Пачаткі Вялікага княства Літоўскага
Падзеі і асобы
Вячаслаў Насевіч
Выдавец: Полымя
Памер: 160с.
Мінск 1993
Даніла энсргічна рыхтуе баяздольную дружыну, пераймае ўсё лепшае ў пераможцаў-татар. Ён дазваляе сабе нават удзельнічаць у агульнаеўрапсйскай палітыцы, у барацьбе васалаў імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрыха II. Крыху пазней з’яўленне галіцка-валынскага войска ў Аўстрыі (куды Даніла прыйшоў як саюзнік венгерскага караля) выкліча фурор: "Немцы же днвяшеся оружью татарскому, беша бо конн в лнчннах н коярех (гуньках.— В. Н.) кожаных, а людье во ярыцех (латах.— В. Н.), н бе полков его светлость велнка от оружня блмстаюша".
Еўропа ўжо крыху апрытомнела пасля шоку ад з’яўлення непераможных манголаў на берагах Адрыятыкі, ля самых межаў Італіі. Абраны ў 1243 годзе новы рымскі папа Інакенцій IV распачаў энергічную дыпламатычную дзейнасць. Ён выправіў у далёкі Каракарум манаха-францысканца Плана Карпіні, які прысутнічаў там пры абранні Гуюк-хана вялікім каганам і вёў з ім перамовы. Наведваў Карпіні і Бату-хана, і Данілу. Папскія легаты актыўна дзейнічалі ў іншых краінах Усходняй Еўропы, намагаючыся спыніць сваркі еўрапейскіх правіцеляў і стварыць адзіны антымангольскі фронт. Пагроза з Усходу здавалася зусім рэальнай, бо Гуюк-хан не
ўтойваў свайго намеру ўзнавіць заваяванне Еўропы "да апошняга мора". Аднак нават у гэтых умовах з аб’яднання нічога не атрымалася: сам папа вёў барацьбу з імператарам Фрыдрыхам, нават вымушаны быў уцякаць з Рыма ў Ліён. Узнятыя ім супраць Фрыдрыха імператарскія васалы не дабавілі міру ў Еўропе. Рускія ж князі, асноўныя патэнцыяльныя ўдзельнікі мяркуемай кааліцыі, вельмі насцярожана ставіліся да заклікаў папы прыняць каталіцтва. Іх недавер падмацоўваўся дзеяннямі Лівонскага ордэна, які не спыніўся на межах паганскай Эстоніі і раз-пораз імкнуўся прыхапіць частку праваслаўнай Наўгародскай зямлі.
Магчыма, Еўропу ўратавала толькі хуткая смерць Гуюк-хана (у 1248 годзе). Яна дала перадых і Русі, бо думкі Бату-хана цяпер былі звернуты на ўсход, туды, дзе ішла барацьба за абранне новага кагана.
Данілу ў гэты час ніхто не перашкаджае дамініраваць на абшарах на поўнач ад Карпат. У сяброўскіх адносінах з ім знаходзяцца яго зяць Зямовіт Мазавецкі і стрыечны брат апошняга кракаўска-сандамірскі князь Баляслаў Сарамлівы. Доўгі час саюзнікам быў і Міндоўг, але рэзкае ўзмацненне літоўскага князя хутка пачынае турбаваць Данілу. Сапраўды, пад кантроль літоўцаў адыходзяць адно за другім заходнерускія княствы, якія хоць і не з’яўляюцца вотчынай Данілы, але маглі б стаць яго лёгкім набыткам, калі б не гэты новы канкурэнт. Таму вастрыё галіцка-валынскай палітыкі паварочваецца на поўнач. У 1248 годзе Даніла разам са сваімі польскімі саюзнікамі робіць паход на яцвягаў. Магчыма, ён меў. на мэце не дапусціць такога ж узмацнення Яцвягіі, якое праглядзеў у Літве. А затым дайшла справа і да самой Літвы.
Самы выпрабаваны спосаб аслабіць суседнюю дзяржаву — распаліць у ёй смуту. Верагодна, таму і трапіў у іюле зроку Данілы яго швагер — малады і славалюбівы князь Таўцівіл. Валынскі летапіс паказвае галоўным ліхадзеем Міндоўга — той, накіраваўшы пляменнікаў на захоп Смаленска, паслаў услед адтрад забойцаў. Але магчыма, што ініцыятарам варожасці паміж Таўцівілам і Міндоўгам быў першы, за спіной якога стаяў Даніла. Справа закруцілася ў патрэбным Данілу кірунку.
