• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падарожжа ў свет музыкі

    Падарожжа ў свет музыкі


    Памер: 240с.
    Мінск 2012
    58.94 МБ
    Пасля імправізацый сямі чалавек праводзіцца гульня «Хто хутчэй?».
    Гульня 5. «Хто хутчэй?»
    Задачы
    Навучыць дашкольнікаў выбіраць склад, які супадае з назвай ноты, з любога слова, суадносіць вышыню ноты з пласцінкай металафона, іграць ноту і спяваць кароткія фразы на вышыні выбранага гука.
    Аснашчэнне
    1.	Набор картак з маляўнічымі выявамі кветак, птушак, жывёл, прадметаў, у назве якіх адзін склад супадае з назвай той ці іншай ноты. Напрыклад: фара, мішка, рэпка і да т. п.
    2.	Столік, металафон.
    Музычны рэпертуар
    Chris Rea. La passione (film theme). № 6. Horses.
    Гульнявыя правілы i методыка правядзення
    Педагог:
    — Ноты вельмі радаваліся свайму вызваленню з палону Маўчанкі. Яны звінелі, гучалі на розныя галасы. (Гучыць п’еса: Chris Rea. La passione (film theme). № 6. Horses.)
    Пасля заканчэння гучання педагог кажа:
    — Дзеціноты дружна гулялі ў сваю любімую гульню «Хто хутчэй?». Я яе ведаю і магу навучыць вас.
    Станьце ў кола. Задумайце сабе любую ноту, але не называйце яе. Лічылкай выберам вядучага:
    Раз, два, тры, чатыры, пяць,
    Будзем весела гуляць! Будзем весела гуляць, Звонка ноту называць. Раз, два, тры!
    Вова, першы выхадзі!
    71
    Вядучы выходзіць у цэнтр кола да століка, на якім ляжаць металафон і карткі вонкавым бокам уніз. Бярэ любую картку, з назвы намаляванага прадмета вылучае ноту, прайграе яе на адпаведнай пласцінцы металафона і выконвае на вышыні гэтай ноты назву адлюстраванага прадмета. Напрыклад, вядучы ўзяў картку з намаляванай сініцай. Ён іграе на металафоне на пласцінцы, адпаведнай ноце сі, і спявае:
    Сі ні ца
    Затым бяжыць у кола і займае сваё месца. Дзеці, якія задумалі ноту сі, пачуўшы яе назву, хутчэй бягуць да металафона. Паколькі адну і тую ж ноту задумваюць некалькі чалавек, вядучым становіцца той, хто хутчэй за іншых падбяжыць да металафона. Гульня паўтараецца. Былы вядучы задумвае сабе любую ноту і гуляе нараўне з іншымі.
    Педагог праводзіць гульню некалькі разоў, пасля заканчэння гаворыць:
    Qg| — Мы прадоўжым гульню на наступных занятках. У вас 1819 ёсЧь чаС падРыхтаваВДа К&б стаць пераможцам, паглядзіце ў свой рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» на с. 18—19. Для любой ноты прыдумайце свой, невядомы іншым дзецям вобраз, намалюйце яго на картцы і злучыце стрэлкай з адпаведнай пласцінкай металафона. Прыдумайце аб намаляваным вобразе песеннаінструментальныя імправізацыі, якія потым кожны з вас выканае на музычных занятках.
    12.	Музычныя заняткі. МІНІМЮЗІКЛ «ГУЧЫЦЕ, НОТЫ!»
    Змест
    1.	Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Гучыце, ноты!». Гульня 6 «Гучыце, ноты!».
    2.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 20—21.
    3.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 20—21.
    4.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
    72
    1)	«Незвычайныя знаёмствы» — с. 44,
    2)	«Прнключення Незнайкм в Музыкальном городе» — с. 11.
    Форма музычных заняткаў: мінімюзікл.
    Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
    Мэты
    Развіць:
    уяўленні пра калектыўную музычную творчасць і яе прадукт у выглядзе мінімюзікла;
    пачуццё партнёрства: уменне прадвызначыць працягласць імправізацыі таварыша і ў свой час прадоўжыць кампазіцыю.
    Навучыць:
    пераўвасабляцца ў музычнагульнявы вобраз і перадаваць яго ў складзе мінігрупы (3 чалавекі), канструяваць з індывідуальных імправізацый калектыўную кампазіцыю;
    узгоднена ўзаемадзейнічаць у сюжэце мінімюзікла.
