• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пачаткі Вялікага княства Літоўскага Падзеі і асобы Вячаслаў Насевіч

    Пачаткі Вялікага княства Літоўскага

    Падзеі і асобы
    Вячаслаў Насевіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 160с.
    Мінск 1993
    61.64 МБ
    між Дняпром і Пропасцю (Проняй), дзе пазней знаходзіліся Горская, Басейская і Магілёўская воласці.
    На захадзе Тэўтонскі ордэн трывала пусціў карані на балтыйскіх бсрагах. Пасля падаўлення прускага паўстання сюды хлынуў паток каланістаў з перанаселенай Саксоніі. Хутка вырастаў заснаваны ў 1274 годзе горад Марыенбург (Мальбарк), у які ў 1309 годзе была перанесена з Венецыі рэзідэнцыя вялікага магістра. Падобныя ж з’явы адбываліся і ў Лівоніі, хаця каланізацыйны паток там быў не такі інтэнсіўны, як у заходнепрускіх землях (асабліва ў Памезаніі і Пагезаніі).
    Між тым крыжацкая экспансія, што так паспяхова развівалася раней, рэзка запаволілася на межах Літоўскай дзяржавы, сутыкнуўшыся з эфектыўным адпорам. Пасля першых поспехаў 1294 года скарэнне Жамойці спынілася. Асобныя яе воласці і замкі пераходзілі 3 РУК У рукі. He прынёс жаданых вынікаў j новы крыжовы паход 1304 года на чале з швабскім графам Хомбургам. Замест паслядоўнага руху наперад пачаўся абмен ударамі, калі за кожным набегам немцаў ішоў літоўскі набсг у адказ. Падлічана, што з 1298 па 1313 год Віцень зрабіў адзінаццаць уварванняў у Прусію, яго сын Свалеготэ і ваявода Сурміне рабілі таксама спусташальныя рэйды і ў Лівонію. Амаль штогод адбываліся і нашэсці крыжакоў — 20 рэйдаў за 1300—1315 гады (пра тыя з іх, што дасягалі нават Ноўгародскай зямлі, я казаў вышэй). Абодва бакі па сутнасці пераходзілі да вайны на знясіленне. Найболыпым поспехам крыжакоў у гэты перьіяд можна лічыць аднаўленне іх кантролю над Дынабургам у 1313 годзе.
    Хутка пасля гэтага, у 1316 годзе, вялікі князь Віцень памёр. Легенда паведамляе, быццам ён загінуў ад маланкі. Такі міфалагізаваны канец не мог звязвацца з непрыкметнай асобай, і ўжо адно гэта сведчыць аб уражанні, якое Віцень зрабіў на сваіх сучаснікаў і нашчадкаў. Яго панаванне можна ахарактарызаваць як паспяховае процідзеянне крыжакам, пры адначасовым павелічэнні ўплыву на суседнія рускія зсмлі. Пры ім да Літвы канчаткова далучыліся тэрыторыі, якія ўпершыню кантраляваў яшчэ Міндоўг: Жамойць, Полаччына і рускае Панямоннс. Вышэй ужо гаварылася, што менавіта гэта было пачаткам Вялікага княства Літоўскага і Рускага. Праўда, пакуль што яно трымалася прыкладна ўровень з наймацнейшымі суседзямі. Пара ж яго яўнай перавагі прыйдзе крыху пазней, пры бліжэйшых пераемніках Віценя.
    Пакаленне чацвёртае: ГЕДЫМІН (сярэдзіна 1310-ых — 1330-ыя гады)
    Адносіны паміж Віценем і яго пераемнікам Гедымінам розныя крыніцы выкладаюць па-рознаму. Адзіны дакумент, сучасны Гедыміну,— грамата рыжскага магістрата ад 1322 года — называе Віценя яго братам і папярэднікам. Аднак у далейшым пашырыліся два іншыя меркаванні. Беларуска-літоўскія летапісы XVI стагоддзя лічаць Гедыміна сынам Віценя, а польская і маскоўская версіі ўвогуле адмаўляюць іх роднасныя сувязі. Гедымін нібыта быў слугой ці нават халопам, які забіў свайго гаспадара і захапіў яго ўладу. Тэндэнцыйнасць гэтых версій відавочная.
    Што ж датычыць літоўскай традыцыі, то ўяўленні пра Гедыміна як сына Віценя маглі ўзнікнуць таму, што паміж імі была значная розніца ва ўзросце. Гедымін нарадзіўся прыкладна ў пачатку ці ў сярэдзіне 1270-ых гадоў і перажыў свайго брата практычна на цэлае пакаленне — на 25 гадоў. Перыяд яго актыўнага жыцця супадае з часам дзейнасці тых, хто быў сынамі персанажаў папярэдняга раздзела. У Мазовіі гэта Зямовіт, Трайдзен і Вацлаў Баляславічы, у Галіцка-Валынскім княстве (каралеўстве) — сыны памёршага каля 1315 года Юрыя Львовіча Андрэй і Леў. I ў Смаленскай зямлі князя Аляксандра Глебавіча ў 1313 годзе змяніў старэйшы сын Васіль (які праз год памёр сам), а затым малодшы — Іван, што будзе панаваць ажно да 1359 года.
