Пачаткі Вялікага княства Літоўскага
Падзеі і асобы
Вячаслаў Насевіч
Выдавец: Полымя
Памер: 160с.
Мінск 1993
Усё лета мангольскае войска заваёўвала ўладанні полаўцаў і волжскіх балгар, а на пачатку зімы дакацілася да межаў Русі. Ніколі раней на яе зямлю не ступаў такі грозны вораг, Манголы адзін за адным захоплівалі гарады, што лічыліся непрыступнымі для стэпавых качэўнікаў. Адно з самых магутных рускіх княстваў — УладзіміраСуздальскае рухнула ў некалькі тыдняў. Загінуў у бітве яго ўладальнік Юрый Усеваладавіч, як і трое сыноў яго і пляменнік. Вастрыё варожага нашэсця дасягнула ўскрайку Наўгародскай зямлі, каб з пачаткам вясны праз усходні край Смаленскай і Чарнігаўскай вярнуцца ў палавецкія стэпы.
Здаецца, Русь не адразу зразумела, што старой грамадскапалітычнай сістэме нанесены смяротны ўдар, што ў былы стан яна ўжо не вернецца ніколі. Як певень скача і лётае з адсечанай галавой, так і рускія княствы працягвалі імкнуцца да сваіх ранейшых мэтаў увесь 1238 і пачатак 1239 года, пакуль войска Бату, ці, як яго называлі на Русі, Батыя, зусім побач з імі заканчвала заваяванне полаўцаў, якія рассыпаліся па стэпах.
У 1238 годзе Даніла Раманавіч з* братам выбілі нарэшце чарнігаўцаў з Галіча. Радаваліся, што іх дзяржава зноў раскінулася ад Панямоння да Карпат, пераразмяркоўвалі ўладанні. Даніла ўзяў сабе Галіч і Уладзімір, а Васілька — Луцк, Белз і Берасце. У той жа час на поўначы наўгародскі князь Яраслаў, брат загінуўшага Юрыя Усеваладавіча, наводзіў парадак у Смаленску, дзе адбывалася нейкая замятня (верагодна, пасля смерці князя Святаслава Мсціславіча), у якой самы актыўны ўдзел прьшялі літоўцы. Яраслаў захапіў у Смаленску нейкага літоўскага князя (ці стаўленіка літоўцаў) і пасадзіў там малодшага брата былого ўладальніка — Усевалада Мсціславіча. У 1238 ці 1239 годзе ён жа справіў у Таропцы вяселле свайго сына Аляксандра з дачкой полацкага князя Брачыслава.
Між тым галоўная бяда была яшчэ наперадзе. Бату метадычна працягвае выконваць волю свайго дзеда. Скарыўшы полаўцаў (толькі невялікая іх частка ўцякла ў Венгрыю да караля Бэлы IV), манголы зноў накіроўваюць удар на Русь, гэтым разам паўднёвую. У 1239 годзе яны захапілі Пераяслаў і Чарнігаў. Тады ж, напэўна, згарэў і Гомель, пра разбурэнне якога сведчыць археалогія. Чарнігаўскі князь Міхаіл падаўся наўцёкі, кінуўшы і Кіеў, што знаходзіўся пад яго кантролем, У настулным годзе войска Бату пераходзіць Дняпро і аблагае старажытную сталіцу Русі. Апсшні з буйных уладароў — Даніла Раманавіч — паслаў туды свайго пасадніка, але сам застаўся ў Галічы чакаць сваёй чаргі. Чакаць прыйшлося нядоўга. Гіне ў полымі Кіеў, усланы целамі сваіхабаронцаў, а потым віхура нашэсця пракатваецца праз усю Галіцкую і Вальтнскую землі і далей на захад, у Малую Польшчу і Венгрыю. Марна спрабуе спыніць яе Баляслаў Сарамлівы — у сакавіку 1241 года Кракаў спасцігае той жа лёс, што і Кіеў. Гіне ў бітве вроцлаўскі і кракаўскі князь Генрык Набожны (сын памёршага ў 1238 годзе Генрыка Барадатага), хаця коштам жыцця і захоўвае ад манголаў частку сваіх уладанняў. Адначасова церпіць паражэнне і венгерскі кароль Бэла з братам Кальманам.
