Падарожжа ў свет музыкі
Памер: 240с.
Мінск 2012
83. Музычныя заняткі.
Мінімюзікл «Доктар Айбаліт» (канструяванне).
МСГК «Доктар Айбаліт». Гульні 1—4.
84. Музычная забава.
Галоўная плошча Мінска.
85. Музычныя заняткі.
Мінімюзікл «Доктар Айбаліт» (цэласнае ўяўленне).
МСГК *Доктар Айбаліт» — цэласная музычная кампазіцыя.
86. Музычрыя заняткі.
Я з музыкай сябрую, спяваю і танцую!
22
87. Музычная забава.
Музыка, казка, гульня.
88. Музычныя заняткі.
Кампазітары — стваральнікі музыкі: П. Чайкоўскі.
89. Музычныя заняткі.
Кампазітары — стваральнікі музыкі: М. РымскіКорсакаў.
90. Музычныя заняткі.
Кампазітары — стваральнікі музыкі: У. Алоўнікаў, I. Лучанок.
91. Музычнае свята. Бывай, дзіцячы сад!
Л Е Т A
Чэрвень
92. Музычныя заняткі.
Музыка, казка, гульня.
Дыягнастычны МСГК «Прыгоды вясёлых музыкантаў».
93. Музычныя заняткі.
Музыка, казка, гульня.
МСГК «Лепшы музыкант».
94. Музычныя заняткі.
Музыка, казка, гульня.
МСГК «Я — дырыжор».
95. Музычныя заняткі.
Музыка, казка, гульня.
Гульня «3 дзіцячага сада — у школу».
96. Музычная забава.
Мы спяваем пра лета.
97. Музычныя заняткі.
Што мы ведаем пра музыку?
23
МСГК «Прыгоды вясёлых музыкантаў», «Лепшы музыкант», «3 дзяцячага сада — у школу», «Я — дырыжор».
98. Музычныя заняткі.
Мы расказваем пра музыку.
Гульні на выбар дзяцей.
99. Музычныя заняткі.
Мы расказваем пра музыку.
Мініоперы, мінібалеты, мінімюзіклы на выбар дзяцей.
100. Музычная забава.
Вельмі музыку люблю!
Гульні «Несапсаваны тэлефон», «Назаві лішні», «Хітры сабака», «Знайдзі гняздо!».
101. Музычнае свята.
Мы раскажам музыкай пра лета.
Гульні, мініоперы, мінібалеты, мінімюзіклы, песні на выбар дзяцей.
102. Музычныя заняткі.
Нашы лясныя сябры.
Гульні «Чыжык», «Зязюлька», «Вожык» і іншыя раней вывучаныя гульні на выбар дзяцей.
Ліпень
103. Музычныя заняткі.
Нашы лясныя сябры.
Гульні «Знайдзі гняздо!», «Паўтары галасок!» і іншыя paHeft вывучаныя гульні на выбар дзяцей.
104. Музычныя заняткі.
Нашы лясныя сябры.
Гульні «Падкажы галасок!», «Чыжык», «Зязюлька» і іншыя на выбар дзяцей.
105. Музычныя заняткі.
Нашы лясныя сябры.
Гульні «Вожык», «Знайдзі гняздо!» і іншыя на выбар дзяцей.
24
106. Музычная забава.
У госці да лясных сяброў.
107. Музычныя заняткі.
Прывітанне, сябар з казкі!
Гульні «Адшукай сябра!», «Кароль і прынцэса» і іншыя на выбар дзяцей.
108. Музычныя заняткі.
Прывітанне, сябар з казкі!
Гульні «Назаві нас!», «Адшукай сябра!», «Котмузыкант» і іншыя на выбар дзяцей.
109. Музычныя заняткі.
Прывітанне, сябар з казкі!
Гульні «Збяры сяброў!», «Назаві нас!», «Котмузыкант» і іншыя на выбар дзяцей.
110. Музычная забава.
Прывітанне, сабяр з казкі!
Гульні «Адшукай сябра!», «Назаві нас!>, «Збяры сяброў!» і іншыя на выбар дзяцей.
111. Музычныя заняткі.
Любімыя казачныя сябры.
112. Музычныя заняткі.
Я спяваю, танцую, іграю.
Гульня «Спявакпапугай» і іншыя на выбар дзяцей.
Жнівень
113. Музычныя заняткі.
Я спяваю, танцую, іграю.
Гульні «Кароль і прынцэса», «Спявакпапугай» і іншыя на выбар дзяцей.
114. Музычныя заняткі.
Я спяваю, танцую, іграю.
Гульні «Цудоўны малаточак», «Кароль і прынцэса», «Спявакпапугай» і іншыя на выбар дзяцей.
25
115. Музычныя заняткі.
Я спяваю, танцую, іграю.