    Выхаваць:
    музычнаэстэтычны густ, жаданне надаць імправізацыям эстэтычную завершанасць.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Музычны кіраўнік пачынае заняткі з правядзення гульні 6 музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Гучыце, ноты!» і канструюе яе ў жанры мінімюзікла.
    Гульня 6. «Гучыце, ноты!»
    Задачы
    Навучыць дзяцей выбіраць персанажа гульні і ўдзельнікаў для калектыўнага прадстаўлення, актыўна праяўляць сябе ў песенных, інструментальных, танцавальных імправізацыях, гарманічна ўключаць іх у калектыўную імправізацыю мінігрупы і цэласную музычную кампазіцыю ў жанры мінімюзікла.
    Аснашчэнне
    Дзіцячыя музычныя інструменты: цымбалы, металафон, ксілафон, дудачка, барабан, птушка (гліняная ці пластмасавая, якая напаўняецца вадой).
    Музычны рэпертуар
    П. Чайкоўскі. Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам № 1, I ч.
    М. РымскіКорсакаў. Сказка о царе Салтане: Трн чуда. Уступ (фанфары).
    73
    Гульнявыя правілы
    Дзеці, якія выбралі пэўную ролю ў гульні, дзейнічаюць калектыўна адначасова з расказам вядучага (спачатку педагога, пасля дзіцяці).
    Методыка правядзення
    Педагог:
    — Дзеці, прыслухайцеся! Чый гэта голас? (Гучыць фанаграма: П. Чайкоўскі. Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам № 1, I ч., фрагмент.)
    — Так! Усё правільна. Гэта каралева Музыка дзякуе вам за дабрыню і дапамогу, якую вы аказалі прынцэсе Мелодыі і яе дзецямнотам. За гэта каралева Музыка ўзнагароджвае вас усіх музычнымі талентамі.
    Гучыць фанаграма: М. РымскіКорсакаў. Сказка о царе Салтане: Трн чуда. Уступ (фанфары), фрагмент. На фоне музыкі педагог дэкламуе:
    — Усе, усе, усе!
    Вы зможаце Песенькі складаць, У аркестры весела іграць!
    Музыка сціхае. Педагог працягвае:
    — А зараз запамінайце правілы гульні «Гучыце, ноты!»: той з вас, хто атрымаў ад каралевы Музыкі талент музыканта, выбірае музычны інструмент — так у нас атрымаецца аркестр. Хто атрымаў талент спевака, сядае разам з аркестрантамі — гэта салісты. А хто атрымаў талент танцора, будзе танцам расказваць аб персанажах гульніказкі.
    Таленавітыя дзеці, вазьміце свае музычныя кнігі «Падарожжа ў свет музыкі» і займіце свае месцы! (Педагог дапамагае дзецям вызначыцца з выбарам і заняць месцы у названых падгрупах.)
    Музычная кніга «Падарожжа ў свет музыкі» падкажа "  1 нам, што трэба рабіць. Адгарніце яе на с. 20—21, паглядзіце на малюнкі і піктаграмы. Мы будзем расказваць пра персанажаў гульніказкі «Гучыце, ноты!» вось так...
    Дзеці па піктаграмах вызначаюць заданні (напрыклад, па малюнку 1: назваць ноту (до), персанаж, які будзе аб ёй расказваць
    74
    (хмара), музычны інструмент, на якім будзе выконваць імправізацыю аб гэтым персанажы музыкант (барабан), падабраць спевака і танцора). Музычны кіраўнік прапануе дзецям скласці музычнае апавяданне па малюнках:
    X м а р a — аб ёй сыграе імправізацыю на барабане музыкант, спяе нізкім голасам (нота до) саліст і станцуе танцор.
    В е ц е р — аб ім раскажуць музыкант на дудцы, спявак — голасам нізкім, але вышэйшым, чым у першага (нота рэ), і танцор.
    Кроплі дажджу — абіхраскажуць імправізацыямі музыканты на металафонах на ноце мі (2—3 чалавекі па колькасці інструментаў ), спявак і танцор.
    Сонейка — абім сыграюць імправізацыю на ноце фа музыкантыцымбалісты, спяюць некалькі спевакоў і станцуюць 2—3 танцоры.
    Д з я ц е л — імправізацыю аб ім сыграе на ксілафоне (нота соль) музыкант, песню праспявае саліст, танцам перадасць яго вобраз танцор.
    Салавей — абім раскажуць на «птушцы» (ноты ля і сі) музыкант, спявак і танцор.
