• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падарожжа ў свет музыкі

    Падарожжа ў свет музыкі


    Памер: 240с.
    Мінск 2012
    58.94 МБ
    Калі ўдзельнік прыдумаў і выканаў песенную імправізацыю, ён з кішэні «рэпкі» бярэ сімвал ноты і размяшчае яго на адпаведным месцы нотнага стана.
    Калі ў дзіцяці ўзнікаюць цяжкасці, хтонебудзь можа дапамагчы яму выканаць заданне; тады да гэтага новага гульца пераходзіць права дастаць ноту з «рэпкі» і замацаваць яе на нотным стане.
    Методыка правядзення
    Педагог:
    — Яшчэ не ўсе ноты ператварыліся ў музычныя гукі і загучалі ў вашых песнях і мелодыях. Злая вядзьмарка Маўчанка перахавала некаторыя ноты ў неверагоднае месца: у агарод Дзедкі, дзе вырасла вялікая рэпка.
    Зачаравала Маўчанка рэпку так, каб ніхто не мог яе выцягнуць. А пад рэпку схавала ноты, украдзеныя ў прынцэсы Мелодыі.
    Сябры нот здагадаліся, што ўратаваць іх можа песенькавыручалачка. Папрасілі яны Салаўя, каб ён праспяваў такую песеньку і выратаваў ноты з палону. Салавей, вядома ж, згадзіўся і заспяваў (гучыць фанаграма: Р. Гліэр. Канцэрт для каларатурнага сапрана з аркестрам, I ч., фрагменпг).
    65
    1215
    1617
    — Салавей скончыў спевы, але ні адна нота не з’явілася на нотным стане! Тады мама ўкрадзеных нот, прынцэса Мелодыя, сама заспявала песню (гучыць фанаграма: Э. Грыг. Песня Сольвейг, фрагмент ).
    — Вось і яе песня прагучала, а ноты так і не вызваліліся з палону Маўчанкі.
    Паступова ўзмацняецца гучанне фанаграмы: М. РымскіКорсакаў. Шехеразада, I ч. (фрагмент).
    Педагог:
    — Чуеце? Гэта прынцэса Мелодыя просіць нас аб дапамозе. Як жа дапамагчы ёй і нотам? (Адказы дзяцей.) Я таксама думаю, што музычная кніга « Падарожжа ў свет музыкі» дапаможа нам. Паглядзіце на с. 12—15. Хто тут намаляваны? (Адказы дзяцей.) Так, гэта прынцэса Мелодыя і яе дзеціноты.
    Перагарніце старонку. Бачыце гарадок нот? Раскажыце, як мы вызвалялі ноты. (Адказы дзяцей.)
    — А цяпер паглядзіце на с. 16—17. Тут расказваецца, як вядзьмарка Маўчанка перахавала частку нот у агарод Дзедкі, у вялікую рэпку. Як даведацца, чым мы можам дапамагчы прынцэсе Мелодыі і нотам? Паглядзіце на піктаграмы. Хто зразумеў, што нам трэба рабіць?
    Дзеці па піктаграмах расказваюць аб музычным заданні да гэтай гульні. Педагог дапамагае:
    — Трэба назваць кожнага персанажа казкі «Рэпка», ноту і пласцінку металафона, вышыня якіх адпавядае гучанню голасу казачнага персанажа. Затым сыграць на пласцінцы металафона патрэбную ноту, праспяваць яе назву і прыдуманую аб ёй імправізацыю. Гэта і буДзе песенькавыручалачка для ноты. Так вы зможаце вызваліць яе з палону вядзьмаркі Маўчанкі: дастаць ноту з рэпкі і вярнуць яе на месца на нотным стане.
    Я чую голас Вольнага Ветру, ён паведамляе: «Выратаваць ноты змогуць толькі дзеці, якія ператворацца ў герояў казкі “Рэпка” — Дзедку, Бабку, Унучку, Жучку, Кошку і Мышку, прыдумаюць і праспяваюць кожны для адной з нот — до, рэ, мі, фа, соль, ля — песенькувыручалачку, а для ноты сі — прыдумаюць і праспяваюць песеньку ўсе разам!»
