Пачаткі Вялікага княства Літоўскага
Падзеі і асобы
Вячаслаў Насевіч
Выдавец: Полымя
Памер: 160с.
Мінск 1993
Новы орд~>н атрымаў афіцыйную назву "Браты Хрыстова воінства", аднак з-за характэрнай вопраткі (браты-рыцары насілі белыя плашчы-корзпы з нашытымі чырвояымі і крыжам) яго сталі называць Ордэнам мечаносцаў. Абапіраючыся на крыжакоў, a таксама дзякуючы вельмі адмысловай палітыцы, Альберт не толькі
I СУСЕДНІХ ЗЕМЛЯХуІ-ай чвэрці XIII ст.
гвалтоўна хрысціў усіх ліваў, але і выцесніў палачан з Латгаліі. Да 1214 года Кукенойс і Герцыке адышлі пад кантроль біскупства, пасля чаго актыўнасць рыжскага місіянера накіроўваецца на хрышчэнне залежных ад Вялікага Ноўгарада эстаў. Тут немцы сустрэліся з адпаведнай дзейнасціо датчан. Да канца жыцця Альберта (памёр у 1229 годзе) землі эстаў былі падпарадкаваны. У 1223 годзе немцы захапілі апорны пункт наўгародцаў Юр’еў (Тарту), які бараніў былы кукенойскі князь Вячка. Нованабытыя землі падзялілі царква і Ордэн (архібіскупства атрымала дзве трэці, мечаносцы— трэць), мясцовае насельніцтва абклалі падаткамі на карысць новых гаспадароў. У Рыгу актыўна зазываліся гараджане-каланісты, на захопленых землях будаваліся замкі.
У канцы 1220-ых гадоў на берагах Балтыкі з’явіўся яшчэ адзін фактар небяспекі, каб стаць галоўным у яе гісторыі на некалькі стагоддзяў. На паўночным усходзе Польшчы, ва ўладаннях Конрада Мазавецкага, распачынае сваю дзейнасць духоўна-рыцарскі ордэн накшталт таго, з дапамогай якога біскуп Альберт так паспяхова хрысціў ліваў, латгалаў і эстаў. Але на гэты раз гутарка ідзе не пра стварэнне новага, а пра выкарыстанне ўжо дзеючага — Тэўтонскага ордэна, створанага ў 1198 годзе ў Палесціне у ходзе шматгадовай эпапеі адваявання, а пасля абароны Іерусаліма. Ордзн быў вядомы, меў вялізныя зямельныя ўладанні не толькі ў Палесціне (дзе змяшчалася яго рэзідэнцыя — крэпасць Ака), але і ў Германіі, Італіі, Грэцыі, У яго звычайна прымаліся толькі германамоўныя рыцары, выхадцы з Саксоніі, Баварыі, скандынаўскіх краін. Узначальвалі ордэн вялікі магістр (гросмайстар) з генеральным капітулам — радай магістраў асобных абласцей, на якія падзяляліся ордэнскія ўладанні.
Пасаду вялікага магістра з 1210 да 1239 года займае таленавіты палітык Герман фон Зальца, выхадзец з нямецкага дробнарыцарскага рода. Пры ім цэнтр актыўнасці тэўтонцаў змяшчаецца з Блізкага Усходу ў Еўропу. Магістр мае "блакітную мару" — стварыць з ордэна самастойную тэакратычную дзяржаву. Але спроба ўладкавацца ў Трансільваніі на падараваных венгерскім каралём Андрэем землях не ўдалася — кароль разгадаў намеры магістра і адмовіўся ад супрацоўніцтва з крыжакамі.
Вось тут і трапляе ордэн пад крыло Конрада Мазавецкага. Апошні ў 1226 годзе пагаджаецца выкарыстаць тэўтонцаў для хрышчэння прусаў, якія вельмі даймаюць Мазовію сваімі набегамі, і выдзяляе рыцарам у якасці апорнай базы Хельмінскую зямлю на поўначы свайго княства. Конрад разлічвае з іх дапамогай далучыць Прусію
1— найбольш значныя гарады; 2 — межы этнасаў, плямёнаў і гіпатэтычных этнаграфічных правінцый Русі; 3— межы асобных этнаграфічных рэгіёнаў Русі; 4— асноўныя напрамкі славянскай каланізацыі балцкіх зямель; 5— назвы дзяржаў; 6— наззы гістарычна-этнаграфічных рэгіёнаў у складзе дзяржаў; 7 — назвы плямёнаў (этнасаў), якія не мелі класавых дзяржаў; 8 — этнаграфічныя правінцыі і рэгіёны Русі: 1а — наўгародскі рэгіён паўночнай правінцыі (на славепскай племянной аснове); 16— залескі рэгіён паўночнай правінцыі (на змешанай славенска-крывіцкай і фіна-угорскай аснове); 2а — крывіцкі рэгіён сярэдняй правінцыі; 26 — вяціцкі рэгіён сярэдняй правінцыі; 2в — радзіміцкі рэгіён сярэдпяй правінцыі; За — дрыгавіцкі рэгіён паўднёвай правіпцыі; 35— валынскі рэгіён паўднёвай правінцыі; Зв — палянска-драўлянскі рэгіён паўднёвай правінцыі; Зг — севяранскі рэгіён паўднёвай правінцыі (магчыма, паводле пэўных рысаў гэты рэгіён збліжаўся з рэгіёнамі 26 і 2в); Зд — галіцкі рэгіён паўднёвай правінцыі (па харвацка-уліцка-ціверскай аснове)
да сваіх уладанняў, але не падазрае, што ордэн "братоў-барадачоў" (як заве яго аўтар "Велікапольскай хронікі”) атрымаў ад германскага імператара Фрыдрыха II выключнае права на землі яшчэ незалежных прусаў.
