Падарожжа па краіне беларусаў  Віталь Вольскі

Падарожжа па краіне беларусаў

Віталь Вольскі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 319с.
Мінск 2006
57.31 МБ
Адзін за адным, крадучыся, выскакваюць ваўкі праз адкрытыя «вароты» і падаюць на снег пад трапнымі стрэламі паляўнічых.
— Такая аблава, старанна падрыхтаваная і правільна праведзеная, заўсёды дае добрыя вынікі,— заканчвае свой расказ Леанід Васільевіч.
РАЗВІТАННЕ
Нядаўна раптам зніклі стрыжы, якія дагэтуль цэлымі днямі з вясёлым і рэзкім шчэбетам нястомна насіліся каля страхі канторы і над каналам.
Стрыжы прылятаюць сюды вясной толькі ў другой палове мая, пазней за ўсіх іншых птушак, пазней нават за ластавак, а восенню адлятаюць першыя.
Праз дзень-другі зніклі і ластаўкі. За імі паляцяць і ўсе іншыя птушкі, якія кормяцца насякомымі. Але пліскі пакуль што яшчэ тут.
Стрыжы адлятаюць першыя таму, што кормяцца толькі тымі насякомымі, якіх яны могуць схапіць сваім шырокім ротам у паветры, у час палёту. Стрыжы нібы створаны для таго, каб жыць у паветры. Яны не лятаюць, ^толькі калі спяць. Хадзіць па зямлі яны не могуць, затое добра лазяць па каменных сценах.
Я выйшаў неяк раніцай з пакоя, і адразу мне ў вочы кінулася адсутнасць гэтых птушак.
Перад тым як пайсці ў лес, я вырашыў наведаць музей, паглядзець на новыя экспанаты. За апошні час калекцыі музея значна папоўніліся.
Прэпаратар, ён жа і загадчык музея, Антон Цярэнцевіч, маўклівы энтузіяст сваёй справы, працуе, як і заўсёды, у майстэрні. Ён зняў шкурку з забітай чаплі, потым зрабіў з дроту каркас, абкруціў яго ватай і цяпер нацягвае на каркас шкурку.
У новым, пабудаваным нядаўна доміку музея размешчаны зробленыя раней чучалы бабра, выдры, зайца, лісы, вавёркі, дзікіх парасят, ваўчанят, глушца, канюка, падорліка і іншых звяроў і птушак, характэрных для гэтай мясцовасці.
Сярод іх стаіць з раскінутымі крыламі стары наш знаёмы, арлан-белахвост, застрэлены егерам Аляшкевічам у мінулым годзе.
Мінут праз дваццаць, калі я выйшаў з музея, мне давялося пабачыць, нібы знарок, і жывога арлана. Ён
сядзеў на старой бярозе, недалёка ад Крайцаў, у спакойнай, велічнай позе і быў вельмі падобны да свайго родзіча ў музеі.
Галава магутнага птаха была горда прыўзнята. Арлан глядзеў, не адрываючыся, насустрач сонцу. Ён нібы ўпіваўся ясным, чыстым, бліскучым паветрам.
Я падышоў бліжэй і гэтым парушыў яго велічны спакой. Арлан расправіў спачатку адно крыло, потым другое і цяжка, быццам неахвотна, узняўся з дрэва. Рэдка ўзмахваючы магутнымі крыламі, ён паляцеў да ракі, набіраючы паступова вышыню. Чым вышэй ён узнімаўся, тым усё шырэйшыя рабіліся кругі, якія ён вырысоўваў у паветры. Які прыгожы быў яго палёт, поўны сілы і невыказнай велічы! Ён не рабіў ніводнага лішняга руху.
Узняўшыся на патрэбную вышыню, арлан перастаў узмахваць крыламі. Ён плыў высока над зямлёй, у сінім бяздонным небе, планіруючы ў паветры, як сапраўдны майстар вышэйшага пілатажу.
Праводзіўшы арлана позіркам, я пайшоў на паўночны захад, ва ўрочышча Хімлівае.
У восеньскім лесе спакойна.
Бясконца паўтарае сваю кароткую песеньку сініца. Чуецца часам рэзкі крык сойкі. У свежым паветры даносіцца нават сюды галасісты спеў пеўня ў пасёлку.
Птушкі рыхтуюцца ў вырай. Усюды адбываюцца іх развітальныя зборышчы. Чародкамі перапырхваюць з дрэва на дрэва, з куста на куст берасцянкі, вясёлыя, бадзёрыя, ажыўленыя. Па галінках скачуць чубатыя сініцы-грэнадзёркі. Вось праляцела з шумам над зямлёй чародка драздоў. Франтаватыя сойкі ў блакітна-сінім убранні сварацца і спрачаюцца між сабой заўзята, з запалам і, як заўсёды, без пэўнай, сур’ёзнай прычыны.
