівых канфліктаў Вітаўт дамогся ўплыву ў Ноўгарадзе і Пскове, якія вагаліся паміж двума магутнымі суседзямі. Вядома, што ў Пскове князем быў у 1398—1399 гадах сын Андрэя Альгердавіча Іван, пра літоўскіх выхадцаў у Ноўгарадзе вышэй ужо гаварылася. Пасля смерці ў 1398 годзе Рамана Юр’евіча яго змяніў дзядзька, Патрыкей Нарымонтавіч. Праўда, і тут хісткую раўнавагу пакуль што не ўдавалася схіліць ні ў маскоўскі, ні ў літоўскі бок.
    Залатая Арда пэўны час не магла, як раней, выконваць актыўную ролю літоўскага саюзніка, бо хан Тахтамыш, былы пратэжэ Цімура (Тамерлана), уцягнуўся ў барацьбу з апошнім за Іран і Закаўказзе. Перамога ў гэтым канфлікце была на баку грознага Цімура, які ў
    1396’ годзе сакрушыў войска Тахтамыша і спустошыў яго качэўі. Пэўны час Тахтамыш яшчэ трымаўся супраць новага стаўленіка Цімура, хана Цімур-Кутлука, але ўрэшце згубіў уладу і вымушаны быў падавацца на ўцёкі. Прытулак ён знайшоў у Вітаўта, які тым часам зрабіў некалькі рэйдаў у Паўночнае Прычарнамор’е, каб падпарадкаваць сваёй уладзе як тамтэйшых татарскіх феадалаў, што адкалоліся ад Арды, так і аселае насельніцтва прычарнаморскіх гандлёвых факторый.
    У гэты момант Вялікае княства Літоўскаё займае найболршую ў сваёй гісторыі тэрыторыю (калі не лічыць страт Жамойці і Падляшша на заходняй мяжы). Яно раскінулася ад Нёмана і Дзвіны да нізоўяў Днястра і Дняпра, да прычарнаморскіх стэпаў. Але Вітаўт нядоўга цешыўся спакоем. Ён адчуў сябе здольным нават на тое, каб выкарыстаць цяжкасці Залатой Арды і ў нейкай ступені распаўсюдзіць свой уплыў на яе. Вялікі князь ласкава прыняў Тахтамыша з яго двума сынамі і раднёй, даў яму ў кармленне замак Ліду, а сам пачаў рыхтавацца да вялікага паходу ў стэпы. Вітаўт разлічваў зноў узвесці хана-выгнанніка на трон, але ўжо як свайго стаўленіка. За гэта Тахтамыш павінен быў выдаць яму ярлык не толькі на тыя ардынскія правінцыі, што знаходзіліся ў складзе Вялікага княства з часоў Гедыміна і Альгерда, але і на тыя, якія Вітаўт толькі збіраўся далучыць: на Ноўгарад, Пскоў, нават вялікае княжанне ўладзімірскае. Ярлыкі, здаецца, былі ўжо загатаваны — да іх часткова (а паводле меркаванняў некаторых даследчыкаў — цалкам) узыходзяць тыя граматы крымскіх ханаў вялікім князям, пра якія я казаў вышэй.
    Што і казаць, планы былі такія, што займала дух. Вітаўт рэкламаваў свой намер як вялізны паход хрысціянскага свету супраць басурман і зрабіў пэўнае ўражанне ў Еўропе. Нават рымскі папа абвясціў яго мерапрыемства крыжовым паходам. У ім вызваліся ўдзельнічаць польскія арыстакраты на чале са Спыткам Мельштынскім, паўзалежныя ад Вітаўта гаспадары Малдовы і Валахіі, нават атрад тэўтонскіх братоў-рыцараў. Намерваўся Вітаўт схіліць да ўдзелу і Васіля Маскоўскага, але той, напэўна, лепш разумеў сапраўдны патэнцыял Арды, бо разважлФа ўхіліўся.
