Падарожжа ў свет музыкі
Памер: 240с.
Мінск 2012
1) «Я м музыка» — с. 11,
2) «В мнре музыкн» — с. 12,
3) «Незвычайныя знаёмствы» — с. 42.
Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс. Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
Мэты
Развіць:
уяўленне пра суаднясенне вышыні гучання музычных гукаў з іх месцам на нотным стане;
уважлівасць, кемлівасць, слыхавую засяроджанасць, хуткасць рэакцыі. Навучыць:
уважліва ўспрымаць і эмацыянальна адгукацца на музычныя творы розных жанраў;
52
арыентавацца ў гукарадзе до мажор;
самастойна рашаць праблемныя эмацыянальнавобразныя сітуацыі. Выхаваць:
смеласць у рашэнні праблем.
ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
Заняткі пачынаюцца з правядзення гульні 1 «Украдзеныя ноты» музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Гучыце, ноты!».
Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «ГУЧЫЦЕ, НОТЫ!»
Змест
1. «Украдзеныя ноты».
2. «Музычныя загадкі*.
3. «Знайдзі ноту!».
4. «Песеньківыручалачкі».
5. «Хто хутчэй?».
6. «Гучыце, ноты!».
Гульня 1. «Украдзеныя ноты*
Задачы
Навучыць дзяцей хутка знаходзіць ноты на нотным стане, называць іх і спяваць індывідуальна, хорам па фразах. Абменьвацца музычнымі ўражаннямі паміж сабой і з дарослымі.
Аснашчэнне
1. Фланелеграф.
2. Сімвалы нот у выглядзе чацвяртной ноты (7 шт.).
3. Нотны стан і скрыпічны ключ.
4. Музычная шкатулка.
5. Музычная адкрытка.
Музычны рэпертуар
I. Бах. Таката і фуга рэ мінор (фрагмент такаты).
М. РымскіКорсакаў. Шехеразада, I ч.
Р. Роджэрс. Звукн музыкн (з к/ф «Звукн музыкн»).
А. Астроўскі, сл. М. Пятрова. ДоРеМнФаСоль...
Г. Струвэ, сл. Н. Салаўёвай. Песенка о гамме.
53
Гульнявыя правілы
Пад гучанне песні «Звукн музыкн» Р. Роджэрса, «ДоРеМнФаСоль...» А. Астроўскага на словы М. Пятрова або «Песенкн о гамме» Г. Струвэ на словы Н. Салаўёвай праспяваць назвы нот і паказаць іх месца на нотным стане.
Методыка правядзення
Педагог:
— Дзеці, сёння я знайшла на піяніна вось што. (Паказвае музычную ійкатулку.) Як вы думаеце, што гэта можа быць? (Адказы дзяцей.) Давайце паглядзім, што ўнутры. (Адкрывае ійкатулку — гучыць музыка. Падымае музычную шкатулку вышэй.) Аказваецца, гэта — музычная шкатулка! А ў ёй ляжыць адкрытка! (Паказвае адкрытку. Раскрывае яе — гучыць мелодыя.) Яна не простая, а музычная! Хто ж пакінуў нам музычную шкатулку і музычную адкрытку? (Гучыць фанаграма: I. Бах. Таката і фуга рэ мінор. Фрагмент такаты.) Як вы думаеце, хто б гэта мог быць? (Адказы дзяцей.)
Гэта пасланні каралевы Музыкі! Яна просіць нас захаваць гэтыя пасланні ад чар злой вядзьмаркі Маўчанкі, якая не любіць музыкі і не выносіць спеваў і танцаў.
Вядзьмарка Маўчанка ўкрала з каралеўства Гармоніі ноты — музычныя гукі. Прынцэса Мелодыя, маці сямі ўкрадзеных нотак, горка плача па сваіх дзецях. А каралеўства Гармонію ўсё больш ахінае шэрая цішыня вядзьмаркі Маўчанкі. Вядома, што без нот няма мелодыі, няма гармоніі, знікае музыка.
Музычныя інструменты ў каралеўстве Гармоніі змоўклі. He могуць спяваць спевакі і танцаваць танцоры. Змоўкла музыка ў мультфільмах, знікла з дыскаў.
Вось ужо ўсё каралеўства Гармоніі агарнула цяжкае маўчанне. Жыхары ў роспачы, плача прынцэса Мелодыя. I толькі злая вядзьмарка Маўчанка радуецца: «Нарэшце стала ціха! He чуваць вясёлых песень і звонкіх пераліваў музычных інструментаў. Усе маўчаць, усе сумуюць! Вось добра!»
