• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пачаткі Вялікага княства Літоўскага Падзеі і асобы Вячаслаў Насевіч

    Пачаткі Вялікага княства Літоўскага

    Падзеі і асобы
    Вячаслаў Насевіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 160с.
    Мінск 1993
    61.64 МБ
    У Вільне заснавалі біскупскую кафедру. Першым біскупам стаў у 1388 годзе былы біскуп-суфраген (намеснік біскупа) горада Гнезна Андрэй Васіла — польскі шляхціц з роду Ястрэбцаў.
    Гэтыя крутыя перамены не маглі спадабацца ўсім: нечыя справы ішлі ўгору, а нечыя і рэзка пагаршаліся. Натуральным выглядала незадавальненне найболын кансерватыўнай часткі літоўскага баярства і жрацоў, якія не жадалі развітвацца з верай продкаў. Незадаволенымі былі і вялізныя масы праваслаўных, якім афіцыйна абвясцілі намер (хай сабе і фіктыўны) перахрысціць іх у католікаў. Нават асноўная маса літоўскай знаці, якую хрышчэнне прываблівала набыццём прывілеяў па польскім узоры, адначасова не магла цалкам згадзіцца з тым, што паводле ўмоў уніі на першыя ролі ў Літве адразу пачалі высоўвацца новыя польскія прыбліжаныя Ягайлы, як адбылося, напрыклад, з Віленскім староствам.
    Выразнікам думак гэтай апошняй праслойкі выступіў Вітаўт. Яго подпіс стаіць пад дакументам аб Крэўскай уніі, ён актыўна ўдзельнічаў у хрышчэнні Літвы, але тым не менш правадыром незадаволеных стаў менавіта ён. Для таго меліся і асабістыя прычыны: успаміны пра зло, якое прычыніў яго сям’і Ягайла, і магутнае славалюбства, імкненне да першых роляў. Пасля прымірэння з Ягайлам ён валодаў толькі часткай бацькоўскіх земляў: Гораднам, Ваўкавыскам, Камянцом і гарадамі Падляшша. У 1388 годзе атрымаў ад караля таксама і Луцк, які такім чынам з намесніцтва зноў ператварыўся ў княства. Усё гэта рабіла Вітаўта адным з наймагутнейшых удзельных князёў, але ў Троках з тытулам вялікага князя сядзеў Скіргайла, а ў Вільне — намеснік Ягайлы Яцка Алясніцкі.
    I вось зімой 1388/89 года, калі Скіргайла ад’ехаў у Полацк, дзе яму ўдалося падманам захапіць князя Андрэя, Вітаўт "совет сотворн co многнмн князьмн н бояры лнтовскммн" і зрабіў спробу заняць Вільна. Замаскіраваўшы дружыну пад купецкі абоз, ён сярод бела дня рушыў да гарадской брамы. Аднак на бок Ягайлы і Скіргайлы перакінуўся даўні паплечнік Вітаўта Судзімонт. Да таго ж варта заўважыла зброю ў абозе, і Вітаўту давялося ўцякаць. He спадзеючыся на моц сваіх замкаў, ён зноў накіраваўся да крыжакоў, з якімі менш чым пяць гадоў таму так сурова развітаўся. Разам з ім пайшла ўся сям’я: жонка Ганна, дачка Соф’я, браты Таўцівіл і Сігізмунд, малодшая сястра Рынгаля.
    Верныя сваёй тактыцы распальваць варожасць сярод уладароў Літвы, крыжакі зноў прынялі знатнага ўцекача, хаця прыём, які яны яму гэтым разам аказалі, не вызначаўся асаблівай цеплынёй. Усе члены яго сям’і фактычна апынуліся ў якасці заложнікаў. Аднак войска для барацьбы са Скіргайлам Вітаўт атрымаў. 3 гэтым войскам ажыццявіў паспяховыя набегі на Кернава і Мейшаголу, "нача воеватн Лнтовскую землю с немецькою помочю, н уже взял был Лнтовскон землн по Велню реку, а н Польтескь вдася ему".
    У 1390 годзе Вітаўт з войскам заходнееўрапейскіх добраахвотнікаў (сярод іх знаходзіўся англійскі прынц Генрых — будучы кароль Англіі) рушыў на Вільна. Войска Скіргайлы было разбіта, прычым у палон да Вітаўта трапілі брат Міхаіла Яўнуцьевіча Заслаўскага Сямён, брат Фёдара Святаславіча Смаленскага Глеб і шэраг іншых рускіх князёў. Аднак аблога Вільна не прынесла канчатковага поспеху, хаця часова ўдалося захапіць прадмесце Крывы горад, пры абароне якога загінуў брат Ягайлы Карыгайла-Казімір Мсціслаўскі. Але ў гэтым паходзе Вітаўт згубіў і свайго брата Таўцівіла.
