Падарожжа ў свет музыкі
Памер: 240с.
Мінск 2012
У дапаможніку не дадзены дакладныя парады па правядзенні забавы ці свята. У змесце кожнай, уведзенай намі, забавы прадстаўлены прыклады яе правядзення на выбар музычнага кіраўніка. Прапанаваны некалькі варыянтаў правядзення забавы, напрыклад, «Музычная восень» — 3 варыянты, «Спяваю,
7
танцую і іграю пра тое, аб чым мару» — 2 варыянты і да т. п. Паказаны некалькі варыянтаў прымянення на забаве ілюстраванага працоўнага сшытка «Падарожжа ў свет музыкі». Дадзены ад двух да чатырох прыкладаў прымянення незнаёмых дзецям іллюстраваных сшыткаў, напрыклад, «У свеце музыкі», «Прыгоды Нязнайкі ў Музычным горадзе», «Я і музыка» і інш.
Прадстаўлены ў дапаможніку падыход да арганізацыі і правядзення свят і забаў раскрывае адну з вызначальных асаблівацей аўтарскай гульнявой прадуктыўнай тэхналогіі (ГПТ), якая дазваляе сфарміраваць у дзіцяці навыкі самастойнай працы па замацаванні атрыманых ведаў у індывідуальных сшытках, вопыт творчага, самастойнага ўяўлення і перадачы атрыманых ведаў з сферы музычнага мастацтва ў музычнатворчую дзейнасць, вопыт мадэлявання ўласнага прадукта музычнай творчасці, канструявання яго ў тую ці іншую музычную форму. Прымяненне гульнявой прадуктыўнай тэхналогіі ГПТ Л. С. Хадановіч дазваляе эфектыўна ўзбагачаць дзяцей новымі музычнатворчымі ўражаннямі, а таксама пашырыць у іх кругагляд у сферы музычнага мастацтва і музычнай творчасці, відаў і форм прадуктаў музычнай творчасці, метадаў і іх мадэлявання, спосабаў канструявання і да т. п. Прытрымліваючыся рэкамендацый дапаможніка і працуючы па яго плане, музычны кіраўнік пераходзіць на новую ступень педагагічнай дзейнасці, што выводзіць і дзіця на пэўны ўзровень мыслення і музычнатворчай дзейнасці.
У канспектах з дапамогай піктаграм выдзелены этапы, дзе ў заняткі «ўводзяцца» вучэбны дапаможнік і рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі». Гэты прыём спрыяе хуткаму арыентаванню музычных кіраўнікоў і выхавацеляў у арганізацыі ўзаемадзеяння з дзецьмі на аснове названых дапаможнікаў як на музычных, так і на іншых занятках (напрыклад, для арганізацыі розных варыянтаў інтэграваных заняткаў па музычнай і выяўленчай дзейнасці, самастойнай мастацкай дзейнасці дзяцей у групе, правядзення музычнага вольнага часу з бацькамі і г. д.).
У дапаможніку падрабязна асветлена методыка развіцця музычнай творчасці дзяцей старшага дашкольнага ўзросту, а таксама методыка правядзення новых форм арганізацыі музычнага творчага працэсу — музычнага сюжэтнагульнявога комплексу, мінімюзікла, мініоперы, мінібалета. Паказаны прыклады
8
прымянення дадзенага вучэбнаметадычнага дапаможніка, музычнай кнігі, рабочага сшытка « Падарожжа ў свет музыкі» разам з дадатковым нагляднадыдактычным матэрыялам — індывідуальнымі сшыткамі «Я і музыка», «У свеце музыкі», «Прыгоды Нязнайкі ў Музычным горадзе», «Незвычайныя знаёмствы» Л. С. Хадановіч.
Прыклады навучання дзяцей відам музычнага выканання па традыцыйнай методыцы ў дадзеным дапаможніку не прыведзены, паколькі яны дастаткова поўна прадстаўлены ў публікацыях вядомых айчынных і замежных аўтараў.
