• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пачаткі Вялікага княства Літоўскага Падзеі і асобы Вячаслаў Насевіч

    Пачаткі Вялікага княства Літоўскага

    Падзеі і асобы
    Вячаслаў Насевіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 160с.
    Мінск 1993
    61.64 МБ
    Літоўскі князь актыўна рыхтуе глебу для працягу сваёй экспансіі на Русі. Як і ардынскія ханы, ён умешвасцца ў жорсткую барацьбу паміж Цвер’ю і Масквой за вялікае княжанне ўладзімірскае. Пры гэтым робіць стаўку на Цвср, князь якой Аляксандр у 1327 годзе здзяйсняе адчайны ўчынак — падтрымлівае паўстанне гараджан супраць ханскага баскака Чол-хана. Гэта было псршае адкрытае непадпарадкаванне Ардзе з часоў суздальскага паўстання 1262 года, першае на памяці практычна ўсіх, хто насяляў Русь у гэты момант.
    Цвярское паўстанне хан Узбек лёгка падаўляе з дапамогай Івана Каліты, аднак насуперак ім Гедымін дае князю Аляксандру прытулак у сваіх уладаннях, а ў 1331 годзе дапамагае яму часова ўладкаванпа на княжанне ў Пскове. Тады ж ён спрабуе (праўда, няўдала) прав<л' свайго кандыдата на вакантнае месца епіскапа ў Вялікім Ноўгарадзс. (Менавіта з гэтай падзеяй звязана ўпамінанне загадкавага кіеўскага князя Фёдара, пра якога размова ішла вышэй.)
    Барацьба за кантроль над Ноўгарадам скончылася праз два гады пасля эпізоду з епіскапам, у 1333 годзе, часовай перамогай Гедыміна. Наўгародцы прынялі да сябе князем яго сына Нарымонта. У 1338 годзе той пасадзіў замест сябе малалетняга сына Аляксандра.
    Падобная барацьба ідзе і ў Смаленскім і Бранскім княствах. Смаленскі князь Іван Аляксандравіч выступае як саюзнік Гедыміна, з дапамогай якога ён спрабуе дзейнічаць незалежна ад вялікага князя Івана Каліты і хана Ўзбека. За гэта ў 1339 годзе супраць Смаленска арганізуецца вялікі паход з удзелам татар і залежных ад Масквы рускіх князёў, які, аднак, не прывёў да поспеху. Затое ў Бранску адбываецца нейкая ўсобіца, падчас каторай гараджане забіваюць князя Глеба Святаславіча. Новы ж бранскі князь Дзмітрый ужо настроены варожа ў адносінах да Івана Смаленскага (як, напэўна, і да Гедыміна).
    Аднак яшчэ больш важныя падзеі адбываюцца ў Галіцка-Валынскім княстве, дзе апошні нашчадак Данілы Галіцкага, Юрый Андрэевіч, памёр бяздзетным каля 1336 года прыкладна ў трыццацігадовым узросце. Згасанне магутнай дынастыі выклікала, як заўсёды ў такіх выпадках, вострую барацьбу. Хан Узбек паспрабаваў адыграць ролю вярхоўнага сюзерэна, уступіць у валоданне вымарачнай вотчынай. Аднак сутыкнуўшыся з процідзеяннем адразу некалькіх моцных палітычных сіл — мясцовага насельніцтва, Літвы, Полыпчы, Венгрыі, — ён не здолеў дамагчыся свайго. У Галіцкай зямлі князем быў абвешчаны стрыечны брат Юрыя — Баляслаў Мазавецкі, сын Трайдзена Баляславіча і Марыі Юр’еўны (сястры Андрэя Уладзімірскага і Льва Галіцкага). Баляслаў перахрысціўся ў
    праваслаўе пад імем Юрыя. Ён, як і Юрый Андрэевіч, з’яўляўся зяцем Гедыміна.
    Што ж датычыць Валыні, то літоўскае паданне сцвярджае, што там Гедымін пасадзіў на княжанне свайго малодшага сына Любарта. He выключана, аднак, што ўладкаванне Любарта адбылося крыху пазней, пасля хуткай смерці Юрыя-Баляслава.
    Сына мазавецкага князя прынялі на княжанне пры ўмове, што не будзе схіляць мясцовае насельніцтва да каталіцызму. Аднак гэтую ўмову ён не выканаў, за што і паплаціўся жыццём — у 1340 годзе яго атруцілі. Пачаўся новы тур барацьбы за Галіцка-Валынскую дзяржаву. Галіцка-львоўскае баярства прысягнула каралю Польшчы Казіміру, а ўладзіміра-луцкае — Любарту Гедымінавічу. Некалі славутая дзяржава апынулася падзеленай між двума суседзямі.