    Па сутнасці гэтая задума з’яўлялася грандыёзнай авантурай. Хану Цімуру-Кутлуку падпарадкоўвалася амаль уся неабсяжная тэрыторыя Залатой Арды ад Прычарнамор’я да Іртыша, за яго спіной стаяў сам магутны Цімур, уладар паловы Азіі. Напэўна, пасля поспехаў першых гадоў панавання разважлівасць здрадзіла Вітаўту і яго дарадчыкам, яны яўна пераацанілі сваю моц. Пра пэўную эйфарыю сведчыць і тое, што незадоўга да вайны з Ардой, у 1398 годзе літоўская знаць на піры абвясціла Вітаўта "каралём Літвы і Русі",
    1— сталіцы дзяржаў; 2 — цэнтры княжацкіх уладанняў; 3— дзяржаўныя межы; 4— межы княстваў і зямель; 5— тэрыторыі, часова страчаныя Вялікім княствам Літоўск’м у канцы XIV ст.; 6— тэрыторыя Смаленскага княства, канчаткова далучанага да Вядікага княства Літоўскага ў пачатку XV ст.; 7— тэрыторыя " вярхоўскіх" княстваў, якія прызнавалі васальную залежнасць ад Вялікага княства Літоўскага; 8 — назвы гістарычных і гістарычна-этнаграфічных рэгіёнаў; 9— лічбамі абазначаны: 1— Пскоўская зямля; 2 — Наўгародская зямля; 3— Цвярское княства; 4— Мурамскае княства; 5— княствы Верхняй Сілезіі ў складзе Чэшскага каралеўства
    фактычна скасаваўшы тым самым як унію, так і пагадненне 1392 года.
    I вось летам 1399 года войска Вітаўта накіравалася з Кіева, дзе быў зборны пункт, да межаў Арды. 3 улікам татар Тахтамыша, палякаў і іншых добраахвотнікаў яно налічвала, напэўна, да 20 тысяч рыцараў і шмат гармат. Паводле маскоўскага летапісца, з Вітаўтам ішло 50 князёў. Прынамсі, амаль уся вышэйшая знаць Вялікага княства ўдзельнічала ў паходзе, нават старэйшыя Альгердавічы — Андрэй і Дзмітрый, якім было ўжо за семдзесят гадоў.
    Татарскае войска, вялізнае сваёй колькасцю, чакала на мяжы ардынскіх уладанняў — на рацэ Ворскле. Хан Цімур-Кутлук распачаў перамовы, пагаджаўся на вялікія ўступкі, але на самой справе, відавочна, чакаў войска старога цімурава ваяводы Эдыгея. 3 яго падыходам тон татар на перамовах рэзка змяніўся. Найбольш асцярожныя галовы ў войску Вітаўта ў прадбачанні разгрому прапаноўвалі адысці на больш-менш пачэсных умовах, але маладое літоўскае і польскае рыцарства палічыла гэта ганебным.
    Бітва адбылася на тым самым полі, дзе трыма стагоддзямі пазней адбудзецца славутая Палтаўская баталія. Артылерыя, на якую спадзяваўся Вітаўт, аказалася неэфектыўнай у палявых умовах пры тым узроўні яе манеўранасці і майстэрства бамбардзіраў. Як і можна было чакаць, справа скончылася акружэннем і страшэнным разгромам войска Вітаўта. Сам ён разам з Тахтамышам ледзьве ўцёк, заганяючы коней. Пра маштабы паражэння сведчыць колькасць знатных удзельнікаў, загінуўшых на Ворскле. Сярод іх былі старыя Андрэй і Дзмітрый Альгердавічы, юны пасынак Дзмітрыя-Карыбута Андрэй Дзмітрыевіч Друцкі, двое ці трое сыноў іншага друцкага князя — Сямёна Дзмітрыевіча, двое братоў Фёдара Данілавіча Астрожскага, сын Юрыя Нарымонтавіча Іван Пінскі, Глеб Святаславіч Смаленскі, Ямонт Тулунавіч, пан Спытка з Мельштына і некалькі іншых першаразрадных літоўска-рускіх і польскіх арыстакратаў. Напэўна, загінуў і Міхаіл Заслаўскі, бо ў хуткім часе пачынаюць дзейнічаць ужо яго сыны.