    Музычны кіраўнік прапануе дзецям утварыць мінігрупы ў складзе музыканта, спевака і танцора, затым кожнай мінігрупе выбраць свой музычны вобраз (хмара, вецер і г. д.). Педагог удакладняе ў дзяцей, які персанаж выбрала мінігрупа, хто з іх будзе музыкантам, спеваком і танцорам; рассаджвае мінігрупы выканаўцаў паводле вызначанай у сюжэце чарговасці (гл. далей); раздае музычныя інструменты; асабліва ўдакладняе, што танцор выконвае сваю імправізацыю да таго часу, пакуль іграе музыкант і спявае спявак, г. зн. пад іх імправізацыю.
    Педагог нагадвае, што дзеці самастойна дзейнічаюць у сюжэце казкігульні, затым гаворыць:
    — Таленавітыя дзеці, вы гатовы? Зараз мы з вамі раскажам, сыграем, спяём і станцуем казку «Гучыце, ноты!».
    Педагог расказвае казку «Гучыце, ноты!»:
    — Летам ярка свяціла Сонейка. (Імправізуюць цымбаліст, затым спявак. Танцор выконвае сваю імправізацыю адначасова з музыкантам і спеваком.)
    Педагог пачынае новы сказ пасля заканчэння імправізацыі мінігрупы. 3 пачаткам апавядання педагога дзеці, якія выкон
    75
    валі імправізацыю, сядаюць на стульчыкі, а іх месца займаюць удзельнікі іншай мінігрупы.
    — Звонка і пяшчотна спяваў Салавей. (Імправізуюць «птушка», спявак, танцор.)
    Выбіваў вясёлы дробат Дзяцел. (Імправізуюць ксілафон, спявак, танцор.)
    У наступным нумары мінімюзікла ўдзельнічае ўся група. Педагог вызначае чарговасць, удакладняе гатоўнасць дзяцей і толькі тады працягвае апавяданне. Дзеці ўтвараюць новыя групы: у аркестр збіраюцца ўсе музыканты, у хор — усе спевакі, у танцавальны ансамбль — усе дзецітанцоры. Яны дамаўляюцца аб тым, што і як будуць імправізаваць у сваіх групах, і працягваюць мінімюзікл.
    Педагог:
    — Усе радаваліся спакою і цяплу. (Імправізуюць танцоры пад кампазіцыі аркестра і затым хору.)
    Але раптам наляцеў Вецер, задуў, засвістаў. (Імправізуюць дудка, спявак, танцор.)
    Насунулася цёмная Хмара. (Імправізуюць барабан, спявак, танцор.)
    Вось ужо застукалі Кроплі дажджу. (Імправізуюць металафон, спявак, танцор.)
    Наступны нумар выконваюць адначасова ўсе дзеці — музыканты, спевакі і танцоры.
    — Вецер падзьмуў мацней, гучней застукалі Кроплі дажджу, ніжэй насунулася Хмара. (Дудка, барабан, металафон, спевакі, танцоры імправізуюць разам.)
    Моцным парывам Вецер адагнаў Хмару, і яна адляцела. (Педагог падказвае дзецям чарговасць іх выступленняў: гучаць дудка і барабан, спевакі маўчаць, танцоры займаюць свае месцы.)
    I вось зноў заіскрылася, заззяла Сонейка. (Імправізуюць цымбалы, спявак, танцор.)
    Весела застукаў Дзяцел. (Імправізуюць ксілафон, спявак, танцор.)
    Загучалі трэлі Салаўя. («Птушка», спявак, танцор.)
    Пасля гэтага нумара ў мінімюзікле ўдзельнічаюць усе дзеці.
    — Весела і радасна сябрам. (Імправізуюць танцоры пад кампазіцыі аркестра і затым хору.)
    76
    Пасля заканчэння мінімюзікла педагог аналізуе з дзецьмі выкананне кожнай з мінігруп, прапануе падабраць па сюжэце мінімюзікла знаёмыя песні і выканаць іх.
    Затым можна паўтарыць мінімюзікл, памяняўшы персанажаў і салістаў у мінігрупах.
    П§ — Дзеці, вы хочаце, каб на наступных музычных занят~ ках наш мінімюзікл стаў больш выразным? Тады ў сваім рабочым сшытку «Падарожжа ў свет музыкі» на с. 20—21 расфарбуйце таго персанажа, ролю якога вы хочаце выканаць у мінімюзікле, на нотным стане побач з малюнкам напішыце адпаведную ноту, прыдумайце і выканайце пра яго свае песенныя, інструментальныя і танцавальныя імправізацыі.