    66
    Педагог размяркоўвае ролі казкі «Рэпка» паміж тымі, хто жадае ўдзельнічаць, называе ноту, для якой кожны персанаж будзе прыдумваць і выконваць песенькувыручалачку, затым выстаўляе пано і разам з іншымі ўдзельнікамі расказвае казку «Рэпка», называючы яе персанажа і выдвігаючы яго з доміка. Той, хто заняты ў ролі названага персанажа, выходзіць наперад і выконвае названы вышэй ланцужок заданняў, заканчвае яго песенькайімправізацыяй. Затым дастае ноту з «рэпкі» і прымацоўвае яе на нотным стане. Усе апладзіруюць салісту. Для ноты сі персанажы прыдумваюць і выконваюць калектыўную песеннаінструментальную кампазіцыюімправізацыю, да якой далучаюцца (па жаданні) усе астатнія дзеці, якія не ўдзельнічалі ў сольных нумарах.
    Пасля заканчэння імправізацыі педагог кажа:
    — Дзеці! Прыслухайцеся!
    (Паўза. Паступова ўзмацняецца гучанне фанаграмы: I. Бах. Шутка.)
    Гэта ж прынцэса Мелодыя! Што яна нам гаворыць?
    Паслухаўшы адказы дзяцей, педагог працягвае:
    — Прынцэса Мелодыя радуецца вызваленню сваіх дзетакнот з палону Маўчанкі і дзякуе вам за іх выратаванне. Ва ўзнагароду яна дасылае вам...
    (Гучыць фанаграма: Р. Роджэрс. Звукй музыкй. Усе дзеці хорам падпяваюць вядомую песню.)
    — А якія песні вы хочаце праспяваць для прынцэсы Мелодыі і яе дзяцейнот?
    (Дзеці называюць песні і выконваюць іх.)
    — Каб замацаваць перамогу над вядзьмаркай Маўчанкай, 16 17 У сваіх рабочых сшытках «Падарожжа ў свет музыкі» на с. 16—17 пад кожным персанажам напішыце піктаграму і ноту, якія абазначаюць вышыню гучання яго голасу.
    Над пласцінкай сі намалюйце такога персанажа, голас якога, на вашу думку, адпавядае вышыні яе гучання. Паспрабуйце падабраць або прыдумаць новага, невядомага іншым дзецям персанажа. А галоўнае, не забудзьце прыдумаць для персанажаў песеньківыручалачкі, таму што на наступных занятках мы з вамі сканструюем і выканаем мініоперу пад назвай «Песеньківыручалачкі».
    67
    10.	Музычныя заняткі.
    МІНІОПЕРА «ПЕСЕНЬКІВЫРУЧАЛАЧКІ»
    (канструяванне)
    Змест
    Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Гучыце, ноты!».
    Гульня 4 «Песеньківыручалачкі» (канструяванне мініоперы).
    Форма музычных заняткаў: мініопера.
    Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
    Мэты
    Развіць:
    цэласнае ўяўленне пра музычны жанр «мініопера»;
    уменне пераўтвараць знаёмы музычны сюжэтнагульнявы комплекс у новы музычны жанр — мініоперу; узгоднена дзейнічаць у калектыўнай творчасці.
    Навучыць:
    канструяваць цэласную кампазіцыю са знаёмых гульняў, музычнага рэпертуару, музычных імправізацый;
    узгадняць свае дзеянні пры выкананні ролі ў сюжэце мініоперы.
    Выхаваць:
    перажыванне пачуцця радасці пры стварэнні індывідуальнага і калектыўнага прадукта музычнай творчасці.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Музычны кіраўнік паведамляе дзецям, што яны сёння будуць канструяваць мініоперу з уласных імправізацый па сюжэце знаёмай дзецям гульні «Песеньківыручалачкі» з музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Гучыце, ноты!».
    Педагог залучае дзяцей у актыўныя музычнатворчыя дзеянні па сюжэце гульні «Песеньківыручалачкі», канструюе з яе цэласную музычную кампазіцыю ў жанры мініоперы.
    Спачатку вызначаюць, хто з дзяцей і ў якой паслядоўнасці будзе пераказваць сюжэт гульні, хто будзе выконваць тую або іншую ролю, што будуць рабіць астатнія дзеці, дзе знаходзяцца дапаможнікі да гульні, і распачынаюць канструяванне мініоперы: перадаюць тэкст гульні з музычным рэпертуарам і імправізацыямі дзяцей. Па ходзе мініоперы педагог падказвае дзецям чарговасць іх дзеянняў у сюжэце, але не каменціруе і не дае ім ацэнку.
    68
    Пасля заканчэння мініоперы педагог сумесна з дзецьмі абмяркоўвае вынікі работы: што, на іх думку, добра атрымалася, што патрабуе дапрацоўкі, чые імправізацыі былі найбольш цікавыя, хто найбольш выразна выконваў ролю і г. д.
