• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пачаткі Вялікага княства Літоўскага Падзеі і асобы Вячаслаў Насевіч

    Пачаткі Вялікага княства Літоўскага

    Падзеі і асобы
    Вячаслаў Насевіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 160с.
    Мінск 1993
    61.64 МБ
    1— сталіцы дзяржаў; 2 — найбольш значныя гарады і цэнтры княстваў; 3 — дзяржаўныя межы; 4— межы княстваў; 5— накірункі паходаў крыжакоў; 6— накірункі паходаў літоўцаў; 7 — лічбамі абазначаны: 1 — Цвярское княства; 2 — Дзмітраўскае княства; 3 — Мурамскае княства; 4 — частка тэрыторыі Лівонскага ордэна; 5 — замак Баербург; б— Віленскае княства Альгерда; 7— Троцкае княства Кейстута; 8— княствы Верхняй Сілезіі ў складзе Чэшскага каралеўства
    Кейсгут
    (магчыма, той таксама быў замешаны ў змове) і перавёў яго з Горадна на ўсходнюю мяжу. 3 гэтага моманту звестак пра Пацірга няма — напэўна, ён хутка затым памёр. Што ж датычыць Бутаўта, то ён быў ахрышчаны пад імем Генрыха і пазней завіхаўся пры двары германскага імператара ў 1370-ыя гады.
    _ У 1366 годзе адбылася яшчэ адна ўспышка канфлікту на Валыні, але яна хутка скончылася новым пагадненнем з Казімірам. Любарт Гедымінавіч захаваў за сабой Луцкае княства. Яго пляменнікі таксама засталіся княжыць на Валыні, аднак прынеслі прысягу польскаму каралю. 3 іх Юрый Нарымонтавіч да зацверджаных за ім раней Белза і Крамянца атрымаў Холм, а сын памёршага ў 1359 годзе Карыята Аляксандр — Уладзімір-Валынскі. Старэйшы брат Аляксандра Юрый Карыятавіч уладкаваўся на Падоллі, адваяваным Альгердам у татар. Магчыма, ужо тады ці ў хуткім часе паўночную частку
    Валыні — горад Ратна з воласцю — атрымаў пяты сын Альгерда Фёдар. Берасцейская ж зямля з Падляшшам па-ранейшаму засталіся ў руках Кейстута, а Галіцкая з Львовам і Перамышлем — у руках Казіміра Польскага.
    У Ардзе ў гэты час паступова ўзыходзіла зорка новага палітычнага дзеяча — правіцеля Крымскай "цьмы" Мамая. Ён не быў нашчадкам Чынгісхана і не мог таму проста заняць ханскі трон. Аднак ужо пры Бердзібеку, з дачкой якога быў жанаты, Мамай займаў вышэйшую прыдворную пасаду беклярыбека. Падчас усобіцы, што разгарэлася затым у Ардзе, Мамай выставіў адным з кандыдатаў ва ўладары марыянетачнага хана, царэвіча Абдулаха. Праўда, яму не ўдалося атрымаць уладу над ўсёй Ардой, але ад імя Абдулаха Мамай фактычна кіраваў з вясны 1361 года заходняй паловай дзяржавы — стэпавымі прасторамі ад Паўднёвага Буга да Волгі.
    Паколькі галоўныя сілы Мамая накіроўваліся на барацьбу за ўладу над Ардой, яму нічога не заставалася як пагадзіцца з адыходам паўднёварускіх зямель у рукі Альгерда. Хутка паміж імі намеціўся нават саюз, накіраваны супраць Масквы. Можна з некаторай асцярожнасцю дапусціць, што афіцыйна гэты саюз быў аформлены як атрыманне Альгердам ярлыка на фактычна захопленыя ім княствы з рук Мамаева стаўленіка. Прамых доказаў гэтаму няма, аднак яшчэ ў першай палове XVI стагоддзя палітычныя саюзы паміж вялікімі князямі літоўскімі і нашчадкамі золатаардынскіх ханаў — крымскімі ханамі афармляліся менавіта такім чынам. Захавалася некалькі падобных ярлыкоў, якія стэрэатыпна аднаўляліся пры ўзыходжанні на пасад новых уладароў княства ці крымскіх правіцеляў нават ў XVI стагоддзі. У іх пацвярджалася права літоўскіх князёў на валоданне былымі ардынскімі "цьмамі": Кіеўскай, Уладзімірскай, Луцкай, Падольскай, Чарнігаўскай, Курскай, Смаленскай. Сярод зямель, на якія ханы лічылі сябе ў праве даваць ярлыкі, не было звычайна ні гарадоў Панямоння, ні Пінска, ні Менска, ні Віцебска (Полацк з’яўляецца нечакана ў ярлыку 1540 года, але ў болып ранніх яго няма). Як і ў выпадку федэратыўных дагавораў вялікіх князёў са знаццю рускіх княстваў, усе гэтыя дакументы ўзыходзяць да вельмі ранніх прататыпаў, што перапісваліся пазней з унясеннем неабходных змен, але з захаваннем асноўных асаблівасцей першапачатковай граматы. Найбольш раннім з магчымых часоў іх узнікнення і з’яўляецца якраз перыяд збліжэння Альгерда з Мамаем.
