• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пачаткі Вялікага княства Літоўскага Падзеі і асобы Вячаслаў Насевіч

    Пачаткі Вялікага княства Літоўскага

    Падзеі і асобы
    Вячаслаў Насевіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 160с.
    Мінск 1993
    61.64 МБ
    Мы не вельмі добра ўяўляем сабе ўнутраныя падзеі ў Літве ў гэты момант. Але там яўна вызначыліся тэндэнцыі да цэнтралізацыі ўлады. Пануючых цэнтраў рабілася ўсё менш, а князёў, напэўна, пладзілася ўсё больш. Неабходнасці ж у павелічэнні колькасці "нізавых кіраўнікоў" яшчэ не было, таму гэтую прорву "прынцаў крыві" трэба было ці знішчыць, ці некуды распіхаць. Адным словам, ідэя ўладкавання літоўскіх князёў у рускіх гарадах выклікала інтарэс з абодвух бакоў.
    I вось у верасні 1248 года папа Інакенцій IV накіроўвае ліст да "новаахрышчанага князя Полацка". Мы не ведаем, хто ён быў, але зразумела, што не рускі. Брачыславу, які княжыў там раней, хрысціцца не было патрэбы. Прыкладна ў той жа час літоўскі князь асталёўваецца ў Ноўгародку (мясцовы Ізяслаў таксама, напэўна, памёр без нашчадкаў). I князь гэты — ні хто іншы, як сам Міндоўг. Як ні дзіўна, крыніцы, сучасныя падзеям, зусім абмінулі гэты факт, які меў выключна важныя вынікі. Упамінанне пра яго захавалася толькі ў значна больш познім Густынскім летапісе, створаным у XVII стагоддзі на падставе розных крыніц. У агульным летапісным тэксце ўпамінанне носіць характар устаўкі: "В сне же лето (1246 год.— В. Н.) велпкнй князь ліітовскйй Мнндовг прнят веру хрнстнанскую от Востока, co многнмн свонмн бояры, понемнозе же сын его Войшелк пострнжеся во лночество, о его же делах будет ннжей". Відавочна, што тэкст, які ідзе "ніжэй", павінен быў ужо існаваць у час напісання гэтых слоў. Болып таго, звестка пра прыняцце Міндоўгам праваслаўя яўна супярэчыць Валынскаму летапісу, які добра ведае пра больш позняе яго хрышчэнне ў каталіцтва, нават пра тое, што гэтае хрышчэнне "льстнво бысть" і ўпотай Міндоўг працягваў маліцца пагаяскім багам, але ні словам не згадвае пра прыняцце ім праваслаўя.
    He выключана, што звестку пра хрышчэнне Міндоўга сачыніў сам стваральнік Густынскага летапісу, каб неяк растлумачыць той факт, што ў далейшым Міндоўг дзейнічаў як уладар Ноўгародка і іншых панямонскіх гарадоў. Гэта і сапраўды можа здацца нечаканым, бо супярэчыць усёй старажытнарускай традыцыі: ніколі раней князем на Русі не станавіўся прадстаўнік іншага, не Рурыкавічаў, роду, тым больш літоўскі паганец.
    Адзначым, што ў крыніцах няма ніякіх сведчанняў, что Міндоўг захапіў Ноўгародак гвалтоўна, як і таго, што ён знайшоў там прытулак, калі быў чамусьці выгнаны з Літвы. 3 агульнага кантэксту вынікае хутчэй, што ён валодаў Літвой і Ноўгародчынай адначасова і са згоды мясцовага насельніцтва. Гэта можна зразумець, калі зыходзіць з таго, что папярэдне Русь утварала агульную палітычную структуру. Захоп татарамі яе жыццёвых цэнтраў, у першую чаргу
    Кіева, азначаў, што Русь цалкам трапляла ў залежнасць ад татарскіх ханаў (так і адбылося ў далейшым з усімі княствамі Рурыкавічаў — нават з тымі, якіх не дасягнула войска Бату). Пазбегнуць залежнасці выпадала, толькі набыўшы князя з зусім іншай дынастыі, пры гэтым такога, які меў здольнасць пры неабходнасці аказаць татарам узброенае супраціўленне.
    Зразумела, пайсці на рашучы разрыў са старой традыцыяй было няпроста. Маючы законных, спадчынных князёў, Ноўгародак і Полацк, магчыма, ніколі б на гэта не рызыкнулі. Але адсутнасць такіх князёў магла падштурхнуць да нестандартнага ходу, тым болып што новы выбар спярша не выглядаў канчатковым: маўляў, пакуль фармальна выйдзем са складу Русі, а там час пакажа, як жыць далей.
