• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падарожжа ў свет музыкі

    Падарожжа ў свет музыкі


    Памер: 240с.
    Мінск 2012
    58.94 МБ
    Мэты
    Развіць:
    уяўленні пра чацвяртныя і восьмыя працягласці і пра спосабы іх перадачы ў музычным выкананні і творчасці.
    89
    Навучыць:
    самастойна перадаваць змест знаёмага гульнявога комплексу, выразна выконваць індывідуальныя імправізацыі, узгадняць дзеянні ў калектыўнай творчасці;
    свабодна аперыраваць знаёмымі песнямі і папеўкамі, адрозніваць іх характэрныя рытмічныя асаблівасці і правільна перадаваць у імправізацыях;
    спяваць хорам без суправаджэння, чыста інтанаваць, выразна вымаўляць словы ў рытме музыкі, уважліва прыслухоўвацца да перадачы рытму воплескамі і малаточкам.
    Выхаваць:
    тактоўнасць, цярплівасць, пачуццё павагі да музычнай творчасці равеснікаў.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Музычны кіраўнік залучае дзяцей у актыўныя музычнатворчыя дзеянні па сюжэце гульняў 1, 2 і 3 музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Прынцу Рытму на падмогу!», канструюе цэласную музычную кампазіцыю з апавяданняў і імправізацый дзяцей, а таксама са знаёмага музычнага рэпертуару, з прымяненнем асноўных і дадатковых дапаможнікаў.
    Пасля заканчэння кампазіцыі педагог адзначае дасягненні і поспехі дзяцей, гаворыць:
    Ijg — У сваім рабочым сшытку «Падарожжа ў свет музы22 кі» на с. 23 выберыце яшчэ аднаго персанажа, расфарбуйце яго, а насупраць, на пустым радку, намалюйце працягласці, якія абазначаюць яго дзеянні. Прыдумайце пра гэтага персанажа танцавальныя, песеннаінструментальныя імправізацыі і выканайце іх для бацькоў.
    18.	Музычныя заняткі.
    РЫТМ МУЗЫКІ: СУАДНЯСЕННЕ РЫТМУ I ЖАНРАЎ МУЗЫКІ (марш, полька, вальс)
    Змест
    1.	Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Прынцу Рытму на падмогу!». Гульня 4 «Сыграй рытм!».
    2.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 24—25.
    3.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 24—25.
    90
    4.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі: 1)«Ям музыка» — с. 17—18,
    2)	«В мнре музыкн» — с. 22—23,
    3)	«Незвычайныя знаёмствы» — с. 43.
    Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс.
    Тып музычных заняткаў: дамінантныя (музіцыраванне і інструментальная творчасць).
    Мэты
    Развіць:
    уяўленне аб працягласцях і спосабах іх перадачы ў розных музычных жанрах: марш, полька, вальс;
    уменне пераўтвараць рытмічныя спалучэнні працягласцей у зададзены музычны жанр.
    Навучыць:
    уяўляць музычныя дзеянні гульнявога вобраза (персанажа) у адпаведнасці са знаёмымі музычнымі жанрамі і перадаваць рытмы гэтых жанраў у аднародных (танцавальных, песенных, інструментальных) або сінтэтычных імправізацыях.
    Выхаваць:
    патрэбнасць у самастойным пошуку новых спосабаў самавыражэння ў музычнай творчасці.
    Музычны рэпертуар +
    Творы з музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Прынцу Рытму на падмогу!».
    С. Пракоф’еў. Сказочный марш.
    П. Чайкоўскі. Вальс цветов.
    Лядзецкая полька. Апрацоўка В. Купрыяненкі.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Музычны кіраўнік:
    — Дзеці, сёння я атрымала музычныя тэлеграмы ад прынца Рытма. У кожнай тэлеграме расказваецца аб адным з музычных жанраў. Каб адгадаць жанр, трэба адначасова з гучаннем музычнага твора ўявіць героя, паказаць яго рухі, а потым назваць гэты жанр.
    Педагог уключае фанаграму з фрагментамі марша, вальса, полькі названых вышэй аўтараў. Дзеці выконваюць свае танцавальныя кампазіцыіімправізацыі і называюць жанры музыкі.
    91
    — Дзякуй вам, дзеці, за дапамогу! Мы разам расшыфравалі музычныя тэлеграмы прынца Рытма. Першая тэлеграма — аб маршы, другая — аб вальсе, трэцяя — аб польцы.
