• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падарожжа ў свет музыкі

    Падарожжа ў свет музыкі


    Памер: 240с.
    Мінск 2012
    58.94 МБ
    ШРазгледзьце малюнкі на с. 8—9 і паспрабуйце знайсці, дзе схаваліся музыканты. Хто першы здагадаецца, які 8'9 вясёлы музыкант дзе схаваўся?
    Педагог ускосна скіроўвае дзяцей да правільнага варыянта адказу: звяртае ўвагу на піктаграмы, тлумачыць змест першага малюнка.
    — Дзеці, разгледзьце першы малюнак. На ім паказаны нотны стан і нізкі гук — до. (Паказвае ноту на нотным стане.)
    46
    Насупраць ноты до — малюнак. Гэта і ёсць месца, куды схаваўся вясёлы музыкант па імені До: у дождж. А дзе схаваўся вясёлы музыкант па імені Рэ? Правільна, у рэпе. Цяпер, пасля таго як мы знайшлі вясёлых музыкантаў До і Рэ, трэба паглядзець, дзе знаходзяцца ноты з тымі ж назвамі — до і рэ — на нотным стане, што размешчаны пад малюнкамі.
    Музычны кіраўнік прапануе дзецям самастойна вызначыць, дзе «схаваліся» іншыя вясёлыя музыканты, назваць іх імёны і знайсці адпаведныя ноты на нотным стане.
    — Вясёлыя музыканты хочуць згуляць з вамі ў хованкі. Паслухайце правілы гульні.
    Педагог расказвае правілы гульні «Чыё імя?», праводзіць яе з дзецьмі.
    Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «ВЯСЁЛЫЯ МУЗЫКАНТЫ»
    Змест
    1.	«Чый аркестр лепшы?».
    2.	«Чыё імя?».
    3.	«Дзе маё месца?».
    4.	«Вясёлы рытм».
    Гульня 2. «Чыё імя?» (I варыянт)
    Задачы
    Навучыць дзяцей адрозніваць склады з назвамі нот у розных словах, вылучаць ноты, суадносіць іх з месцам на нотным стане і пласцінках металафона.
    Аснашчэнне
    1.	Альбом з маляўнічымі прадметнымі карцінкамі, у назвы якіх уваходзяць склады, што супадаюць з назвамі нот. Напрыклад, міійка (нота мі) і г. д.
    2.	Карцінкі, на адваротным баку якіх ёсць кішэні. У іх размяшчаюцца карткі — партрэты вясёлых музыкантаў, імёны якіх адпавядаюць нотам, напісаным на нотным стане ў верхнім левым вугле партрэта.
    Музычны рэпертуар
    Чэшка і Смешка. Апрацоўка В. Купрыяненкі.
    47
    Гульнявыя правілы і методыка правядзення
    Дзеці становяцца ў кола. Выбіраюць вядучага (спачатку гэта педагог, пасля дзіця). Ён гартае альбом вясёлых музыкантаў: адгортвае старонку і гаворыць: «На малюнак паглядзі, імя хутка назаві!», чакае адказу дзяцей. Дзеці пасля слоў вядучага імкнуцца як мага хутчэй знайсці ў назве намаляванага прадмета склад, які адпавядае назве ноты. Гэта і ёсць імя вясёлага музыканта, які тут схаваўся. Першае дзіця, якое правільна назаве імя вясёлага музыканта, атрымае яго партрэт. Перамагае гулец, які набірае найбольшую колькасць партрэтаў. Іх раскладваюць на стале або замацоўваюць на фланелеграфе.
    Пасля заканчэння гульні педагог працягвае:
    — Вось і знайшлі мы ўсіх вясёлых музыкантаў. Але што гэта? (Ціха гучыць музыка «Чэшка і Смешка» ў апрацоўцы В. Купры.яненкі.) Гэта вясёлыя музыканты дасылаюць вам сваё прывітанне! (Узмацняецца гучанне музыкі.) А мы адкажам ім вясёлымі танцамі!
    Дзеці выконваюць танцавальныя кампазіцыіімправізацыі пад музыку «Чэшка і Смешка».
    — Дзеці! Вясёлыя музыканты радыя, што пазнаёміліся з вамі, і хочуць пасябраваць з усімі яшчэ мацней. Для Ю" 11 гэтага яны вырашылі навучыць вас гульні «Дзе маё месца?». Стаць пераможцам у гульні вам дапаможа музычная кніга «Падарожжа ў свет музыкі». Паглядзіце на карцінкі на с. 10—11. Пра што яны расказваюць?
