• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пачаткі Вялікага княства Літоўскага Падзеі і асобы Вячаслаў Насевіч

    Пачаткі Вялікага княства Літоўскага

    Падзеі і асобы
    Вячаслаў Насевіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 160с.
    Мінск 1993
    61.64 МБ
    Абмінём становішча ўскраінных Мурамскага і Разанскага княстваў, якія практычна не будуць уплываць на ход падзей, што цікавяць нас. Пра Кіеўскую, Пераяслаўскую і Наўгародскую землі можна толькі сказаць, што яны страцілі самастойныя княжацкія дынастыі і правяць там у залежнасці ад палітычнага раскладу прадстаўнікі ўладзіміра-суздальскіх, чарнігаўскіх ці смаленскіх князёў. Пры гэтым тытул кіеўскага князя традыцыйна мае асаблівы прэстыж і статус вяршэнства, але фактычна Руссю кіруюць сумесна прадстаўнікі
    найболып магутных княжацкіх сем’яў. На пачатку 1230-ых гадоў гэта Юрый Уладзіміра-Суздальскі, Міхаіл Чарнігаўскі і Даніла Уладзіміра-Валынскі.
    Я наўмысна не засяроджваў вышэй увагу на тэрыторыі сучаснай Беларусі, чыё становішча робіцца асабліва наглядным на фоне азначаных цэнтраў. Дарэчы, частка яе зямель у той час непасрэдна да гэтых цэнтраў і належыць: гарады Гомель, Рэчыца і, верагодна, Рагачоў уваходзяць у Чарнігаўскае княства, Мазыр — у Кіеўскае, Мсціслаў — у Смаленскае, Берасце — ва Уладзіміра-Валынскае. На астатняй тэрыторыі, крыху меншай, чым Смаленская ці Чарнігаўская зямля, існуе ледзь не дзесятак (прынамсі, не менш сямі) самастойных княстваў. Hi адно з іх не мае дастатковай сілы, каб уплываць на падзеі за сваімі межамі. He выпадкова' летапісы, якія даволі падрабязна асвятляюць лёс вышэйзгаданых палітычных цэнтраў, амаль цалкам абмінаюць тэрыторыю сучаснай Беларусі. Таму і наш агляд, відавочна, атрымаецца вельмі фрагментарным і гіпатэтычным.
    Полацкая зямля, вотчына Усяславічаў-Рагвалодавічаў, ужо у першай палове XII стагоддзя перастала існаваць як адзінае цэлае. На яе тэрыторыі ўтварыліся самастойныя вотчыны трох галін роду Усяслава — друцкай, менскай і віцебскай. У XII стагоддзі менскай галіне належалі апрача самога Менска Ізяслаўль (Заслаўе) і Лагожаск (Лагойск). Уладанні Друцкага княства ахоплівалі, верагодна, Барысаў (паводле Тацішчава, гэты горад быў заснаваны Рагвалодам-Барысам Друцкім) і Свіслач ля ўпадзення аднайменнай ракі ў Бярэзіну. Віцебску належалі Усвят і Азярышча, яго ўладары аспрэчвалі ў Смаленска Ршу (Оршу) і Копысь на Дняпры. Невядома, ці засталіся межы дадзеных земляў такімі ж у XIII стагоддзі,— частка былых удзелаў магла к таму часу ператварыгда ў самастойныя княствы, калі працэс драблення роду Рагвалодавічаў ішоў гэтак жа хутка.
    Тураўская зямля канчаткова вылучылася з уладанняў кіеўскіх князёў у сярэдзіне XII стагоддзя, калі ў Тураве ўладкаваўся прапраўнук Яраслава Мудрага Юрый Яраславіч. Да канца таго ж стагоддзя яго сыны ўтваралі адзіную сямейную групу, а затым унукі падзялілі вотчыну не менш чым на тры часткі: Тураўскае, Пінскае і Дубровіцкае княствы. На жаль, летапісы не згадваюць. пра лёс Клецка і Слуцка, якія напярэдадні ўладкавання ў Тураве Юрыя Яраславіча вылучыліся са складу Тураўшчыны і перайшлі да чарнігаўскіх Ольгавічаў. Магчыма, пазней Юрый вярнуў гэтыя гарады, аднак доказаў таму няма.
    Яшчэ адна самастойная галіна панакала некалі ў Панямонні. У XII стагоддзі некалькі разоў згадваюцца ў летапісах гарадзенскія князі — праўнук Яраслава Мудрага Усевалад Давыдавіч, а затым тры яго сыны. Аднак невядома, ці працягвалася гэтая галіна далей. Археалогія сведчыць пра існаванне ў Панямонні чатырох гарадоў (Горадна, Ваўкавыска, Слоніма і Ноўтародка), якія маглі быць княжацкімі рэзідэнцыямі. 3 болып позніх падзей вынікае, што палітычны цэнтр Панямоння змясціўся з Горадна ў Ноўгародак, але пры якіх абставінах гэта адбывалася — невядома.
