• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падарожжа ў свет музыкі

    Падарожжа ў свет музыкі


    Памер: 240с.
    Мінск 2012
    58.94 МБ
    Гульня «Перадай прывітанне!»
    Задачы
    Навучыць дзяцей спяваць і адначасова прайграваць на дзіцячых музычных інструментах рытмы знаёмых песень, імправізаваць рытмы і інтанацыі рознай выразнасці.
    Аснашчэнне
    1.	Набор дзіцячых музычных інструментаў.
    2.	Карткі з выявамі тых самых музычных інструментаў.
    Гульнявыя правілы і методыка правядзення
    Лічылкай выбіраюць вядучага. Ён становіцца каля століка з музычнымі інструментамі. Астатнія гульцы бяруць па картцы з выявай таго або іншага музычнага інструмента і ўтвараюць кола.
    Вядучы, выбраўшы музычны інструмент, іграе на ім і прыгаворвае ў рытме. Напрыклад:
    Музыкант, выбягай, Прывітанне прымай!
    31
    Дзіця, у якога знайшлася картка з выявай музычнага інструмента, выбранага вядучым, падбягае да століка, кладзе на яго картку і іграе на тым самым інструменце свой адказ, называючы інструмент. Напрыклад:
    
    На металафоне (трохвугольніку і г. д.) Прымаю прывітанне, 3 ім я запрашаю Сябра на спатканне.
    Новы вядучы выбірае іншы музычны інструмент і працягвае гульню са слоў: «Музыкант, выбягай...», затым становіцца ў кола. Новую картку ён не бярэ. Калі сыграюць усе дзеці, якія маюць карткі, гульня заканчваецца агульнай песняй або танцам. Можна прапанаваць выканаць дзіцячым аркестрам любімую п’есу.
    2.	Музычныя заняткі.
    МУЗЫЧНЫЯ ГУКІ. ВЫШЫНЯ МУЗЫЧНЫХ ГУКАЎ: АСНОЎНЫЯ ПАНЯЦЦІ
    Змест
    1.	Сюжэтныя музычнадыдактычныя гульні «Пазнай па песеньцы!», «Падкажы галасок!», «Паўтары галасок!».
    2.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 5, 6—7.
    3.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 5, 6—7.
    4.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
    1)	«Я н музыка» — с. 9,
    2)	«В ммре музыкн» — с. 20.
    Форма музычных заняткаў: сюжэтная музычнадыдактычная гульня.
    Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
    Мэты
    Развіць:
    уяўленні аб музычных гуках рознай вышыні (высокія, сярэднія, нізкія) у адпаведнасці з музычнагульнявым вобразам.
    Навучыць:
    разумець піктаграмы, музычную тэрміналогію, прымяняць яе пры характарыстыцы вышыні музычных гукаў;
    хутка пераходзіць да выканання розных паводле складанасці і відаў музычных заданняў.
    32
    Музычны рэпертуар да музычных заняткаў па тэме «Вышыня музычных гукаў» +
    В.	Прохараў. Сувеннр.
    Песня пра ноты. Музыка і словы I. Саўчук.
    Нотный бал. Музыка Г. Струвэ, словы М. Салаўёва.
    Песенка о гамме. Музыка Г. Струвэ, словы М. Салаўёва.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    На стульчыках, што стаяць у шахматным парадку побач з піяніна, ляжаць вучэбныя дапаможнікі «Падарожжа ў свет музыкі» (у далейшым — «музычная кніга»).
    Дзеці ўваходзяць у залу, вітаюць педагога, стаяць вольна1. Педагог:
    — Дзеці, сёння я разгарнула вось такую кнігу «Падарожжа ў свет музыкі» (паказвае кнігу) і пачула музыку. Паслухайце яе і паспрабуйце паказаць у сваіх танцавальных імправізацыях вобраз, аб якім расказвае гэта музыка.
    Гучыць п’еса В. Прохарава «Сувеннр». Дзеці выконваюць індывідуальныя танцавальныя аднародныя кампазіцыіімправізацыі. Пасля заканчэння гучання музычны кіраўнік гаворыць: |	— Вы малайцы! Усе ў сваіх танцавальных імправізацыях
    1	 J паказалі вясёлых, радасных герояў. Я думаю, што гэта $ вясёлыя музыканты. Хочаце іх убачыць? Тады сядайце на стульчыкі і адгарніце свае музычныя кнігі « Падарожжа ў свет музыкі» на с. 5.
    Дзеці разглядаюць малюнак, расказваюць пра свае ўражанні.