Раззлавалася каралева Музыка і загадала ўсім адправіцца на пошукі ўкрадзеных музычных гукаў — сямі нот.
J і—| А да нас прыйшла прынцэса Мелодыя, мама ўкрадзеных * J нотак. Каб яе ўбачыць, адгарніце свае музычныя кнігі 12'^3 «Падарожжа ў свет музыкі» на с. 12—13. Вось прынцэса
54
Мелодыя. Які ў яе настрой? (Сумны.) Паслухайце, пра што яна вам расказвае. (Гучыць фанаграма: М. РымскіКорсакаў. Шехеразада, I ч. Фрагмент.)
Адбываецца размова з дзецьмі пра характар музыкі і персанажа. Пасля размовы педагог працягвае гульню:
— Бядуе Мелодыя па сваіх украдзеных дзецях. А ў каралеўстве Гармоніі жылі яны дружна і весела вось у такім музычным доме — нотным стане. (Фанаграма выключаецца.) Паглядзіце на яго ў вашай музычнай кнізе «Падарожжа ў свет музыкі». Ён складаецца з 5 лінеек. (Нотны стан выкладваецца на фланелеграфе.) Каб ніхто чужы не змог трапіць у дом нот, прынцэса Мелодыя закрыла яго музычным скрыпічным ключом. (Паказвае.) А кожную нотку размясціла на вызначанае месца, каб іх бачылі ўсе. (Расказвае і выкладвае сімвалы нот на нотным стане.)
Ноту До — на кароткую дадатковую лінейку, Рэ — пад першую лінейку, Мі — на першую, Фа — паміж першай і другой лінейкамі, Соль — на другую, Ля — паміж другой і трэцяй лінейкамі, Сі — на трэцюю.
Паглядзіць раніцай прынцэса Мелодыя на нотны стан, убачыць сваіх дзетакнотак і весела заспявае пра іх песеньку. Педагог выконвае сам або ўключае фанаграму песні Р. Роджэрса «Звукн музыкн».
Ці спадабаліся вам ноты і песенька пра іх? Давайце праспяваем яе разам з прынцэсай Мелодыяй. (Гучыць фанаграма названай песні, дзеці падпяваюць, педагог, праспяваўійы ноту, паказвае яе месца на нотным стане.)
— А цяпер прынцэса Мелодыя будзе спяваць песню пра ноты (фанаграма на англійскай мове), мы — хорам падпяваць, a двое дзетак адначасова са спяваннем — паказваць кожную ноту на нотным стане: адзін — падымаючыся ўверх (усе 7 нот), другі — апускаючыся ўніз (усе 7 нот). (Выходзяць добраахвотнікі. Гучыць песня Р. Роджэрса «Звукй музыкй». Дзеці выконваюць пра вілы гульні.)
— Усе пазнаёміліся з нотамі? А ці зможаце вы хутка праспяваць іх імёны і паказаць месцы нот на нотным стане пад другую песеньку прынцэсы Мелодыі? Давайце паспрабуем!
На кожны прыпеў песні выберам па двое з тых, хто жадае прымаць удзел у гульні. (Усяго тры прыпевы. Удзельнічаюць
55
шасцёра дзяцей. Яны выходзяць па чарзе, не перапыняючы спеваў, і выконваюць заданне, аналагічнае папярэдняму.)
— Малайцы! Я думаю, што мы зможам вызваліць украдзеныя ноты і парадаваць прынцэсу Мелодыю.
Праводзіцца наступная гульня «Музычныя загадкі».
Гульня 2. «Музычныя загадкі»
Задачы
Навучыць дзяцей вызначаць са словазлучэнняў склады, якія супадаюць з назвамі нот, на слых; правільна і хутка размяшчаць ноты на нотным стане; дзейнічаць у мінігрупе.
Аснашчэнне
1. Тры карткі з выявамі нотнага стану і скрыпічнага ключа.
2. Сімвалы нот у выглядзе чацвяртной працягласці па 13 шт. на кожную каманду.
3. Фанаграма. М. РымскіКорсакаў. Шехеразада, I ч.
Гульнявыя правілы
Усе гульцы дзеляцца на тры каманды. Кожная каманда слухае верш, вылучае са слоў на слых склады — назвы нот — і размяшчае іх сімвалы на адпаведным месцы нотнага стана. Пасля заканчэння чытання правяраюць колькасць нот і дакладнасць іх размяшчэння на нотным стане. Перамагае каманда, якая першая вызначыла зададзеную колькасць нот і правільна размясціла іх на нотным стане.
