Пачынальнікі
З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2003
14. д. рек[тора] Секр[етарь] Надпісы:
1) Студ[ент] Мван Неслуховскнй поведення весьма хорошего. І4[нспектор] с[тудентов] Н. Озерецкнй
2) Свндетельство получнл 1871 [r.] 1 октября. йван Неслуховскнй
Лл. 13—13 адв. Водпуск на бланку, без подпісаў
1 Прочырк у дакуменце.
НЕКРАЛОГ У «KRAJU»
Нарадзіўшыся 24 чэрвеня 1851 года ў Мінску губернскім у сям’і Люцыяна і Антаніны з Лукашэвічаў [Неслухоўскіх], пасля заканчэння Мінскай гімназіі паступіў ён у Пецярбургскі універсітэт на матэматычны факультэт, адкуль неўзабаве перайшоў у Тэхналагічны інстытут, які скончыў у 1877 годзе, у дваццацішасцігадовым узросце. Пазней, атрымаўшы пасаду на Каўказе, прабыў там два гады, пасля чаго, знаходзячыся ў Мінску, захварэў паралічам ног. Нягледзячы на гэта, паступіў на службу ў мясцовае тэхнічнае бюро Лібава-Роменскай чыгункі, дзе і працаваў да канца жыцця.
Паэтычны талент незабыўнага Яна асабліва праяўляецца і акрэсліваецца ў кароткі перыяд паміж 1883 і 1890 гадамі. У гэты час быў ён даволі дзейным супрацоўнікам «Zycia»1. Пасля ж 1890 года на яго творчасці адмоўна адбіліся адсутнасць заахвочвання і абыякавасць публікі да паэзіі. У гэты час ён больш перакладаў з чужых моў. Да большых твораў, напісаных у першы перыяд творчасці, належаць паэмы «Пятруся», «Віялета», «Гануся» і «Андрэй»2, з-за адсутнасці сродкаў і выдаўцоў дагэтуль не выдадзеныя, а таксама [вылучаюцца] дробныя эпічныя абразкі, у якіх пераважна меў поспех, так званыя «Паляўнічыя замалёўкі». Некаторыя з іх ён надрукаваў у «Zyciu» і «Prawdzie»3. Апрача таго, ён напісаў шмат твораў па-беларуску, якія вельмі цэняцца знаўцамі. Дужа прыгожыя яго пераклады: з французскай камедыя Тэадора дэ Банвіля «Сакрат і яго жонка»4 і з рускай «Святло праўды» Мінскага5. Пісаў таксама шмат вершаў з выпадку, вельмі трапных. У 1891 годзе ажаніўся з Ганнай Грыневічанкай.
Нягледзячы на цяжкое калецтва, заўсёды вясёлы, дасціпны, у сямейным жыцці далікатны, добры, лагодны, ён пакінуў пасля сябе агульны шчыры жаль.
5. р. Jan Niesluchowski. «Kraj», № 37, 12 (24) верасня 1897 г., Dzial informacyjnoilustrowany. Падпісана: A.6
1 «Zycie» — польскі літаратурна-навуковы i грамадскі тыднёвік, выдаваўся ў 1887—1891 гг. у Варшаве. Найбольшым поспехам карыстаўся ў 1887—1888 гг., калі яго літаратурным кіраўніком быў 3. Пшэсмыцкі. Пісьмы Я. Лучыны да Пшэсмыцкага, апублікаваныя А. Мальдзісам, гл.укн.: Садружнасць літаратур. Мінск, 1968, стар. 153—166.
2 Тут і далей размова ідзе пераважна пра польскую творчасць Я. Лучыны. Урывак з паэмы «Гануся» («Заходзіць сонца за горы...») на беларускай мове апублікаваны пісьменнікам у 1889 г. у газ. «Мйнскнй лйсток».
3 «Prawda» — польскі грамадска-палітычны і літаратурны тыднёвік, выдаваўся ў 1881—1915 гг. у Варшаве. Да 1902 г. рэдактарам і выдаўцом часопіса быў А. Свентахоўскі.
4 Банвіль Тэадор дэ (1823—1891) — французскі паэт і тэарэтык літаратуры. Аўтар шэрагу вершаваных п’ес, у тым ліку аднаактовай камедыі «Сакрат і яго жонка» (1885). Пераклад Я. Лучыны апублікаваны ў часопісе «Echo muzyczne, teatralne і arlystyczne» (1898).
5 Мінскі (Віленкін) Мікалай Максімавіч (1855 — 1937) — рускі пісьменнік. Родам з Беларусі. У 1905 г. выдаваў газету «Новое время», фактычным кіраўніком якой быў У. I. Ленін. Вершаваная індыйская легенда «Святло праўды» надрукавана Мінскім у 1892 г.
6 Крыптанім не раскрыты. У часопісе змешчаны таксама партрэт Я. Лучыны.