    — Перад вамі вясёлыя музыканты. Давайце пазнаёмімся з імі. Імёны ў іх музычныя. Першага вясёлага музыканта клічуць До, другога — Рэ, трэцяга — Мі, чацвёртага — Фа, пятага — Соль, шостага — Ля, сёмага — Сі. Хто здагадаўся, з чым супадаюць імёны вясёлых музыкантаў? (Адказы дзяцей.) Імёны вясёлых музыкантаў супадаюць з назвамі нот: до, рэ, мі, фа, соль, ля, сі. Цікава, што і гучаць іх імёны парознаму, так, як і ноты: нізка, на сярэдняй вышыні, высока. Як даведацца, якой вышы
    1 Наступныя музычныя заняткі пачынаюцца аналагічна дадзеным, таму апісанне пачатку заняткаў у далейшых канспектах апускаецца.
    33
    ні голас у кожнага вясёлага музыканта? Паглядзіце на малюнак. Можа, там мы знойдзем адказ?
    Дзеці разглядаюць піктаграмы, выказваюць меркаванні. Педагог:
    — Многія з вас ужо здагадаліся, што адказаць на гэтае пытанне дапамагаюць такія квадраты са стрэлкамі ўнутры — гэтыя знакі называюцца «піктаграмы». Першая піктаграма — стрэлка ўніз — падказвае нам, што ў музыканта па імені До голас нізкі. Хто з вас скажа, якой вышыні голас у вясёлага музыканта па імені Рэ?
    Педагог праводзіць гутарку з дзецьмі: тлумачыць па прыведзеным вышэй узоры кожную піктаграму і вышыню голаса кожнага вясёлага музыканта; дзеці хорам ці па адным называюць, у адпаведнасці з піктаграмай, наступную ноту — імя вясёлага музыканта, вышыню яе гучання.
    — Вось як хутка пры дапамозе піктаграм вы даведаліся пра вышыню гучання голаса кожнага вясёлага музыканта. Цяпер, каб пазнаёміцца з музыкантамі бліжэй, мы спяём іх імёны.
    Музычны кіраўнік іграе на фартэпіяна гаму до мажор і спявае, называючы кожную ноту. Затым спявае некалькі разоў з дзецьмі: хорам, па радах, з жадаючым салістам; гаворыць, звяртаючыся да дзяцей:
    — Дзеці! Вы ўжо ведаеце імёны вясёлых музыкантаў, вышыню іх галасоў. А зараз я раскажу вам цікавую музычную гісторыю пра гэтых герояў, а вы ў гэты час разглядайце іх на малюнку. (Дзеці глядзяць на с. 5 музычнай кнігі «Падарожжа ў свет. музыкі».)
    — Жылібылі вясёлыя музыканты — До, Рэ, Мі, Фа, Соль, Ля, Сі. (Педагог паслядоўна паказвае дзецям выявы вясёлых музыкантаў.) Яны так выразна выконвалі розныя музычныя творы, што ў кожнага чалавека на душы станавілася лёгка і радасна. Цудоўная музыка вясёлых музыкантаў рабіла людзей чуллівымі, уважлівымі адзін да аднаго. Прыслухайцеся! Ці не іх гэта аркестр гучыць?
    Гучыць п’еса В. Прохарава «Сувеннр» (фрагмент).
    — Ці спадабалася вам мелодыя ў выкананні аркестра вясёлых музыкантаў? Гэта гучала п’еса В. Прохарава «Сувеннр». Якой вышыні музычныя гукі вы ў ёй пачулі? (Высокія, нізкія, сярэднія.)
    34
    p~1 I — Вясёлыя музыканты любяць гульні, у якіх можна * спяваць і іграць музычныя гукі рознай вышыні, але ча
    6 7 сам у гульнях вяселых музыкантау гучаць толькі ноты з іх імёнамі. Адкрыйце с. 6—7 сваёй музычнай кнігі «Падарожжа ў свет музыкі». Вы бачыце герояў гульняў вясёлых музыкантаў. Назавіце іх.
    Дзеці называюць персанажаў на малюнку.
    — Адгарніце старонку назад (на с. 5) і знайдзіце вясёлых музыкантаў па імёнах До, Соль і Сі. Яны больш за ўсё любяць гульню, якая называецца «Пазнай па песеньцы!». Адгарніце старонку зноў, на с. 6, і назавіце герояў гэтай гульні. Правільна, гэта трое медзведзянят. Паглядзіце на піктаграмы побач з медзведзянятамі і скажыце, які голас у кожнага з іх. (Адказы дзяцей.)