    Затым, калі застаўся час, можна яшчэ паўтарыць мініоперу з іншымі дзецьмісалістамі. Пасля аналізу другога варыянта мініоперы можна сумесна з дзецьмі выбраць лепшых выканаўцаў, якія пакажуць мініоперу на наступных занятках.
    — Дзеці, якія не паспелі выступіць у ролі саліста, зро^ бяць гэта дома або ў групе. Для гэтага адгарніце свой рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» на с. 16—17, расфарбуйце таго персанажа мініоперы «Песеньківыручалачкі», які найбольш падабаецца, прыдумайце аб ім песенныя або песеннаінструментальныя кампазіцыіімправізацыі і выканайце іх для бацькоў, сяброў.
    КАСТРЫЧНІК
    11.	Музычныя заняткі.
    ВЫШЫНЯ МУЗЫЧНЫХ ГУКАЎ: ДЫФЕРЭНЦЫЯЦЫЯ НА ПЛАСЦІНКАХ МЕТАЛАФОНА
    Змест
    1.	Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Гучыце, ноты!».
    Гульні 4, 5. «Песеньківыручалачкі» (мініопера), «Хто хутчэй?».
    2.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 18—19.
    3.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 18—19.
    4.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
    1)	«В мнре музыкн» — с. 19,
    2)	«Незвычайныя знаёмствы» — с. 44,
    3)	«Прмключення Незнайкн в Музыкальном городе» — с. 13.
    Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс.
    Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
    Мэты
    Развіць:
    цікавасць да самастойнага эксперыментавання з музычнымі гукамі на металафоне;
    уменні і навыкі ігры на металафоне.
    69
    Навучыць:
    хутка выбіраць картку з выявай прадмета, вызначыўшы «схаваную» ў яго назве ноту; называць ноту, знаходзіць адпаведную пласцінку металафона і выконваць песеннаінструментальныя імправізацыі;
    чыста інтанаваць песенныя імправізацыі, дакладна трапляць на патрэбную пласцінку металафона.
    Выхаваць:
    пачуццё кампетэнтнасці ў элементарных музычных ведах.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Гучыць фанаграма: I. Бах. Шутка; дзеці праяўляюць свой эмацыянальны водгук на музыку танцавальнымі імправізацыямі. Пасля заканчэння гучання музыкі педагог пытаецца ў дзяцей, які персанаж звяртаўся да іх і пра што расказаў гэтай музыкай. (Прынцэса Мелодыя расказала, як яна рада, што вызвалілі яе дзяцей — ноты.) Музычны кіраўнік прапануе ўспомніць, як дзеці вызвалялі ноты, і паказаць гэта ў мініоперы «Песеньківыручалачкі».
    Педагог залучае дзяцей у актыўныя самастойныя музычнатворчыя дзеянні па сюжэце мініоперы «Песеньківыручалачкі» з ужываннем атрыбутаў касцюмаў.
    Пасля правядзення мініоперы «Песеньківыручалачкі» музычны кіраўнік гаворыць:
    —I — Дзеці, а вы хочаце даведацца, што далей адбывалася *——* з нотамі? Музычная кніга «Падарожжа ў свет музыкі» 18'19 зноў нам дапаможа. Адгарніце с. 18—19. Хто тут намаляваны? Гэта ж вясёлы Матыўчык! Хто з вас здагадаўся, пра што расказвае Матыўчык? (Адказы дзяцей. Педагог звяртае іх увагу на піктаграмы.) Трэба да кожнай ноты падабраць малюнак, у назве якога ёсць склад, адпаведны гэтай ноте; напрыклад, ноце до падыходзіць картка з выявай дома.
    Музычны кіраўнік прапануе дзецям самастойна разгледзець іншыя малюнкі, падабраць іх да нот, не называючы свае адказы ўслых. Даведацца пра тое, хто з дзяцей якую картку падабраў да пэўнай ноты, дапамогуць іх песеннаінструментальныя імправізацыі, якія выконваюцца на вышыні гэтай ноты. Пасля імправізацыі дзіцяці астатнія гульцы адгадваюць, якую ноту і картку яно выбрала, і тлумачаць, як яны гэта зразумелі. Саліст
    70
    пытаецца, ці адгадалі дзеці яго выбар. Калі песеннаінструментальная імправізацыя дзіцяцісаліста правільная, дзеці яму апладзіруюць. Калі дапушчана памылка ў падборы карткі, педагог выклікае іншае дзіця, якое выбрала тую ж ноту, і ўсе слухаюць яго песеннаінструментальную імправізацыю (па апісанай вышэй методыцы).