• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пачынальнікі З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Пачынальнікі

    З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2003
    144.85 МБ
    Фаддей Заблоцкйй
    1	У арыгінале: ударю.
    2	У арыгінале: н которой.
    3	Антон Дышлеўскі, унадальнік маёнтка Вышадкі (гл. пра яго: Г. К і с я л ё ў. Загадка беларускай «Энеіды». Мінск, 1971, стар. 74—77).
    4	Р. I. Карташэўскаму, які неўзабаве накіраваў Т. Заблоцкага вучыцца ў Маскоўскі універсітэт.
    3 ПЕРАПІСКІ ВІЛЕНСКАГА ГЕНЕРАЛ-ГУБЕРНАТАРА
    3 АРХАНГЕЛЬСКІМ ГУБЕРНАТАРАМ ПРА Р. ПАДБЯРЭСКАГА
    Дакументы, што публікуюцца ніжэй, знаходзяцца ў спрсве «Относйтельно возвраіценйя на родйну йз Архангельской губернйй дворянйну [так!] Ромуальду Подберезскому» (ЦДГА ЛітССР, ф. 378, Паліт. аддз., 1856 г., спр. 27). Яны ўдакладняюць дату смерці вядомага публіцыста і выдаўца 40-х гадоў XIX cm. (раней лічылася, што ён памёр у 1863 г.). Перапіска пачалася ў сувязі з агульнай амністыяй на пачатку царавання Аляксандра II. У справе ёсць і іншыя дакументы пра акалічнасці знаходжання Падбярэскага ў ссылцы, пра яго цяжкое душэўнае захворванне.
    № 1
    Внленского военного, гродненского й ковенского генерал-губернатора. Апреля 24 дня 1856 года. № 264. г. Вйльна.
    Господйну начальнйку Архангельской губернйй.
    Предполагая ходатайствовать о помйлованйй некоторых йз лйц, высланных йз вверенного мне края за проступкй на жйтельство й под надзор полйцйй в русскйе губернйй1, я ймею честь покорнейше проснть ваше превосходвтельство уведомнть
    меня, заслужйвает лй высланный в 1851 году йз Вйльно в Архангельск, а впоследствйй переведенный в Пйнегу дворянйн Ромуальд Подберезскйй настояшйм поведенйем свойм дозволенйя возвратмться на родйну.
    Генерал-адьютант2
    Л. 1. Водпуск на бланку, без подпісу, з надпісам «Черновое»
    1	Спачатку было: Предполагая ходатайствовать об облегченнн участн некоторых нз высланных за проступкн... в русскне губерннн нз вверенного мне края лнц возвраіценнем на роднну.
    2	Віленскім генерал-губернатарам быў у гэты час генерал-ад’ютант У. I. Назімаў.
    № 2
    МйНйстерство внутреннях дел. Начальняка Архангельской губернйй. По канцелярйй. Стол 1-й. 13 октября 1856 года. № 6543. Архангельск.
    Господйну вйленскому военному, гродненскому й ковенскому генерал-губернатору.
    В дополненйе к отношенню моему от 12 сентября № 627' ямею честь уведомйть ваше высокопревосходнтельство, что состояіцйй в Архангельской губернйй под надзором полйцйй дворянян Ромуальд Подберезскйй умер 10-го сего октября.
    Гражданскнй губернатор Пфелер Нсправляюшйй должность правйтеля канцелярйй Тошаков
    Паметка алоўкам: 26 октября. Уведомнть нач[альннка] губерннн2.
    Л. 9. Арыгінал
    1	Гл. гэту ж справу, лл. 6— 7.
    2	Адпаведнае паведамленне віленскаму губернатару ад 31 кастрычніка 1856 г. гл. у гэтай жа справе, л. 10.
    БІБЛІЯГРАФІЯ ДАКУМЕНТАЛЬНЫХ ПУБЛІКАЦЫЙ (1923-1976 гг.)
    Прыведзеныя ніжэй бібліяграфічныя матэрыялы ахопліваюць больш чым пяцідзесяцігадовы перыяд з 1923 г. (г. зн. пасля выхаду 3-га тома «Беларусаў» Я. Ф. Карскага, дзе падсумаваны папярэднія здабыткі беларускага літаратуразнаўства) і да апошняга часу. У бібліяграфію ўваходзяць часопісныя і газетныя дакументальныя публікацыі, паведамленні аб архіўных і бібліяграфічных знаходках, а таксама асобныя публікацыі ў зборніках тэкстаў і дакументаў і некаторых калектыўных выданнях. Манаграфіі і зборнікі артыкулаў улічаны ў значнай ступені ў бібліяграфіі Н. Ватацы1 і ў нашу бібліяграфію як самастойныя адзінкі не ўвайшлі, яны прыводзяцца ў тым выпадку, калі той ці іншы часопісны або газетны матэрыял увайшоў пазней у кнігу (уводзяцца ў анатацыю словам «Параўн.» — параўнай). У бібліяграфіі паказаны таксама дакументальныя дадаткі да манаграфій.