    Дзеці разглядаюць малюнак, называюць імя вясёлага музыканта, вышыню гучання яго голасу, адпаведныя ноты, паказваюць (не называючы) іх месца на нотным стане і адпаведныя пласцінкі металафона. Педагог хваліць дзяцей і гаворыць:
    — Запрашаю ўсіх у гульню «Дзе маё месца?».
    Гульня 3. «Дзе маё месца?»
    Задачы
    Навучыць дзяцей самастойна знаходзіць месца ноты на нотным стане і металафоне, чыста інтанаваць яе; імправізаваць на металафоне.
    Аснашчэнне
    1.	Партрэты вясёлых музыкантаў.
    2.	Камплект з сімвалаў нот, нотнага стану і скрыпічнага ключа.
    3.	Металафон.
    48
    Гульнявыя правілы
    Дзеці па чарзе выбіраюць партрэт вясёлага музыканта (гульня «Чыё імя?»), называюць яго імя (напрыклад, Мі), вяртаюць партрэт на месца. Бяруць сімвал ноты і замацоўваюць яго на нотным стане. Затым тройчы прайграюць ноту на адпаведнай пласцінцы металафона і спяваюць на той самай вышыні, напрыклад:
    Мі, мі, мі!
    Вось тваё месца!
    Так дзеці песеннаінструментальнымі імправізацыямі прадстаўляюць усіх вясёлых музыкантаў і адначасова выкладваюць сімвалы нот на нотным стане (гукарад до мажор). Пераможцам будзе той, хто ланцужок заданняў для адной ноты выканае правільна. Калі дзіцяці цяжка выканаць заданне самастойна, яно можа звярнуцца па дапамогу да сябра. Пераможцу ўзнагароджваюць апладысментамі.
    Пасля заканчэння гульні дзеці паўтараюць раней вывучаныя песні, знаёмяцца з новай.
    — Дзеці, вясёлыя музыканты загадалі нам музычныя 8 9 загадкі. У рабочым сшытку ♦ Падарожжа ў свет музыкі» на с. 8—9 ёсць малюнкі. Кожная нота «схавана» ў двух малюнках. Давайце паспрабуем разгадаць гэтыя загадкі. Злева тут намаляваны 7 нотных станаў, на кожным з іх пункцірам напісаны ноты. Назавіце ноты. (Адказы дзяцей.) Дома вы абвядзіце іх алоўкам. Што намалявана побач з кожнай нотай? (Пусты квадрат.) У ім вы намалюеце піктаграму, якая абазначае вышыню ноты. А справа насупраць кожнай ноты ёсць карцінка. Што паказана на малюнку побач з нотай до? (Дом.) Чаму, на вашу думку, тут намаляваны дом? (Таму што ў яго назве ёсць склад, які супадае з назвай ноты — до.)
    Вось мы і знайшлі першую карцінку, у якую вясёлыя музыканты схавалі ноту до, — гэта дом. Давайце знойдзем другую карцінку, дзе схавалася до. («Доктар» на с. 9.) Стрэлка злучае малюнак і ноту. Такім чынам, першую загадку — пра ноту до — мы разгадалі. Астатнія загадкі вы можаце адгадваць дома або ў групе.
    49
    4.	Музычныя заняткі.
    ВЫШЫНЯ МУЗЫЧНЫХ ГУКАЎ: МЕСЦА HOT НА НОТНЫМ СТАНЕ I ПЛАСЦІНКАХ МЕТАЛАФОНА
    Змест
    1.	Сюжэтныя музычнадыдактычныя гульні «Пазнай па песеньцы!», «Падкажы галасок’», «Паўтары галасок!».
    2.	Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Вясёлыя музыканты».
    Гульні 2—3. «Чыё імя?», «Дзе маё месца?».
    3.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 5—11.
    4.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 5—11.
    5.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
    1)	«Я н музыка» — с. 9—10,
    2)	«В мнре музыкн» — с. 20—21,
    3)	«Незвычайныя знаёмствы» — с. 14.
    Форма музычных заняткаў: сюжэтная музычнадыдактычная гульня.
    Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
    Мэты
    Навучыць:
    свядома прымяняць у музычнай дзейнасці вучэбны дапаможнік і рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі», разумець піктаграмы.
    Выхаваць:
    жаданне актыўна праяўляць сябе ў музычнай творчасці.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Педагог:
    — Дзеці, паслухайце музыку і пакажыце ў сваіх танцавальных імправізацыях вобразы знаёмых персанажаў, што завіталі да нас у госці.
    Гучыць п’еса В. Прохарава «Сувеннр». Дзеці выконваюць індывідуальныя аднародныя танцавальныя кампазіцыіімправізацыі, увасабляючы музычнагульнявы вобраз.
