• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падарожжа ў свет музыкі

    Падарожжа ў свет музыкі


    Памер: 240с.
    Мінск 2012
    58.94 МБ
    3.	Металафон.
    58
    Гульнявыя правілы
    Вызначыць, якая нота схавана, і праспяваць яе імя голасам, адпаведным яе вышыні.
    Методыка правядзення
    Педагог:
    —I — Дзеці, паглядзіце ў свае музычныя кнігі «Падарож•■ жа ў свет музыкі» на с. 14—15. Каго вы тут бачыце? Так,
    1415 гэта каралева Музыка. Яна запрашае вас у цудоўны гарадок! Яго вы бачыце ў сваіх кнігах і на фланелеграфе. (Паказвае пано.) У доміках гэтага гарадка жывуць ноты. Хто з вас можа хутка назваць, якая нота дзе жыве? (Дзеці называюць ноту і паказваюць яе домік па чарзе або хорам.)
    Прынцэса Мелодыя хоча даведацца, ці добра вы засвоілі, дзе размяшчаюцца яе дзеціноты на нотным стане. Для гэтага мы правядзём гульню «Знайдзі ноту!». Падчас гульні можна карыстацца музычнымі кнігамі.
    Па правілах гульні трэба выбраць двух гульцоў. Першы гулец, паглядзеўшы на пано, адварочваецца. Другі ў гэты час хавае любую ноту (загібае ўнутр пано яе домік), затым падыходзіць да металафона і кажа:
    — Раз, два, тры, Вова, ноту назаві!
    Пасля гэтых слоў першы гулец паварочваецца да пано і шукае, якую ноту схавалі. Другі гулец у гэты час прайграе на металафоне «схаваную» ноту (педагог, калі неабходна, паказвае пласцінку металафона), а ўсе дзеці спяваюць на вышыні загаданай ноты. Напрыклад, схавана нота фа:
    Назавіноту!
    Музыка і словы Л. Хадановіч
    Весела
    Называн, называм, імя ноты даспявай!
    Вова! Вова! Паспяшай! Хутка ноту называй.
    59
    Вова, Вова, паспяшай!
    Хутка ноту называй.
    Называй, называй, Імя ноты даспявай.
    Першы гулец (Вова ) павінен даспяваць назву схаванай ноты на зададзенай вышыні адразу ж пасля спеваў дзяцей. Гэта і будзе яго адказадгадка.
    Гульня «Знайдзі ноту!» праводзіцца да таго часу, пакуль дзеці не вызначаць усе 7 нот.
    Заканчэнне гульні
    — Ці спадабалася вам гульня? Каму з вас якая нота спадабалася больш за іншыя? (Дзеці называюць ноты.) А вы б хацелі на хвіліну ператварыцца ў нотку, якая спадабалася? Загадайце гэту ноту, але не называйце яе ўслых. Прынцэса Мелодыя даслала вам чароўныя музычныя медальёны. (Дастае з музычнай шкатулкі медальёны.) Вось яны. Як толькі вы іх надзенеце — ператворыцеся ў музычныя ноткігукі!
    Педагог раздае медальёны дзецям у адпаведнасці з выбранымі імі нотамі.
    — Цяпер, дзеці, вы — музычныя гукі!
    Нотыгукі, зайграйце, зазвініце!
    Свае песенькі, мелодыі Дзецям пакажыце!
    Педагог заахвочвае дзяцей да песенных, інструментальных, песеннаінструментальных імправізацый. Пасля заканчэння гульні медальёны можна ўручыць дзецям, чые імправізацыі былі найбольш цікавыя і арыгінальныя.
    Закончыўшы гульню, педагог кажа:
    — Каб паказаць, што вы добра ведаеце ноты, выканайце 14 15 заданне ў сваім рабочым сшытку «Падарожжа ў свет музыкі» нас. 14—15. «Засяліце» музычны гарадок: расфарбуйце домікі і ў кожным з іх на нотным стане напішыце тую ноту, якая будзе там жыць. А затым «збярыце» ўсе ноты на вялікім нотным стане ў нізе старонкі.
    60
    7.	Музычныя заняткі.
    ВЫШЫНЯ МУЗЫЧНЫХ ГУКАЎ: СУАДНЯСЕННЕ ВЫШЫНІ ГУЧАННЯ 3 МЕСЦАМ HOT НА НОТНЫМ СТАНЕ I ПЛАСЦІНКАХ МЕТАЛАФОНА
    Змест
    1.	Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Гучыце, ноты!».
