• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падарожжа ў свет музыкі

    Падарожжа ў свет музыкі


    Памер: 240с.
    Мінск 2012
    58.94 МБ
    Гульня «Падкажы галасок!»
    Задачы
    Навучыць дзяцей чыста і выразна спяваць музычныя інтанацыі на гуках рэ, мі, ля і адначасова іграць на адпаведных пласцінках металафона; заахвочваць да песеннаінструментальных імправізацый.
    Аснашчэнне
    1.	Два металафоны.
    2.	Медальёны з выявамі медзведзяняці, лісічкі, мышкі.
    3.	Столік.
    37
    Гульнявыя правілы
    Гулец адказвае на словы вядучага песеннаінструментальнай кампазіцыяй, вышыня мелодыі якой адпавядае голасу персанажа гульні: рэ, мі, ля. Вядучы, паслухаўшы песенькуадказ гульца, спявае свой адказ на гуках той жа вышыні.
    Методыка правядзення
    Дзеці становяцца ў кола, у цэнтры якога знаходзіцца столік. На ім ляжаць медальёны і два металафоны. Паводле лічылкі выбіраюць вядучага. Ён падыходзіць да століка, выбірае любы медальён, напрыклад з выявай медзведзяняці, надзявае яго, падыходзіць да аднаго з металафонаў і адначасова з музычным кіраўніком гаворыць:
    Я мішка касалапы,
    Я спявак заўзяты.
    А ну, Сайіа, дружок, Падкажы мой галасок!
    Выкліканае вядучым дзіця (Саша) падыходзіць да другога металафона і з дапамогай музычнага кіраўніка ці самастойна іграе і спявае на гук рэ сваю песеннаінструментальную кампазіцыюімправізацыю. Напрыклад:
    Адказ медзведзяняці
    Весела
    Мішка, мішка, ты спяваеш нізка!
    Мішка, мішка, Ты спяваеш нізка!
    Вядучы («мішка») іграе на пласцінцы рэ і спявае адказ на тым самым гуку:
    Мішка
    38
    Дзякуй, Саша, мой дружок, Я ведаю свой галасок!
    Калі дзіця, якое выклікаў вядучы, спела і сыграла імправізацыю правільна, вядучы аддае яму медальён. Астатнія гульцы апладзіруюць. Затым вядучы і дзіця з медальёнам становяцца ў агульнае кола.
    Калі выкліканае дзіця памыляецца, яно можа запрасіць у дапамогу сабе сябра, але ў такім выпадку медальён атрымае той, хто правільна выканае песенную імправізацыю.
    Гульня пачынаецца зноў з лічылкі і выбару новага вядучага і працягваецца, пакуль не скончацца ўсе медальёны (на першых занятках іх павінна быць не больш за тры: медзведзяня, лісічка, мышка). Дзеці, якія атрымалі медальёны, лічацца пераможцамі.
    Заканчэнне гульні
    Дзеціпераможцы выходзяць у цэнтр кола і спяваюць хорам сваю любімую песню або песеннаінструментальныя кампазіцыіімправізацыі, што прагучалі падчас гульні. Астатнія гульцы апладзіруюць.
    Мадэлі слоў і песенек для персанажаў гульні і адказаў дзяцей
    Ліса
    А я ліскалісічка, Прыгажунясястрычка. А ну, Таня, дружок, Падкажы мой галасок!
    Адказ лісе
    Ліска, лі сань ка, ліса! Твая песенька — краса.
    Ліска, лісанька, ліса!
    Твая песенька — краса.
    39
    Ліса
    Дзякуй табе, дружок.
    Я пазнала галасок!
    Мышка
    Мышка шэранькая я, Як і ўся мая сям’я. А ну, Вова, дружок, Падкажы мой галасок!
    Адказ мышцы
    	k k k ч	k k	k k k	1	
    			
    ГЛ 7 л * < _і	J Л‘ «	i 1 i i	
    W 1	1 _				U			
    Тонкім, тонкім галаском нам спявае мышка!
    Тонкім, тонкім галаском Нам спявае мышка!
    Дзякуй табе, дружок.
    Я пазнала галасок!
    Пасля заканчэння гульні музычны кіраўнік гаворыць:
    — Дзеці, назавіце імёны вясёлых музыкантаў, якія навучылі вас сваім гульням. (Адказы дзяцей.)
    40
    Г“ТІ — Правільна, гэта былі музыканты До, Соль, Сі, Рэ, Мі, *——J Ля. Паглядзіце ў музычную кнігу на іх выявы. Назавіце ? імёны ўсіх вясёлых музыкантаў. Хто яшчэ не гуляў з намі? Так, гэта музыкант па імені Фа. Вясёлы музыкант Фа любіць гульню «Паўтары галасок!». У музычнай кнізе на с. 7 вы можаце ўбачыць удзельнікаў гэтай гульні. Хто гэта? (Медзведзяня, лісічка, мыйіка.)