Паводле лет’апісу, спроба Міндоўга забіць Таўцівіла адбылася ўжо тады, калі Міндоўг захапіў вотчыну сваіх пляменнікаў, "вражбою бо за ворожьство с ннмн Лнтву зане, понмана бе вся земля лнтовская н беіцнсленое нменне нх, прнтрепано бе богатство нх". Таўцівіл уцёк да Данілы Галіцкага, і адразу пачалася актыўная дыпламатычная гульня. Прыкладна ў 1249 годзе склалася магутная кааліцыя супраць Міндоўга: Даніла і Васілька, Таўцівіл (нагадаем, Даніла меў за жонку яго сястру), жамойцкі князь Выкінт, хтосьці з яцвяжскіх князёў і, нарэшце, Лівонскі ордэн. Апрача агульных мэтаў, кааліцыю мацавалі і грошы Данілы ("убедн нх серебром н дарамн многнмн"). Адбыўся ваенны паход, напрамак якога ясна сведчыць, што ў той момант Міндоўг кантраляваў ужо ўсё Панямонне, a таксама што менавіта гэтая тэрыторыя ўяўляла галоўны інтарэс для Данілы. Галіцка-валынскае войска паваявала Ваўкавыск, Слонім і Здзітаў, аднак да Ноўгародка, напэўна, дайсці не здолела.
He дасягнуўшы мэты адным ударам, Даніла накіраваў Таўцівіла ў Рыгу, каб падштурхнуць лівонцаў да больш актыўных дзеянняў.
Шчыры прыём, які аказалі крыжакі, таксама наводзіць на думку, што Міндоўг не дарэмна гневаўся на пляменніка — немцы "сожалншася по нем, ведаху бо — аіце Тевтнвііл не бы нзгнан, Лнтовская земля в руку бе нх". Таўцівіл хрысціўся ў -Рызе ў каталіцтва пад імем Готліба. Лівонскі магістр Андрэй Стукланд даў яму войска._.
Міндоўг, зразумела, не заставаўся пасіўным гледачом. Ён прыкладаў усе намаганні, каб разладзіць кааліцыю: слаў паслоў і да Данілы, і да магістра, не шкадаваў грошай і абяцанняў. I тады магістр як сапраўдны палітык вырашыў здабыць частку, не рызыкуючы ўсім: у абмен за адмову ад падтрымкі Таўцівіла прапанаваў Міндоўгу таксама прыняць хрышчэнне. Такі крок пазбаўляў Літву ад пагрозы з боку крыжакоў, затое і Міндоўг павінен быў адмовіцца ад падтрымкі куршаў, земгалаў і жамойтаў.
Напэўна, Міндоўг знаходзіўся ў тым стане, калі асабліва выбіраць не прыходзілася. Таму пагадненне між ім і магістрам адбылося. Хрышчэнне, паводле позніх звестак, прайшло ў Кернаве. Таўцівіл вымушаны быў перабазіравацца ў Жамойць да Выкінта — свайго дзядзькі па маці. Праціўнікі абмяняліся ўдарамі: спачатку Таўцівіл з жамойтамі, маючы да таго ж валынскую дапамогу, уварваўся ў Літву, затым Міндоўг зрабіў безвыніковую аблогу сталіцы Выкінта — гарадзішча Тверымет (верагодна, пазнейшы замак Цверы ў цэнтры Жамойці). Летапіс паведамляе пра смерць падчас гэтай аблогі (прыкладна ў 1251 годзе) Высімота — напэўна, таго князя Вышымота Булевіча, пасля імені якога ў дагаворы 1219 года зроблена прыпіска: "Его же убн Мпндого, то н жену его поял, н братью его побпл — Еднвнла, Спруденка”. Такім чынам, нават змаганне са знешнімі ворагамі Міндоўг выкарыстоўваў для пазбаўлення ад магчымых канкурэнтаў у барацьбе за ўладу.
Між тым Даніла не супакойваўся. Разам з Таўцівілам ён зноў уварваўся ў Панямонне і "пленіша всю землю Новгородскую", у тым ліку Горадна. Міндоўг запрасіў міру, але адначасова зрабіў новы палітычны ход: шматлікімі дарамі дамогся нейтралітэту Выкінта. Таўцівіл вымушаны быў зноў шукаць прытулку на Валыні.
Падкрэслім адзін момант: галіцка-валынскае войска ўжо другі раз праходзіць Ноўгародчыну, займае гарады, але гэта не мае ніякіх вынікаў, спрэчная тэрыторыя застаецца пад кантролем Міндоўга. Дадзеную акалічнасць не растлумачыць яго выключнымі дыпламатычнымі ці ваеннымі здольнасцямі. Наўрад ці такое магло б адбыцца, калі б насельніцтва Ноўгародчыны лічыла літоўцаў захопнікамі, a Данілу — вызваліцелем. Тут, напэўна, быў свядомы выбар на карысць Літвы, і сімвалічным увасабленнем яго стала задзірлівая каранацыя Міндоўга летам 1252 года каралеўскай каронай, што ён атрымаў ад папы ва ўзнагароду за хрышчэнне. Каранацыя адбылася ў тым самым Ноўгародку, які безвынікова аспрэчваў Даніла.