Гульні «Знайдзі гняздо!», «Кароль і прынцэса», «Цудоўны малаточак», «Спявакпапугай» і іншыя на выбар дзяцей.
116. Музычныя заняткі.
Музычныя знаёмствы.
117. Музычная забава.
Будзем з музыкай сябраваць!
Гульня «Стань артыстам!» і іншыя на гэту тэматыку на выбар дзяцей.
118. Музычныя заняткі.
Будзем з музыкай сябраваць!
Гульні «Чыя фігура лепшая?», «Стань артыстам!» і іншыя на выбар дзяцей.
119. Музычныя заняткі.
Будзем з музыкай сябраваць!
Гульня «Перадай прывітанне!» і іншыя на выбар дзяцей.
120. Музычныя заняткі.
Будзем з музыкай сябраваць!
Гульні «Чыя фігура лепшая? », «Стань артыстам!», «Перадай прывітанне!» і іншыя на выбар дзяцей.
121. Музычныя заняткі.
Будзем з музыкай сябраваць!
Музычны рэпертуар, гульні на выбар дзяцей.
122. Музычная забава.
У музычным коле сяброў.
КАНСПЕКТЫ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ ФОРМ арганізацыі адукацыйнага працэсу
і музычнатворчага развіцця дзяцей старшага дашкольнага ўзросту
В О С Е Н Ь
СПЕКТР МЭТАВЫХ АРЫЕНТАЦЫЙ ЗМЕСТУ МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
АСЕННЯГА ПЕРЫЯДУ
Развіць:
• цікавасць да музычных заняткаў, музычнага мастацтва і спосабаў самавыражэння ў ім;
• музычныя здольнасці — цэласнае і дыферэнцыраванае ўспрыманне, эмацыянальны водгук на музыку, пачуццё музычнага рытму, ладу, чыстае інтанаванне, адвольнае карыстанне музычнаслыхавымі ўяўленнямі, музычнае мысленне, музычную памяць;
• здольнасці — суперажыванне і пераўвасабленне ў музычнагульнявы вобраз, да музычнай імправізацыі;
• фактары крэатыўнасці — уяўленне, фантазію, арыгінальнасць, інтуіцыю, эмпатыю.
Навучыць:
• выконваць эмацыянальна і выразна песні, музычнарытмічныя рухі, мелодыі, аднародныя і сінтэтычныя музычныя імправізацыі і канструяваць іх як разгорнутыя кампазіцыі.
Выхаваць:
• кемлівасць, добразычлівасць, пазітыўнае стаўленне да прадуктаў музычнай творчасці равеснікаў.
27
ВЕРАСЕНЬ
1. Музычная забава.
3 НОВАЙ СУСТРЭЧАЙ, ДЗІЦЯЧЫ САД!
Змест
Сюжэтныя музычнадыдактычныя гульні «Спявакпапугай», «Кароль і прынцэса», «Перадай прывітанне!» і іншыя на выбар дзяцей’.
Аснашчэнне
1. Атрыбуты да сюжэтных музычнадыдактычных гульняў «Спявакпапугай», «Кароль і прынцэса», «Перадай прывітанне!».
2. Сюрпрызыўзнагароды для дзяцей.
Музычны рэпертуар +2
Гл. у названых сюжэтных музычнадыдактычных гульнях.
ХОД МУЗЫЧНАЙ ЗАБАВЫ
Пад вясёлую музыку дзеці збіраюцца ў месцы правядзення забавы. Могуць прысутнічаць госці — бацькі. Музычны кіраўнік гаворыць:
— Дзеці! Я бачу, як вы выраслі за лета, як пасталелі, папрыгажэлі! Усе педагогі дзіцячага сада рады зноў сустрэць вас і вашых бацькоў. 3 новай сустрэчай, дзіцячы сад! 3 новай сустрэчай, дарагія дзеці! Вас вітаюць вашы выхавацелі.
Гучыць музыка. Музычны кіраўнік называе выхавацеляў, якія будуць працаваць з дзецьмі гэтых груп. Выхавацелі выходзяць у цэнтр. Кожны з іх гаворыць прывітальныя словы ў адрас дзяцей. Дзеці пасля слоў выхавацельніцы дораць ёй зроблены імі сувенір: малюнак, выраб, аплікацыю і г. д.
Музычны кіраўнік:
— Паважаныя выхавацелі, займайце месцы побач са сваімі дзецьмі, мы ўсе разам заспяваем пра дзіцячы сад.
Дзеці і выхавацелі выконваюць песню пра дзіцячы сад, напрыклад «Дзіцячы сад» (музыка А. Філіпенкі, словы Т. Волгінай).
1 Дадатковы матэрыял да заняткаў (гульні, музычны рэпертуар гл. у выданнях 4,6,13—15 Спіса рэкамендаванай літаратуры (с. 238)).
2 Знак «+» у рубрыцы « Музычны рэпертуар » абазначае, што музычныя творы (песні) могуць дабаўляцца на выбар музычнага кіраўніка.
