• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падарожжа ў свет музыкі

    Падарожжа ў свет музыкі


    Памер: 240с.
    Мінск 2012
    58.94 МБ
    
    Л. С. ХАДАНОВІЧ
    ПАДАРОЖЖА ЎСВЕТ МУЗЫКІ
    Вучэбнаметадычны дапаможнік для педагогаўустаноўдашкольнай адукацыі збеларускай мовай навучання
    Рэкамендавана
    Навуковаметадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
    2е выданне, перагледжанае
    мінск НАЦЫЯНАЛЬНЫ ІНСТЫТУТ АДУКАЦЫІ 2012
    УДК 372.3:780(072)
    ББК 74.102
    X14
    Рэцэнзент
    нам. нач. упраўлення дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь канд. пед. навукА. Л.Давідовіч
    Хадановіч, Л. С.
    X14	Падарожжаўсвет музыкі : вучэб.метад. дапам. для пе
    дагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з беларус. мовай навучання / Л. С. Хадановіч. — 2е выданне, перагл. — Мінск : Нац. інт адукацыі, 2012. — 240 с.
    ISBN 9789855590348.
    Уваходзіць у вучэбнаметадычны комплекс «Мае першыя ўрокі». Садзейнічае развіццю ў дзяцей старшага дашкольнага ўзросту ўяўленняў пра вобразы музычнага мастацтва, сродкі музычнай выразнасці, навыкаў карыстання імі ў самастойнай музычнай выканаўчай і творчай дзейнасці.
    Матэрыял вуЧэбнаметадычнага дапаможніка адпавядае кампаненту «Музычная дзейнасць» адукацыйнай вобласці «Мастацтва» вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.
    Адрасуецца педагогам устаноў дашкольнай адукацыі.
    УДК 372.3:780(072)
    ББК 74.102
    © Хадановіч Л. С., 2007
    © Хадановіч Л. С., 2012, сазмяненнямі
    © Афармленне.НМУ «Нацыянальны
    ISBN 9789855590348	інстытут адукацыі», 2012
    ПРАДМОВА
    У наш час наспела неабходнасць рэалізацыі ў музычным выхаванні дашкольнікаў базіснай функцыі адукацыі — гуманістычнай, якая прадугледжвае развіццё цэласнай самастойнай творчай асобы. У сувязі з гэтым востра паўстае праблема распрацоўкі і ўкаранення новых педагагічных тэхналогій, сродкаў і метадаў, якія спрыяюць арганізацыі асобасна арыентаванага музычнатворчага працэсу ў гульнявой форме і пераходу да прадуктыўнай музычнай дзейнасці дзіцяці.
    «Падарожжа ў свет музыкі» з’яўляецца састаўной часткай вучэбнаметадычнага комплексу «Мае першыя ўрокі» і ўключае: вучэбнаметадычны дапаможнік для педагога; вучэбны дапаможнік, прызначаны для педагога і дзіцяці; рабочы сшытак для самастойнага выканання дзецьмі старшага дашкольнага ўзросту творчых заданняў.
    Музычнаму кіраўніку прапануецца комплекс, у якім прадстаўлены на ўвесь навучальны год канспекты музычных заняткаў, забаў і свят, а таксама ілюстраваны вучэбны дапаможнік і рабочы сшытак для самостойнага замацавання дзіцём атрыманых ведаў па музычным мастацтве.
    Змест вучэбных выданняў «Падарожжа ў свет музыкі» цалкам адпавядае кампаненту «Музычная дзейнасць* адукацыйнай вобласці «Мастацтва» вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. Ён арыентаваны на развіццё ў дзяцей старшага дашкольнага ўзросту спецыяльных уменняў і навыкаў музычнага выканання і творчасці, авалоданне імі ведамі аб музычным мастацтве. Прымяненне комплексу «Падарожжа ў свет музыкі» дапаможа практыкам развіць навыкі музычнатворчай дзейнасці дзяцей старшага дашкольнага ўзросту.
    3
    У вучэбнаметадычным дапаможніку для музычнага кіраўніка «Падарожжа ў свет музыкі» прадстаўлены:
    1)	перспектыўны (з верасня па жнівень) тэматычны план арганізацыі музычнатворчага працэсу ў дашкольнай установе;
    2)	канспекты (на ўвесь год) спецыяльных форм арганізацыі адукацыйнага працэсу і музычнатворчага развіцця дзяцей старшага дашкольнага ўзросту;
    3)	музычны рэпертуар да музычных заняткаў, забаў і свят;
    4)	спіс рэкамендаванай навуковай і вучэбнаметадычнай літаратуры па праблеме развіцця музычнай творчасці дзяцей.
