• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пачаткі Вялікага княства Літоўскага Падзеі і асобы Вячаслаў Насевіч

    Пачаткі Вялікага княства Літоўскага

    Падзеі і асобы
    Вячаслаў Насевіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 160с.
    Мінск 1993
    61.64 МБ
    
    ВЯЧАСЛАЎ НАСЕВІЧ
    ПАЧАТКІ ВяАІКаГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА
    ВЯЧАСЛАЎ НАСЕВІЧ
    ПАЧДТКІ
    ВЯАІКДГА КНЯСТВА
    АіТоУсКаГА
    ПАДЗеі ІАСоБЬІ
    МІНСК "ПОЛЫМЯ" 1993
    ББК 63.3(2Б) Н 31
    УДК 947.6"!2/13"
    Насевіч В. Л.
    Н 31 Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы.— Мн.: Полымя, 1993.— 160 с.: іл.
    ISBN 5-345-00627-Х.
    У кнізе расказваецца пра пачатковы перыяд гісторыі Вялікага княства Літоўскага: з сярэдзіны XIII да канца XIV ст. Прыведзены малавядомыл звесткі пра гістарычных асоб — князёў і палкаводцаў, пра войны, перыпетыі палітычнай барацьбы таго часу. Бсларускі чытач упершыню атрымае магчымасць пазяаёміцца з генеалогіяй княжацкіх родаў.
    Шырокаму колу чытачоў.
    0503020903 — 046
    М 306(03)—93
    ББК 63.3(2Б)
    ISBN 5-345-00627-Х
    © В. Л. Насевіч, 1993
    Ад выдавецтва
    Апошнім часам у Беларусі ўсё болый узрастае цікавасць да роднай гісторыі. Людзі імкнуцца даведацца пра мінулае сваёй краіны, пра вытокі беларускай нацыі. Сёння з’явілася нямала публікацый на азначаную тэму. Розныя даследчыкі па-рознаму трактуюць пэўныя моманты ў лёсе Беларускай зямлі. Навуковыя дыскусіі часам набываюць дастаткова восгпры характар. Але калі вучоны адстойвае свой пункт погляду аргументавана, доказна, хоць калі-нікалі прапаноўвае палажэнні "нетрадыцыйныя", то, відавочна, яго думка мае права быць пачутай. Магчыма, не ўсё напісанае ў кнізе В. Насевіча бясспрэчна і ў каго-нікаго выкліча нязгоду — мы ўсведамляем гэта. Але яна будзе спрыяць распаўсюджанню гістарычных ведаў сярод шырокага кола чытачоў, дапаможа ім глыбей асэнсаваць лёс роднай Беларусі, яе народа.
    Прадмова
    Кніга, якую вы зараз трымаецце ў руках, прысвечана першапачатковаму перыяду гісторыі Вялікага княства Літоўскага — дзяржавы, у нетрах якой сфарміравалася беларуская народнасць. Невыпадкова яе поўная афіцыйная назва абавязкова ўключала слова "Рускае": Вялікае княства Літоўскае і Рускае, з 1440-ых гадоў — Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Назву "рускія" мела праваслаўнае насельніцтва былой Кіеўскай Русі, і гэты тэрмін не трэба блытаць з этнонімам сучасных рускіх (велікарусаў). Так атрымалася, што сённяшняе імя беларускага этнасу замацавалася за ім параўнальна позна, канчаткова — толькі ў XIX стагоддзі.
    Гісторыя ведае прыклады, калі адзін старажытны народ дае пачатак некалькім новым, якія наследуюць у тым ліку і яго імя. Так, сучасныя балгары і балкарцы ўзялі сваю назву ад качэўнікаўбалгар, што зніклі шмат стагоддзяў назад. Імя румын пераклікаецца з іменем старажытных рымлян (Romanus). Прыкладна ў такіх жа адносінах знаходзіцца сучасны этнонім "рускія" з назвай супольнасці, што дала пачатак тром народам: беларусам, рускім і ўкраінцам.