    Такім чынам, у руках Міндоўга, апрача родавай вотчыны — Літвы ў вузкім сэнсе, апынулася яшчэ і ўскраіннае рускае княства з ваяўнічым памежным баярствам, якое накшталт жыхароў Курска ў "Слове аб палку Ігаравым" магло сказаць пра сябе: "Под трубамн повнтіі, под шеломы взлелеяны, конец коішя вскормленн; путн нм ведомн, яругы нм знаемн, луцн у ннх напряженн, тулн отворенн, саблн нзьостренн". Гэты набытак яшчэ больш спрыяў палітычнаму дамініраванню Міндоўга над астатнімі літоўскімі князямі і павялічваў пагрозу для суседзяў. Натуральна, што ні тым, ні другім такое не магло спадабацца. Адразу пачалася складаная гулыія, куды ўцягнуліся сілы як унутры Літвы, так і за яе межамі. Успыхнуў канфлікт паміж Міндоўгам і яго пляменнікамі Таўцівілам і Эдзівідам (напэўна, сынамі Даўспрунка), у якім былі замешаны Лівонскі ордэн (галоўны вораг Літвы на поўначы) і Галіцка-Валынскае княства, што выказала прэтэнзіі да Ноўгародчыны. Але каб добра зразумець усе акалічнасці, трэба папярэдне разгледзець болып шырокае кола падзей, зрабіць, так бы мовіць, гістарычна-сінхраністычны зрэз.
    З’яўленне магутнай улады ў Літве адразу пачало адчувацца за яе межамі. 3 мэтанакіраванай знешняй палітыкай Міндоўга сутыкнуўся Тэўтонскі ордэн, які ўжо, здаецца, завяршаў заваяванне прусаў. Пасля вялікага паходу 1240 года на чале з герцагам Браўншвейгскім уладу Ордэна прызналі прускія плямёны вармаў, натангаў і бартаў. Але крыжакі перагнулі палку ў сваёй тактыцы гвалтоўнага хрышчэння. У выніку ў 1243 годзе прусы ўзнялі паўстанне, якое ўзначаліў Святаполк Паморскі. Перабіўшы крыжацкіх місіянераў, яны аблажылі ордэнскія замкі і нават узнавілі набегі на Польшчу. Самую актыўную падтрымку заходнім родзічам пачаў аказваць Міндоўг, які, напэўна, паспеў ужо зразумець, чым пагражае крыжацкая экспансія. Дапамога літоўцаў ускладніла падаўленне паўстання. Згасла яно толькі ў 1249 годзе, калі крыжакам пры ўдзеле папскага пасланца ўдалося памірыцца са Святаполкам.
    Аднак тэўтонцы вымушаны былі прыпыніць далейшы рух наперад і заняцца больш трывалым умацаваннем на ўжо ахрышчаных землях. У 1245 годзе на тэрыторыі Ордэна ўтвораны біскупствы: Хельмінскае на падараванай Конрадам тэрыторыі, Памезанскае, Вармійскае і Самбійскае на землях прусаў.
    3 тактыкай Міндоўга, які пачаў актыўна процідзейнічаць крыжакам на дальніх подступах да сваёй падуладнай тэрыторыі, сутыкнуўся і Лівонскі ордэн. Ён якраз узнавіў націск на куршаў і
    земгалаў. У дадатак да Рыжскага архібіскупства былі таксама ўтвораны біскупствы: Курляндскае на землях ахрышчаных у 1246 годзе куршаў, Дэрпцкае і Эзельскае ў Эстоніі. Міндоўг жа паслаў на поўнач войска, каб выбіць з Курляндыі і Земгаліі крыжакоў і царкоўнікаў і падпарадкаваць гэтыя землі сабе. Аднак схіліць на свой бок куршаў яму не ўдалося, да таго ж літоўцы пацярпелі ў 1248 годзе цяжкае паражэнне пры аблозе ордэнскага замка Амботэн, Землі куршаў адышлі да Лівонскага ордэна і Курляндскага біскупства. Такім чынам, крыжакі зноў выйшлі непасрэдна да межаў Жамойці.
    I ў Польшчы ў гэты час выразна адчуваецца прысутнасць літоўцаў. Іх разам з яцвягамі выкарыстоўвае Конрад Мазавецкі, які амаль адразу пасля адыходу манголаў узнавіў барацьбу з пляменнікам Баляславам Сарамлівым. Ужо ў 1243 годзе ён з дапамогай Данілы і Васілька Раманавічаў намагаўся перашкодзіць Баляславу ўладкавацца ў Кракаве, вакантньш пасля смерці Генрыка Набожнага. Ў 1246 годзе пры ўдзеле літоўцаў Конрад перамог-такі свайго пляменніка, аднак не паспеў пакарыстацца як слсд вынікамі перамогі, бо праз год памёр. Яго княства дасталася тром сынам, з якіх старэйшы, Баляслаў, хутка таксама памёр, а Казімір і Зямовіт падзялілі між сабой Куявію і Мазовію.