    ШПаглядзіце ў свае музычныя кнігі «Падарожжа ў свет музыкі» на с. 24—25. Тут паказаны музычныя тэлеграмы 2425 прынца Рытма.
    Якія музычныя жанры ён зашыфраваў на гэтых малюнках? Што дапамагае вам адказаць на гэтае пытанне? Правільна, рытмічныя малюнкі пад кожнай карцінкай і дзеянні намаляваных персанажаў. Пра што гавораць нам піктаграмы? (Трэба адпляскаць у далоні напісаныя рытмы, назваць музычны жанр, сыграць рытмічныя малюнкі на абазначаным дзіцячым музычным інструменце, спець знаёмыя песні або прыдуманыя імправізацыі аб намаляваным персанажы ў гэтым жанры музыкі.) Кожны з вас выбера персанажа, які больш падабаецца, і раскажа аб ім музыкай адпаведнага жанру.
    Педагог па чарзе выклікае 4 дзяцей, акцэнтуе іх увагу на асаблівасцях рытму кожнага музычнага жанру, дапамагае яго перадаць, хваліць дзяцей. Гаворыць:
    — Для таго каб усе дзеці змаглі выканаць свае музычныя апавяданні пра выбраных герояў у пэўным музычным жанры, мы правядзём гульню «Сыграй рытм!».
    Гульня 4. «Сыграй рытм!»
    Задачы
    Навучыць дзяцей спосабам перадачы рытму розных музычных жанраў (марш, полька, вальс) у інструментальных і песеннаінструментальных імправізацыях; самастойна камбінаваць рытмы для персанажаў гульні.
    Аснашчэнне
    1.	Дзіцячыя музычныя інструменты.
    2.	Набор картак з выявамі персанажаў казак і мультфільмаў.
    3.	Столік.
    Музычны рэпертуар
    Ё. Гайдн. Детская снмфоння, I ч.
    Гульнявыя правілы і методыка правядзення
    Гульцы становяцца ў кола, у цэнтры якога на століку ляжаць дзіцячыя музычныя інструменты і карткі (малюнкамі ўніз).
    92
    Па жаданні або лічылкай выбіраецца вядучы. Ён падыходзіць да століка, выбірае любую картку, паказвае яе дзецям і называе намаляванага на ёй персанажа, пасля чаго дзеці хорам гавораць:
    Раз, два, тры, чатыры, пяць!
    Вова, пачынай іграць!
    Вядучы (Вова), выбірае любы музычны інструмент, іграе на ім рытм марша, вальса або полькі — жанра, які, на яго думку, адпавядае намаляванаму на картцы персанажу і яго дзеянням.
    Калі вядучы выканаў імправізацыю правільна, усе дзеці апладзіруюць. Затым вядучы падыходзіць да любога дзіцяці і кажа:
    Раз, два, тры!
    Таня, ты іграць ідзі!
    Пасля слоў вядучага названае ім дзіця працягвае руку далонню ўверх. Вядучы ўдарае па далоні, нібыта перадаючы эстафету, і дзеці мяняюцца месцамі. Гульня працягваецца.
    Калі дзіця адчувае цяжкасці ў выкананні імправізацыі, яно просіць дапамогі словамі:
    — Хто дапаможа мне сыграць, а Нязнайку (імя персанажа, намаляванага на каргпцы) польку станцаваць (вальс станцаваць, прамаршыраваць)!
    Дапамагчы можа педагог або дзіця, якое становіцца потым новым вядучым. Гульня паўтараецца ў адпаведнасці з правіламі.
    Пасля заканчэння гульні педагог гаворыць:
    — Прынцу Рытму і яго сяброўкам — працягласцям нот — вельмі спадабаліся вашы інструментальныя і песеннаінструментальныя імправізацыі аб персанажах гульні. Як узнагароду яны дасылаюць вам музычнае прывітанне — гэта «Детская снмфоння» кампазітара Ёзэфа Гайдна, у якой дзеці іграюць розныя рытмы на дзіцячых музычных інструментах. Паслухайце музычнае прывітанне прынца Рытма і яго сябровак.
    Гучыць фанаграма: Ё. Гайдн. Детская снмфоння, I ч. (фрагмент); пасля заканчэння педагог праводзіць кароткую гутарку з дзецьмі аб іх музычных уражаннях.
    93
    Затым дзеці выконваюць песні (на выбар), развучваюць новую.