    Як мы бачым, сыны Гедыміна пачалі ўладкоўвацца ў тых гарадах, жыхары якіх з’яўляліся даннікамі Залатой Арды. Такая даніна ішла не толькі з Уладзіміра, Луцка і Берасця, але, напэўна, і з Пінска (не выключана, што і з Віцебска, які пэўны час падпарадкоўваўся залежнаму ад Арды Смаленску). Усталяванне літоўскіх князёў у гэтых гарадах не выклікала адразу ваенны канфлікт з Ардой толькі з прычыны кампраміснага рашэння: новыя князі павінны былі атрымліваць двайны васалітэт — і ад Гедыміна, і ад хана. Пры гэтым даніна ў Арду працягвала паступаць, хаця, магчыма, і ў зменшаным памеры. Такую даніну ў 1357 годзе выплачваў з Галіцкай зямлі кароль Польшчы (за што яго папракаў папа Інакенцій V). 3 Валыні ж дрдынская даніна ішла і ў канцы XIV стагоддзя пры ўнуках Гедыміна.
    Гедымін мусіў пайсці на такі кампраміс — ён не мог дазводіць сабе вайну з Ардой ва ўмовах узнаўлення крыжацкага націску. Бодьш таго, спецыяльны падатак — "ардыншчына" — быў ускладзены не толькі на Валынь і Падняпроўе, але і на ўласна літоўскія гарады (гэды падатак згадваецца нават у дакументах XV—XVI стагоддзяў). Даследчыкі лічаць, праўда, што "ардыншчына" ішла не ў якасці даніны татарам, а ў велікакняжацкую казну на расходы, звязаныя з пддтрыманнем міру з Ардой — пасольскія зносіны, падарункі і г. д. (розніца, аднак, невялікая). Значна пазней вялікія князі пачалі цалкам пакідаць гэты падатак сабе, але старажытная яго назва засталася.
    Вайна з Тэўтонскім ордэнам працягвалася з пераменным поспехам. Вялізныя ахвяры не давалі перавагі ні таму, ні другому боку. У 1331 годзе літоўцы сумесна з войскам Уладзіслава Лакатка перамаглі рыцараў у бітве пад Плоўцамі ў Польшчы, але ў 1333 адбыўся новы крыжовы паход герцага Баварскага, у час якога была захоплена і спалена важная дітоўская крэпасць Вялона на Нёмане. Па суседству з ёй пачалося будаўніцтва моцнага крыжацкага замка, які атрымаў назву Баербург. Крыху ніжэй па цячэнні магістр Дзітрых фон Альтэнбург у 1336 годзе аднавіў замак Юргенбург (Юрбарк). Літоўска-пруская мяжа павольна, але няўхільна паўзла ўверх па Нёмане, прасунуўшыся ўжо на паўтары сотні кіламетраў ад яго вусця. Адсюль крыжакі маглі непасрэдна пагражаць не толькі Жамойці, але і жыццёвым цэнтрам дзяржавы. Да Коўна заставалася каля сарака кіламетраў, да Вільна — 130. У 1337 годзе ў Баербургу нават заснавалі касцёл, які павінен быў стаць цэнтрам нрвай
    каталіцкай парафіі пасля хуткага, як меркавалі тэўтонцы, хрышчэння Літвы. Адначасова лівонцы ўзмацнілі набегі з поўначы. У 1334 годзе іх магістр Эберхард фон Мангейм дайшоў да самага Вільна, спустошыўшы наваколле.
    Гедымін адчайна імкнуўся пераламіць ход падзей. Але здзейсненая ім у 1338 годзе аблога Баербурга скончылася цяжкім паражэннем. Магістр фон Альтэнбург сцвярджаў нават, што там загінуў цвет літоўскага рыцарства і ў далейшым не прыйдзецца чакаць моцнага адпору. Але тут магістр яўна выдаваў жаданае за наяўнае, бо літоўцы аказаліся здольнымі не толькі да актыўнай абароны, але і да новага наступу. Узімку 1341/42 года яны ўсё ж захапілі Баербург. Праўда, заплацілі за гэта жыццём свайго правадыра. Вялікі князь Гедымін быў смяротна паранены стрэлам з гакаўніцы — новай агнястрэльнай зброі, што толькі пачынала ўваходзіць ва ўжытак. I зноў цэлая эпоха адыходзіла ў мінулае разам з ім, зноў абнаўляўся склад дзеючых асоб на нашай сцэне.