    Данілу Галіцкаму ў гэты час даводзілася не толькі адраджаць спустошанае княства, але і зноў адстойваць свас правы на Галіч у змаганні супраць Расціслава, сына Міхаіла Чарнігаўскага. Той знайшоў прытулак у караля Бэлы, які даў яму войска для адваявання Галіча. I вось у 1245 годзе, быццам і не прайшло ўсяго няпоўныя чатыры гады пасля заканчэння крывавага мангольскага пагрому, ацалелыя падчас яго венгры, галічане і валыняне зноў сыходзяцца, каб ліць кроў. Лёс спрыяе Данілу: з дапамогай усё таго ж Міндоўга ў жорсткай бітве пад горадам Яраславам (на захадзе Галіцкай зямлі) ён разграміў Расціслава, які зноў уцёк да венграў.
    Аднак грозны Усход хутка нагадаў пра сябе. Чатыры гады, што мінулі пасля адыходу Бату-хана, былі толькі часовым перадыхам. За гэты тэрмін у далёкім Каракаруме вырашыліся ўсе справы: новым каганам абралі сына Угэдэя Гуюка, а Бату атрымаў пацвярджэнне на улус свайго бацькі Джучы. I вось ён зноў з’яўляецца ў палавецкіх стэпах — ужо не як захопнік, а як пан. Цяпер і зямля полаўцаў, і Русь — гэта яго вотчь:на, тут жыць яму і яго нашчадкам. I Бату пачынае скалачваць з рэшткаў разбітых дзяржаў новую, якая пазней атрымае назву Залатая Арда. (У XIII—XIV стагоддзях яна была больш вядомая як Улус Джучы ці проста Арда.) Яс сталіцу хан закладае на берагах Волгі, для будаўніцтва завозіць палонных майстроў з паловы свету. Са сваіх новых падданых — полаўцаў — ладзіць новае войска, такую ж жудасную машыну разбурэння, якую некалі зрабіў з манголаў яго дзед. Ад гэтага часу нашчадкі полаўцаў і волжскіх балгар будуць хадзіць карнымі набегамі на Русь, і менавіта іх пачнуць называць там словам "татары", якім раней называлі манголаў.
    Адначасова Бату бярэ ў свае рукі і палітычную ўладу на Русі. Усе тры ўладары найболып буйных княстваў: Яраслаў УладзіміраСуздальскі, Міхаіл Чарнігаўскі і Даніла Галіцкі — атрымалі грозныя загады ехаць на паклон да хана, прычым Яраславу давялося падарожнічаць ажно ў Каракарум, у стаўку Гуюк-хана. Адтуль ён
    ужо не вярнуўся — быў атручаны. Такі ж лёс спасціг і Міхаіла — за адмову выканаць паганскі рытуал яго пакаралі смерцю ў стаўцы Бату.
    Здавалася б, у Данілы было яшчэ менш шанцаў вярнуцца жывым. Бату-хан запатрабаваў у князя адмовіцца ад Галіча. Магчыма, ён збіраўся аддаць яго Міхаілу Чарнігаўскаму ці яго сыну Расціславу. Але выйшла наадварот — Міхаіл загінуў, а Даніла вярнуўся з ярлыком на Галіцкае і Уладзіміра-Валынскае княствы.
    Чамусьці зусім знікаюць у гэты час звесткі пра Смаленск. Ён, як быццам, ледзь закрануты мангольскім нашэсцем, аднак у агульнарускіх справах на пэўны час перастас адыгрываць якую-небудзь ролю. Магчыма, гэта тлумачыцца тым, што яго сілы былі цалкам сканцэнтраваны на процідзеянні Літве, магчыма — ранняй смерцю ўсіх сыноў Мсціслава Раманавіча, пасля чаго ў Смаленскай зямлі проста не засталося дарослых князёў. Згасла, напэўна, і дынастыя ў Таропцы — у гэтым горадзе то спраўляе вяселле сын уладзіміра-суздальскага князя, то хаваюцца ад Аляксандра Неўскага літоўцы падчас свайго адыходу ад Таржка ў 1245 годзе.
    У гэтых умовах захаванне ў сваіх руках Галіцка-Валынскага княства з’явілася выдатным палітычным поспехам Данілы Раманавіча. 3 братам Васількам у яго, здаецца, заўсёды было поўнае ўзаемаразуменне, і ўдвух яны ўладарылі ва ўсё больш мацнеючай дзяржаве. Адраджаліся разбураныя гарады, а Холм, які пазбег разбурэння, ператварыўся ў магутную крэпасць. Ваенная моц княства замацоўвалася дынастычнымі сувязямі. Яшчэ раней сястра Данілы і Васількі стала жонкай Святаполка Паморскага, сам Даніла ажаніўся друтім шлюбам з пляменніцай Міндоўга, а Васілька быў жанаты з дачкой Юрыя Усеваладавіча Уладзіміра-Суздальскага. Ў гэты час Даніла выдае сваіх дачок Пераславу і Анастасію за Зямовіта, сына Конрада Мазавецкага, і за Андрэя Яраславіча Уладзіміра-Суздальскага, а ў 1250 годзе дамагаецца нарэшце даўно жаданага шлюбу свайго старэйшага сына Льва з дачкой венгерскага караля Бэлы IV. Ледзь не ўсс адметныя суседзі сталі яго сваякамі.