• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пачаткі Вялікага княства Літоўскага Падзеі і асобы Вячаслаў Насевіч

    Пачаткі Вялікага княства Літоўскага

    Падзеі і асобы
    Вячаслаў Насевіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 160с.
    Мінск 1993
    61.64 МБ
    Таму вельмі спрошчанымі выглядаюць дзве супрацьлеглыя канцэпцыі, паводле якіх ці то Літва заваявала пасіўную і бездапаможную Русь, ці то Ноўгародак падпарадкаваў і прывёў да святла дзяржаўнасці такую ж пасіўную Літву. Гісторыя дае нам прыклад сапраўднага пабрацімства двух розных па паходжанні, такіх непадобных адзін на аднаго народаў, якія ў крытычны момант здолелі аб’яднацца дзеля агульнай карысці. Канешне, іх ролі ў гэтым саюзе былі неаднолькавымі. Літва бясспрэчна дамінавала ў палітычным сэнсе, і гэтак жа бясспрэчным было дамінаванне Русі ў культурнай сферы. Літва дала новай дзяржаве пануючую дынастыю і значную частку пазнейшага шляхгцкага саслоўя. Русь дала структуру нізавога дзяржаўнага і адміністрацыйнага апарата, законы, дзяржаўную мову.
    3 гэтага часу набывае сэнс назва "Вялікае княства Літоўскае і Рускае", якая ўвойдзе ва ўжытак праз некалькі дзесяцігоддзяў у часы Гедыміна (магчыма, ужо пры Віценю). 3 гэтага часу тэрмін "Літва" ў палітычным сэнсе пачынае адносіцца да Ноўгародчыны і хутка так зрасцецца з ёю, што праз стагоддзі мясцовае насельніцтва будзе зваць сябе "ліцвінамі" (у супрацьпастаўленне суседнім палешукам), а Адам Міцкевіч напіша славутае: "Радзіма, Літва! Як здароўе, так ты дарагая",— маючы на ўвазе свае родныя мясціны пад Навагрудкам. Зразумела, сучаснікі добра ўяўлялі, што ў складзе палітычнай Літвы знаходзіцца і частка этнічнай Русі. Але і яны выкарыстоўвалі, і часам мы ўслед за імі будзем ужываць скарочаную назву "Літва" для ўсёй двухэтнічнай дзяржавы.
    Але давайце звернемся да палітычных перыпетый часу панавання Трайдзена. Выслізнуўшы з рук галіцка-валынскіх князёў, Літва адразу ж узнавіла актыўную палітыку на захадзе супраць крыжакоў. А там за час усобіц, што распачаліся пасля забойства Міндоўга, падзеі зноў набываюць трывожны харак-тар. Вялікае прускае паўстанне згасала. Апошняй буйной перамогай паўстанцаў стала бітва пад Любавай, выйграная Геркусам Мантасам вясной 1263 года. Праз два гады на дапамогу Тэўтонскаму ордэну, які к таму часу захоўваў кантроль толькі над найбольш умацаванымі замкамі, прыбыло вялікае войска з Германіі. Супраць прусаў быў абвешчаны новы крыжовы паход.
    У паходзе ўдзельнічаў усё той жа заснавальнік Кралеўца Пжэмысл Отакар, а таксама маркграфы Цюрынгіі і Брандэнбурга. Перавага пачала схіляцца на бок крыжакоў. У час зімовага паходу 1267/68 года Отакар зноў дамогся скарэння ўжо заваяванай ім трынаццаць гадоў назад Самбіі. Вармія, Натангія і Барція яшчэ трымаліся да 1273 года.
    I Лівонскі ордэн імкнуўся пашырыць свае межы, прычым не толькі за кошт суседніх паганцаў, земгалаў і жамойтаў, але і за кошт зямель Вялікага Ноўгарада. У 1269 годзе крыжакі зноў спрабуюць захапіць Пскоў, але сустракаюцца з эфектыўным адпорам Даўмонта. I тут жа з Літвы прадпрымаецца вялікі зімовы набег па лёдзе Балтыйскага мора ажно да вострава Саарэмаа (Эзеля). На зваротным шляху літоўцаў спрабуе перахапіць аб’яднанае лівонскадацкае войска, але ў лютым 1270 года яно церпіць жорсткае паражэнне на лёдзе бліз Карусе (Заходняя Эстонія).
    Выкліканы абраннем Трайдзена канфлікт з Галіцка-Валынскім княствам на доўгі час ставіць Літву ва ўмовы барацьбы на два фронты. Праўда, спачатку Трайдзен варагуе толькі з Уладзімірам Васількавічам Валынскім і захоўвае мірныя дачыненні з братам Шварна Львом Галіцкім. Аднак хутка і гэтыя адносіны псуюцца. Пра канчатковы разрыў сведчыць захоп Трайдзенам падляшскага горада Драгічына, што належаў Льву.