Музычнаму кіраўніку прадстаўляецца магчымасць самастойнага аб’яднання традыцыйнай методыкі навучання дзяцей спевам, музычнарытмічным рухам, ігры на музычных інструментах (Н. А. Вятлугіна, К. У. Тарасава, В. П. Радынава) з гульнявой прадуктыўнай тэхналогіяй Л. С. Хадановіч. У той жа час музычнаму кіраўніку прадстаўлена свабода педагагічнай дзейнасці і ў рэалізацыі гульнявой прадуктыўнай тэхналогіі аўтара. Так, у кожных занятках, у рубрыцы «Музычны рэпертуар» маецца знак ♦+», які абазначае, што музычныя творы і песні музычны кіраўнік можа дадаваць на свой выбар або замяняць музычны рэпертуар на роўназначны і сучасны.
Музычны кіраўнік у адпаведнасці з педагагічнымі ўмовамі дадзенай установы дашкольнай адукацыі можа самастойна вызначаць колькасць гадзін на правядзенне ўсяго музычнага сюжэтнагульнявога комплексу, той ці іншай сюжэтнай музычнадыдактычнай гульні, тэмы ў цэлым, выбіраць дадатковы матэрыял для заняткаў, у тым ліку, гульні, дапаможнікі, арыентуючыся на «Спіс рэкамендаванай літаратуры», вылучаць са спецыялістамі час для заняткаў дзяцей з матэрыяламі рабочага сшытка ў рамках самастойнай мастацкай дзейнасці.
Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» («музычная кніга») адрасаваны і педагогу, і дзіцяці. Упершыню музычнаму кіраўніку прапанаваны ілюстрацыйны матэрыял да канспектаў спецыяльных форм арганізацыі адукацыйнага працэсу і музычнатворчага развіцця дзяцей старшага дашкольнага ўзросту. Змест вучэбнага дапаможніка прадстаўлены ў выглядзе камплекта каляровых ілюстрацый да гульнявых сюжэтаў праблемнатворчага характару. Ілюстрацыі суправаджаюцца піктаграмамі, што спрыяе развіццю ў дзяцей дывергентнага мыслення.
9
здольнасці кадзіравання і дэкадзіравання музычнай інфармацыі, фарміраванню элементарных навыкаў самастойнай вучэбнай дзейнасці. Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» можа прымяняцца ва ўстанове дашкольнай адукацыі на занятках музычнаэстэтычнага цыкла, у вольнай мастацкай дзейнасці дзяцей у групе, сям’і. Бацькі з дапамогай гэтага дапаможніка змогуць атрымаць інфармацыю пра змест музычных заняткаў, поспехі дзіцяці, а таксама арганізаваць музычны вольяы час з дашкольнікам і яго сябрамі дома.
Рабочы сшытак ♦Падарожжа ў свет музыкі» прызначаны для самастойнага выканання дзецьмі старшага дашкольнага ўзросту творчых заданняў у працэсе вольнай мастацкай дзейнасці ў групе, сям’і. Рабочы сшытак уяўляе сабой камплект чорнабелых малюнкаў праблемнатворчага характару, якія суправаджаюцца піктаграмамі. Іх змест пабудаваны ў адпаведнасці з канспектамі музычных заняткаў (вучэбнаметадычны дапаможнік) і ілюстрацыйным матэрыялам (вучэбны дапаможнік). Упершыню музычны кіраўнік мае магчымасць прасачыць засваенне дзецьмі музычнай інфармацыі і на падставе атрыманых даных ажыццяўляць асобасна арыентаванае кіраўніцтва іх музычнатворчым развіццём. Мяркуемы вынік творчага задання, прадстаўленага ў рабочым сшытку «Падарожжа ў свет музыкі», дзіця можа назваць (музычны тэрмін, песня, прозвішча кампазітара і г. д.), намаляваць, выканаць (праспяваць, станцаваць, сыграць на музычным інструменце або прадэманстраваць музычны творчы прадукт у выглядзе кампазіцыіімправізацыі). Дзейнасць у рабочым сшытку можа ажыццяўляцца таксама на камбінаваных занятках музычнаэстэтычнага цыкла.
Праланаваны ў вучэбнаметадычным дапаможніку змест, музычны рэпертуар і музычнаметадычны інструментарый адрозніваюцца накіраванасцю на выкліканне ў дзяцей глыбокага эмацыянальнага суперажывання музычнагульнявому вобразу, пераўтварэнне ў яго, на дапамогу дзіцяці ва ўсведамленні варыянтаў развіцця музычнага вобраза, падбору спосабаў перадачы яго скразнога дзеяння як у выканаучай, так і ў творчай дзейнасці.
