• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пачаткі Вялікага княства Літоўскага Падзеі і асобы Вячаслаў Насевіч

    Пачаткі Вялікага княства Літоўскага

    Падзеі і асобы
    Вячаслаў Насевіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 160с.
    Мінск 1993
    61.64 МБ
    Русі". Такім пасля смерці Рамана стаковіцца маскоўскі стаўленік Аляксей.
    Аднак жыццё няўмольна бярэ сваё, і ўжо ў 1370 годзе патрыярх пагаджаецца з прапановай польскага караля Казіміра і аднаўляе мітраполію ў Галічы для тых рускіх зямель, што ўвайшлі ў склад Польшчы. Між тым Альгерд працягвае патрабаваць мітрапаліта, якому падпарадкоўваліся б Кіеў, Малая Русь, Цвер і іншыя пакуль што незалежныя ад Масквы тэрыторыі. Каб вырашыць пытанне, патрыярх накіроўвае ў 1373 годзе на Русь сваю давераную асобу — балгарскага манаха Кіпрыяна. Той павінен садзейнічаць царкоўнаму і палітычнаму ўз’яднанню Русі. Палітычныя ўмовы, аднак, няўмольна штурхаюць мітраполію да расколу на дзве часткі.
    Канчатковае знікненне палітычнага адзінства Русі прыводзіць да таго, што з другой паловы XIV стагоддзя ўсё часцей пачынаюць ужывавда лакальныя назвы яе асобных частак: Вялікая і Малая Русь ці "каляровыя" назвы (Белая, Чорная, Чырвоная Русь). Тэрмін "Малая Русь" эпізадычна ўжываўся ў адносінах да Галіцка-Валынскага княства і раней (упершыню ён зафіксаваны ў XIII стагоддзі). Звычайна яго выкарыстоўвалі ў асяроддзі візантыйскага патрыярха, калі гаворка ішла пра дзве адначасова існуючыя рускія мітраполіі (тая, што ахоплівала Валынь і землі Вялікага княства Літоўскага, звычайна лічылася "Малой Руссю"). Тэрмін "Малая Русь" ужываўся і ў Полыпчы ў адносінах да Галіччыны і Заходняй Валыні, уключаных у Польскае каралеўства.
    He выключана, што першапачаткова "каляровая" антытэза мела той жа самы сэнс: "белы" адначасова значыла "вялікі”, "аснсўны". Блізкасць вымаўлення старажытных слоў "чорны” і "чермный" ("чырвоны") наводзіць на думку, што калісьці было адно супрацьпастаўленне (белы — чорны ці белы — чырвоны), якое затым расшчапілася на два ў выніку скажэння першапачатковай формы. (Гэта магло адбыцца тым лягчэй, што тэрміны мелі чыста ўмоўны сэнс.)
    Ужыванне "каляровых" назваў з’яўлялася вельмі супярэчлівым, блытаным. Мясцовае насельніцтва не толькі ў XIV стагоддзі, а і значна пазней гэтымі назвамі не карысталася, іх можна сустрэць звычайна ў царкоўным ужытку ці ў творах замежных географаў і храністаў. Агульная тэндэнцыя такая: Белая Русь заўсёды знаходзіцца на поўначы ці паўночным усходзе ад Чорнай ці Чырвонай. Розныя аўтары да Белай Русі адносілі то Ноўгарад, Пскоў і Масковію, то Полаччыну з Віцебшчынай, то княствы ў вярхоўях Акі. В. Тацішчаў на падставе сваіх крыніц увогуле прыйшоў да памылковай высновы, быццам бы Бел.ій Руссю ў старажытнасці звалася толькі Уладзіміра-Суздальская зялля. Можна адзначыць, што практычна ўсе старажытныя аўтары адн<кілі гэтую назву да розных частак былых паўночнарускай і сярэднярускай этнаграфічных правінцый.