    Гэты канфлікт вырашае выкарыстаць золатаардынскі хан МенгуЦімур, да якога звярнуўся па дапамогу Леў. Для хана з’яўляецца магчымасць зрабіць тое, што недарабіў Бурундай — распаўсюдзіць свой уплыў на далёкую Літву. I вось Менгу-Цімур наладжвае велізарны паход супраць Літвы. 3 татарскім палкаводцам Ягурчынам рушылі галіцка-валынскія, турава-пінскія князі, Раман Бранскі з сынам Алегам, Глеб Смаленскі — "тогда бо бяху всн князн в волн в татарской", канстатуе летапісец. Паводле Іпацьеўскага летапісу, гэты паход адбыўся ў 1275 годзе (магчыма, на самой справе крыху раней).
    Дзеянні Льва Данілавіча сведчаць, што ён імкнуўся выкарыстаць татарскую сілу ў першую чаргу для захопу ўсё таго ж Ноўгародскага княства. Таму, не чакаючы астатніх удзельнікаў паходу, ён вядзе татар на Ноўгародак і захоплівае акольны горад. Гэта выклікае сварку сярод князёў і, па сутнасці, зрывае далейшы рух на Літву. Магчыма, аднак, што зрыву садзейнічала і ваеннае паражэнне ад літоўцаў. Летапіс пра яго маўчыць (і не дзіва, бо галоўныя падзеі былі звязаны з валынскімі князямі), аднак як дэталі паданняў пра Койданаўскую бітву дазваляюць суаднесці яе з паходам Бурундая, так і дэталі падання пра бітву пад Магільнам наводзяць на думку, што яна сапраўды магла мець месца ў час паходу Ягурчына. Праўда, амаль усе імёны герояў легенды не адпавядаюць рэчаіснасці (апрача Льва), аднак асноўная фабула зводзіцца да паражэння руска-татарскай кааліцыі ад войск вялікага князя літоўскага. Маштаб паражэння, хутчэй за ўсё, пераболыпаны, аднак практычную безвыніковасць паходу 1275 года, якую не хавае і летапісец, яно можа растлумачыць.
    Літоўская дзяржава не толькі адстаяла незалежнасць, але і захавала кантроль над Ноўгародскай зямлёй, аб чым сведчаць далейшыя падзеі. Аднак за гэта даводзілася плаціць. паслабленнем увагі да заходняга кірунку. Між тым паўстанню ў Прусіі прыходзіў
    канец. У 1273 годзе ў сваім лясным сховішчы быў схоплены кіраўнік паўстанцаў Геркус Мантас. 3 1276 года разбітыя прусы натоўпамі бягуць у Літву. Крыжакі пераносяць ваенныя дзеянні на тэрыторыю скалваў і надроваў.
    Трайдзен вырашыў скарыстаць прускіх бежанцаў для замацавання за сабой спрэчных панямонскіх тэрыторый і пасяліў іх там, у ваколіцах Горадна і Слоніма. Гэта, аднак, выклікала новы паход Уладзіміра і Льва на Слонім. У адказ малодшы брат Трайдзена Сірпуцій зрабіў набег на толькі што збудаваны Камянец. У наступным годзе Уладзімір, Мсціслаў і сын Льва Юрый зноў хадзілі з татарамі Нагая на Ноўгародскую зямлю, дзе беспаспяхова штурмавалі Горадна. Гэтая вайна знясільвала абедзве дзяржавы: гарэлі сёлы, гінулі людзі, вытоптваліся палеткі. Аднак рэсурсы Літвы зусім не былі вычарпаныя, бо ў 1278 годзе Трайдзен палічыў магчымым прыняць удзел у барацьбе за Кракаў, якая пачалася пасля смерці Баляслава Сарамлівага, і яго брат і ваявода Сірпуцій хадзіў з раццю да Любліна.
    У выніку даволі жорсткай барацьбы Панямоцне засталося за Трайдзенам, хоць і ў спустошаным выглядзе. Да таго ж у 1279 годзе ўвесь тэатр ваенных дзеянняў з прылеглымі раёнамі Польшчы і Русі ахапіў моцны голад, вынік неўраджаю. I тым не менш сімбіёз з рускімі княствамі значна павялічваў ваенны патэнцыял Літвы. Яна зноў набывала вагу сярод суседзяў. Дачка Трайдзена Гаўдэмунда (у хрышчэнні Соф’я) выйшла замуж за мазавецкага князя Баляслава з Плоцка, якому яна нарадзіла сыноў Зямовіта і Трайдзена (названых у гонар дзядоў). Яшчэ больш Плоцкае княства трапіла пад уплыў Трайдзена, калі ён ваеннай сілай прымусіў свайго зяця адмовіцца ад саюза з тэўтонцамі. Пад літоўскім кантролем заставаліся земгалы. У саюзе з Літвой дзейнічалі і князі захаваўшых незалежнасць яцвягаў, сярод якіх з 1277 года выдзяляўся таленавіты лалкаводзец Скамонт.