На наступны год (1253?) Даніла зноў пачаў масіраваны паход "на Літву, на Новгородок". Магчыма, ён-такі даціснуў бы Міндоўга, аднак зусім іншыя падзеі адцягнулі яго ўвагу і прымусілі пагадзіцца на кампраміс.
Што ж гэта за падзеі? Даніла ўцягнуўся ў вайну з яцвягамі, якую вёў яго зяць Зямовіт Мазавецкі. Напярэдадні трэцяга пахода на Ноўгародак ён удзельнічаў у вялікім паходзе на яцвягаў разам са старэйшым сынам Львом і Зямовітам. Выступленне было вельмі
ўдалым. Дваццацітрохгадовы Леў праславіўся, асабіста забіўшы яцвяжскага князя Сцекінта. Яцвягі страцілі значную частку тэрыторыі. Даніла заклаў там новы горад Рай (пазней Райгруд). Аднак поспех патрабаваў далейшага замацавання — і ваеннага, і дыпламатычнага. На яцвяжскія землі прэтэндавалі таксама крыжакі, якія пасля хрышчэння Міндоўга ўзнавілі з падвоенай сілай націск на астатнія балцкія плямёны, а таксама брат Зямовіта Казімір Куяўскі. У 1254 годзе адбылося пагадненне паміж Тэўтонскім ордэнам, Зямовітам і Данілам аб падзеле сфер уплыву ў Яцвягіі. Аднак абдзеленым палічыў сябе Казімір, які, нягледзячы на бясконцыя сутычкі са Святаполкам Паморскім і аддаленасць сваіх уладанняў ад Яцвягіі, таксама імкнуўся набыць новыя землі. Ён захапіў Зямовіта ў палон разам з яго жонкай, дачкой Данілы, і выпусціў толькі ў наступным, 1255 годзе.
Адначасова Даніла ўвязаўся ў яшчэ адну авантуру. У 1252 годзе ён ажаніў свайго другога сына Рамана з Гертрудай Бабенберг — апошняй з роду аўстрыйскіх герцагаў. Фармальна гэта давала права на спадчыну Бабенбергаў, аднак да яе і без таго ўжо мелася шмат ахвотнікаў. Дарэчы, гэты шлюб маладзіцы Гертруды з’яўляўся ўжо трэцім па ліку, і ўсе тры былі звязаны з барацьбой за Аўстрыю. Фактычна ў той момант герцагсгва знаходзілася пад кантролем маладога чэшскага караля Пжэмысла Отакара — малодшага брата першага мужа Гертруды Уладзіслава. Даніла паслаў Рамана на берагі блакітнага Дуная, але той ледзь не падзяліў лёс двух першых мужоў сваёй жонкі. Яго невялікая дружына трапіла ў аблогу чэшскіх войск, і Даніла мусіў усё ў тым жа 1253 годзе ісці ў паход у Чэхію — вызваляць сына. Дарэчы, у гэтым паходзе давялося ўдзельнічаць і Таўцівілу. Паход скончыўся выратаваннем Рамана, шлюб якога быў скасаваны.
Усе гэтыя дзеянні Даніла прадпрымаў як суверэнны валадар. Аднак заставалася яшчэ трэцяя, галоўная акалічнасць — манголы. У 1252 годзе доўгая барацьба за тытул вялікага кагана нарэшце скончылася і вельмі ўдала для Бату-хана: каганам замест яго тайнага ворага Гуюк-хана стаў Менгкэ — сын чацвёртага з сыноў Чынгісхана, Тулу. Менгкэ, як і Гуюк, калісьці разам з Бату-ханам удзельнічаў у заваяванні Русі, аднак адносіны між ім і Бату былі значна больш сяброўскімі. Цяпер уладар Улуса Джучы мог зноў шчыльна заняцца рускімі справамі.
А яны між тым значна разладзіліся. Мала таго, што Даніла Галіцкі пачаў адчуваць сябе залішне самастойным, дык і яго зяць Андрэй у сваім Залессі ўзняў галаву. Трэба было тэрмінова наводзіць парадак, дзеля чаго Бату-хан і выслаў сваіх палкаводцаў Няўруя і Курамсу.
Паход Няўруя на Уладзіміра-Суздальскую Русь меў поспех. Князь Андрэй Яраславіч не здолеў абараніць сваю самастойнасць — летам 1252 года татары разбілі яго дружыну ля Пераяслава і рассыпаліся па ўсім Залессі, пакідаючы ззаду смерць і разбурэнне, як і ў чорнай памяці зіму 1237/38 года. Андрэй праз Ноўгарад уцёк у Швецыю. Князем ва Уладзіміры-Залескім стаў старэйшы брат Андрэя — Аляксандр Неўскі, прыхільнік саюза з татарамі.