    — Дзеці, у сваіх імправізацыях вы прадставілі нашых гасцей так выразна, што няма сумненняў: гэта гарэзлівыя, вясёлыя музыканты. Давайце раскажам, хто яны такія. Дапамогуць у гэтым ваша музычная кніга і сшытак «Падарожжа ў свет музыкі». Хто пачне апавяданне пра вясёлых музыкантаў?
    ШПедагог заахвочвае дзяцей да актыўнага і самастойнага пераказу сюжэта пра вясёлых музыкантаў — так, як гэта Ю11 рабілі на занятках № 2. Музычныя кнігі «Падарожжа ў
    50
    свет музыкі» адгорнутыя на с. 10—11. Дзеці называюць імёны вясёлых музыкантаў, вышыню іх галасоў, любімыя гульні і персанажаў.
    Педагог канструюе дадзеныя музычныя заняткі як музычны сюжэтнагульнявы комплекс з вядомых дзецям гульняў «Пазнай па песеньцы!», «Падкажы галасок!», «Паўтары галасок!», «Чыё імя?», «Дзе маё месца?». Гульні «Пазнай па песеньцы!», «Падкажы галасок!», «Паўтары галасок!» праводзяцца ў больш хуткім тэмпе, з акцэнтам на самастойную музычнатворчую дзейнасць дзяцей.
    Пасля заканчэння педагог гаворыць:
    rg — А зараз пакажам вясёлым музыкантам, як мы разгадалі іх музычныя загадкі. Вазьміце свае рабочыя сшыткі «Падарожжа ў свет музыкі», адгарніце на с. 8—9 — там, дзе вы дома разгадвалі загадкі. Мы правядзём гульню «Чыё імя?», але замест альбома з малюнкамі кожны будзе карыстацца сваім сшыткам. (Іншае аснаійчэнне да гульні гл. у канспекце № 3.)
    Гульня 2 «Чыё імя?» (II варыянт)
    Гульнявыя правілы і методыка правядзення
    Дзеці трымаюць у руках свае сшыткі, стаяць паўколам. Насупраць на фланелеграфе прымацаваны партрэты вясёлых музыкантаў. Выбіраюць вядучага (педагог, потым дзіця), ён з дапамогай лічылкі «На старонку паглядзі, хутка ноту (напрыклад, до) і карцінкі назаві!», выбірае дзіця, якое пасля заканчэння лічылкі паўтарае назву ноты (до) і карцінкі, у якія яе «схавалі» вясёлыя музыканты («дом» і «доктар»). Астатнія дзеці звяраюць яго адказ са сваімі разгадкамі ў сшытках. Дзіця, якое адказала хутка і правільна, бярэ з фланелеграфа партрэт вясёлага музыканта з тым самым імем (До), прымацоўвае яго на асобным месцы на фланелеграфе, каб паказаць, што загадка гэтага музыканта разгадана, і становіцца вядучым.
    Гульня доўжыцца да таго часу, пакуль не будуць правільна разгаданы ўсе загадкі. Калі быў дадзены няправільны адказ, адказвае любы іншы жадаючы.
    — Давайце ўсіх вясёлых музыкантаў парадуем музыкай. У гэтым нам дапаможа гульня «Дзе маё месца?».
    51
    Праводзіцца гульня «Дзе маё месца?» (гл. канспект № 3). Пасля гэтага дзеці паўтараюць раней вывучаныя песні, знаёмяцца з новай.
    — Дзеці, вясёлыя музыканты не хочуць з вамі развіт1011 вац ца' Ацгарніце рабочыя сшыткі « Падарожжа ў свет музыкі» на с. 10—11. Хто тут намаляваны? (Сем вясёлых музыкантаў.)
    Выберыце вясёлага музыканта, які вам больш падабаецца, расфарбуйце яго каляровымі алоўкамі або фламастэрамі, напішыце яго імя на медальёне (хто ўмее) і ноту на нотным стане, а ў пустым квадраце намалюйце піктаграму, што абазначае вышыню гучання яго голасу. Раскажыце пра вясёлага музыканта сваімі музычнымі імправізацыямі бацькам і сябрам.
    5.	Музычныя заняткі.
    ВЫШЫНЯ МУЗЫЧНЫХ ГУКАЎ: СУАДНЯСЕННЕ ВЫШЫНІ ГУЧАННЯ 3 МЕСЦАМ HOT НА НОТНЫМ СТАНЕ
    Змест
    1.	Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Гучыце, ноты!».
    Гульні 1, 2. «Украдзеныя ноты», «Музычныя загадкі».
    2.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 12—13.
    3.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 12—13.
    4.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі: