• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пачаткі Вялікага княства Літоўскага Падзеі і асобы Вячаслаў Насевіч

    Пачаткі Вялікага княства Літоўскага

    Падзеі і асобы
    Вячаслаў Насевіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 160с.
    Мінск 1993
    61.64 МБ
    Пазней, пасля ўтварэння Вялікага княства Літоўскага, славянская каланізацыя берагоў Віліі яшчэ больш узмоцніцца і прывядзе да амаль поўнай беларусізацыі Віленскага краю ў XIX стагоддзі. Але пакуль што, на момант нашага разгляду, рускі кампанент на тэрыторыі старажытнай Літвы не адыгрывае істотнай ролі.
    Адначасова са славянскай каланізацыяй Літвы самі літоўцы прасоўваліся на землі панямонскіх княстваў (а магчыма, рускія князі сялілі іх там у якасці ваеннапалонных). Шэраг вёсак з назвай Літва ў вярхоўях Нёмана мае менавіта такое паходжанне.
    М. Ермаловіч, мяркуючы, што гэтыя назвы акрэсліваюць асноўную тэрыторыю летапіснай Літвы, ігнаруе адзін з асноўных законаў тапанімікі: назву Літва вёска не магла мець там, дзе ўсе населеныя пункты літоўскія, а толькі ў іншамоўным асяроддзі. Дарэчы, пры такім падыходзе летапісная Літва трапляе ў абшар неўрадлівых пясчаных глебаў, лясоў і балот, у тым ліку вялізнай Налібоцкай пушчы. Ядром этнасу, тым больш такого актыўнага, як старажытная літва, гэтыя землі не маглі быць проста фізічна. Галоўнае ж, што на акрэсленай Ермаловічам тэрыторыі, як паказалі археалагічныя даследаванні, няма не тое што балцкіх, але практычна ніякіх археалагічных помнікаў, якія б датаваліся XIII стагоддзем.
    Мясціны, што займалі плямёны з уласнымі дынастыямі на чале, можна вызначыць толькі прыблізна. Старажытная Упіта, відаць, у асноўным супадала з тэрыторыяй пазнейшага Упіцкага павета на мяжы з Жамойцю. Далей на ўсход знаходзілася Дзевалтва. Памяць
    аб ёй захавалася ў беларуска-літоўскіх летапісах XV—XVI стагоддзяў, якія лічаць цэнтрам Дзевалтвы горад Вількамір (сучасны Укмерге). Нальшаны займалі паўночна-ўсходні кут Літвы. ГІраз іх тэрыторыю звычайна ішлі паходамі крыжакі з берагоў Дзвіны на ўладанні галоўнай літоўскай дынастыі — так званую Літоўскую зямлю ў самым вузкім сэнсе, што займала, верагодна, міжрэчча Віліі і Нёмана.
    Звесткі аб літоўскіх уладарах дае той самы дагавор 1219 года, згаданы вышэй. Іпацьеўскі летапіс прыводзіць імёны ўсіх князёў, што падпісалі яго. Сярод іх — прадстаўнікі пяці асобных дынастый. На чале стаіць сямейства старэйшых князёў у складзе Жывінбуда і яго родзічаў — братоў Даўята і Вілікайлы, Даўспрунка і Міндоўга. Парадак пераліку асоб у дагаворы, напэўна, адлюстроўвае іх ранг. Жывінбуда, відаць, трэба лічыць старэйшынам сям'і, а дзве пары братоў, верагодна, былі яго пляменнікамі — сынамі ўжо нежывых братоў. Далей ідуць два жамойцкія князі — Эрдзівіл і Выкінт, потым — чацвёра ўладальнікаў Дзевалтвы, а таксама дзве групы князёў, названых па родавых прозвішчах без азначэння падуладных ім тэрыторый (сямёра Рушкавічаў і трое Булевічаў). Магчыма, хтосьці з іх валодаў Нальшанамі і Упітай. Як бачым, адна з дынастый выразна названа старэйшай не толькі над аўкштайцкімі, але і над жамойцкімі князямі — перад намі хаця і рыхлае, але ўжо палітычнае міжпляменнае ўтварэнне, у якім князі адной з дынастый дамінуюць над астатнімі.
    Паводле вельмі прыкладных разлікаў Г. Лаўмянскага, агульная колькасць жамойтаў у той час была каля 30—40 тысяч чалавек, аўкштайтаў — каля 80—90. Гэта значыць, што яны маглі без усялякіх намаганняў выставіць войска ў тысяч шэсць воінаў (калі зыходзіць з каэфіцыента 1 : 20, паводле якога амерыканскія каланісты вызначалі колькасць удзельнікаў індзейскіх набегаў). Такая лічба значна большая за колькасць асабістай дружыны любога з рускіх князёў і прыкладна адпавядае поўнаму апалчэнню цэлага буйнога княства. Калі ўлічыць асабліва ваяўнічы характар літоўцаў, якім яны вылучаліся на фоне сваіх балтамоўных і фінскамоўных суседзяў, то стане зразумелым маштаб небяспекі, якая навісала над заходнерускімі княствамі. Даўно заўважана, што для іх літоўцы былі тым жа, чым полаўцы — для Паўднёвай Русі.