    — Ці дакладны ваш адказ? Бо нізкіх, сярэдніх, высокіх гукаў некалькі. А якой дакладна ноце адпавядае вышыня голасу вялікага (сярэдняга, маленькага) медзведзяняці? Узгадайце, хто з вясёлых музыкантаў любіць гэтую гульню? Паглядзіце на іх выявы на с. 5, успомніце іх імёны, цяпер паглядзіце на с. 6 і знайдзіце падказку. Як даведацца, якой ноце адпавядае вышыня голасу кожнага з медзведзянят? (Дзеці адказваюць, арыентуючыся на імёны музыкантаў — До, Соль, Сі, малюнак металафона і піктаграмы, размешчаныя побач з пласцінкамі мета лафона.) Хто можа дакладна назваць гучанне голасу вялікага медзведзяняці? (Голас нізкі, гучыць як імя вясёлага музыканта До і першая пласцінка металафона.)
    Затым педагог хваліць дзяцей і гаворыць:
    — Давайце пагуляем у гульню «Пазнай па песеньцы!» і даведаемся, як гучаць галасы вясёлых музыкантаў До, Соль, Сі і медведзянят.
    Музычны кіраўнік расказвае правілы гульні.
    Гульня «Пазнай па песеньцы!»
    Задачы
    Навучыць дзяцей адрозніваць клічныя і апавядальныя музычныя інтанацыі, супастаўляць гульнявыя вобразы з вышынёй музычных гукаў і пласцінкамі металафона, выразна спяваць і іграць на металафоне песенькуўзор або сваю імправізацыю на зададзенай вышыні.
    35
    Аснашчэнне
    1.	Два металафоны.
    2.	Настольная шырма.
    Гульнявыя правілы
    Па вышыні мелодыі праслуханай песні вызначыць і назваць персанажаў гульні.
    Методыка правядзення
    Педагог:
    — Жылібылі тры браты, трое вясёлых медзведзянят. Яны вельмі любілі гуляць у хованкі. Калі братоў павінна было шукаць старэйшае мядзведзяня, яно спявала нізкім голасам, адпаведным ноце до, вось такую песеньку (педагог спявае і іграе на металафоне прапанаваныя мадэлі песенек або ўласныя клічныя і апавядальныя кампазіцыіімправізацыі на зададзенай вышыні — до, соль, ci):
    Раз, два, тры, чатыры, пяць, я ужо іду шукаць!
    Раз, два, тры, чатыры, пяць, я ужо іду шукаць!
    — Сярэдняе медзведзяня спявала тую ж песеньку больш высокім голасам, адпаведным ноце соль, вось так:
    Песенька сярэдняга медзведзяняці
    Й^іэізі^Йё^^
    **	Раз, два, тры, чатыры, пяць, я ужо іду шукаць!
    — А малодшае мядзведзяня тую ж песеньку спявала высокім голасам, адпаведным ноце сі, вось так:
    Песенька малодшага медзведзяняці
    «	Раз, два, тры, чатыры, пяць, я ужо іду шукаць!
    36
    — Мамамядзведзіца добра адрознівала галасы сваіх дзетак і заўсёды здагадвалася, хто спявае. А вось бабулямядзведзіца чула дрэнна. Дапамажыце ёй пазнаць медзведзяня па яго песеньцы!
    Педагог за настольнай шырмай іграе на металафоне і спявае песеньку аднаго з медзведзянят на тых жа гуках — до, соль, сі. Затым звяртаецца да кагонебудзь з дзяцей:
    Раз, два, тры!
    Саша, медзведзяня назаві!
    Калі дзіця называе персанажа правільна, яно становіцца вядучым: самастойна расказвае казкугульню, выконвае песенькіўзоры на тых жа гуках і пласцінках металафона — до, соль, сі, выклікае наступнага вядучага і вызначае правільнасць яго адказу.
    Калі дзіця дало няправільны адказ, педагог прапануе яму падумаць і выклікае іншага жадаючага. Гульня працягваецца па апісаных правілах з 3—4 дзецьмі.
    Пасля заканчэння гульні педагог пытае:
    — Ці спадабалася вам гульня вясёлых музыкантаў До, Соль і Сі? Хочаце даведацца, што рабілі іх сябры? Па7 глядзіце ў музычную кнігу «Падарожжа ў свет музыкі»
    на с. 7. Іншыя вясёлыя музыканты — Рэ, Мі і Ля — гулялі ў гульню «Падкажы галасок!». Паглядзіце на малюнак і скажыце, хто ўдзельнічае ў гэтай гульні?
    Дзеці называюць персанажаў на с. 7 вучэбнага дапаможніка, вызначаюць пласцінкі металафона, якія адпавядаюць імёнам вясёлых музыкантаў (рэ, мі, ля), — на іх дзеці будуць іграць песенькі герояў. Затым музычны кіраўнік расказвае правілы гульні «Падкажы галасок!» і праводзіць яе з дзецьмі.