    Пакаленне пятае: АЛЬГЕРД I КЕЙСТУТ (1340-ыя — 1360-ыя гады)
    Зноў, быццам па волі рэжысёра, адразу некалькі відных дзеячаў папярэдняга перыяду амаль адначасова сыходзяць са сцэны. Крыху раней за Гедыміна, у 1340 годзе, памёр Іван Каліта, а ў 1341 годзе — мазавецкі князь Трайдзен, які ўсяго на год перажыў свайго сына Юрыя-Баляслава. У 1343 годзе смерць спасцігла і апошняга з сыноў Баляслава Мазавецкага, Зямовіта II. Амаль адначасова з Гедымінам у 1341 ці 1342 годзе памёр хан Залатой Арды Узбек.
    Настае пара дзейнічаць у поўную моц іх нашчадкам. Гэта будуць шасцёра сыноў Гедыміна (старэйшы, Манівід, памёр хутка пасля бацькі, прыкладна ў 1342 годзе), сярод якіх узвышаюцца магутныя постаці Альгерда (каля 1295—1377) і Кейстута (каля 1310—1382). Малодшы брат Гедыміна Воінь пасля 1323 года не ўпамінаецца.
    У Польшчы змена пакаленняў адбылася крыху раней, у 1333 годзе, і там сучаснікам Гедымінавічаў выступае кароль Казімір Вялікі, былы зяць Гедыміна. Яго першая жонка Алдона-Ганна памерла ў 1339 годзе, і зараз сваяцкія адносіны ўжо не звязваюць яго з Літвой, змяніўшыся варожасцю з-за Галіцыі і Валыні. У Мазовіі дзейнічаюць двое малодшых сыноў Трайдзена, Зямовіт III і Казімір, а таксама сын Вацлава Плоцкага Баляслаў са сваёй маці, Альжбетай Гедымінаўнай.
    У Паўночна-Усходняй Русі галоўнымі дзеячамі па-ранейшаму будуць князі з Масквы і Цверы. Спачатку гэта малодшыя браты Аляксандра Цвярскога Канстанцін і Васіль, а таксама сыны Івана Каліты Сямён Горды, Іван Красны і Андрэй. Пазней на сцэну выйдуць сыны Аляксандра Цвярскога і юны Дзмітрый Іванавіч Маскоўскі.
    3 астатнімі персанажамі мы пазнаёмімся па ходу дзеяння. У яго дэкарацыях таксама накапіліся ўжо пэўныя змены. Прыбалтыка ўсё больш і больш перастае быць тым глухім кутом, якім з’яўлялася некалі. Яна хутка даганяе ў сваім развіцці астатнюю Еўропу. На тэрыторыі Прусіі пад уладай крыжакоў змянілася трэцяе пакаленне. 3 людзей, што насяляюць гэтую зямлю, амаль ніхто ўжо не памятае жыццё ў паганстве і незалежнасці. На месцы некалі густых некранутых пушчаў паўсталі гарады, заселеныя галоўным чынам немцамі. Выгляд іх не адрозніваўся ад выгляду Брэмена ці Гамбурга: тая ж архітэктура, тыя ж каменныя карункі гатычных касцёлаў, рынкавыя плошчы з будынкамі ратуш, прастакутная планіроўка вуліц.
    На ўзбраенні ордэнскіх замкаў з канца 1330-ых гадоў з’явілася важнае новаўвядзенне — агнястрэльная зброя. 3 яе эфектыўнасцю
    на ўласным вопыце давялося пазнаёміцца .літоўскаму князю Гедыміну. Але пакуль што яна выглядае дзівам, да якога болыпасць ваякаў толькі прыглядаецца, спадзеючыся на старыя добрыя самастрэлы, мячы і дзіды.
    Двары рыцараў-землеўласнікаў і мясцовых нобіляў былі неўмацаванымі — Ордэн не дазваляў свецкім феадалам будаваць замкі ў сваіх уладаннях. Толькі маёнткі каля літоўскай мяжы мелі для аоароны вежы-данжоны. Знатныя ітрусы, якіх некалі прывабілі крыжацкія прывілеі, у значнай ступені анямечыліся, змяшаліся з нямецкімі суседзямі, колішнімі мігрантамі. I тыя, і гэтыя звыкліся аднолькава лічыць прускую зямлю сваёй радзімай, а лютага ворага бачыць у асобе ўпартай у сваім паганстве Літвы.
    Застарэлай варожасці няма канца і з літоўскага боку. На жамойцкіх землях, якія шмат дзесяцігоддзяў суседзяць з непрыяцелем, выпрацаваўся своеасаблівы "прыфрантавы" стыль жыцця. Кожная вясковая грамада мае патаемнае сховішча ў лесе, усе сцежкі да яго сцерагуць воўчыя ямы і напятыя самастрэлы. Для скрытнага манеўра войска праз балоты пракладзены не бачныя з паверхні падводныя грэблі, якія ведае толькі той, каму трэба. Яны дазваляюць літоўскай конніцы абрушвацца на ворага ў самых нечаканых месцах.