    Чорнай Руссю звычайна называлі Панямонне, Палессе і поўнач Кіеўшчыны, Чырвонай — Галіччыну і Заходнюю Валынь, хаця гэтыя назвы часта блыталі. У асноўным іх арэал супадае с паўднёварускай этнаграфічнай правінцыяй XIII стагоддзя.
    Увогуле тлумачэнняў паходжання назвы "Белая Русь" выказвалася безліч. Але, як правіла, іх аўтары ігнаруюць той факт, што гэтая назва (як і іншыя аднатыпныя) мела ў розныя часы розны сэнс і
    блукала па геаграфічнай карце. У XVII—XVIII стагоддзях яна замацавалася за паўночна-ўсходняй часткай сучаснай Беларусі (Полаччынай, Віцебшчынай, Магілёўшчынай), а ў XIX стагоддзі (нават у другой яго палове) распаўсюдзілася на ўсю Беларусь і канчаткова набыла этнічны сэнс.
    Уладары Літоўскай дзяржавы, пачынаючы з Гедыміна, тытулавалі сябе вялікімі князямі (часам каралямі) Літвы і Русі. Калі-нікалі сустракаліся варыянты, якія падкрэслівалі розны статус дзвюх частак дзяржавы: "кароль Літвы і далучанай Русі", "вялікі князь Літвы і далучаных земляў", "уладар Літвы і дзедзіч Русі" і інш. Як нагадвалася вышэй, землі Ноўгародчыны ў адміністрацыйным сэнсе таксама лічыліся "Літвой". Крыху пазней гэты тэрмін распаўсюдзіўся на іншыя тэрыторыі, непасрэдна падпарадкаваныя вялікім князям — Берасцейшчыну і Меншчыну. Менск і Лагойск яшчэ ў 1387 годзе названы сярод уладанняў "на русской стороне" дзяржавы, але ўжо праз некалькі дзесяцігоддзяў яны будуць лічыцца Літвой. Назва "Русь” у адміністрацыйным сэнсе замацуецца за федэратыўнымі адзінкамі, што мелі пэўныя рысы самастойнасці (Полацкая, Віцебская, Валынская, Кіеўская, Чарнігаўская землі, пазней далучаная Смалекшчына), а таксама за тэрыторыямі Свіслацкага, Друцкага, Мсціслаўскага княстваў.
    На гэтай вялізнай тэрыторыі літоўскі этнас у XIV стагоддзі апынуўся ў значнай меншасці. Тэрыторыя этнічнай Літвы займала не больш 1/10 дзяржавы (у колькасці насельніцтва разрыў быў меншы, бо з паслябатыевых часоў на Кіеўшчыне і Чарнігаўшчыне насельніцтва мелася вельмі мала). Праўда, у палітычным сэнсе дамінавала менавіта літоўская знаць, якая групавалася ў Віленскім і Троцкім княствах і стварала непасрэднае атачэнне Альгерда і Кейстута. Сярод яе, напэўна, даволі моцна трымаліся традыцыі "паганскага фундаменталізму”.
    Але пазбегнуць культурнага ўплыву Русі было немагчыма. Літоўскае баярсгва яшчэ толькі ішло па шляху ператварэння з племянной арыстакратыі ў служылую феадальную знаць. Яго зямельныя ўладанні абмяжоўваліся адным-двума дварамі з чэляддзю. He існавала яшчэ ўстойлівай традыцыі і механізму пераходу зямельных выслуг ад бацькі да сына (гарантыі такога пераходу будуць замацаваны толькі праз некалькі дзесяцігоддзяў). На Русі ж існавалі распрацаваныя юрыдычныя нормы, адукаваныя пісцы. Там ляжалі вотчыны болыпасці Гедымінавічаў. Нарэшце, іх маткамі і жонкамі былі рускія князёўны, у бліжнюю' раду ўваходзілі рускія баяры. Асабліва гэта датычыць Нарымонтавічаў, Любарта з яго сынамі, пяці старэйшых Альгердавічаў, Міхаіла Яўнуцьевіча. Што ж да Карыятавічаў, уладкаваўшыхся на памежжы з Полыпчай і Венгрыяй, то яны зведалі ўплыў як Русі, так і Захаду. Аляксандр Карыятавіч, паплечнік караля Казіміра, прыняў, здаецца, каталіцтва і нават разглядаўся як адзін з магчымых прэтэндэнтаў на польскую карону. Яго старэйшы брат Юрый спрабаваў уладкавацца на пасадзе гаспадара Малдовы, але быў там атручаны ў 1374 годзе. Малодшы з братоў, Фёдар, пэўны час служыў каралю Людовіку Анжуйскаму.