    Нават у Залатой Ардзе змена ўлады адбылася амаль адначасова: пасля смерці ў 1312 годзе хана Тахты яго сын Ільбасмыш быў забіты іншым прэтэндэнтам, таксама нашчадкам Менгу-Цімура — Ўзбекам, сынам Тагрулджы. 3 герояў папярэдняга перыяду, бадай, што толькі Уладзіслаў Лакаток застаепца сучаснікам Гедыміна. Таму і ў мяне ёсць падставы, нават прызнаючы Гедыміна братам Віценя, выдзеліць падзеі, звязаныя з яго панаваннем, у асобны раздзел.
    Давайце зноў спынім паслядоўны разгляд падзей, каб падсумаваць вынікі змен, што накапіліся да гэтага часу. He разабраўшыся ў іх, цяжка будзе зразумець імклівы рост тэрыторыі Вялікага княства і яго ўплыву на рускіх землях, які адбываўся пры Гедыміне і наступных вялікіх князях.
    Практычна кожная дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіла перыяды цэнтралізацыі і дэцэнтралізацыі. На пачатку нашай дзеі, у першай трэці XIII стагоддзя, мы засталі Русь і Полыпчу ў стане палітычнай рыхласці, калі кожны мясцовы ўладар быў поўным панам на сваёй тэрыторыі. На ўсходзе, наадварот, вялізныя тэрыторыі пераходзілі пад непасрэдны кантроль адзінага цэнтра — стаўкі мангольскіх
    каганаў. Нешта падобнае, хаця і ў меншых памерах адбывалася ў Літве.
    Абодва працэсы з’яўляюцца неабходнымі на пэўных стадыях сацьіялыта-эканамічнага развіцця. Патрэбнасць у цэнтралізацыі ўзнікае, калі грамадства пераходзіць на якасна новы ўзровень свайго існавання: ад плямённа-арыстакратычнага ладу (так званай "ваеннай дэмакратыі") да раннекласавай дзяржавы, потым да стадыі сталага класавага грамадства, ці да індустрыяльнай фазы. У такія моманты структурныя змены ахопліваюць увесь дзяржаўны механізм, таму патрэбны каардынуючы цэнтр. каб сістэма не пайшла ўразнос ці дзяржава не стала лёгкай здабычай суседзяў.
    Калі ж пераход на новы стадыяльны ўзровень адбыўся і грамадства пачынае яго асвойваць, на першае месца выходзіць эфектыўная мясцовая ўлада. Жорсткі кантроль не толькі не патрэбны — ён нават перашкаджае.
    Русь прайшла фазу цэнтралізацыі ў IX—X стагоддзях, калі асобныя племянныя княжанні ператварыліся ў адзіную "імперыю Рурыкавічаў". XII—XIII стагоддзі прайшлі пад супрацьлеглым знакам — палітычная самастойнасць асобных тэрыторый аднавілася на новым узроўні (вышэй ужо падкрэслівалася, што гэта было не знікненнем дзяржавы, а яе пераходам у новую якасць). Калі б не нашэсце манголаў, росквіт Кіеўскай Русі працягваўся б і далей, яе чакалі б новыя віткі эвалюцыйнай спіралі.
    Прыкладна так адбывалася ў суседняй Польшчы. 3 канца XIII стагоддзя там зноў адчуваюцца цэнтралізатарскія тэндэнцыі: мясцовая знаць згодна нават шукаць сабе моцнага гаспадара за мяжой, як адбылося пры абвяшчэнні каралём Вацлава Чэшскага. Яго асноўны сапернік — Уладзіслаў Лакаток — праходзіць шлях ад дробнага князя з падзеленай на пяць частак Куявіі да вярхоўнага ўладара Полыпчы. На гэтым шляху ён не раз церпіць жорсткія паражэнні, але кожны раз знаходзіць моцную падтрымку, якая дазваляе яму распачаць справу зноў. Іншымі становяцца адносіны да вымарачных княжацкіх вотчын: кароль ужо не спяшаецца перадаць іх іншым князям, a накіроўвае туды сваіх паслухмяных намеснікаў (кашталянаў). Гэтыя тэндэнцыі сведчаць, што ў Польшчы наспеў пераход ад раннекласавай дзяржавы да стадыі сталага феадалізму, калі болыпасць дзяржаўных сялян (смердаў, ці, на польскі лад, кметаў) пераходзіць пад кантроль рыцараў-шляхты. Вярхоўны ўладар патрэбны, каб кіраваць раздачай сёлаў і валасцей, і чым болыпую тэрыторыю ён кантралюе непасрэдна і праз сваіх намеснікаў — тым лягчэй кожнаму шляхціцу дачакацца сваёй долі агульнага пірага.