    Нарэшце, уласна Полацкае княства ўжо ў сярэдзіне XII стагоддзя не мела асобнай дынастыі. Барацьбу за Полацк вялі з пераменным поспехам друцкія, менскія і віцебскія князі. Горад надоўга знікае са старонак летапісаў пасля 1186 года, калі тут уладарыў Усяслаў
    Васількавіч з віцебскай галіны Рагвалодавічаў. Затым яго ўпамінае храніст Ордэна мечаносцаў Генрых Латвійскі, які ведае полацкага князя Уладзіміра, што памёр у 1216 годзе. Магчыма, гэта сын Усяслава Васількавіча, і атрымаў ён Полацк пасля бацькі ў 1186 годзе.
    Хто княжыў у Полацку пасля 1216 года — зноў-такі невядома. Праўда, у 1222 годзе летапіс Вялікага Ноўгарада паведамляе пра захоп Полацка смаленскім войскам "пры князях Барысе і Глебе". Гэта можна разумець так, што ў той момант Полацкім княствам валодалі Барыс і Глеб (сыны Уладзіміра?), але справа ў тым, што той жа летапіс прыводзіць вельмі падобнае паведамленне, датаванае дзесяццю гадамі пазней: "...взя Святослав Мстнславлнч, внук Романов, Смолнеск на іцнт с полочаны на память святых мученнков Борнса н Глеба, нссече смолнян много, а сам седя на столе”. Фабула супадае "з дакладнасцю да наадварот" (у першым выпадку смаляне бяруць Полацк, у другім — палачане Смаленск), а загадкавыя князі Барыс і Глеб ператвараюцца ў свята Барыса і Глеба (24 ліпеня). Гэта наводзіць на думку, што больш ранняе паведамленне сапсавана водгукам пазнейшага, больш дакладнага і зразумелага. Так сапраўды магло быць, калі летапісец карыстаўся нейкімі моцна пашкоджанымі запісамі.
    Звычайна гэтыя цьмяныя звесткі трактуюць у тым сэнсе, што князь Святаслаў са смаленскай дынастыі (сын Мсціслава Раманавіча, які ў той час княжыў у Кіеве) спачатку ўладкаваўся ў Полацку, а праз 10 гадоў з дапамогай полацкага апалчэння здабыў Смаленск. Пацвярджае гэтую думку і той факт, што ў 1229 годзе тагачасны ўладальнік Смаленска Мсціслаў Давыдавіч (стрыечны дзядзька Святаслава) падпісаў гандлёвае пагадненне з Рыгай ад імя Смаленска, Полацка і Віцебска. Князі двух апошніх відавочна былі ў нейкай залежнасці ад яго. Праўда, вядомы беларускі даследчык М. Ермаловіч у сваёй кнізе "Старажытная Беларусь", зыходзячы з агульных меркаванняў (быццам бы немагчыма, "каб палачане аж дзесяць гадоў цярпелі на сваім пасадзе князя другой дынастыі"), цалкам адмаўляе запісу 1222 года ў слушнасці, але агульны палітычны кантэкст 1220-ых гадоў, калі яго разглядаць непрадузята, не выключае часовай залежнасці ІІолацка ад Смаленска.
    На пачатку XIII стагоддзя полацкія ўладанні ўключалі і значную частку тэрыторыі балцкага племені латгалаў. Паводле Генрыха Латвійскага, там існавалі полацкія фарпосты — гарады Герцыке і Кукенойс (Кокнесе), у якіх княжылі Усевалад і Вячка. Аднак у хуткім часе гэтыя ўмацаванні захапіў рыжскі архібіскуп з дапамогай Ордэна мечаносцаў.
    Зноў-такі трэба падкрэсліць, што пэўны палітычны заняпад Полаччыны і Тураўшчыны быў выкліканы не эканамічнымі, a генеалагічнымі абсгавінамі. Шматлікія князі падзялілі свае ўладанні на невялікія княствы — у некалькі дзесяткаў кіламетраў упоперак і з насельніцтвам у некалькі дзесяткаў тысяч чалавек. 3 такімі рэсурсамі немагчыма не тое што дыктаваць сваю волю суседзям, але і больш-менш паспяхова супрацьстаяць іх экспансіі. Эканамічнага ж заняпаду не было: квітнелі старыя гарады і паўставалі новыя, гандлёвыя караваны плылі па рэках, кіпеў торг на гарадскіх пасадах.