Пералятаючы з лесу ў лес, з лугавінкі на лугавінку, затрымліваючыся на кароткі час то ў адной, то ў другой мясцовасці, шматлікія чародкі берасцянак і драздоў па-
соўваюцца паступова, але няўхільна ў адным напрамку — на поўдзень. Тыя, якіх я тут бачу сёння, можа, зусім і не мясцовыя жыхары. Птушкі, што ўлетку гнездавалі ў гэтых лясах, падаліся, напэўна, ужо значна далей, a гэтыя прыляцелі сюды ім на змену аднекуль з больш паўночных мясцін. Яны трымаюцца тут часова, як госці. Гэта адзін з прыпынкаў у іх далёкім штогадовым падарожжы.
Сасновы бор пераходзіць у змешаны, з бярозавым падлескам. Такія мясціны любяць рабчыкі. 1, сапраўды, яны тут часта бываюць. Толькі ўбачыць іх нялёгка. Для рабчыкаў абавязкова патрэбен ельнік. Сярод ялін яны хаваюцца і ад ястраба, і ад куніцы — сваіх лютых ворагаў. Рабчыкі — вялікія майстры маскіроўкі, і гэта іх выратоўвае. Ім вельмі дапамагае хавацца ад варожага вока ахоўная афарбоўка.
Глушцоў тут цяпер няма. Яны кормяцца ў гэты час амаль выключна асінавым лісцем. Пад канец восені глушцы пяройдуць да больш грубых кармоў, а зімой будуць карміцца аднымі шыпулькамі.
На пясчанай сцежцы, якая вядзе ў вёску Пераходцы, свежыя сляды ваўка. Па іх прабегла і знікла ў сухой траве маленькая, спрытная яшчарка.
На галінках маладых сосен сядзяць вялікія сініцы, сініцы-маскоўкі і даўгахвостыя сініцы-апалонаўкі, ці, як іх тут яшчэ называюць, пухлякі.
Калі я падыходжу бліжэй да гэтай зборнай кампаніі, вялікія сініцы і сініцы-маскоўкі адразу знікаюць, а даўгахвостыя апалонаўкі застаюцца. Гэта ■— вельмі цікаўныя птушкі. Хіба могуць яны адляцець, не разглядзеўшы як след незнаёмага чалавека?
Адна з апалонавак пераляцела на нізкую асіну мне насустрач. Забаўная птушка! Яна ўважліва аглядае мяне і круціцца на галінцы, пазіраючы сваімі чорнымі, бліскучымі вочкамі-пацеркамі на круглай белай, нібы пуховы шар, галоўцы.
Стараючыся прыцягнуць маю ўвагу, апалонаўка паказвае ўсялякія акрабатычныя фокусы на галінцы. Яна прымае самыя дзівосныя і недарэчныя позы. To, як папугай, куляецца ўніз галавой, узняўшы ўгору свой доўгі, прамы і вузкі хвост, то, трымаючы яго гарызантальна, скача з мітуслівай паспешнасцю на верхні сучок, каб адразу зноў саскочыць адтуль уніз і пагайдацца на самай ніжняй, тонкай галінцы, нібы на спружыне. Нарэшце, досыць накуляўшыся і накруціўшыся, апалонаўка піснула і паляцела прэч.
Пакуль рухавая птушка, такая непадобная на іншых сваіх родзічаў-сініц, кулялася і рабіла цыркавыя фокусы, я добра яе разгледзеў. Галава і большая частка тулава ў апалонаўкі белага колеру, толькі бакі і доўгае пер’е хваста — ружова-жоўтыя. Крылы ў яе чорныя, са светлымі палоскамі.
Над верасам гудуць познія пчолы. Ногі мае нячутна ступаюць па сухім, белым імху. Сонца прасвечвае між ствалоў сосен, ад гэтага яны здаюцца цёплымі. Вакол узгоркі, пакрытыя белым імхом, ліловым верасам і зялёным сасняком. Усюды суха, светла і радасна.
Сцежка звіваецца, бяжыць з узгорка на ўзгорак, і перад вачыма адкрываюцца ўсё новыя і новыя прыгожыя пейзажы. Зямля нібы выслана мяккім, пушыстым, шматкаляровым дываном.
Якое тут цудоўнае спалучэнне фарбаў! Колькі разнастайных адценняў у гэтым ружова-ліловым верасе, белым імху, жоўтай папараці, зялёнай, меднастволай сасне і сінім высокім небе!