    На Русі аналагічны працэс ідзе значна болып павольна: баярства, як найбольш здольны да супраціўлення сацыяльны слой, асабліва моцна пацярпела ад татарскіх нашэсцяў, было проста фізічна вынішчана. (Выключэнне ствараюць, напэўна, толькі далёкія Наўгародская зямля ды Панямонне з Падзвіннем, што звязалі лёс з Літвой.) Але тут існуе не менш важкая падстава для палітычнага аб’яднання — неабходнасць вызвалення ад Арды.
    Такім чынам, ва Усходняй Еўропе прыходзіць час цэнтралізацыі. Адным ядром такой цэнтралізацыі абяцае стаць Залессе, дзе пачынаюць уздымаць галаву два моцныя княствы — Цвер і Масква. Аднак Залеская Русь знаходзіцца пад трывалым кантролем хана
    Узбека, які ўдала выкарыстоўвае імкненне князёў Цверы і Масквы да пасады вялікага князя ўладзімірскага, каб знясіліць абодвух у міжусобнай барацьбе. Больш паслухмяны і ліслівы маскоўскі князь Іван Каліта бярэ верх у гэтай барацьбе, але ўзвышэнне Масквы некалькі дзесяцігоддзяў будзе ісці не ў выглядзе аб’яднання суседніх княстваў, а ў выглядзе "праглынання" болып слабых з іх пры татарскай падтрымцы.
    Другі цэнтр — Галіцкае і Уладзіміра-Валынскае княствы, якія, дзякуючы выключным генеалагічным абставінам, застаюцца пад кантролем адной княжацкай сям’і. 3 1315 года ва Уладзіміры княжыць Андрэй Юр’евіч, а ў Галічы — яго малодшы брат Леў. Пры іх "Малая Русь", як тагачасныя крыніцы называюць іх уладанні, спрабуе супрацьстаяць Ардзе, абапіраючыся на падтрымку каталіцкай Еўропы (Польшчы, Венгрыі, Тэўтонскага ордэна). Аднак неразгалінаванасць княжацкага роду з перавагі імгненна ператворыцца ў недахоп пасля смерці іх наследніка Юрыя (каля 1336 года), калі вялікая дзяржава апынецца без гаспадара і стане арэнай барацьбы суседніх Полыпчы, Літвы і Арды.
    Такія ўмовы вельмі спрыяюць таму, каб Літва разам з далучыўшыміся да яе заходнерускімі (беларускімі ў сённяшнім сэнсе) землямі выступіла яшчэ адным аб’яднаўчым цэнтрам. Сама Літва якраз знаходзіцца на папярэднім вітку эвалюцыйнай спіралі — на стадыі ўтварэння цэнтралізаванай раннекласавай дзяржавы. На працягу папярэдніх дзесяцігоддзяў некалькі княжацкіх родаў вялі барацьбу не за падзел "сфераў уплыву" ў Літве, а за вярхоўную ўладу. Пераможцам выйшаў "род Калюмнаў" — нашчадкі Путувера. Іншыя князі (верагодна, родзічы Трайдзена), якія засталіся ў дзяржаве, перайшлі на палажэнне служылых князёў, фактычна — асабліва прывілеяваных баяр. На самым пачатку свайго панавання Гедыміну ўдалрся ліквідаваць ачаг патэнцыяльнай пагрозы — захапіць і пакараць смерцю прэтэндэнта на велікакняжацкі тытул Пялюзе, які працягваў служыць тэўтонцам.
    Калі Гедымін прыйшоў да ўлады ў 1316 годзе, у яго былі два браты (Воінь і Фёдар) і не менш шасці сыноў, з якіх старэйшыя (Манівід ці Мантоўт, Нарымонт і Альгерд) ужо ўступалі ва ўзрост актыўнай дзейнасці. Гэта абяцала здрабненне вотчын у будучым, але пакуль што спрыяла распаўсюджанню ўлады адзінай, шматлікай і цесна знітаванай княжацкай сям’і. Немалаважнай акалічнасцю з’яўлялася і тое, што сучаснікамі Гедыміна ледзь не ва ўсіх рускіх землях і княствах аказаліся вельмі маладыя князі. Уладальнікам Валыні і Галіччыны Андрэю і Льву ў 1316 годзе, напэўна, не было і трыццаці. Тое ж можна сказаць пра смаленскага князя Івана Аляксандравіча. Маскоўскі князь Юрый Данілавіч меў 35, яго малодшы брат Іван Каліта — каля 25, цвярскі князь Дзмітрый Грозныя Вочы, які атрымаў уладу годам пазней — увогуле няпоўных 18 гадоў. Такімі ж маладымі былі ўладальнікі Бранскага княства — рэшткаў колішняй Чарнігаўскай зямлі, паўднёвая частка якой у выніку непасрэднага суседства з Ардой амаль цалкам абязлюдзела. У параўнанні з імі Гедымін, чалавек на пятым дзесятку, быў і болып вопытным, і больш аўтарытэтным дзеячам.