    У адказ Уладзіслаў-Ягайла перадаў уладанні Вітаўта — Падляшша з Берасцем і Камянцом — свайму васалу Янушу Мазавсцкаму (які, дарэчы, даводзіўся Вітаўту шваграм, бо быў жанаты з яго сястрой Ганнай Кейстутаўнай). Польска-мазавецкія войскі ўступілі ў Камянец, Берасце і Ваўкавыск, якімі кіравалі намеснікі Вітаўта. Аднак адчайнае супраціўленне жыхароў гэтых гарадоў паказала, як шмат прыхільнікаў засталося ў Вітаўта ў дзяржаве.
    Падтрымку Вітаўту выказала і Маскоўскае княства, дзе на змену памёршаму ў 1389 годзе Дзмітрыю Данскому прыйшоў яго старэйшы сын Васіль, Яшчэ да мяцяжу Вітаўта было дамоўлена пра шлюб яго адзінай дачкі з сынам Дзмітрыя. Зараз, нягледзячы на знаходжанне літоўскага князя за межамі сваёй вотчыны, Масква выразна прадэманстравала, што лічыць яго сур’ёзнай палітычнай фігурай. Маскоўскае пасольства знайшло Вітаўта ў Прусіі, і Соф’я ў суправаджэнні Івана Гальшанскага накіравалася ў Маскву кружным шляхам праз Гданьск і Пскоў. Яе шлюб з Васілём Дзмітрыевічам адбыўся ў 1391 годзе.
    Тым часам Вітаўт, абапіраючыся на шырокую падтрымку як унутры Літвы, так і па-за яе межамі, зноў перайшоў да рашучых дзеянняў. На дапамогу яму быў скліканы крыжовы паход на чале з прынцам Генрыхам Нартумберлендскім. У 1392 годзе Вітаўт нанёс Скіргайлу рашаючае паражэнне. Ягайла, не жадаючы дапусціць канчатковага адпадзення Літвы ад Польшчы, паспяшаўся прызнаць яго перамогу. Вітаўт атрымаў і Троцкае, і Віленскае княствы, тытул вялікага князя — з адной толькі ўмовай, каб ён застаўся васалам польскага караля.
    Так неспакойны лёс Вітаўта зрабіў яшчэ адзін круты паварот, і выгнаннік ператварыўся ў магутнага ўладара. Праўда, дасягнуў гэтага дастаткова дарагой цаной — узамен за крыжацкую падтрымку згадзіўся на адыход Жамойці пад уладу Ордэна. Частка бацькоўскіх земляў па-ранейшаму засталася ў руках Януша Мазавецкага пад сюзерэнітэтам Ягайлы. Затое Вітаўту быў вернуты Луцк, а ў дадатак і Уладзімір-Валынскі, Скіргайла ж у якасці кампенсацыі за згубленае Троцкае княства атрымаў Крамянец, а таксама ў перспектыве — Падолле, дзе пасля смерці ў 1388 годзе Канстаціна Карыятавіча
    9.	Зак. 5840.
    ўладкаваўся чацвёрты з братоў, былы паплечнік Людовіка Анжуйскага Фёдар Карыятавіч.
    Адбыліся і іншыя пераразмеркаванні ўладанняў. Вызвалілася Пінскае княжанне (Васіль Міхайлавіч, напэўна, памёр даволі маладым без нашчадкаў). Яго атрымаў, відаць, дзядзька Васіля — Юрый Нарымонтавіч, які з’яўляўся прыхільнікам Вітаўта ў час яго другой эміграцыі. Сын Юрыя Раман паехаў князем у Вялікі Ноўгарад замест Сямёна-Лугвеня Альгердавіча, што княжыў там з 1389 года, а па звароце ў Літву атрымаў вакантнае пасля смерці Казіміра-Карыгайлы Мсціслаўскае княства і ажаніўся з сястрой Васіля Маскоўскага Марыяй.
    Дарэчы, літоўскія князі з канца 1370-ых гадоў рэгулярна з’яўляюцца служылымі князямі ў Ноўгарадзе (спачатку Юрый Нарымонтавіч, потым яго брат Аляксандр, Сямён Альгердавіч, зараз — Раман Юр’евіч). Аднак гэта сведчыць не пра поўную залежнасць Ноўгарада ад Вялікага княства, а пра хісткі кампраміс з Масквой, бо наўгародцы мусілі пайсці на прызнанне адначасова двух служылых князёў: побач з Гедымінавічамі ў Ноўгарадзе часта знаходзіліся і стаўленікі вялікага князя маскоўскага (звычайна гэта былі залежныя ад яго прадстаўнікі растоўскай ці белазёрскай дынастыі).