    Да гэтага моманту стала ясна, што прэтэнзіі Альгерда на аб’яднанне ўсёй Русі будуць мець падставу толькі пасля таго, як будзе знішчаны другі аб’яднаўчы цэнтр — Маскоўскае княства. Там пасля смерці ў 1359 годзе Івана Краснага князем стаў яго дзевяцігадовы сын Дзмітрый. Здавалася б, непаўналецце новага ўладара магло выклікаць баярскую анархію і знясільванне дзяржавы. Аднак маскоўскія баяры, узначаленыя мітрапалітам Аляксеем (які ў 1360 годзе вярнуўся з літоўскага палону) здолелі згуртавацца ў інтарэсах аб’яднальнай палітыкі. У 1362 годзе ім ўдалося інтрыгамі і шчодрымі падарункамі адспрэчыць на карысць свайго князя велікакняжацкі ярлык, аддадзены перад тым суздальскаму князю Дзмітрыю Канстанцінавічу. Абураны Дзмітрый Суздальскі ўзяўся за зброю, аднак масквічы здолелі адстаяць сваё першынство.
    Пакуль маскоўскі князь набіраўся гадоў, яго верныя баяры па сваім разуменні ўмацоўвалі яго ўладу, праганялі непаслухмяных Маскве дробных князёў Растова, Галіча, Старадуба, замянялі іх сваімі стаўленікамі. У 1366 годзе маскоўскі Крэмль абнеслі магутнымі мурамі — першымі ва Уладзіміра-Суздальскай Русі.
    Усё гэта не магло спадабацца Альгерду. Ён задумаў зламаць Маскве хрыбет, абапіраючыся на сваіх даўніх сяброў і сваякоў — сыноў Аляксандра Цвярскога, родных братоў Альгердавай жонкі Ульяны. Праўда, старэйшы з іх, Усевалад Холмскі, памёр у 1365 годзе прыкладна ў саракагадовым узросце. Але яго энергічны брат Міхаіл у там жа годзе прагнаў нарэшце дзядзьку, Васіля Міхайлавіча, з вялікага княжання Цвярскога ў яго Кашынскую вотчыну. Спроба Масквы ў 1367 годзе аднавіць былое становішча поспеху не мела. 3 дапамогай літоўскага войска Міхаіл Аляксандравіч канчаткова ўладкаваўся ў Цверы, да таго ж праз год яго дзядзька і сапернік памёр. Другі канкурэнт Міхаіла, яго стрыечны брат Ерамей Канстанцінавіч Клінскі, перайшоў на службу да Масквы.
    Літва набыла ў асобе Міхаіла моцнага і адданага саюзніка. Цяпер палітыка Альгерда заключалася ў тым, каб нанесці ваеннае паражэнне Маскве і <амагчыся пераходу вялікага княжання ўладзімірскага ў рукі Міхаіла. Калі б гэта атрымалася, уплыў Альгерда на ўсёй Русі стаў бы бясспрэчным.
    Падзеі паскорыла спроба масквічоў пазбавіцца Міхаіла, якога яны падманнай клятвай заманілі на перамовы і захапілі ў палон. Мітрапаліт Аляксей, вядома ж, адпусціў маскоўскім баярам грэх парушэння клятвы. Цвярскога князя выратавала толькі пагроза вайны з ёоку Мамая, якому таксама вельмі не да густу прыйшлося ўзвышэнне Масквы — у ёй ён слушна бачыў пагрозу панаванню ардынцаў на Паўночна-Усходняй Русі. Менавіта на гэтай глебе і адбылося збліжэнне Мамая з Альгердам — верагодна, з ім татарам было лягчэй дамовіцца, чым са свавольнымі маскоўцамі.