    Давайце паспрабуем уявіць сабе, як выглядала наша зямля ў тыя часы. Лясоў тады было значна болей, чым сёння, толькі дзе-нідзе
    іх суцэльная коўдра разрывалася, каб даць месца сельскагаспадарчым абшарам. Болыпасць вёсак уяўляла сабой вельмі невялікія — некалькі хат, а часам увогуле адзін-два двары—паселішчы. Шчыльнасць насельніцтва, як можна меркаваць, складала каля 2—5, у лепшым выпадку 10 чалавек на квадратны кіламетр.
    Пэўная колькасць вёсак аб’ядноўвалася ў падатковую адзінку — воласць. Яна мела двайную сістэму кіравання: з аднаго боку, кожная воласць уяўляла сабой абшчыну-грамаду з самакіраваннем і выбарным старцам. 3 другога боку, інтарэсы дзяржавы прадстаўляў княжацкі намеснік — цівун. Ён назначаўся з ліку баяр. Яго абавязкі — ажыццяўляць ад імя князя суд у выпадках, якія не падлягаюць юрысдыкцыі абшчыннага суда, прымаць падаткі, што дастаўляе старац, і перадаваць іх князю.
    Цэнтрам воласці звычайна быў умацаваны двор — пагост. Для воласці, што прылягала да горада, такім цэнтрам выступаў апошні. Горад з’яўляўся не толькі рэзідэнцыяй князя, але і своеасаблівым калектыўным замкам для баяр. Праўда, і князь, і баяры мелі звычайна загарадныя рэзідэнцыі — сёлы (пазней гэтая назва была выцеснена тэрмінам "двор" і пачала ўжывацца як наймснне буйных сялянскіх паселішчаў). Некаторыя княжацкія і баярскія двары былі сапраўднымі замкамі — з ровам, валам, сценамі і вежамі з бярвення.
    Большасць сялянскага насельніцтва захоўвала ў той час асабістую свабоду. У княжацкіх і баярскіх сёлах працавалі рабы, якіх на Русі называлі халопамі, інакш чэляддзю нявольнай. Але практыкавалася ўжо падараванне асобных вёсак і цэлых валасцей ва ўласнасць буйным баярам і манастырам. У такіх выпадках даніна, якую выплачвалі сяляне, ішла ўжо не князю, а новаму ўладальніку. Часам ён атрымліваў і права суда над сваімі падданымі, нават з забаронай дзяржаўнаму намесніку перасякаць межы ўладання (так званае права імунітэту).
    Самі баяры, напэўна, не плацілі падаткаў. Яны выконвалі іншую павіннасць — па загаду князя з’яўляліся на кані і ў даспехах для вайны ці вартавой службы на мяжы. Частка з іх пастаянна знаходзілася пры князі, выконваючы функцыі асабістай абслугі, пасыльных, дыпламатаў, узброенай гвардыі (дружыны). Баярства было неаднародным: ад дробнага, прадстаўнікі якога часам самі апрацоўвалі свой надзел, да буйнейшага, што валодала ўласнымі дружынамі і замкамі. 3 ліку апошніх паходзілі і намеснікі валасцей, і выхавальнікі княжацкіх сыноў (так званыя "дзядзькі"). Такія баяры ўтваралі і княжацкую раду.
    Асобную праслойку складалі гараджане — купцы і вольныя рамеснікі. 3 падаткаў яны плацілі толькі гандлёвыя і мытныя пошліны, таксама выконвалі вайсковую павіннасць — як пры абароне сваіх гарадоў, так і ў наступальных паходах. Пры неабходнасці ў войска маглі паклікаць і сялян. Асаблівай павіннасцю была так званая "пагоня" — узброены паход наўздагон варожаму набегу з мэтай адбіць палон. У такім паходзе мусіў удзельнічаць кожны, хто мог несці зброю. Астатнія віды вайсковай службы (у тым ліку баярскай) абмяжоўваліся пэўнымі ўмовамі: на наступальны паход патрабавалася згода гарадскога веча, агульная колькасць дзён, праведзеных у войску, не магла быць занадта вялікай.
    Такі сацыяльны лад быў, здаецца, практычна аднолькавым па ўсёй Русі. Тым не менш усё, сказанае вышэй наконт існавання адзінай старажытнарускай народнасці, не трэба разумець так, што розныя землі не мелі ніякіх мясцовых асаблівасцей. Асаблівасці этнаграфічнага характару, безумоўна, былі. Частка з іх узыходзіла яшчэ да тых адметных рыс, якімі вызначаўся кожны са старажытных славянскіх протаэтнасаў: крывічы, вяцічы, валыняне і інш. Некаторыя з’яўляліся новаўтварэннямі, характэрнымі для розных куткоў вялізнай дзяржавы.