    — У групе выканайце заданне ў рабочым сшытку «Па24 25 даРожжа Ў свет музыкі». Паглядзіце на с. 24—25 і раскажыце, што трэба зрабіць.
    Дзеці тлумачаць сэнс заданняў па піктаграмах: выбраць любы музычны інструмент, у пустым крузе насупраць яго намаляваць персанажа, які пад гучанне гэтага інструмента маршыруе або танцуе польку, вальс, і запісаць рытм гэтага жанру на лінейцы. Затым адпляскаць рытм у далоні, праспяваць і сыграць сваю музычную кампазіцыюімправізацыю аб гэтым персанажы ў выбраным музычным жанры.
    19.	Музычныя заняткі.
    РЫТМ МУЗЫКІ: КОМПЛЕКСНАЕ ПАНЯЦЦЕ
    Змест
    1.	Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Прынцу Рытму на падмогу!». Гульні 1—4. «Пазнай госця!», «Вызнач песеньку па рытме!», «Успомні рытм!», «Сыграй рытм!».
    2.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 22—25.
    3.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 22—25.
    4.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
    1)	«Я н музыка» — с. 17—18,
    2)	«В ммре музыкн» — с. 19, 22—23,
    3)	«Прнключення Незнайкн в Музыкальном городе» — с. 12—13,
    4)	«Незвычайныя знаёмствы» — с. 42—43.
    Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс.
    Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
    Мэты
    Развіць:
    цэласнае ўяўленне пра музычны рытм, працягласці, іх спалучэнні і спосабы перадачы ў розных музычных жанрах: маршы, вальсе, польцы.
    Навучыць:
    знаходзіць разнастайныя камбінацыі працягласцей для перадачы вобразаў персанажаў гульняў; канструяваць аднародныя і сінтэтычныя кампазіцыіімправізацыі.
    Выхаваць:
    патрэбнасць ва ўдасканаленні спосабаў самавыражэння ў музычнай творчасці.
    94
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Музычны кіраўнік залучае дзяцей у актыўныя музычнатворчыя дзеянні па сюжэце гульняў 1—4 музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Прынцу Рытму на падмогу!», канструюе цэласную музычную кампазіцыю. Педагог звяртае ўвагу на самастойнасць дзеянняў дзяцей у сюжэце, на іх сяброўскае ўзаемадзеянне.
    Пасля заканчэння калектыўнай кампазіцыі педагог цікавіцца ў дзяцей пра іх уражанні ад калектыўнай творчасці.
    — На наступных занятках мы прадоўжым знаёмства з музычным рытмам. У групе прагледзьце старонкі сваёй музычнай кнігі і рабочага сшытку «Падарожжа ў свет музыкі», на якіх расказваецца аб прыгодах прынца Рытма. Дамалюйце персанажаў, рытмы, выканайце імправізацыі.
    20.	Музычныя заняткі.
    РЫТМ МУЗЫКІ: ДЫФЕРЭНЦЫЯЦЫЯ Ў ТАНЦАВАЛЬНАЙ ТВОРЧАСЦІ
    Змест
    1.	Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Прынцу Рытму на падмогу!». Гульня 5 «Станцуй рытм!».
    2.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 26—27.
    3.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 26—27.
    4.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
    1)	«Я н музыка» — с. 18,
    2)	«Незвычайныя знаёмствы» — с. 16—17, 38—19.
    Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс. Тып музычных заняткаў: дамінантныя (танцавальная творчасць).
    Мэты
    Развіць:
    уяўленні пра спосабы перадачы характэрных асаблівасцей музычнага вобраза ў танцавальнай творчасці.
    Навучыць:
    дыферэнцыраваць рытмы музычных жанраў і перадаваць іх у танцавальных імправізацыях;
    выконваць танцавальныя імправізацыі «па ланцужку» і канструяваць іх у разгорнутыя кампазіцыі.
    95
    Выхаваць:
    шчырасць у праяўленні пачуццяў і іх перадачы ў танцавальных кампазіцыяхімправізацыях.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Педагог:
    — Дзеці! Каралева Музыка вырашыла даведацца, ці добра вы ўмееце адрозніваць музычныя жанры. Яна з дапа2627 Morag Матыўчыка і прынцэсы Мелодыі загадае нам 3 музычныя загадкі, якія змешчаны ў музычнай кнізе « Падарожжа ў свет музыкі». Давайце паглядзім на с. 26— 27 і даведаемся, пра што ідзе гаворка.