    Якраз на пачатку XIII стагоддзя (верагодна, у выніку палітычнага аб’яднання літоўскіх княстваў) рэйды літвы набываюць асабліва актыўны характар, ахопліваюць прастору ад Валыні да Наўгародскай зямлі. Як і ў выпадку з полаўцамі, рускія князі супрацьпастаўляюць ім розную тактыку: часам наносяць карныя ўдары ў адказ, часам завязваюць сваяцкія адносіны праз шлюбы, а часам і выкарыстоўваюць літоўскія атрады ў міжкняжацкіх усобіцах. Вядома, напрыклад, што князь Усевалад з Герцыке быў зяцем літоўскага кунігаса Даўгерда, на ваенную моц якога часта абапіраўся ў сваіх дзеяннях. Адзін з таропецкіх князёў, Уладзімір Мсціславіч (брат Мсціслава Удатнага), быў цесна звязаны з Літвой, з чыёй дапамогай, відаць, уладкаваўся ў 1213 годзе ў Пскове, бо яго выгнанне ў тым жа годзе пскоўскі летапісец пракаменціраваў так: "Нзгнаша от себя псковнчн князя лнтовского Владнмнра Торопецкого". 1 вельмі верагодна, што некаторыя літоўскія набегі на Смаленск і Таропец
    былі арганізаваны полацкімі ці віцебскімі князямі. Аднак гэта толькі дапамагала літоўцам разведваць шляхі для самастойных паходаў. У 1225 годзе літоўская раць дасягнула Таржка (больш за 500 кіламетраў ад Літвы’). Былі спустошаны поўнач Смаленскай зямлі і поўдзень Наўгародскай, загінуў таропецкі князь Давыд Мсціславіч (трэці з братоў). Па сведчанні летапісца, "бе бо рать велнка, ака же не было от начала мнру". (Заўважу, што няма падстаў звязваць, як гэта часам робіцца, набег 4225 года з інтрыгамі полацкіх князёў, бо Полацк у той момант падпарадкоўваўся Смаленску, прынамсі, быў цесна з ім звязаны.)
    Вельмі верагодна, што той разбуральны паход узначальваў сам Жывінбуд, хоць імёны літоўскіх князёў летапісцы і не прыводзяць. Гэта была ўжо не авантура асобнага важака — шукальніка прыгод, а старанна спланаваная акцыя. Праўда, у рэшце рэшт яна не мела поспеху: на зваротным шляху абцяжараных палонам літоўцаў нагнаў наўгародскі князь Яраслаў (б’рат уладзіміра-суздальскага князя Юрыя Усеваладавіча) і нанёс ім цяжкае паражэнне. Калі верыць летапісцу, было забіта 2 тысячы літоўцаў з удзельнічаўшых у набегу 7 тысяч, а іх князі трапілі ў палон. Аднак гэта не прывяло да спынення набегаў. Ужо ў 1228 годзе літоўцы (верагодна, жамойты) здолелі ажыццявіць на ладдзях далёкі марскі набег аж у Эстонію, на ўладанні Ордэна мечаносцаў. А ў 1229 годзе літоўскі атрад зноў з’яўляецца ў наўгародскіх землях ля возера Селігер (у вярхоўях Золгі) і зноў пры адыходзе губляе палон. Прыкладна ў той жа час кяязь Уладзімір Пінскі, васал уладзіміра-валынскіх князёў, адбіваў літоўскі набег ад Берасця. Невыпадкова аўтар "Слова пра пагібель Рускай зямлі" з сумам успамінаў часы, калі "літва нз болота на свет не вынмкываху (не з’яўлялася.— В. Н.У'.
    Дзеля такіх далёкіх рэйдаў літоўцы павінны былі праходзіць рускія княствы Панямоння і Полаччыны наскрозь. Незалежна ад таго, рабілася тое са згоды мясцовых князёў ці супраць іх волі, несумненна, што літоўскія князі з’яўляліся вельмі ўплывовым палітычным фактарам для дробных уладанняў Заходняй Русі. Нават калі апошнія і выкарыстоўвалі літоўскія дружыны ў сваіх мэтах, гэта былі дачыненні з вельмі небяспечным джынам.
    Такім чынам, мы збольшага агледзелі асноўную частку нашай гістарычнай сцэны — тыя тэрыторыі, якім наканавана ў далейшым увайсці ў склад Вялікага княства Літоўскага. Аднак агляд гэты будзе няпоўным, калі не закране бліжэйшых суседзяў азначаных зямель.