Аўтар дапаможніка, ажыццяўляючы пераемнасць яго зместу з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі па ўсім напрамкам дзейнасці дзіцяці і музычнага кіраўніка, у поўнай меры адлюстравала новы музычны, псіхолагапедагагічны і метадычны па
10
тэнцыял для паўнацэннага фарміравання ў дзяцей старшага дашкольнага ўзросту вопыту музычнатворчай і мастацкамаўленчай дзейнасці, а таксама прафесійнай кампетэнцыі музычнага кіраўніка.
Праца па любым новым дапаможніку разглядаецца пад вуглом меры падрыхтаванасці педагога да зместу дапаможніка, разумення яго навізны, свабоднага валодання матэрыялам заняткаў, метадамі творчага мадэлявання і інтэграцыі, у тым ліку вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі, адсюль — хуткасці падачы яго дзецям. Пра педагагічную дзейнасць музычнага кіраўніка, які працуе па вучэбных выданнях ♦ Падарожжа ў свет музыкі», можна сказаць як пра інавацыйную з высокапрадуктыўным узроўнем, які праяўляецца ў мностве паказчыкаў: у засваенні ў поўным аб’ёме гульнявой прадуктыўнай тэхналогіі развіцця музычнай творчасці дашкольнікаў, у свабодным валоданні канспектамі заняткаў і зместам індывідуальных сшыткаў, ва ўменні мадэляваць педагагічны інструментарый гульнявой прадуктыўнай тэхналогіі, у прафесійным канструяванні цэласнага прадуктыўнага музычнатворчага працэсу і інш.
Матэрыял вучэбных выданняў «Падарожжа ў свет музыкі» можа прымяняцца ў адукацыйным працэсе педагагічных універсітэтаў і каледжаў, у сістэме дадатковай адукацыі дарослых, у рабоце метадычных аб’яднанняў, ініцыятыўных груп практыкаў, якія цікавяцца інавацыйнымі педагагічнымі тэхналогіямі развіцця музычнай творчасці дзяцей.
У канспектах прыняты ўмоўныя абазначэнні:
| работа з вучэбным дапаможнікам (названы старонкі);
у |=| работа са сшыткам (названы старонкі).
На занятках педагог, калі называе старонку дапаможніка, адначасова дэманструе яе дзецям.
ПЕРСПЕКТЫЎНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН арганізацыі музычнатворчага працэсу ва ўстанове дашкольнай адукацыі на працягу года (верасень—жнівень)
В О С Е Н Ь
Верасень
1. Музычная забава.
3 новай сустрэчай, дзіцячы сад!
Гульні «Спявакпапугай», «Кароль і прынцэса», «Перадай прывітанне!».
2. Музычныя заняткі.
Музычныя гукі. Вышыня музычных гукаў: асноўныя паняцці.
Гульні «Пазнай па песеньцы», «Падкажы галасокі», «Паўтары галасок!».
3. Музычныя заняткі.
Вышыня музычных гукаў: назвы нот, іх месца на нотным стане і пласцінках металафона.
Музычны сюжэтнагульнявы комплекс (МСГК) «Вясёлыя музыканты». Гульні 2, 3. «Чыё імя?», «Дзе маё месца?».
4. Музычныя заняткі.
Вышыня музычных гукаў: месца нот на нотным стане і пласцінках металафона.
Гульні «Пазнай па песеньцы», «Падкажы галасок!», «Паўтары галасок!». МСГК «Вясёлыя музыканты». Гульні 2—3. «Чыё імя?>, «Дзе маё месца?».
12
5. Музычныя заняткі.
Вышыня музычных гукаў: суаднясенне вышыні гучання з месцам нот на нотным стане.
МСГК «Гучыце, ноты!». Гульні 1, 2. «Украдзеныя ноты», «Музычныя загадкі».
6. Музычныя заняткі.
Вышыня музычных гукаў: суаднясенне вышыні гучання з месцам нот на нотным стане і пласцінках металафона.
МСГК «Гучыце, ноты!». Гульні 1—3. «Украдзеныя ноты», «Музычныя загадкі», «Знайдзі ноту!».
7. Музычныя заняткі.
Вышыня музычных гукаў: суаднясенне вышыні гучання з месцам нот на нотным стане і пласцінках металафона.
МСГК «Гучыце, ноты!». Гульні 1—3. «Украдзеныя ноты», «Музычныя загадкі», «Знайдзі ноту!».
8. Музычная забава.