    У анатацыях раскрываецца не толькі змест публікацыі, але, як правіла, паказваецца таксама характар апублікаваных матэрыялаў і сховішчы ці выданні, адкуль гэтыя матэрыялы ўзяты. Калі анатуецца толькі частка працы, перад анатацыяй ставіцца «зорачка» (*). У асобных выпадках анатуюцца разам блізкія па зместу, характару выкарыстаных матэрыялаў і часу ўзнікнення публікацыі аднаго і таго ж аўтара.
    Артыкулы тэарэтычнага і папулярызатарскага характару, калі яны не ўводзяць у навуковы ўжытак новых архіўных і да т. п. матэрыялаў, у дадзенай — спецыфічна дакументальнай, крыніцазнаўчай — бібліяграфіі не адзначаюцца. У бібліяграфію не ўвайшлі публікацыі пра К, Каліноўскага, таму што дзейнасць яго далёка выходзіць за рамкі літаратуры. Выключэнне зроблена толькі для звязаных з Каліноўскім твораў беларускай літаратуры («Мужыцкая праўда»).
    У бібліяграфіі магчымы асобныя пропускі, таму што суцэльны прагляд перыёдыкі з мэтай выяўлення матэрыялаў не праводзіўся.
    Усе матэрыялы падаюцца ў храналагічным парадку, па датах апублікавання.
    1923
    І.Шлюбскі Ал. Матэрыялы па гісторыі беларускай літаратуры. Канфіскацыя твораў Дуніна-Марцінкевіча. «Савецкая Беларусь», 17 чэрвеня 1923 г.
    Пісьмо міністра народнай асветы папячыцелю Беларускай навучальнай акругі 1847 г. аб забароне твораў украінскай літаратуры і не дапушчэнні ў літаратуры праяў «мясцовага патрыятызму», перапіска 1859 г. аб канфіскацыі зробленага В. Дуніным-Марцінкевічам перакладу «Пана Тадэвуша» (без спасылак). Гл. таксама № 12.
    1 Н. В а т а ц ы. Беларускае літаратуразнаўства і крытыка (1945—1963). Бібліяграфія асобных выданняў. Мінск, 1964.
    2.	Хроніка беларускай культуры. «Полымя», 1923, № 7—8, с. 134.
    * У Мазыры знойдзены рукапіс оперы В. Дуніна-Марцінкевіча «Розна міласць бывае» 1860 г.
    3.	Д у ш-Д у ш э ў с к і К. Аўтограф Франціша Багушэвіча. «Крывіч», 1923, №5, с. 51.
    Публікацьія верша з альбома Станіславы Піятровіч [Пятровіч] 1897 г. «Каб я мог напісаць...» (архіў рэдакцыі «Крывіча»), Ілюстр.: рэпрадукцыя старонкі з альбома.
    4.	Т. О. Цікавая агітацыйная беларуская брашура 1860-х гадоў. «Крывіч», 1923, № 5, с. 54-56.
    «Рассказы на белорусском наречнн». Вільня, 1863.
    5.	[Зямкевіч Р а м у а л ь д.] Нацыянальнасць у Вінцука Дунін-Марцінкевіча (Матэрыялы да характарыстыкі творчасці). У кн.: Заходняя Беларусь. 36. грамадскае мыслі, навукі, літаратуры, мастацтва Заходняй Беларусі, кн. 1. Вільня, 1923, с. 115—121. Падпісана: Раман Суніца.
    * Пісьмо В. Дуніна-Марцінкевіча да Ю. Крашэўскага 1861 г. (б-ка Кракаўскай AH, «Gazeta Polska» 1861 г.), верш I. Легатовіча «Скажы, вяльможны пане...» («Bojan» 1838 г.). Апублікаваны цалкам.
    6.	Нязнаны верш Вінцука Дунін-Марцінкевіча. У кн.: Заходняя Беларусь, кн. 1. Вільня, 1923, с. 121-122.
    Публікацыя верша «Заўтра Спаса, кажуць людзе...» (архіў Р. Зямкевіча).
    1925
    7.	Васілеўскі Д. Паэта Ян Баршчэўскі аб Беларусі (3 уласных лістоў яго да пані Корсак). «Аршанскі маладняк», 1925, № 2, с. 20—22.
    39 пісьмаў Я. Баршчэўскага да Ю. Шапялевіч з Корсакаў за 1837—1845 гг. (Віцебскі музей). Гл. таксама № 8, 15.
    8.	В а с і л е ў с к і Д. М. Новыя матэрыялы творчасці Яна Баршчэўскага. «Полымя», 1925, № 5, с. 152—156.
    Верш «Рабункі мужыкоў» паводле памятнай кніжкі Віцебскай губ. на 1864 г., 31 пісьмо Баршчэўскага да Ю. Шапялевіч-Корсак 1837—1844 гг. (Віцебскі музей).
    9.	Паўловіч А. Забытае. «Полымя», 1925, №6, с. 163—175.