    Гульні 1—3. «Украдзеныя ноты», «Музычныя загадкі», «Знайдзі ноту!».
    2.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 14—15.
    3.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 14—15.
    4.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
    1)	«В мнре музыкн» — с. 13,
    2)	«Незвычайныя знаёмствы» — с. 14, 42, 44.
    Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс.
    Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
    Мэты
    Развіць:
    уменне свядома перадаваць розныя па вышыні музычныя гукі ў песенных, інструментальных і песеннаінструментальных імправізацыях.
    Навучыць:
    самастойна і калектыўна пераказваць сюжэты гульняў 1 —3 музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Гучыце, ноты!», выбіраць сабе ролю і зладжана дзейнічаць у праблемных сітуацыях у пары, мінігрупе, групе;
    свабодна аперыраваць музычнымі тэрмінамі: нотны стан, нота, яе назва.
    Выхаваць:
    самастойнасць, дапытлівасць.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Да гэтых заняткаў загадзя на камбінаваных занятках па выяўленчай дзейнасці або канструяванні вырабляюцца індывідуальныя медальёны (апісанне гл. у гульні «Знайдзі ноту!»), якія дзеці прыносяць у музычную залу.
    Музычны кіраўнік далучае дзяцей да самастойнага актыўнага пераказу сюжэтаў гульняў 1 і 2 музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Гучыце, ноты!», арганізуе гэта такім чынам, каб атрымалася звязнае апавяданне з індывідуальных выказванняў дзяцей, імправізацый і музычнага рэпертуару.
    61
    Затым праводзіцца гульня 3 «Знайдзі ноту!» (гл. методыку ў канспекце № 6).
    Дзеці пакідаюць музычную залу кожны са сваім медальёнам на грудзях.
    У далейшым кожныя заняткі па музычным сюжэтнагульнявым комплексе «Гучыце, ноты!» трэба арганізоўваць у адпаведнасці з дадзеным вышэй алгарытмам: пачынаючы з самастойнага пераказу дзецьмі зместу праведзеных гульняў (з гульні 1), дабаўляць кожную наступную. Гэта робяць для таго, каб падрыхтаваць дзяцей да самастойных музычнатворчых дзеянняў у цэласнай музычнай кампазіцыі таго ці іншага музычнага жанру (мініопера, мінімюзікл, мінібалет), якая будзе канструявацца па змесце музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Гучыце, ноты!».
    8.	Музычная забава.
    МОЙ РАБОЧЫ СШЫТАК
    Змест
    1.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 5—15.
    2.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 5—15.
    Мэты
    Развіць:
    цікавасць да новай музычнай інфармацыі і спосабаў яе атрымання.
    Навучыць:
    свабодна карыстацца рабочым сшыткам «Падарожжа ў свет музыкі», самастойна дэманстраваць свае музычныя інтарэсы, свядома і музычна правільна расказваць пра іх відамі музычнага выканання і творчасці.
    Выхаваць:
    кемлівасць, добразычлівасць, самастойнасць.
    Аснашчэнне
    1.	Металафон.
    2.	Сюрпрызыўзнагароды для дзяцей: 1) за самую вясёлую музычную імправізацыю; 2) за ўдала праведзеную сюжэтную музычнадыдактычную гульню; 3) за далучэнне да свайго музычнага апавядання найбольшай колькасці сяброў; 4) за самае музычнае апавяданне; 5) за найбольшую колькасць музычных імправізацый; 6) грандсюрпрыз — за самае арыгінальнае музычнае апавяданне.
    62
    ХОД МУЗЫЧНАЙ ЗАБАВЫ
    Пад вясёлую музыку дзеці збіраюцца да месца правядзення забавы (музычная зала, студыя), трымаюць у руках рабочыя сшыткі «Падарожжа ў свет музыкі». Могуць прысутнічаць госці — бацькі1.
    Педагог:
    — Дзеці! Сёння ў нас незвычайны конкурс на лепшае музычнае апавяданне пра самае цікавае, што ёсць у вашым рабочым сшытку «Падарожжа ў свет музыкі». Музычныя апавяданні можна прыдумваць пра тое, з чым мы ўжо пазнаёміліся, а таксама пра нешта новае, што вам падабаецца і пра што хочаце даведацца самастойна. Складаць музычнае апавяданне можна з дапамогай музычнай кнігі «Падарожжа ў свет музыкі». Уключайце ў змест вашага апавядання знаёмыя песні, песенныя, інструментальныя, танцавальныя кампазіцыіімправізацыі. Да выканання свайго музычнага апавядання вы можаце далучаць сяброў, гасцей, педагогаў. Пераможцам будзе той, у каго атрымаецца самае музычнае, цікавае і не падобнае на іншыя апавяданне.
    Педагог дапамагае дзецям вызначыцца з іх музычнымі перавагамі, чарговасцю выступлення, высвятляе, якое музычнае суправаджэнне ім спатрэбіцца, дапамагае знайсці неабходныя дапаможнікі, музычныя інструменты; кіруе ходам забавы. Кожнага, хто выступае, узнагароджваюць апладысментамі.
    Пасля заканчэння музычнай забавы педагог сумесна з дзецьмі абмяркоўвае, чые музычныя апавяданні заслугоўваюць узнагароды (звяртае асаблівую ўвагу на тых дзяцей, якія выбралі новы матэрыял), і раздае падрыхтаваныя сюрпрызы. Узнагароджанне пераможцаў адбываецца пад музыку і апладысменты прысутных.
    9.	Музычныя заняткі.
    ВЫШЫНЯ МУЗЫЧНЫХ ГУКАЎ: СВАБОДНАЕ АПЕРЫРАВАННЕ
    Змест
    1.	Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Гучыце, ноты!».
    Гульні 1—4. «Украдзеныя ноты», «Музычныя загадкі», «Знайдзі ноту!», «Песеньківыручалачкі».
    1 У далейшых канспектах пачатак музычных забаў аналагічны, таму яго апісанне будзе прапускацца.
    63
    2.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 16—17.
    3.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 16—17.
    4.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
    1)	«В ммре музыкн» — с. 14,
    2)	«Незвычайныя знаёмствы» — с. 15,
    3)	«Прнключення Незнайкм в Музыкальном городе» — с. 12.
    Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс.
    Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
    Мэты
    Развіць:
    цікавасць да музычнай індывідуальнай і калектыўнай творчасці;
    уяўленні аб калектыўнай музычнай творчасці і яе прадукце ў выглядзе мініоперы.
    Навучыць:
    знаходзіць спосабы аказання дапамогі персанажу гульні, эмацыянальна адгукацца на праблемную сітуацыю, у якой ён апынуўся, спачуваць ему;
    самастойна пераходзіць ад індывідуальнай творчасці да калектыўнай песеннаінструментальнай імправізацыі.
    Выхаваць:
    імкненне да супрацоўніцтва ў калектыўнай творчасці.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Музычны кіраўнік залучае дзяцей у самастойны актыўны пераказ сюжэту гульняў 1—3 музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Гучыце, ноты!», затым пераходзіць да правядзення гульні 4 «Песеньківыручалачкі».
    Гульня 4. «Песеньківыручалачкі»
    Задачы
    Навучыць дзяцей самастойна суадносіць гульнявы вобраз з вышынёй гучання ноты, яе месцам на нотным стане; самастойна размяшчаць сімвалы нот на нотным стане, прыдумваць і выразна выконваць індывідуальныя песенныя імправізацыі аб выбранай ноце на яе вышыні. Заахвочваць дзяцей да ўзгодненых дзеянняў у калектыўнай песеннаінструментальнай імправізацыі.
    Аснашчэнне
    1.	Пано з адлюстраваннем казачнага доміка, у дзвюх бакавых сценках якога зроблены адтуліны, куды ўстаўляецца лінейка. На ёй нама
    64
    ляваны персанажы казкі «Рэпка»: Дзедка, Бабка, Унучка, Жучка, Кошка, Мышка. Яны пры дапамозе лінейкі высоўваюцца з доміка і па чарзе з’яўляюцца каля «рэпкі». Рэпка выканана ў выглядзе аплікацыікішэні, у якой ляжаць 7 сімвалаў нот.
    2.	Нотны стан, скрыпічны ключ, фланелеграф.
    Музычны рэпертуар+
    Р. Гліэр. Канцэрт для каларатурнага сапрана з аркестрам, I ч. (фрагмент).
    Э.	Грыг. Песня Сольвейг.
    М. РымскіКорсакаў. Шехеразада, I ч. (фрагмент).
    I.	Бах. Шутка.
    Р. Роджэрс. Звукн музыкн.
    Гульнявыя правілы
    Дзіця пераўвасабляецца ў адзін з персанажаў казкі «Рэпка», выбірае адну з 7 нот, адпаведную персанажу па вышыні, прыдумвае і спявае пра яе або для яе песенькувыручалачку.