У 1230 годзе ў Хельмінскую зямлю прыбыў першы атрад крыжакоў на чале з Германам Балкам. Да пачатку вялікай вайны ў Прыбалтыцы застаюцца лічаныя месяцы.
I нарэшце, яшчэ адзін фактар, які пакуль што не праявіўся, але ўжо падспудна выспявае за кулісамі. За тысячы кіламетраў ад Русі, у неймавернай далечы, на мангольскай рацэ Анон у 1206 годзе адбыўся курултай (з’езд) мясцовай знаці, дзе быў абраны агульны правіцель — каган. Ім стаў вельмі таленавіты і бязмерна жорсткі хан Тэмуджын, які пачаў горда звацца "вялікім ханам" — Чынгісханам.
Чынгісхану ўдалося скаваць сваіх супляменнікаў сталёвай дысцыплінай, стварыць з іх звышэфектыўную машыну заваявання і разбурэння. Ужо захоплены Паўночны Кітай, дымяцца руіны гарадоў Харэзма і Азербайджана, ужо старэйшы сын Чынгісхана Джучы атрымаў у якасці улуса (удзела) усе стэпы Казахстана, Паўднёвай Сібіры і ўсё, што ляжыць на захад ад іх, ужо прыступіў ён да іх заваявання. Ужо паспыталі моц тумэнаў Чынгісхана рускія князі на Калцы ў 1223 годзе. Праўда, у 1227 годзе "Заваёўнік Сусвету" памірае, і ў тым жа годзе пры таямнічых абставінах гіне яго старэйшы сын Джучы (напэўна, ён стаў ахвярай жорсткіх інтрыг у стаўцы кагана). Але ваенная машына бездакорна працуе і пасля смерці стваральніка, яе заводу хопіць яшчэ не на адно дзесяцігоддзе. Сыны і ўнукі Чынгісхана не збіраюцца яе спыняць.
Недзе там, на Русі і ў іншых краінах, людзі мараць аб будучым, гадуюць дзяцей. Але жыць ім ці не — вырашаецца на курултаях, у стаўцы новага кагана Угэдэя (трэцяга сына Чынгісхана), дзе абмяркоўваюцца напрамкі новых паходаў. I таму пакаленню, да гісторыі якога мы пераходзім, давядзецца спазнаць, што ўсе яны жывуць на адной планеце.
Пакаленне першае: МІНДОУГ (1230-ыя — 1250-ыя гады)
Прадстаўнікам гэтага пакалення— тым, хто нарадзіўся напярэдадні альбо ў самым пачатку ХШ стагоддзя, а дзейнічаў у першай яго паловс — давялося ўбачыць першыя крокі маладой Літоўскай дзяржавы. Сярод асоб, што выступаюць у гэты час на гістарычную сцэну, асабліва адметнымі з'яўляюцца дзвс постаці: заснавальнік азначанай дзяржавы Міндоўг (каля 1195—1263) і галіцка-валынскі князь Даніла Раманавіч (1202—1264).
Пра турботнае дзяцінства і юнацтва Данілы і яго малодшага брата Васількі (1204—1269) ужо гаварылася мімаходзь у "Экспазіцыі". Рана згубіўшы бацьку, яны трапілі ў вір барацьбы за галіцкас і валынскае княжаннс і паступова ўзялі всрх над усімі сваімі сапернікамі. У 1230 годзе апошні з канкурэнтаў за ўладу на Валыні — Аляксандр Белзскі быў адцяснёны на самы ўскраек сваіх уладанняў, у сумежны з Польшчай Перамышль, і практычна ўсё Уладзіміра-Валынскае княства апынулася ў руках двух братоў. Пачалася барацьба за вяртанне бацькоўскага Галіча. Мсціслаў Удатны, цесць Данілы, у 1228 годзе пад дыпламатычным націскам венгсрскага караля Андрэя II, за сына якога ён раней выдаў сваю малодшую дачку Марыю, саступіў Галіч на карысць венграў. Хутка Мсціслаў памёр. Даніла пачаў барацьбу з венграмі за Галіч. Яна ішла з пераменным поспехам да 1234 года, калі войска Андрэя II і Аляксандра Белзскага было разбіта Раманавічамі з дапамогай кіеўскага князя Уладзіміра Рчрыкавіча. Далучыўшы Галіч да Валыні, Даніла і Васілька зрабіліся яшчэ больш магутнымі ўладальнікамі, чым калісьці іх бацька.