28
Музычны кіраўнік:
— Зараз мы паглядзім, як узмацнелі галасы нашых дзяцей, як пластычна яны танцуюць і ўпэўнена іграюць на музычных інструментах!
Вас, дзеці, выклікаю,
Пагуляць усіх запрашаю!
Затым музычны кіраўнік і выхавацелі праводзяць сюжэтныя музычнадыдактычныя гульні: «Спявакпапугай», «Кароль і прынцэса», «Перадай прывітанне!» і іншыя на выбар дзяцей. За паспяховыя музычнатворчыя праяўленні дзяцей узнагароджваюць сувенірамі.
Гульня «Спявакпапугай*
Задачы
Навучыць дзяцей самастойна, хутка ўспамінаць знаёмыя песні, спяваць a cappella індывідуальна і па ланцужку.
Аснашчэнне
Рознакаляровы мяч.
Гульнявыя правілы і методыка правядзення
Дзеці становяцца ў кола, у цэнтры якога ляжыць рознакаляровы мяч. Лічылкай выбіраюць вядучага:
Раз, два, тры!
Раз, два, тры!
А вядучым будзеш ты.
Бяры мяч і спявай, 3 папугаем пагуляй!
Выбраны вядучы выбягае ў цэнтр кола, бярэ мяч у рукі і гаворыць:
Ты, «спявакпапугай», За мной дакладна паўтарай. Паўтарай, не зявай I прыгожа даспявай!
Затым вядучы спявае куплет або прыпеў любой песні. Закончыўшы спевы, ён кідае мяч аднаму з дзяцей, а сам стаіць на месцы. Дзіця, якое злавіла мяч, становіцца цяпер «спевакомпапугаем». Яно паўтарае фрагмент песні, які спяваў вяду
29
чы, і дапявае наступны куплет. Калі гулец усё выканаў правільна, усе дзеці апладзіруюць. «Спявакпапугай» займае месца вядучага, а той становіцца ў кола да гульцоў. Пры паўтарэнні гульні выконваецца новая песня. Калі «спявакпапугай» паўтарае за вядучым правільна, але не можа прадоўжыць песню, то вядучы і астатнія гульцы дапяваюць пачатую песню хорам. « Спявакпапугай » вяртае мяч вядучаму, і гульня працягваецца з тым жа вядучым, але з новай песняй.
Удакладненне
Калі дзеці добра засвояць правілы гульні, назапасяць песенны рэпертуар і вопыт яго выканання, вядучы можа спыняцца на сярэдзіне музычнай фразы, не дапяваючы яе да канца.
Гульня «Кароль і прынцэса»
Задачы
Навучыць дзяцей суадносіць музычнарытмічныя рухі з характарам музыкі, выконваць танцавальныя імправізацыі індывідуальна і ў пары; дзяліцца ўражаннямі аб іх якасці.
Аснашчэнне
1. Карона для караля і прынцэсы.
2. Фанаграмы танцавальнай музыкі. Напрыклад:
Апрацоўка В. Купрыяненкі. Чэшка і Смешка; Старадаўні палескі вальс; Лядзецкая полька;
Ф. Шапэн. Вальс № 7;
Э. Грыг. Пер Гюнт: Танец Аннтры;
С. Пракоф’еў. Ромео н Джульетта: Джульеттадевочка і інш,
Гульнявыя правілы і методыка правядзення
Дзеці становяцца ў кола. Паводле лічылкі або па жаданні выбіраюць «караля», ён надзявае карону і рухаецца ўнутры кола ў рытме слоў дзяцей, шукае «прынцэсу».
Дзеці хорам:
Ішоў кароль па лесе, па лесе, па лесе, Знайшоў сабе прынцэсу, прынцэсу, прынцэсу.
Пасля заканчэння слоў «кароль» спыняецца каля выбранай «прынцэсы» і гаворыць:
Маша, цябе ў прынцэсы выбіраю, На бал цудоўны запрашаю.
30
Ты не бойся, пакружыся, У танцы ўсім нам пакажыся!
Затым «кароль» выводзіць у цэнтр кола «прынцэсу». Гучыць музыка. «Прынцэса» одна або ў пары з «каралём» (па жаданні) танцуе, астатнія дзеці пляскаюць у далоні. Пасля заканчэння танца «кароль» надзявае карону «прынцэсе» і становіцца ў кола з астатнімі гульцамі. Гульня паўтараецца з салісткай«прынцэсай» са слоў:
Ішла прынцэса па палях, па палях, па палях, Знайшла сабе караля, караля, караля.
«Прынцэса» запрашае «караля» наступнымі словамі:
Пецю ў каралі я выбіраю, На баль цудоўны запрашаю. Ты не бойся, пакружыся, У танцы ўсім нам пакажыся!
Гульня працягваецца па тых жа правілах.