    Доўгі час у афіцыйнай савецкай гістарыяграфіі разглядалася толькі адна "лінія развіцця": Кіеўская Русь — Маскоўская дзяржава — Расійская імперыя. Гісторыя ж той паловы Русі, што ўвайшла ў Вялікае княства Літоўскае, апыналася недзе на задворках, a то і зусім знікала з поля зроку многіх вучоных. Для сучаснага чытача Вялікае княства (а яго існаванне — гэта найболын працяглы перыяд гісторыі Беларусі) найчасцей застаецца не проста "белай плямай", а якімсьці "неадкрытым кантынентам". Так сталася таму, што яно не пакінула дзяржаўных утварэнняў, якія б прэтэндавалі на статус яго палітычных нашчадкаў. У выніку падзелаў у 1772—1795 гадах Рэчы Паспалітай — федэратыўнай дзяржавы, што аб’ядноўвала Польшчу ("Карону”) і Вялікае княства Літоўскае ("Княства", або "Літву"), апошняе перастала існаваць як самастойнае адміністратыўнае цэлае, а яго тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Тры спробы аднавіць незалежнасць (паўстанні 1794, 1830 і 1863 гадоў) былі няўдалымі. Каб прадухіліць новыя, царскі ўрад разгарнуў палітыку русіфікацыі. Настойліва прапагандавалася наступная канцэпцыя: маўляў, беларусы і ўкраінцы — частка рускага, г. зн. велікарускага этнасу. Ад уласнай гісторыі ім пакінулі толькі байку пра "адвечнае імкненне" да ўз’яднання з Расіяй.
    Але доўгае існаванне Вялікага княства ва ўмовах дзяржаўнай уніі з Польшчай (1569—1795) спрыяла нараджэнню і супрацьлеглай канцэпцыі — быццам беларусы з’яўляюцца толькі "забруджанай"
    расейскім уплывам часткай польскага этнасу. Усведамленне ж таго, што яны ўтвараюць. самастойны народ, выспявала вельмі павольна. У сярэдзіне XIX стагоддзя тыя, хто прыходзіў да гэтай думкі (Канстанцін Каліноўскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч), выглядалі дзівакамі. Тонкі слой беларускай інтэлігенцыі, якая і выступіла вяшчальнікам нацыянальнай ідэі, склаўся толькі ў канцы XIX стагоддзя.
    Імкнучыся адмежавацца і ад палякаў, і ад велікарусаў, гэтая маладая інтэлігэнцыя трапіла ў шшую крайнасць. З’явілася так званая крывіцкая канцэпцыя Ваплава Ластоўскага, паводле якой беларусы — нашчадкі крывічоў, а раней гетаў ці вялстаў — не маюць увогуле нічога агульнага з рускімі, бо спрадвеку ўтваралі асобную лінію развіцця.
    Пасля распаду Расійскай імперыі ў 1918 годзе аднавілі сваю незалежнасць Польшча і Літва, тады ж была абвешчана і Беларуская Народная Рэспубліка — першая спроба беларусаў стварыць нацыянальную дзяржаву. У той час трактоўка гісторыі Вялікага княства Літоўскага набыла вельмі абвостранае палітычнае гучанне. Палякі, літоўцы і беларусы пачалі цягнуць яе, як коўдру, кожны ў свой бок. Польшча прэтэндавала на тэрыторыю Рэчы Паспалітай у межах 1772 года і нават здолела ўтрымаць за сабой Заходнюю Беларусь, дзе разгарнула палітыку паланізацыі мясцовага насельніцтва. У Літвс ставіліся да Вялікага княства як да выключна літоўскай дзяржавы.
    У тых умовах Мітрафан Доўнар-Запольскі (увогуле вельмі сур’ёзны і грунтоўны гісторык) дзеля падтрымкі беларускай дзяржаўнасці разгарнуў канцэпцыю, паводле якой Вялікае княства было ў першую чаргу дзяржавай беларусаў. Тады ў навуковым свеце гэтая канцэпцыя была ўспрынята як кур’ёз, але яна працягвала жыць сярод беларускіх эмігрантаў.
    Савецкая ж гістарыяграфія па сутнасці цалкам успрыняла русіфікатарскую канцэпцыю царскага ўрада. Эпоха Вялікага княства была для яе толькі часовым і прыкрым адхіленнем на шляху адзінаіснага ўсходнеславянства. А паколькі большая частка Беларусі (з 1939 года — амаль уся яна) апынулася ў складзе СССР, менавіта такі погляд навязваўся яе насельніцтву.
    Сёння сітуацыя ў пэўнай ступсні паўтараецца. Пасля распаду СССР аднавілася і тузанне коўдры. У некаторых публікацыях на гістарычную тэму, якіх, нарэшце, так шмат з’яўляецца ў апошнія гады ў Беларусі, выразна прасочваецца канцэпцыя, што аднаўляе тэзы В. Ластоўскага, М. Доўнар-Запольскага і іх паслядоўнікаў з беларускай дыяспары (П. Урбана, М. Шкялёнка і інш.). Коратка яе можна звесці да трох пастулатаў:
    1.	Старажытнарускага адзінства ніколі не існавала, беларусы ўжо з першага тысячагоддзя нашай эры ішлі сваім асобным шляхам.