Адам Гурыновіч (1869-1894)
Пісьмы да Я. Карловіча
Браніслаў Тарашкевіч.
Адам Гурыновіч
ПІСЬМЫ ДА Я. КАРЛОВІЧА
Аўтографы на польскай мове захоўваюцца сярод матэрыялаў Я. Карловіча ўзборах Віленскага таварыства сяброў навук (ЦДГА ЛітССР, ф. 1135, eon. 10, спр. 114). Публікуюцца ў перакладзе.
№ 1
Пецярбург, красавіка 6 дня [1890 г.]1
Шаноўны пане рэдактар!
Пасылаю шаноўнаму пану звыш дзесятка беларускіх песень, якія спяваюцца ў часе святаў каляд і вялікадня, а таксама па некалькі дзесяткаў прыказак і загадак. Запісаў іх так, як вымаўляюцца, а не як належала б пісаць паводле граматычных правілаў. Так, напр., пісаў «halawa», а не «holowa» і г. д. Калі паважаная рэдакцыя2 прымае гэтыя песні або калі яна жадае мець іх болей, прашу паведаміць мне па адрасу: «С.-П[етер]бургскнй технологнческнй ннст[нтут[, студ[енту] Адаму Гурмновмчу».
Я прасіў бы таксама шаноўнага пана ўказаць усе працы, якія існуюць на беларускай мове. Наколькі мне вядома, гэтыя працы нешматлікія, а пра зборнік народных песень я нават не чуў. Калі такі існуе, прашу паведаміць, дзе можна яго дастаць. Ён патрэбны мне для лепшага пазнання мовы, паколькі зараз беларусы вельмі часта ўжываюць перакручаныя польскія і рускія словы.
Застаюся з пашанай.
Слуга А. Гурыновіч
Лл. 447—447адв.
1 Год устаноўлены Я. Саламевічам, які першы выявіў і апублікаваў гэтыя пісьмы («Полымя», 1969, № 1, стар. 238). Да аргументаў Я. Саламевіча можна дадаць, што пісьмы А. Гурыновіча знаходзяцца сярод адрасаваных Я. Карловічу пісьмаў розных карэспандэнтаў якраз 1890 г.
2 Рэдакцыя часопіса «Wisla».
Першая старонка пісьма А. Гурыновіча да Я. Карловіча ад бкрасавіка 1890 г.
№ 2
Вільня, мая 9 дня [1890 г.] Шаноўны пане!
Дзякую вам за прысланы адказ і абяцанне пераслаць мой маленечкі зборнічак беларускіх песень у Кракаўскую акадэмію'. Збор песень Насовіча і Шэйна (выданне Рускага геаграфічнага таварыства)2 я набыў ва ўласнасць, каб мець магчымасць параўноўваць песні розных ваколіц і не запісваць адны і тыя ж. Ахвотна таксама задаволю жаданне шаноўнага пана наконт казак і павер’яў; дагэтуль маю толькі некалькі сабраных забабонаў і павер’яў, але пашукаю казак і, калі іх запішу, з вялікай прыемнасцю прышлю вам. Было б вельмі добра, калі б артыкул «Пра спосаб збірання этнаграфічных матэрыялаў», надрукаваны ў адным з нумароў «Wisty», выйшаў асобным сшыткам. «Wisl?« не кожны можа выпісаць, а такі сшытак лягчэй можна набыць і раздаць на вёсцы з просьбай збіраць гэтыя этнаграфічныя матэрыялы. Такім чынам лягчэй і большай карысці можна было б дасягнуць, паколькі ў гэтым выпадку я, напр., мусіў перапісваць той артыкул і іншыя, як, напр., апублікаваны ў «Glosie»3 з мэтай народнай асветы, што займае шмат часу. У выпадку, калі вы будзеце ласкавы ўзяць на сябе клопат пераслаць мой зборнічак, то прасіў бы дапісаць, што [песні] збіраліся ў Свянцянскім пав., Вішнеўскай воласці, Жодзішскай парафіі і што «Алулоўнікаў» называюць тут таксама «Валачобнікамі». Яшчэ раз дзякую шаноўнаму пану за дасланую звестку і застаюся з пашанаю.
Адам Гурыновіч
Адрас: Вільня. — «Пірамонцкі завулак, дом Гурыновіча...» Лл. 265—266
1 У 1893 г. праца А. Гурыновіча «Зборнік беларускіх твораў (3 Вішнеўскай воласці, Жодзішскай парафіі, Свянцянскага пав. Віленскай губерні)» была надрукавана ў часопісе «Zbior wiadomosci do antropologii krajowej». Былі зроблены таксама і асобныя адбіткі.
2 Маецца на ўвазе пяты том «Запйсок Русского географйческого обіцества no отделенйю этнографйй» (СПб, 1873), куды ўвайшлі зборы беларускіх песень I. Насовіча і П. Шэйна. У наступным годзе «Беларускія песні» Насовіча і «Беларускія народныя песні» Шэйна выйшлі асобнымі выданнямі.