    У 1368 годзе Альгерд здзейсніў моцны наступ на Маскву. Сутыкненне адбылося ў даволі спрыяльных для яго ўмовах: малады Дзмітрый Маскоўскі знаходзіўся ледзь не ў палітычнай ізаляцыі. Уладары іншых цэнтраў Паўночна-Усходняй Русі (Міхаіл Цвярскі, Дзмітрый Суздальскі, Алег Разанскі) выступалі ворагамі Масквы, адназначна варожа ставіўся і Мамай. Дзмітрый Маскоўскі мог разлічваць толькі на залежных ад яго дробных князёў. У руках жа Альгерда быў цэлы шэраг буйных рускіх княстваў. Прыняў удзел у паходзе і Кейстут з сынам Вітаўтам. Апрача таго, мусіў ісці на Маскву і новы смаленскі князь Святаслаў Іванавіч, уладанні якога ледзь не з усіх бакоў ахапіла Літва. Святаславу давялося парваць дагавор з Масквой, які ён заключыў раней. За гэта мітрапаліт Аляксей' пазней нават адлучыў яго ад царквы.
    Аднак на самой справе не ўсё ішло так гладка. Ідэя аб’яднання вакол Масквы многім рускім здавалася больш прывабнай, чым падпарадкаванне іншаземцу, да таго ж яшчэ і паганцу. У Паўночна-Усходняй Русі фактычна разгортваўся нацыянальна-вызваленчы рух з моцнай рэлігійнай афарбоўкай, нават з элементамі фанатызму, накіраваны супраць татарскага ярма. Полымя, першым праменьчыкам якога было Цвярское паўстанне ў 1327 годзе, нарэшце пачынала разгарацца. Гэты рух чымсьці нагадваў той патрыятычны
    ўздым, што адбыўся крыху пазней у Францыі пры Жанне д’Арк, ці гусіцкі рух у Чэхіі. Аўтарытэт вызваленчай барацьбе надаваў сам мітрапаліт, а таксама вельмі папулярны ігумен Сергій Раданежскі, які заклікаў усіх рускіх аб’яднацца супраць знешніх ворагаў. I Масква ўспрымалася ў гэтых умовах як найбольш рэальная сіла, што магла прывесці да вызвалення. Таму, нягледзячы на часам брудныя метады маскоўскай палітыкі, ёй многае даравалася. Усе ж дзеячы, што карысталіся падтрымкай Арды, не маглі разлічваць на вялікую папулярнасць.
    Такія моманты патрыятычнага ўздыму ў жыцці народаў адбываюцца нячаста, і яяы звычайна з’яўляюцца буйнейшымі вехамі этнагенезу, глыбока западаюць у народную памяць, адлюстроўваюцца ў фальклоры. Дзеянні ж Альгерда, хаця і вельмі плённыя па аддаленых выніках, такім уздымам не суправаджаліся. Паказальна, што яны не адклаліся ў народных паданнях так, як бітвы пры Койданаве і Магільне, як Кулікоўская бітва. Нават перамога пры Сініх Водах, якая замацавала фактычнае вызваленне ад татарскай улады значнай часткі насельніцтва на тэрыторыі сучаснай Украіны, мела значна слабейшы водгук, чым перамога на Куліковым полі, што адсунула спаленне Масквы толькі на два гады.
    Сімпатыі да Масквы распаўсюджваліся, здаецца, і на падпарадкаваных Альгерду рускіх землях. Іх выразнікам стаў нават уласны сын Альгерда — Андрэй Полацкі. Усяго за некалькі месяцаў да паходу на Маскву ён зрабіў напад на воласці Міхаіла Цвярскога, галоўнага саюзніка свайго бацькі. Наўрад ці ён рызыкнуў бы на такі ўчынак, калі б не адчуваў за сабой нейкай падтрымкі.
    Але Альгерд рашуча пайшоў супраць гэтай плыні. Увосень 1368 года з вялікім войскам ён імкліва рушыў проста на Маскву, знянацку з’явіўшыся на яе межах. Спешна сабраны маскоўскі заслон быў разбіты, і ў лічаныя дні Альгерд апынуўся пад мурамі новага Крамля.. Малады князь Дзмітрый Іванавіч з мітрапалітам Аляксеем зачыніліся ў крэпасці, пакідаючы ваколіцы на спусташэнне ворагу. Быў спалены пасад, моцна пацярпела ўсё наваколле. Вынікі "літоўшчыны”, як празвалі гэтае ўварванне, маскоўскі летапісец параўноўваў з вынікамі татарскага карнага паходу на Цвер у 1328 годзе.
    У крытычнай сітуацыі ўсё вырашыла пазіцыя гараджан, што заселі ў Крамлі. Калі б яны адчынілі браму перад Альгердам — магчыма, Масква ніколі б не стала сталіцай Рускай дзяржавы. Аднак масквічы змагаліся ўпарта. Альгерд, які дзеля хуткасці выйшаў на Маскву ўлегцы, без камнямётаў і таранаў, пераканаўся ў немагчымасці ўзяць з налёту новыя маскоўскія ўмацаванні. Прастаяўшы ля муроў тры дні і не рызыкнуўшы на халодную і галодную зімовую аблогу, літоўскае войска рушыла дамоў.