Празрыстае паветра пахне духмяным восеньскім водарам, сухім настоем верасу, бляклай травы, жоўтых лісцяў, чабору і хвоі.
3 неба даносяцца трубныя гукі. Я ўзнімаю галаву. Над Крайцамі ляцяць, курлыкаючы, жоравы. Яны кружаць над пасёлкам і трубяць, нібы развітваючыся з роднымі мясцінамі перад доўгім і небяспечным пада-
рожжам. Потым кладуцца на курс і няроўным клінам знікаюць на даляглядзе. Бывайце, слаўныя трубачы! У добры шлях, падарожнікі! Да новай, шчаслівай сустрэчы!
Стрыжы і жоравы напомнілі аб тым, што тэрмін маёй паездкі скончыўся, трэба і мне збірацца дадому.
У думках я развітваюся з блізкімі сэрцу мясцінамі. Я адчуваю, колькі радаснай сілы, бадзёрасці і ўпэўненасці далі мне вандроўкі па гэтых лясістых узгорках, балотах і рэчках, назіранні за дзікімі звярамі і птушкамі. Яны ўзбагацілі мяне новымі ведамі аб роднай прыродзе, новымі ўражаннямі.
Шкада расставацца з прывольным лясным жыццём, з чыстым і свежым паветрам, але мяне чакае мая штодзённая праца, прывычныя заняткі, любімыя кнігі.
Наперадзе жыццё ў вялікім горадзе, і мне ўжо не цярпіцца вярнуцца ў Мінск і ўзяцца хутчэй за работу.
Бывайце, звяры і птушкі! Бывайце, бабровыя хаткі! Бывайце, лясы над Бярозай!
У наступным годзе я пастараюся ўбачыцца з вамі зноў!
1947—1948
Чайкі над Нараччу
		
ХУТЧЭЙ НА НАРАЧ!
Паехаў я на возера Нарач дзеля чаек.
Справа ў тым, што з некаторага часу яны пачалі з’яўляцца над Свіслаччу амаль у самым цэнтры горада, каля плошчы Перамогі.
Я зацікавіўся чайкамі.
Адкуль яны прылятаюць да нас, у горад, кожную вясну і кожную восень? Дзе гняздзяцца гэтыя прыгожыя белакрылыя птушкі? Якія ў іх звычкі? Ці яны шкодныя, ці карысныя?
Мне захацелася пазнаёміцца з імі бліжэй.
I тут паўстала пытанне: дзе можна наглядаць за жыццём чаек у найболып спрыяльных і характэрных умовах?
Адзін мой знаёмы сказаў:
— Вам трэба паехаць на возера Нарач. Там многа чаек.
Другі пацвердзіў гэта і дадаў:
— Калі не на Нарач, то на Мядзель. Нарэшце вы можаце пабываць і на Мястры. Гэта азёры-суседзі. Ад аднаго да другога рукой падаць. На Мядзелі не так прыгожа, як на Нарачы, але затое чаек больш. Ды і наогул птушыны свет на ўсіх азёрах Нарачанскай групы вельмі багаты.
— Нарач — цудоўнае возера,— стаяў на сваім першы.— Прыгажэйшага вы не знойдзеце. Там ёсць на 172
што паглядзець і акрамя чаек. Пажывіце там некалькі месяцаў. Вы будзеце задаволены.
Я паслухаў аднаго, паслухаў другога і цвёрда вырашыў — паеду на возера Нарач. Пазнаёмлюся не толькі з чайкамі, але і наогул з птушыным светам, рыбнымі багаццямі і прыроднымі асаблівасцямі славутага возера, якое дагэтуль было мне вядома толькі па расказах сяброў і па вершах Максіма Танка.
Хутчэй на Нарач! На паляванне без стрэльбы. Буду там наглядаць за жыццём дзікіх птушак.
Сказана — зроблена.
1 вось я стаю на высокім беразе Нарачы і гляджу на бязмежны блакітны прастор, які зліваецца на даляглядзе з небам.
ЗАЛАТЫ БЕРАГ
Я стаю на самым высокім месцы паўночнага берага Нарачы, на ўзгорку каля вёскі Купа. Адсюль добра відаць усю гэтую частку возера.
3 левага боку цямнее невялікі нізкі востраў. Насупраць мяне, кіламетраў за дзесяць па прамой лініі, на вузкай пясчанай касе — рыбацкая вёска Наносы. Справа, крыху далей за Купай, вёска Сцепянёва. Паміж Купай і Сцяпянёва на высокім беразе возера знаходзіцца біялагічная станцыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Пад нагамі сухая глеба, пакрытая кустамі ядлоўцу, верасам і чаборам. Крыху далей высокі бераг з сасновым лесам пераходзіць у шырокі пясчаны пляж.