    Польскае каралеўства з’яўляецца заходнім суседам Русі. Яно населена таксама славянамі і ўвогуле вельмі нагадвае Русь: той жа грамадскі лад, тыя ж звычаі, падобная мова. Праўда, адрозніваецца тэрміналогія: сельскія воласці завуцца ў палякаў аполлямі, рыцарыдружыннікі — шляхтай, буйныя баяры — панамі. Вельмі значны і той пласт агульнаславянскай духоўнай культуры, што звязаны з агульнай паганскай спадчынай. Але ўсё ж лёсы двух суседніх народаў пачалі разыходзіцца на мяжы X—XI стагоддзяў, калі Русь прыняла хрышчэнне з Візантыі, а Польшча — з Рыма. На падобныя язычніцкія субстраты пачалі наслойвацца дзве розныя культуры: лацінская заходнееўрапейская і грэкамоўная візантыйская. Да таго ж палітычныя дачыненні цесна звязвалі Польшчу з Германіяіі. а Русь — са стэпавым светам цюркамоўных плямёнаў.
    Асабліва моцным быў германскі ўплыў на поўдні Польшчы, у Сілезіі (Шлёнску), дзе польскія землі межаваліся з Чэхіяй, што ўваходзіла ў склад "Свяшчэннай Рымскай імперыі". На сілезскіх землях ужо з’явіліся выхадцы з перанаселенай Саксоніі, якія прынеслі з сабой нямецкія звычаі і нормы права.
    Палітычнае развіццё Польшчы всльмі нагадвала працэсы на Русі, толькі драбленне пануючай дынастыі ішло крыху марудней. На працягу другой паловы XII стагоддзя сышлі са сцэны пяць сыноў апошняга князя, які меў уладу над ўсёй Польшчай,— Баляслава Крывавустага. Ва ўзрост актыўнай дзейнасці ўвайшлі яго ўнукі і праўнукі, згрупаваныя ў пяць сем’яў. 3 іх дзве паходзілі ад старэйшага брата Крывавустага — Уладзіслава Выгнанніка, чый унук Генрык Барадаты, а потым сын апоіпняга, таксама Генрык, валодалі Ніжняй Сілезіяй; стрыечны брат Барадатага, Казімір, і яго сыны ўладарылі ў Верхняй Сілезіі. У Вялікапольшчы, старажытным ядры польскай дзяржавы, княжыў сын Мешкі Старога Уладзіслаў Луканогі з пляменнікам Уладзіславам Адонічам. Нарэшце, уся ўсходняя палова Полыпчы, сумежная з Руссю,— Малапольшча, Куявія і Мазовія — была вотчынай нашчадкаў малодшага з сыноў Баляслава Крывавустага, Казіміра Справядлівага: старэйшы сын Казіміра, Лешак Белы, з сынам Баляславам Сарамлівым валодаў Сандамірскай зямлёй у Малой Польшчы, а малодшы, Конрад, з трыма сынамі — Мазовіяй, Куявіяй і горадам Серадз паміж Вялікай і Малой Польшчай.
    Пры гэтым тую ж ролю, якую на Русі адыгрываў Кіеў, тут давялося выконваць Кракаву. Гэты горад па чарзе займалі найбольш моцныя на пэўны момант галіны княжацкага роду ў асобе сваіх старэйшых прадстаўнікоў. У першай чвэрці XIII стагоддзя гегемоніі над астатнімі князямі дамогся Лешак Белы з Сандаміра. Калі ён памёр у 1227 годзе, пачалася барацьба за першынство паміж яго братам Конрадам, Уладзіславам Луканогім з Гнезна і Генрыкам Барадатым з Вроцлава. На першым этапе перамог Конрад, які ўзяў пад апеку свайго непаўналетняга пляменніка Баляслава Слгамлівага.
    Другім моцным суседам Русі і Літвы з’яўляецца Лівояія — тэрыторыя фінскамоўнага племені ліваў, заваяванага нямецкімі крыжакамі, якія затым распаўсюдзілі сваю ўладу на суседнія балцкія плямёны. Тут існуе царкоўная дзяржава — Рыжскае архібіскупства. Заснавальнікам Рыгі быў трэці лівонскі біскуп — Альберт. Ён прыплыў на чале ўзброенага рыцарскага атрада на 23 караблях, каб ахрысціць тутэйшае насельніцтва, а заадно завалодаць яго зсмлямі, і меў цвёрды намер дабіцца болыпых поспехаў, чым два яго папярэднікі. Сапраўды, Альберт дамогся гэтага, бо дзсйнічаў не толькі словам Божым, але і мячом. Дя паспяховай хрысціянізацыі ў 1202 годзе ў Рызе быў утворан дух на-рыцарскі ордзн па ўзору тых, што дзейнічалі ў Палесцінс. > адрозненне ад звычайных манаскіх ордэнаў яны набіраліся ў асноўчым з маладьг; рыцараў і служылі Госпаду не малітвамі і перапіскай Бібліі, ваеннымі дзеяннямі супраць ворагаў веры.