    Публікацыя «Гутаркі Данілы са Сцяпанам» (запіс Я. Васільева). На думку А. Паўловіча, гутарка належыць В. Дуніну-Марцінкевічу.
    10.	П і я т у х о в і ч М. М. Францішак Багушэвіч як ідэёлаг беларускага адраджэння і як мастак. «Працы Беларускага дзяржаўнага універсітэта», 1925, № 6— 7, с. 19-34.
    * Рукапіс «Беларускай скрыпачкі» (у Б. Эпімах-Шыпілы ў Ленінградзе).
    1927
    Н.Помнікі старой крывічанскай пісьменнасці. «Крывіч», № 12, 1926—1927, с. 2—6.
    Публікацыя вершаў Горэвіда «Палякам у дзень 3 мая», «Я клічу вас...», верша-перакладу Г. Татура «Прадкі» (архіў Р. Зямкевіча).
    12.	Ш л ю б с к і А л. Канфіскацыя «Пана Тадэвуша» Д.-Марцінкевіча. «Узвышша», 1927, № 2, с. 199—202.
    Справа [Віленскага цэнзурнага камітэта?] «О рукопнсн «Pan Tadeusz» на белорусском наречнн Дуннна-Марцннкевнча» 1859 г. (Рукапісны
    аддзел Беларускай дзярж. б-кі ў Мінску). Тры дакументы публікуюцца цалкам.
    13.	Хлябцэвіч Аўг. Царскі суд над творамі Ф. Багушэвіча. «Узвышша», 1927, № 3, с. 147-150.
    Успаміны пра разгляд твораў Багушэвіча Пецярбургскай судовай палатай у 1908 г. Гл. таксама № 57.
    14.	Хроніка беларускай культуры. «Полымя», 1927, № 4, с. 239.
    * У Бабруйску знойдзены рукапіс паэмы В. Дуніна-Марцінкевіча «Гапон». Рукапіс і новая фатаграфія пісьменніка перасланы ў Інбелкульт.
    192 8
    15.	В а с і л е ў с к і Д. М. Пад аховай роднай песні (3 перапіскі Яна Баршчэўскага). «Маладняк», 1928, № 1, с. 86—97.
    31 пісьмо паэта да Ю. Шапялевіч-Корсак за 1837—1844 гг. (Віцебскі музей). Прыводзяцца вытрымкі з многіх пісьмаў, у тым ліку польскія вершы Я. Баршчэўскага ў перакладзе на беларускую мову.
    16.	[Rouba Napoleon], Bialoruski pieSniarz. «Kuijer Wilenski», 11 лютага 1928 r. Падпісана: nr.
    Успаміны пра Ф. Багушэвіча.
    17.	Хто з’яўляецца аўтарам паэмы «Тарас на Парнасе». «Савецкая Беларусь», 1 красавіка 1928 г.
    Паэма прыпісваецца А. Вярыгу-Дарэўскаму (матэрыялы Р. Зямкевіча).
    18.	Хлябцэвіч Аўг. Ян Баршчэўскі — першы беларускі пісьменнік XIX веку і ягонае апісанне партызанскага руху беларускіх сялян. «Узвышша», 1928, №4, с. 141-146.
    Верш Я. Баршчэўскага «Рабункі мужыкоў» (паводле прадмовы Р. Падбярэскага да «Шляхціца Завальні» і кнігі «Беларусь» А. Рыпінскага) і інш.
    19.	Хроніка беларускай культуры. «Полымя», 1928, № 7, с. 218.
    У маёнтку Селізоры [Селігоры] Лепельскага р-на да Кастрычніцкай рэвалюцыі захоўваўся рукапіс драмы Г. Марцінкевіча «Аказія падпалкоўніцам».
    20.	3 а м о ц і н I. I. Чарговыя задачы вывучэння гісторыі беларускае літаратуры. «Інстытут беларускай культуры. Запіскі Аддзела гуманітарных навук», кн. 2, 1928, с. 265-275.
    * Задача збірання матэрыялаў. У Інстытут дасланы копіі пісьмаў Я. Баршчэўскага з Віцебскага музея, сшытак з творамі В. Дуніна-Марцінкевіча («Гапон» і некалькі паасобных вершаў), знойдзены ў Бабруйску.
    21.	Ш л ю б с к і Ал. Адносіны расійскага ўрада да беларускае мовы ў XIX ст. «Інстытут беларускай культуры. Запіскі Аддзела гуманітарных навук», кн. 2, 1928, с. 303-337.
    Беларускія выданні XIX ст., справа аб забароне зробленага В. ДунінымМарцінкевічам перакладу паэмы А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш», афіша першай пастаноўкі «Сялянкі» Дуніна-Марцінкевіча, аўтарства «Бяседы старога вольніка...» (Дзярж. б-ка ў Мінску, Тэатральны музей Інбелкульта, пісьмо Р. Зямкевіча А. Шлюбскаму 1926 г. і інш.).