    Усё гэта было вельмі своечасовым, бо напярэдадні ішла доўгая і цяжкая барацьба супраць двайнога націску крыжакоў з Прусіі і Лівоніі. Лівонцы першымі пасля нядоўгага перамір’я, заключанага ў 1275 годзе, пачалі агрэсію. У 1278 годзе яны заснавалі на латгальскіх землях замак Дынабург (сучасны Даўгаўпілс), які адразу ж стаў іх грозным фарпостам на паўночнай мяжы Літвы. Трайдзен паспрабаваў знішчыць яго, нават выкарыстоўваў штурмавыя вежы, аднак не здолеў. У наступным годзе лівонцы сумесна з датчанамі распачалі крыжовы паход у самае сэрца Літвы, на Кернава. Гэтым разам Трайдзен дзейнічаў больш паспяхова: сустрэўшы ворага пад Ашарадам, прымусіў да ўцёкаў, прычым у бітве загінуў лівонскі магістр
    1—	сталіцы дзяржаў; 2— найбольш значныя гарады; 3— дзяржаўныя межы; 4— мсжы княстваў і земляў; 5— накірункі паходаў татар і галіцка-валынскіх князёў; 6— накірункі паходаў крыжакоў; 7 — накірункі паходаў літоўцаў; 8— тэрыторыя, падуладная Міндоўгу і яго перасмнікам; 9— княствы, якія знаходзіліся пад палітычным уплывам Літвы; 10 — лічбамі абазначаны: 1— Цвярское княства; 2 — Дзмітраўскае княства; 3 — Пераяслаўскае княства; 4 — Мурамскае княства; 5 — тэрыторыі, канчаткова заваяваныя Тэўтонскім ордэнам у 2-ой палове XIII ст.; б— горад Гнеўкава; 7 — Познаньскае княства; 8— Апольскае княства; 9 — Бытамскае княстьа; 10 — Цешынскае княства
    Эрнэст. Вынікам перамогі стала новае мірнае пагадненне, але і яно праіснавала нядоўга.
    Між тым у 1280 годзе тэўтонскі храніст Пётр Дусбург, пачынаючы новы раздзел сваёй хронікі, вывеў загаловак: "Канец вайны ў Прусіі. Пачатак вайны Літоўскай”. Сапраўды, да гэтага моманту супраціўленне скалваў і надроваў было канчаткова зломлена, а спыняць свой заваявальны крок тэўтонцы не збіраліся. Пад новы ўдар першымі трапілі яцвягі — тыя паўночныя групы, якія захавалі незалежнасць пасля войнаў сярэдзіны стагоддзя. Найболып значным з іх было племя судаваў. Яны аказалі адчайнае супраціўленне. Князь Скамонт трывожыў крыжакоў няспыннымі контрударамі, даходзіў да муроў Кралеўца і берагоў Віслы. Аднак і набегі балтаў цягнулі за сабой вялікія страты. У адным з іх у 1281 годзе загінуў у Лівоніі князь земгалаў Намейціс. У 1282 годзе і яцвягі панеслі цяжкае паражэнне ў Полыпчы. Адзін з іх князёў, Кантэгерд, са сваёй дружынай перайпюў на службу да Ордэна.
    Увогуле тактыка перацягвання мясцовай знаці на свой бок складала аснову поспехаў крыжакоў. Захавалася больш за 200 грамат Ордэна асобным прускім і яцвяжскім нобілям, у якіх ім дараваліся маёнткі з сялянамі і палітычныя прывілеі. Фактычна арыстакраты былі ўраўнаваны ў правах з нямецкімі рыцарамі, што атрымлівалі ўладанні на землях Ордэна за ўдзел у крыжовых паходах. Тыя і другія мелі права судзіць сваіх падданых, браць падаткі на сваю карысць. Адзіным іх абавязкам з’яўлялася ваенная павіннасць. Адным словам, правы, якія надавалі захопнікі вярхам пераможаных, былі значна большымі, чым тое, на што яны маглі разлічваць у сваёй незалежнай раннекласавай дзяржаве (зразумела, за кошт простага насельніцтва, стан якога рэзка пагаршаўся), Гэтыя прывілеі адкрылі шлях да паступовага зліцця прускай знаці з пераможцамі.