    2.	Стражытныя беларусы выступалі ў ХЧІ стагоддзіпад назвай "літва", запазычанай ад знікшага балцкага племені, што жыло калісьці ў Верхнім Панямонні. Продкі сучасных літоўцаў ("летувісаў") не мелі да гэтай назвы ніякага дачынення, у той час яны зваліся выключна "жамойтамі".
    3.	Беларусы-"літва" стварылі Вялікае княства Літоўскае і падпарадкавалі сабе "жамойтаў", якія не адыгрывалі самастойнай ролі,
    пасіўна ўспрынялі ад беларусаў назву "літва", а ў XIX стагоддзі бсз усялякіх падстаў прысвоілі яе сабе.
    Гэтая канцэпцыя набыла вялікае пашырэнне. На жаль, яна ўжо прывяла да таго, што літоўцы глядзяць на нас з крыўдай, а астатнія суседзі — з пэўнай іроніяй. Тым больш актуальнай задачай застаецца стварэнне аб’ектыўнай карціны далёкага мінулага.
    Заўважу, што многія гісторыкі-прафесіяналы як у канцы XIX — пачатку XX стагоддзя, так і ў пазнейшыя часы грунтоўна распрацавалі пытанні ўтварэння і ранняй гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Ал,е іх творы часта напісаны сухой акадэмічнай мойай, а большасць і ўвогуле сёння недаступныя для шырокага кола чытачоў, якія не валодаюць польскай, літоўскай мовамі і не могуць працаваць у навуковых бібліятэках са старымі і рэдкімі выданнямі.
    У сваёй кнізе я імкнуся даць папулярны, але дастаткова поўны нарыс перадгісторыі і пачатковага этапу існавання Вялікага княства Літоўскага. Дзеля ахопу падзей як суцэльнай карціны рэчаіснасці прыходзіцца часам ахвяраваць прапрацоўкай асобных дэталяў, але гэта непазбежна. I так у кнізе змешчана інфармацыі значна больш, чым можна затрымаць у свядомасці з першага прачытання. Той, хто мае пэўную падрыхтоўку, хто даўно цікавіцца гісторыяй, лёгка здолее арыентавацца ў падзеях, імёнах і датах. У непадрыхтаванага ж чытача галава можа пайсці кругам. Але не трэба гэтага палохацца! Чытайце далей, калі трэба — вяртайцеся назад, вяртайцеся да кнігі праз пэўны час — і вы ўбачыце, што паступова ўсё звяжацца адно з адным. Калі перыяд адаптацыі да новых ведаў будзе пераадолены, вы адчуеце, што прастата і лёгкасць агульнавядомых тэорый і шаблонаў больш не задавальняюць вас, затое вам адкрылася іншая асалода — здольнасць свабодна арыентавацца ў фактах, на іх падставе асэнсоўваць розныя канцэпцыі замест таго, каб пасіўна "праглынаць” іх.
    Кніга разлічана на крытычнага, самастойнага чытача, які не будзе прымаць яе як ісціну ў апошняй інстанцыі. Калі гэтая праца абудзіць у ім цікавасць да гісторыі, то іншыя кнігі і першакрыніцы дапамогуць знайсці слушны адказ на тыя пытанні, дзе я, магчыма, у чымсьці памыліўся.
    Перш чым прапанаваць чытачам свой твор, хачу зрабіць яшчэ некалькі ўступных заўваг. Мая кніга прысвечана ў першую чаргу дзеянням канкрэтных асоб. Менавіта гэтая частка гістарычнага працэсу лічылася пэўны час другараднай: маўляў, гісторыю ствараюць не героі, а народныя масы. Адсюль і поўны заняпад генеалогіі, якая ў маёй кнізе вяртаецца на належнае ёй месца. Увогуле я цалкам згодзен з тым, што "герой" можа зрабіць толькі тое, што адпавядае імкненням людзей, чыімі рукамі ён ажыццяўляе сваю волю. Але менавіта дзейнасць выдатных асоб ператварае гістарычную магчымасць у рэчаіснасць. Я выкладаю падзеі "па каленах" гістарычных асоб, стараюся не абмінуць нікога з буйных дзеячаў. Гэта можа здацца зваротам да некалі традыцыйнага выкладання гісторыі па цараваннях. Але пераважная ўвага да пануючых асоб тлумачыцца зусім не маімі манархічнымі сімпатыямі. Проста ў лёсе адной чалавечай сям’і, як у кроплі вады, адбіваецца эпоха. Спецыфіка ж крыніц такая, што прасачыць лёс на працягу пакаленняў магчыма толькі для найбольш адметных арыстакратычных родаў.