    Асяроддзе абодвух літоўскіх сюзерэнаў, Альгерда і Кейстута, нягледзечы на прыхільнасць да традыцыйнага паганства, усё ж даволі талерантна ставіцца да праваслаўя з каталіцызмам, што пакідае для
    яго вялікую свабоду манеўра, хаця часам і ўскладняе жыццё. Застаюцца неахрышчанымі ўсе сыны Кейстута, як і сем малодшых сыноў Альгерда ад Ульяны Цвярской, хаця і іх славянскі ўплыў не абмінае — усе добра валодаюць рускай мовай. Паказальна, што і жонкай Вітаўта стане руская князёўна Ганна, дачка Святаслава Смаленскага.
    Справаводства пры двары вялікага князя вядзецца на дзвюх мовах: уся дакументацыя, звязаная з Захадам, выконваецца на латыні, a дакументы, прызначаныя для ўжывання ў самой дзяржаве ці ў яе ўсходніх суседзяў, пішуцца як на латыні, так і на мове Кіеўскай Русі (якая тут выконвае тыя ж функцыі, што і латынь у Заходняй Еўропе). Характэрна, што абедзве мовы з’яўляюцца па сутнасці мёртвымі, хаця старажытнаруская і значна менш адышла ад жывых гаворак. Яе ўжыванне дапамагае пазбягаць непаразуменняў, звязаных з тым, што дыялекты Полаччыны і Валыні ўжо даволі выразна адрозніваюцца ад дыялектаў Маскоўскага княства ці Наўгародскай зямлі, не кажучы ўжо пра мову ўласна літоўцаў. Мясцовыя асаблівасці пачынаюць трапляць і ў канцылярскую мову, хаця ў асноўным яна яшчэ адзіная.
    Параўнайце, напрыклад, гучанне трох аднатыпных прысяжных грамат, складзеных у разглядаемы перыяд (дарэчы, адных са старажытнейшых дакументаў велікакняжацкай каяцылярыі, шго дайшлі да нас). Вось урывак з граматьт смаленскага князя Юрыя Святаславіча, складзенай ў Вільне ў 1386 годзе: "На том на всем дал есмь правду, хрест есмь целовал за всю свою братню, н за всю свою землю, н за всн свон людк, a то есмь учнннл н запнсал своею доброю волею, што мк то здержатн крепко н до своего жнвота, a не нзменнтн..." А вось грамата, складзеная праз год у Луцку на Валыні: "...Служнтн ему господару своему королю верно, без олстн (ліслівасці.— В. Н.) н без хнтростн, няколм его не пелавать (не шкодзіць.— В. Й.), нн на королево лнхо не гадать, але его остерегатн от усякнх непрнязнн каздого чоловека, а ннколн ему протнву короля не быть, ніікоторой речу, ннж только ему королевн служнть до свонх жнвот, а добра ему на всякнй час хоте бы”. Нарэшце, трэцюю грамату склаў у Пераяславе-Разанскім тамтэйшы князь Алег Іванавіч у 1393 годзе: "...Бытн ему верну н послушну своего брата велнкого короля, преже напіісаного, а ннкоторым временем его не одстатн, а нн протав ему был нн днлом, нн словом, нн помыслом, а нн протнв тых, што суть под его рукою". Здаецца, што гэта ўрыўкі з аднаго тэксту, ці не так? Але ж у луцкай грамаце ўжо з’явілася цяжкаўлоўнае адценне, што набліжае яе да гучання сучаснай беларускай мовы — магчыма, гэта вынік горшай адукаванасці валынската пісца, большай прастамоўнасці яго стылю.