    Перспектыўны тэматычны план арганізацыі музычнатворчага працэсу ў дашкольнай установе пабудаваны ў адпаведнасці з перыядамі года (восень, зіма, вясна, лета), якія ахопліваюць 122 спецыяльныя формы арганізацыі навучання і музычнатворчага развіцця дзяцей старшага дашкольнага ўзросту. 3 іх: 96 музычных заняткаў, 22 музычныя забавы, 4 музычныя святы, з разліку правядзення ў адным месяцы васьмі музычных заняткаў (па два на тыдзень), дзвюх музычных забаў, а таксама аднаго музычнага свята ў квартал — пры супадзенні з каляндарнай датай. Матэрыял ў перспектыўным тэматычным плане прадстаўлены па наступным алгарытме: парадкавы нумар, від і змест спецыяльных форм арганізацыі адукацыйнага працэсу і музычнатворчага развіцця дзяцей.
    Прапанаванае тэматычнае планаванне дазваляе музычнаму кіраўніку ўявіць як цэласную сістэму спецыяльных форм арганізацыі навучання і музычнатворчага развіцця дзяцей на працягу года, так і кожную з форм паасобку. Тэмы перспектыўнага плана арыентуюць музычнага кіраўніка на развіццё ў дзяцей уяўленняў пра вобразы музычнага мастацтва, пра сродкі музычнай выразнасці, навыкі карыстання імі ў самастойнай музычнай выканаўчай і творчай дзейнасці. Так, у асенні перыяд года разглядаюцца тэмы «Вышыня музычных гукаў», «Рытм музыкі», «Гучнасць гучання музыкі». Тэма «Вышыня музычных гукаў», напрыклад, ахоплівае адзінаццаць музычных заняткаў; на кожных наступных занятках раскрываецца пэўная састаўляючая тэмы: на першых занятках дзяцей знаёмяць з асноўнымі паняццямі тэмы; на другіх — з назвамі нот, іх размяшчэннем на нотным стане і пласцінках металафона; на наступных — замацоўваюць змест двух першых заняткаў і г. д.
    4
    У дапаможніку прадстаўлены разгорнутыя канспекты новых спецыяльных форм арганізацыі адукацыйнага працэсу і музычнатворчага развіцця дзяцей — сюжэтных музычнадыдактычных гульняў, музычных сюжэтнагульнявых комплексаў, мініопер, мінімюзіклаў, мінібалетаў. Да кожных заняткаў навучальнага года (восень, зіма, вясна) даецца разгорнуты канспект. Да заняткаў летняга перыяду (№ 92—122) прадстаўлена па адным варыянце канспектаў, па алгарытме якіх праводзяць астатнія заняткі: у чэрвені — па канспекце № 100, у ліпені — па канспекце № 110, у жніўні — па канспекце № 117. У той жа час музычнаму кіраўніку ў летні перыяд прадастаўляецца права выбару і правядзення любога іншага варыянта заняткаў з прадстаўленых у дапаможніку.
    Разглядаюцца дамінантны, інтэграваны і камбінаваны тыпы музычных заняткаў, забаў і свят. Да дамінантнага тыпу адносяць такую спецыяльную форму арганізацыі адукацыйнага працэсу і музычнатворчага развіцця дзяцей, у якой пераважае адзін від музычнага выканання (напрыклад, спевы) або адзін від аднароднай творчасці (напрыклад, песенная). Інтэграваны тып прадугледжвае наяўнасць розных відаў музычнага выканання і творчасці (напрыклад, спевы і песеннаінструментальная творчасць) або розных відаў творчасці (песенная і інструментальная творчасць). Да камбінаванага тыпу адносяць такую спецыяльную форму арганізацыі адукацыйнага працэсу, у якой прадстаўлены розныя віды дзейнасці дзіцяці: музычная і выяўленчая, музычная і маўленчая і інш.
    У канспектах да кожнага занятку, на падставе пазіцый развіваючай і асобасна арыентаванай педагогікі (В. В. Давыдаў, Д. Б. Эльконін, У. Т. Кудраўцаў і інш.) сфармуляваны мэты заняткаў: «развіць», «навучыць», «выхаваць», што арыентуе педагога на ўстаноўку гуманістычнай псіхалогіі: «Рабіць тут і цяпер!». Такі падыход выбраны аўтарам для таго, каб прадставіць музычнаму кіраўніку магчымасць рэалізаваць патрабаванні сучаснай навукі аб неабходнасці вырашэння пастаўленай псіхолагапедагагічнай задачы за перыяд канкрэтных музычных заняткаў і пабудовы з іх цэласнага выніковага працэсу развіцця, навучання і выхавання дзіцяці старшага дашкольнага ўзросту на працягу года знаходжання ў дашкольнай установе.