Неверагодныя поспехі манголаў тлумачацца сярод многіх акалічнасцей адной всльмі простай: іх ваенная машына трымалася на татальнай жорсткасці і страху. Невыкананне загаду, уцёкі ў час
бою былі немагчымымі з-за смяротнай кругавой парукі — правіннасць аднаго каштавала жыцця ўсім, хто знаходзіўся побач. Такая сістэма бездакорна дзейнічае ўсюды, дзе яе ўдаецца стварыць. I шчасце чалавецтва ў тым, што стварыць удаецца не ўсюды і не заўжды — толькі там, дзе вельмі нізкі кошт чалавечага жыцця, дзе народ ахоплены экстатычным уздымам і дзе переважная коліжасць ствараючых гэтую пачварную сістэму людзей упэўнена, што так і трэба. У стэпавых качэўнікаў адбылося менавіта так. Мангольскія тумэны, што не вагаючыся ішлі на смерць, наводзілі проста містычны жах на праціўніка, які і не здагадваўся, што ў сэрцах яго пераможцаў пануе яшчэ большы жах — толькі перад сваімі.
Бату-хан да 1242 года прайшоў скрозь Венгерскае каралеўства да берагоў Адрыятыкі, і толькі звесткі пра смерць вялікага кагана Угэдэя прымусілі яго павярнуць коней назад. Пакінуўшы ў спакоі тое, што не мог зараз пераварыць,— разбураныя Венгрыю, Польшчу і Паўднёвую Русь — Бату пакінуў у палавецкіх стэпах сваіх намеснікаў і разам з іншымі знатнымі ўдзельнікамі паходу "да апошняга мора" заспяшаўся ў далёкі Каракарум, дзе павінны былі адбыцца выбары новага кагана.
Тады ацалелыя рускія князі пачалі варочацца на выгарышчы спаленых гарадоў. Вярнуліся Міхаіл Чарнігаўскі, пінскія князі Расціслаў Уладзіміравіч і Міхаіл з сынам (напэўна, ён быў братам Уладзіміра Пінскага, што ўпамінаецца ў 1220-ыя гады). Даніла і Васілька перачакалі бяду ў Мазовіі, пры двары князя Баляслава — старэйшага сына Конрада Мазавецкага. Валынскі летапіс апісаў іх сумны зварот. Ацалелы Драгічын не адчыніў перад сваімі князямі браму, наваколле Берасця было напоўнена смуродам непахаваных трупаў. Уладзімір-Валынскі таксама ўяўляў груду гарэлага бярвення. Цудам захаваўся толькі пабудаваны незадоўга да таго Холм за Заходнім Бугам. У Галіцкай зямлі баяры захапілі ўладу ў нешматлікіх ацалелых гарадах, і Данілу давялося наводзіць парадак мячом.
Яраслаў Усеваладавіч яшчэ раней, у 1238 годзе, пачаў адраджаць разбураную вотчыну. Ён выдзеліў малодшым братам Святаславу і Івану ў кіраванне Суздаль і Старадуб, а сабе пакінуў стольны Уладзімір і заходнюю палову бацькоўскай вотчыны (Пераяслаў-Залескі, Цвер, Маскву — усе спаленыя). У Ноўгарадзе ён пасадзіў сына Аляксандра, які ў 1240 годзе ў дваццацігадовым узросце вызначыўся перамогай над шведамі на Няве, а праз два гады паспяхова правёў ваенныя дзеянні супраць Лівонскага ордэна, разбіўшы рыцараў на лёдзе Чудскога возера.
Смаленская і Полацкая землі былі практычна не закрануты мангольскім нашэсцем. Але пра падзеі, што адбываліся ў іх, па-ранейшаму амаль не згадваецца ў летапісах, -Здасцца, у Смаленску Усевалад Мсціславіч пратрымаўся вельмі нядоўга, пасля там княжыць яго малодшы брат Расціслаў. Невядома, ці захапіла мангольская хваля Пінск і Тураў, а таксама суседнія з разбураным Берасцем княствы Панямоння. Т. Нарбут, праўда, прыводзіць паданне аб тым, што адзін з мангольскіх атрадаў на чале з братам Бату ІПэйбакам (Шэйбані?) зайшоў ажно на правы бераг Нёмана, захапіў Ноўгародак і Слонім, але пазней быў разбіты жамойцкім князем Эрдзівілам ва ўрочышчы Шэйбакполе пад Лідай, хоць
перамога каштавала жыцця Эрдзівілу. Звестка выглядае вельмі праўдзіва, нават імёны дзеючых асоб гістарычныя, але не выключана, што яе ўдала сачыніў сам Нарбут. Спаленне ж манголамі Пінска вельмі верагодна, бо тамтэйшыя князі мусілі хавацца ў Мазовіі — напэўна, нездарма.