    Больш адчувальнымі ў гэты час робяцца заходнееўрапейскія імпульсы, правадніком якіх выступае Польшча. Там адбыліся важныя змгны: у 1370 годзе памёр кароль Казімір, і са смерцю яго абарвалася пануючая дынастыя (калі не лічыць мазавецкіх князёў, заставаўся яшчэ дробны князь Уладзіслаў Белы, які даўно прадаў сваё княства бацьку Казіміра Уладзіславу Лакатку і пастрыгся ў манахі ў Францыі). Яшчэ пры жыцці Казіміра было вырашана, што карона Полыпчы пяройдзе да сына яго сястры Альжбеты — венгерскага караля Людовіка (Лаяша) з так званай Анжуйскай дынастыі. Гэтая
    дынастыя, адгалінаванне французскага каралеўскага роду, шляхам дынастычных шлюбаў атрымала шмат еўрапейскіх карон. Тое, што Людовік Анжуйскі станавіўся адначасова каралём Венгрыі і Польшчы, уводзіла апошнюю непасрэдна ў свет вытанчанай заходнееўрапейскай палітыкі. Паскараецца распаўсюджанне ў Польшчы рыцарскай атрыбутыкі: гербавых шчытоў, шлемаў з пышнымі плюмажамі, абраду пасвячэння ў рыцары.
    Дададзім, што пасля з’яўлення арбалетаў і гакаўніц на змену кальчуждым даспехам прыходзяць цэльнаметалічныя латы. Адным словам, польская шляхта набывае тое каларытнае аблічча, што звычайна асацыіруецца ў нас з рыцарскай эпохай.
    Заходняя мода не магла не ўплываць на баярства і князёў Літвы і Русі. Магчыма, якраз у гэты час пачынае афармляцца ў традыцыях еўрапейскай геральдыкі "Пагоня" — дзяржаўны герб Вялікага княства Літоўскага. У яго былі і мясцовыя карані — звычай змяшчаць на княжацкіх пячатках выяву ўзброенага конніка. Такія пячаткі ўжываў на Русі яшчэ Аляксандр Неўскі, потым яго сыны і ўнукі. Коннага воіна са шчытом і сцягам меў на пячатцы галіцка-валынскі князь Юрый Львовіч. Выява вершніка (з кап’ём?), захавалася і на пячатцы полацкага князя Нарымонта (у хрышчэнні Глеба) Гедымінавіча. Аднак ператварэнне пячатак у герб, пабудаваны паводле геральдычных законаў (пазней некаторыя галіны Гедымінавічаў ужывалі яго ў якасці родавага герба) трэба звязваць з заходнееўрапейскім уплывам. Першыя бясспрэчныя факты, калі выява ўзброенага конніка ўжываецца ў якасці дзяржаўнай пячаткі Вялікага княства, адносяцца да часу Крэўскай уніі (1385 год). Дарэчы, менавіта з 1380-ых гадоў прасочваюцца першыя асабістыя пячаткі з гербавымі выявамі і ў прадстаўнікоў іншых арыстакратычных родаў. Тады, напэўна, князі Галыпанскія аформілі свой герб "Кентаўр”, а князі Гедройцы — герб "Ружа". Літоўскі баярын Манівід Кайлікінавіч, полацкі баярын Фёдар Корсак, іншыя баяры ў гэты час, яшчэ да прыняцця польскіх гербаў, карысталіся ўласнымі пячаткамі.