Методыка правядзення
Педагог:
— Вы хочаце пачуць, што ж здарылася з нотамі далей? Вольны Вецер падказаў прынцэсе Мелодыі, што ноты не могуць стаць музычнымі гукамі таму, што Маўчанка схавала іх музычную сілу ў простыя словы, зрабіўшы іх музычнымі загадкамі. He кожны чалавек зможа ў простым слове і ў музычнай загадцы пачуць назву ноты. Вось на гэта і разлічвала злая Маўчанка.
Каб вызваліць ноту з музычнай загадкі, патрэбна пачуць і адрозніць у словых яе імя, затым паставіць ноту на пэўнае месца ў яе доме — нотным стане. Вось тады яна стане музычным гукам і вызваліцца ад чар Маўчанкі.
56
Педагог павольна расказвае музычныя загадкі, вылучае інтанацыяй нотысклады1.
Кро.тнк
Кролнк снзоголубой с мягкнмн губамн, Прогуляемся с тобой к речке за грнбамн? Кролнк ушн вмнг прнжал, Рекса он увндел — Сяльно, снльно задрожал
й в кладовку побежал. (11 нот.)
Пасля кожнай загадкі педагог з дзецьмі называе знойдзеныя ноты і іх колькасць. Камандупераможцу віншуюць апладысментамі.
Пасля заканчэння гульні дзеці спяваюць знаёмыя песні, развучваюць новую.
Педагог:
Г]1| — Для таго каб закрыць уваход вядзьмарцы Маўчанцы 1213 Ў каралеўства Гармоніі, вы ў сваіх рабочых сшытках «Падарожжа ў свет музыкі» на с. 12—13 намалюеце скрыпічныя ключы: спачатку навучыцеся пісаць асобныя элементы (часткі), а пасля — увесь ключ цалкам. А на с. 13 на лінейках нотнага стану трэба напісаць ноты і абазначыць вышыню гука (нізкі, сярэдні ці высокі) піктаграмай.
6. Музычныя заняткі.
ВЫШЫНЯ МУЗЫЧНЫХ ГУКАЎ: СУАДНЯСЕННЕ ВЫШЫНІ ГУЧАННЯ 3 МЕСЦАМ HOT НА НОТНЫМ СТАНЕ
I ПЛАСЦІНКАХ МЕТАЛАФОНА
Змест
1. Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Гучыце, ноты!».
Гульні 1—3. «Украдзеныя ноты», «Музычныя загадкі», «Знайдзі ноту!». 2. Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 14—15.
3. Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 14—15.
1 Музычны кіраўнік можа ўжываць прапанаваныя вершы на рускай мове або падабраць раўназначныя на беларускай мове.
57
4. Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
1) «Я м музыка» — с. 12,
2) «В мнре музыкн» — с. 12,
3) «Незвычайныя знаёмствы» — с. 44.
Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс.
Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
Мэты
Развіць:
уяўленне пра музычныя гукі рознай вышыні, іх месца на нотным стане і пласцінках металафона.
Навучыць:
рашаць праблемную сітуацыю ў пары з равеснікам, «адчуваць» партнёра, кантраляваць вышыню яго музычных імправізацый у адпаведнасці з назвай ноты, яе месцам на нотным стане і пласцінцы металафона.
Выхаваць:
павагу да музычнай творчасці равеснікаў.
ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
Музычны кіраўнік арганізуе заняткі па алгарытме папярэдняга (гл. канспект № 5); пачынае з гульняў 1 і 2 музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Гучыце, ноты!», далучае дзяцей да самастойнага паўтарэння сюжэтаў гульняў; пасля праводзіць гульню 3 «Знайдзі ноту!» з прымяненнем названых вышэй дапаможнікаў.
Гульня 3. «Знайдзі ноту!»
Задачы
Навучыць дзяцей хутка знаходзіць ноты на нотным стане, перадаваць іх вышыню ў песеннаінструментальных імправізацыях, кантраляваць якасць іх выканання.
Аснашчэнне
1. Пано на фланелеграфе, на якім прымацаваны 7 «домікаў»:трохвугольнікі«дахі» замацаваны стацыянарна на плоскасці пано, а прамавугольнікі можна загібаць вонкавым бокам унутр па лініі даху. На «фасадзе» кожнага доміка намаляваны нотны стан, скрыпічны ключ і адна з 7 нот першай актавы. Адваротны бок прамавугольніка каляровы.
2. Медальёны (7 шт.), на адным баку якіх на нотным стане напісана адна з нот, другі бок — каляровы.