Але асноўным вынікам нашэсця было іншае. Парушылася ўся сістэма палітычных дамінант і супрацьваг. Сумежныя з Літвой землі на нскалькі гадоў апынуліся перад ёю сам-насам. Пра з’яўленне літоўцаў у Смаленску я ўжо згадваў. Але рэзка ўзрасла іх актыўнасць і на іншых напрамках. У 1245 годзе Літва паўтарыла свой паход праз Таропец на Таржок і Бежыцу, у 1247-ым — на Пскоў, у 1248-ым — на Зубцоў у вярхоўях Волгі. У той жа час літоўскі князь Айшвна з роду Рушкавічаў рабуе ля Перасопніцы, у самым сэрцы Валыні (Валынскі летапіс датуе гэты набег 1246 годам), а ў наступным годзе іншы князь, Лекагвеній (Лугвень?), дзейнічае ля Драгічына. На Драгічын жа робяць напад і яцвягі. А папскі пасланец Джавані Плана Карпіні, які ў гэты ж час падарожнічае ў Манголію, адзначае вялікую небяспеку літоўскіх набегаў у наваколлі Кіева. Заўважым, што летапісы звычайна паведамляюць толькі пра набегі, у якіх рускім князям удалося адбіць палон. Колькі ж іх было больш паспяховых, мы не ведаем, як і тое, колькі багаццяў і русавалосых паланянак знікла ў гэтыя гады ў літоўскіх пушчах.
На тых напрамках, дзе Русь захавала пэўную сілу, літоўцы сустракаюць адпор. Валынскі князь Васілька Раманавіч, напрыклад, нанёс ім некалькі адчувальных паражэнняў. I на поўначы юны Аляксандр Неўскі падхапіў бацькоўскую славу пераможцы літоўцаў, далучыўшы яе да ўжо заваяванай славы пераможцы крыжакоў. За час княжання ў Ноўгарадзе ён перамог ваяўнічых суссдзяў сем разоў. Але заўважым, што ўсё гэта — выключна абарончыя дзеянні на сваёй тэрыторыі.
Жыхарам Полаччыны, Палвсся і Панямоння было значна цяжэй. Іх гарады ляжалі ў адным-двух конных пераходах ад земляў Літвы, і ў выпадку нечаканага нападу разлічваць на паспяховую пагоню асабліва не прыходзілася, як і на своечасовую дапамогу з Ноўгарада ці Уладзіміра-Валынскага. Даводзілася выкручвацца самім. I найбольш надзейны спосаб — жыць з небяспечным суседам у згодзс, бесперашкодна прапускаць драпежныя атрады далей, за свае межы. каб яны, як воўчае логава ля чалавечага жытла, былі пагрозай толькі для далёкіх суседзяў. Менавіта такой тактыкі прытрымліўваўся Міхаіл Пінскі, бо літоўскія ўварванні на Валынь і шляхі адыходу праходзілі якраз праз яго княства.
'Калі ж часам згасаў мясцовы княжацкі род, перад баярствам "прыфрантавых" гарадоў паўставала пытанне: дзе ўзяць новага
1— цэнтры княстваў, падуладных асобным дынастыям; 2 — цэнтры ўдзелаў; 3— дзяржаўныя межы; 4— мсжы княстваў і земляў; 5— накірункі літоўскіх набсгаў; 6— накірункі паходаў крыжакоў; 7 — накірункі паходаў татар; 8— тэрыторыя, на якую распаўсюджвалася вярхоўная ўлада папярэднікаў Міндоўга; 9— лічбамі абазнзчаны: 1— Наўгародская зямля; 2 — Мурамскае княства; 3— куршы; 4— змсшанае куршска-жамойцкае населыііцтва; 5 — Упіта; 6 — Дзевалтва; 7 — Ламата; 8— Скалвія; 9— Самбія; 10— Надровія; 11— Натангія; 12— Вармія; 13— Памезанія; 14— Пагезанія; 15— Барція; 16— Галіндыя; 17— Судава; 18— Яцвягія ў вузкім сэнсс; 19— Дайнава; 20— Палсксія; 21— тэрыторыя, падараваная Конрадам Мазавецкім Тзўтонскаму ордэну; 22— Сілезія
ўладара? Тыя часы, калі вымарачнымі вотчынамі распараджаўся Кіеў, прайшлі — ён зараз сам ляжаў у руінах, і князёў туды прызначаў са сваёй прыволжскай стаўкі Бату-хан. Дык што ж — ехаць па ’князя да яго? Ці не лепей оудзе звярнуцца да кагосьці з суседніх і добра знаёмых літоўскіх кунігасаў. У іх жылах таксама цячэ свяшчэнная кроў, што дае адзінае права на ўладу. А што паганцы яны — дык калі з’явіцца перспектыва княжыць на Русі, то ахрысцяцца, нідзе не дзенуцца. Як скажа трыма стагоддзямі пазней Генрых Наварскі, "Парыж варты імшы".