    Вітаўту дасталася турботная спадчына. Бурныя палітычныя падзеі заблыталі сімпатыі і антыпатыі ў дзяржаве. Апрача групавых канфліктаў (паміж прыхільнікамі каталіцтва і праваслаўя, зліцця з Польшчай і дзяржаўнай незалежнасці, віленскім баярствам і троцкім) хапала і канфліктаў асабістых: паміж Кейстутавічамі і Альгердавічамі, паміж сынамі Альгерда ад розных жонак, паміж асобнымі прадстаўнікамі шматлікай дынастыі. У гэтай мутнай кругаверці прабіцца наверх і ўтрымацца там мог толькі самы таленавіты, валявы і беспрынцыповы. Такім і быў Вітаўт. Яго мараль, метады дасягнення мэты могуць выклікаць розныя пачуцці — ад захаплення да агіды. Але талентам дзяржаўнага дзеяча ён безумоўна валодаў. Атрымаўшы ўладу ў смутным 1392 годзе, у поўным росквіце сіл, здолеў утрымаць яе на працягу 38 гадоў, ні разу яе дазволіўшы заблытаным супярэчнасцям выйсці з-пад кантролю.
    Спачатку Вітаўт мог абапірацца ў асноўным на тую сілу, што прывяла яго да ўлады — на літоўскае баярства, у прынцыпе згоднае з акаталічваннем і запазычваннем польскіх узораў, але не з дзяржаўным падпарадкаваннем Польскаму каралеўству. Традыцыйна падтрымлівала яго і праваслаўнае баярства Панямоння, якое здаўна верна служыла яго бацьку і братам. 3 дапамогай гэтых сіл зараз, пасля пераадолення ў асноўным унутрыдзяржаўнага крызісу, належала прыступіць да даўно наспелай задачы: спыніць працэс распаду дзяржавы на сямейныя ўдзелы Гедымінавічаў і накіраваць яе развіццё па больш прагрэсіўным шляху кіравання праз намесніцтвы.
    Надзённасць гэтай задачы ясна ўяўлялі сабе і Вітаўт, і кароль Ягайла. Таму паміж імі склаліся парадаксальныя на першы погляд адносіны: Ягайла няўхільна падтрымліваў нядаўняга смяротнага ворага супраць удзельных князёў, многія з якіх з’яўляліся роднымі братамі самога Ягайлы. Другім парадоксам было тое, што найбольш эвалюцыйна прасунутае рускае баярства, асабліва зацікаўленае ва ўтварэнні магнацка-намесніцкай структуры, знаходзілася пад кант-
    Вітаўт
    ролем удзельных князёў і мусіла змагацца на іх баку супраць новаўвядзенняў цэнтра. Магчыма, аднак, што менавіта гэта вызначыла параўнальна слабае супраціўленнё ўдзельных уладароў.
    Першы повад для рэформы з’явіўся хутка. Памерла старая княгіня Ульяна Аляксандраўна, удовіным удзелам якой быў Віцебск. Вітаўт выкарыстаў гэта для ліквідацыі аднаго з удзелаў і накіраваў туды намеснікам свайго сакольнічага, праваслаўнага баярына Фёдара Вясну. Аднак такое распараджэнне родавай вотчынай Альгердавічаў выклікала мяцеж. Яго ўзняў самы малодшы з сыноў Ульяны і Альгерда Свідрыгайла (у праваслаўным хрышчэнні — Якаў), які незадоўга да таго дасягнуў паўналецця і яшчэ не меў удзела. Ён абвясціў сябе спадчыннікам Віцебска, а вітаўтава баярына пакараў смерцю. Да мяцяжу далучыліся Орша і Друцк.
    Ягайла прыслаў на дапамогу Вітаўту польскае войска, на чале якога стаў Скіргайла. Першым чынам карная экспедыцыя рушыла на Друцк. Там у той момант княжылі маладыя сыны Дзмітрыя
    Пячатка вялікага князя Вітаўта
    такім чынам свой не
    Васілевіча і Дзмітрыя Сямёнавіча. Яны не рызыкнулі супрацьстаяць Вітаўту і выказалі пакорлівасць. За гэта вялікі князь пакінуў за імі Друцкае княства, але на новых умовах: не як спадчынную маёмасць, а як нададзеную са сваіх рук (так, як атрымлівалі замкі на Валыні князі Астрожскія, Чацвярцінскія і інш.). Затое Орша вырашыла супраціўляцца і была захоплена пасля аблогі. Невядома, ці сядзеў там да таго ўласны князь, але з той пары Орша назаўжды ператварылася ў велікакняжацкі горад, кіруемы намеснікам. Затым такі ж лёс чакаў і Віцебск. Пасля доўгай аблогі Свідрыгайла мусіў уцякаць да лівонцаў, распачаўшы