Аднак у барацьбу за вяршэнства ў Паўднёвай Русі ўключыўся новы прэтэндэнт — Міхаіл Чарнігаўскі. У 1235 годзе ён выбіў з Кіева Уладзіміра Рурыкавіча, перамог Данілу і ўладкаваў у Галічы свайго дванаццацігадовага сына Расціслава. Тут жа ў барацьбу за Кіеў уступіў прадстаўнік уладзіміра-суздальскай дынастыі Яраслаў Усеваладавіч. Хутка і Уладзімір Рурыкавіч з'явіўся зноў з палавецкай раццю, але вярнуць сабе Кіеў не здолеў.
Гэты вэрхал вакол Кісва — з'ява вельмі звыклая на Русі. Аднак менавіта яна прыкавала да сябе ўвагу летапісцаў, якія канчаткова згубілі з поля зроку Літву. I вельмі шкада, бо тамтэйшыя падзеі мелі значныя вынікі (аднак высветлілася гэта, зразумела, пазней). У Літве ж тым часам на пярэдні план высоўваецца постаць Міндоўга.
Ён упершыню з’яўляецца. як вы памятаеце, сярод удзельнікаў валынска-літоўскага пагаднення 1219 года, прычым знаходзіцца сярод малодшых прадстаўнікоў літоўскай дынастыі-гегемона, на чале якой
стаіць Жывінбуд. Калі лічыць, што перад намі княжацкая сям’я-абшчына, то Жывінбуд, напэўна, з’яўляецца сынам яе заснавальніка, а Даўят з Вілікайлам і Даўспрунк з Міндоўгам — сынамі двух памёршых раней старэйшых братоў Жывінбуда. Ордэнскі храніст Генрых Латвійскі — сучаснік Міндоўга — пазначаў, што бацька апошняга быў найвялікшым з літоўскіх правіцеляў свайго часу.Ен, трэба меркаваць, памёр незадоўга да пагаднення 1219 года. Ёсць адзін вельмі верагодны прэтэндэнт на гэтую ролю — князь Даўгерд, які некалькі разоў згадваецца Генрыхам Латвійскім. Нястомны вораг Ордэна мечаносцаў, ён аказваў дапамогу свайму зяцю Усеваладу Герцыкскаму, сам рабіў набегі на ўладанні крыжакоў і рыжскага біскупа. Літоўскую пагрозу адчуваў у гэты час і Уладзімір Полацкі, што вельмі непрадбачліва шукаў ад яе паратунку ў саюзе з Рыгай. У 1214 годзе Даўгерд, калі ездзіў у Ноўгарад дзеля пагаднення супраць Ордэна, быў схоплены на зваротным шляху крыжакамі і загінуў у затачэнні.
Калі меркаванне пра Мівдоўга як сына Даўгерда слушнае, то далейшы ход падзей у Літве можна гіпатэтычна рэканструяваць так: пасля смерці Даўгерда вяршэнства перайшло да яго малодшага брата Жывінбуда, які ў 1219 годзе ўзначальвае спіс князёў. Трэці брат (імя яго таксама невядома) — бацька князя Даўята. Апошні ідзе ў пераліку другім пасля Жывінбуда Паколькі ён названы перад верагоднымі сынамі Даўгерда (Даўспрункам і Міндоўгам), то яго бацька, напэўна, быў старэйшы ў сям’і (дыпламатычныя паперы вельмі ўважліва ставяцца да такіх нюансаў). Той жа Генрых Латвійскі пад 1205 і 1213 гадамі паведамляе пра смерць яшчэ двух літоўскіх кунігасаў — Свелгатэ (Свалеготэ) і Стэцкі. Можа, хтосьці з іх з’яўляўся 'братам Даўгерда і Жывінбуда. Паводле родавага звычаю ўлада пасля Жывінбуда павінна была перайсці да Даўята, а затым да яго брата Вілікайлы і іх нашчадкаў. Даўспрунк жа і Міндоўг у гэтым выпадку стварылі б асобную генеалагічную лінію, падобную да дынастый Дзевалтвы, Жамойці і іншых малых княстваў.