    5
    У змесце дапаможніка развіццё музычнай творчасці дзяцей старшага дашкольнага ўзросту заснавана на прынцыпе ўзбагачэння эмацыянальнай сферы дашкольнікаў новымі відамі эстытычных перажыванняў. С гэтай мэтай уведзена вялікая колькасць праграмнай музыкі, разуменне якой будуецца на падыходзе Д. Б. Кабалеўскага і Н. А. Вятлугінай, ядром якога з’яўляецца раскрыццё трох тэматычных пытанняў у дадзенай паслядоўнасці: « Пра каго, пра што расказвае музыка?», «Якія пачуцці выклікае музыка?», «Як расказвае музыка?». Так, пытанне: «Пра каго гэты твор?» (заняткі № 88 «Кампазітары — стваральнікі музыкі: П. Чайкоўскі») аблягчае дзіцяці разуменне інтанацыі як «зерня» музычнага твора, дзе пасрэднікам з’яўляецца вобраз музычнага твора, які дзіця ўявіла і перажыла. Гэта вядзе да ўсвядомленага ўспрымання дзіцём інтанацый музычнага твора, гэта значыць, да разумення сутнасці інтанацыйнай асновы музыкі. Наступныя пытанні: «Якія пачуцці выклікае музыка?», «Як расказвае музыка?» спрыяюць развіццю ў дашкольніка здольнасці да дыфферэнцыраванага ўспрымання музыкі (Н. А. Вятлугіна) і пры гэтым дапамагаюць дзіцяці разабрацца ў сваіх эмацыянальных пачуццях да вобраза музычнага твора, да самога музычнага твора і ўласнай музычнай дзейнасці.
    Асаблівае значэнне для дзяцей старшага дашкольнага ўзросту мае нагляднасць — малюнкі, якія знаёмяць дзіця з новымі музычнагульнявымі вобразамі і якія выклікаюць у яго эмацыянальныя перажыванні. Пры гэтым аўтар у змесце дапаможніка ў большай меры абапіраецца на суадносіны вобраза праслуханага музычнага твора з нагляднымі малюнкаміарыецірамі. Гэта спрыяе развіццю ў дзяцей фантазіі, здольнасці да ідэнтыфікацыі, крэатыўнасці, здольнасці цэласнага ўспрымання музыкі (Н. А. Вятлугіна), уяўлення вобраза музычнага твора, эмацыянальнага водгуку на музычны твор і музычнагульнявы вобраз. Піктаграмы, уведзеныя ў змест дапаможніка, дазваляюць дзіцяці самастойна выражаць свае эмацыянальныя адносіны да музыкі, якую праслухалі, да новых гульнявых вобразаў, да новых праблемных эмацыянальнавобразных сітуацый.
    Музычнатворчыя заданні рэальна выводзяць дзіця на суперажыванне музычнагульнявому вобразу і музычнатворчае ўзаемадзеянне з ім пры канструяванні аднародных і сінтэтычных музычных імправізацый, непасрэдна дзейнічаючы ў іх з
    6
    зернем музычнай мовы — інтанацыяй. Інтэграваныя заданні дапамагаюць дзіцяці вылучыць інтанацыйны ўзор і на падставе яго імправізаваць у інтэграваных відах творчасці.
    У такім жа ключы прадстаўлены ў дапаможніку змест свят і забаў. Згодна з аўтарскай канцэпцыяй, змест свят і забаў разглядаецца з дзвюх пазіцый. Папершае, ён прадугледжвае замацаванне ў дзяцей у гульнявой форме атрыманых раней музычных і агульных ведаў, што дапасуюцца да традыцыйнага падыходу дадзенай формы заняткаў. Падругое, змест свят і забаў спрыяе вывядзенню дзяцей на трайное мадэляванне ўласнага прадукта музычнай творчасці — гульнявой прадуктыўнай тэхналогіі (напрыклад, забавы «Мой рабочы сшытак», «Музычная восень», «Спяваю, танцую і іграю пра тое, аб чым мару», «Морам захапляюся, пра мора сачыняю»), што падкрэслівае навізну дапаможніка. У змесце свят і забаў для дзяцей закладзена магчымасць мадэляваць іх змест на новым музычнатворчым матэрыяле — на ўласных музычных кампазіцыях, абмежаваных як ужо знаёмымі, так і тымі паняццямі, якія дзіця ўжо засвоіла, для педагога — мадэляваць тэматычны змест забавы і напаўняць яе выбраным музычным рэпертуарам. Новыя музычныя кампазіцыі выклікаюць у дзяцей не толькі цікавасць да музычнага мастацтва, да спосабаў яго мадэлявання і самавыражэння, да зместу забавы, але і да сяброў, іх асабістых якасцей, магчымасцей, уменняў. Гульнявая канва забавы ці свята, якая гучыць як знаёмая, спрыяе стварэнню ў дзіцяці камфортнага эмацыянальнага стану, паспяховасці яго новай і складанай творчай дзейнасці на вачах у калектыву дзяцей і блізкіх дзіцяці дарослых. Пры пабудове свят і забаў па прапанаваным у дапаможніку механізме адбываецца не толькі ўзбагачэнне дзяцей новымі музычнатворчымі ўражаннямі, але і пазнанне творчага патэнцыялу ўласнага «Я», а таксама сябра як творцы. Гэтаму спрыяюць такія музычныя забавы і святы як, напрыклад, «Мы — артысты», «Вечар музычных загадак», «У карагодзе сяброў», ♦ Што я магу расказаць пра музыку?» і да т. п.