3 Навуковы, літаратурны і грамадска-палітычны штотыднёвік дэмакратычнага кірунку. Выходзіўу Варшаве ў 1886— 1905 гг.
БРАНІСЛАЎ ТАРАШКЕВІЧ1. АДАМ ГУРЫНОВІЧ
Шчаслівым здарэннем захавалася і цяпер можа паказацца на свет у друкаванай вопратцы невядомая дагэтуль літаратурная
спадчына Адама Гурыновіча, беларускага паэта канца 80-х і пачатку 90-х гадоў.
He кажучы ўжо аб тым, што, як пабачым ніжэй, Адам Гурыновіч з’яўляецца аўтарам аднаго з найбольш папулярных беларускіх «вандроўных» вершаў, г. зн.2 «Панскага ігрышча», яго літаратурная творчасць, змяшчаючая ў сабе столькі грамадскага і свядома-нацыянальнага элемента, выклікае ў нас глыбокае зацікаўленне і вялікі жаль у беларускім сэрцы да тагачасных варункаў жыцця і бязлітаснага лёсу, які ў маладых гадах зламаў кволае жыццё песняра, не пазволіўшы дайсці яму да магчымага развітку і велічыні.
Адам Гурыновіч, сын Калікста і Элеаноры з Сяняўскіх Гурыновічаў, радзіўся ў двары сваёй маці, Кавалях3, Віленскай губерні, Вілейскага4 павета, у 1869 годзе. Скончыўшы Віленскую рэальную школу, паехаў у Тэхналагічны інстытут у Пецярбургу, дзе спецыяльна займаўся ўлепшаннем паравозаў і ў гэтым пытанні меў быць, як кажуць, на дарозе да важных і цікаўных вымыслаў (навуковыя рукапісы разам з часцю літаратурных зністожаны перад адным з вобыскаў).
У 1893 годзе за прыналежнасць да рэвалюцыйнага руху Гурыновіча арыштавалі. Справа йшчэ пагоршылася, калі сярод яго папераў знайшлі напісаны ім беларускі верш, у якім ён заве беларускі народ прачнуцца і скінуць з сябе царскае ярмо. Прабыўшы блізка год у Петрапаўлаўскай крэпасці, Гурыновіч моцна заняпаў на здароўі і быў звольнены пад надзор паліцыі ў двор бацькі свайго Крыстынопаль Свянцянскага павета, дзе пасля колькіх дзён захварэў на чорную воспу, прывезеную з паўночнай сталіцы, і памёр 14 студзеня 1894 г.
Пахаваны ў Крыст[ын]опалі ў фамільных грабніцах.
Яшчэ ў апошнія хвіліны свайго жыцця, маючы надзею перамагчы страшэнную хваробу, снаваў планы будучае працы на ніве роднага краю з думкаю будзіць і клікаць да жыцця мову і літаратуру беларускага народа...
Вось што пачуў я ад найбліжэйшае радні паэта: сястры — п. Канстанцыі з Гурыновічаў Странкоўскай5, у якой і прахавалася тая часць спадчыны паэта, што цяпер друкуем, брата — п. Яна Гурыновіча і братаніцы — панны Яніны Гурыновіч6, якой выражаю асаблівую падзяку за біяграфію стрыя7 і спагаданне яе публікацыі ягоных твораў.
Тое, што знаходзіцца цяпер у нашых руках, гэта толькі невялікая часціна творчасці Гурыновіча, і, магчыма, знойдуцца йшчэ яго творы.
Тым часам вось што мы маем: вершы—1) «Да Мацея Бурачка», 2) «Што ты спіш, мужычок», 3) «Бор», 4) «Вясна», 5) «Вечны рэвалюцыянер дух», 6) «Што за звук так громка раздаўся», 7) «Перш марылі (?)8 паны, што шляхтай зваліся», 8) «Думкі», 9) «Вялля» (пераклад з Міцкевіча), 10) «Рэха»
(пераклад з Пушкіна), 11) «Мароз» (пераклад з Някрасава), 12) «Восень» (пераклад з Ал. Талстога9), 13) «Вясна» (перак[лад] з Каспровіча10), 14) «Гібніць зарання столькі цвяткоў» (перакл[ад] з Каспровіча), 15) «Звярынец», 16) «Весяльчак», 17) «Паслухайце, дзеўкі» (незакончана), 18) «Калі ж у нас так было», 19) «Раз у Зольках, у дзярэўні», 20) «Месца нячыстае», 21) «А пайду ж я, маці, у поле жыта жаці», 22) «Каток», 23) «Рыбак», 24) «Казельчык і Мурашка»; прозай — 25) «3 гадоў голаду» (перакл[ад] з Orzeszko"), 26) незакончанае апавяданне без назову.