    Музычны кіраўнік расказвае правілы гульні і праводзіць яе з дзецьмі.
    Гульня «Паўтары галасок!»
    Задачы
    Навучыць дзяцей адрозніваць па вышыні музычныя інтанацыі, супастаўляць іх з гульнявым вобразам, чыста інтанаваць і адначасова іграць на дзвюх пласцінках металафона; заахвочваць да песенных і інструментальных імправізацый.
    Аснашчэнне
    1.	Металафон.
    2.	Медальёны з выявамі медзведзяняці, лісічкі, мышкі.
    Гульнявыя правілы
    Выбранае дзіцяперсанаж (медзведзяня, мышка або лісічка) спявае песню і іграе на пласцінках металафона, адпаведных яго голасу. Іншае дзіця, паслухаўшы песеньку персанажа, іграе на тых самых пласцінках металафона і ў тым самым рытме, але спявае іншыя словы, прыдуманыя ім або ўзятыя з узору.
    Методыка правядзення
    Педагог:
    — Медзведзяня, лісічка і мышка гуляюць у гульню «Паўтары галасок!». Медзведзяня іграе на металафоне і спявае вось так.
    Песенька медзведзяняці
    Весела
    Я мішка каса лапы, я спявак за ўзя ты!
    41
    Ты, лі січ ка, мой дружок, паў та ры мой галасок!
    Я мішка касалапы,
    Я спявак заўзяты!
    Ты, лісічка, мой дружок, Паўтары мой галасок!
    А лісічка ў адказ іграе на тых самых пласцінках металафона і спявае вось так:
    Весела
    Ты, мядзведзік, мой дружок, вось такі твой галасок!
    Ты, мядзведзік, мой дружок, Вось такі твой галасок!
    Затым педагог паўтарае песеньку мішкі на гуках до, рэ, выклікаючы жадаючага:
    Я мішка касалапы,
    Я спявак заўзяты!
    Ты, Натайіа, мой дружок, Паўтары мой галасок!
    Названае дзіця спявае медзведзяняці песенькуадказ па ўзоры або выконвае сваю кампазіцыюімправізацыю з іншым тэкстам, але на той самай вышыні і ў тым самым рытме. Калі ў дзіцяці гэтае заданне выклікае цяжкасці, дарослы ці любы жадаючы дапамагае яму.
    Педагог хваліць дзяцей і працягвае:
    — Лісічка таксама хацела пагуляць у гульню «Паўтары галасок!». Яна спявала такую песеньку... (Педагог спявае на гуках фа, соль і адначасова іграе на адпаведных пласцінках металафона.)
    42
    Песенька лісы
    Весела
    А я ліскалісічка, Прыгажунясястрычка.
    А ну, Таня, мой дружок, Паўтары мой галасок!
    Выкліканае дзіця спявае адказ на тых самых гуках. Напрыклад:
    Адказ лісе
    Весела
    Ліска, лісань ка, ліса!
    Твая песенька — краса.
    Ліска, лісанька, ліса!
    Твая песенька — краса.
    Дарослы хваліць дзіця і працягвае:
    — А мышка спявала вось такую песеньку:
    Песенька мышкі
    Весела
    сям 
    А ну, Волечка, дружок, паўта ры мон галасок!
    Мышка шэранькая я, як і уся ма
    43
    Мышка шэранькая я, Як і ўся мая сям’я. А ну, Волечка, дружок, Паўтары мой галасок!
    Выкліканае дзіця адказвае сваёй песенькайімправізацыяй, напрыклад:
    Весела
    Мышка, мышка, дружок, вось такі твой галасок!
    Мышка, мышка, дружок, Вось такі твой галасок!
    Калі дзеці засвояць мадэлі выканання песніпросьбы і песніадказу, педагог мадэліруе па прапанаваным узоры іншыя варыянты гульні для развіцця песеннай і песеннаінструментальнай творчасці.
    Пасля заканчэння гульні дзеці паўтараюць раней вывучаныя песні, знаёмяцца з новым творам.
    Затым педагог гаворыць:
    — Дзеці, сядайце на стульчыкі і вазьміце музычныя кнігі «Падарожжа ў свет музыкі»; адгарніце с. 5. Паглядзіце 5 на персанажаў, скажыце, з кім мы сёння пазнаёміліся?
    (3 вясёлымі музыкантамі.) Як іх завуць? (До, Рэ, Мі, Фа, Соль, Ля, Сі.) Што дапамагло вам даведацца пра вышыню гучання іх галасоў? (Піктаграмы, металафон.) Адгарніце наступную старонку. Каго вы бачыце? Так, гэта героі гульняў вясёлых музыкантаў. Назавіце іх. (Адказы дзяцей..) Вось так з дапамогай музычнай кнігі «Падарожжа ў свет музыкі» вы зможаце самі гуляць у знаёмыя вам гульні ці навучыць сваіх сяброў, братоў і сясцёр.
    Педагог дэманструе рабочы сшытак:
    5, 67
    — 3 дапамогай вось гэтага рабочага сшытка « Падарожжа ў свет музыкі» кожны з вас яшчэ бліжэй пазнаёміцца з вясёлымі музыкантамі. У групе ці дома на с. 5 намалюйце свой партрэт ці ўклейце фатаграфію. Напішыце разам з бацькамі ці выхавацельніцай сваё імя. У пустым квад
    44
    раце намалюйце піктаграму, якая абазначае вышыню гучання вашага голасу.
    Як даведацца, якое заданне трэба выканаць у сшытку? Правільна, па піктаграмах. Паглядзіце на піктаграмы на с. 6—7 і раскажыце, што патрабуецца зрабіць на гэтых старонках.
    Дзеці разам з музычным кіраўніком называюць піктаграмы і тлумачаць заданні:
    — Трэба назваць намаляваных герояў, у пустых квадратах намаляваць піктаграмы, якія абазначаюць вышыню гучання іх галасоў. Над кожнай пласцінкай металафона намаляваць піктаграму для абазначэння вышыні яе гучання. Затым выбраць любога персанажа, сыграць на адпаведнай пласцінцы металафона і праспяваць аб ім знаёмую песню або прыдуманую кампазіцыюімправізацыю.
    3.	Музычныя заняткі.
    ВЫШЫНЯ МУЗЫЧНЫХ ГУКАЎ: НАЗВЫ HOT, IX МЕСЦА НА НОТНЫМ СТАНЕ I ПЛАСЦІНКАХ МЕТАЛАФОНА
    Змест
    1.	Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Вясёлыя музыканты».
    Гульні 2, 3. «Чыё імя?», «Дзе маё месца?».
    2.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 8—9,10—11.
    3.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 8—9, 10—11.
    4.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
    1)	«Я н музыка» — с. 10,
    2)	«В мнре музыкн» — с. 21.
    Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс.
    Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
    Мэты
    Развіць:
    цікавасць да аперыравання музычнымі гукамі рознай вышыні ў музычным выкананні і творчасці;
    уяўленні аб музычных гуках, іх вышыні і суаднясенні з пласцінкамі металафона.
    Навучыць:
    запамінаць, пазнаваць і называць музычныя творы, ноты і адпаведныя пласцінкі металафона.
    45
    Музычны рэпертуар +
    В. Прохараў. Сувеннр.
    Чэшка і Смешка. Апрацоўка В. Купрыяненкі.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Педагог:
    — Дзеці, паслухайце музыку і пакажыце ў сваіх танцавальных імправізацыях вобраз госця, які завітаў да нас.
    Гучыць п’еса В. Прохарава «Сувеннр». Дзеці выконваюць індывідуальныя танцавальныя кампазіцыіімправізацыі і спрабуюць перадаць уяўны музычнагульнявы вобраз.
    — Вы, дзеці, малайцы! Усе ў танцавальных імправізацыях паказалі розных вясёлых музыкантаў. Што дапамагло вам пазнаць іх? (Адказы дзяцей.) Так, вам дапамагла музыка. Яе напісаў беларускі кампазітар В. Прохараў. Называецца яна «Сувеннр». Якой вышыні музычныя гукі ў ёй прагучалі? (Адказы дзяцей.)
    — Правільна, у гэтай музыцы гучалі гукі рознай вышыні — высокія, сярэднія, нізкія: до, рэ, мі, фа, соль, ля, сі. Вось як добра вы запомнілі ноты і імёны вясёлых музыкантаў. Я раскажу вам пра іх яшчэ адну гісторыю.
    Вы, вядома, памятаеце, што вясёлыя музыканты любяць розныя гульні. Аднойчы яны вырашылі згуляць у хованкі. Хутка разбегліся хто куды і так схаваліся, што да гэтага часу не могуць знайсці адзін аднаго. He гучыць іх вясёлы аркестр, і людзі засумавалі без цудоўнай музыкі. Шмат хто з жыхароў музычнай краіны адпраўляўся на пошукі вясёлых музыкантаў, але іх так і не знайшлі. Застаўся толькі іх любімы альбом з чароўнымі карцінкамі. Некалькі яго старонак знаходзяцца ў вашай музычнай кнізе «Падарожжа ў свет музыкі».