• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падарожжа ў свет музыкі

    Падарожжа ў свет музыкі


    Памер: 240с.
    Мінск 2012
    58.94 МБ
    Памятайце, што загадкі павінны быць музычныя, г. зн. аб музыцы, і расказаць іх трэба з дапамогай музыкі — песеннымі, інструментальнымі, танцавальнымі імправізацыямі або знаёмымі песнямі і п’есамі.
    Педагог дае дзецям час на выбар варыянта, правярае падрыхтаванасць дзяцей і праводзіць музычную забаву; заахвочвае гасцей падтрымліваць удзельнікаў апладысментамі. Можна запрашаць да ўдзелу прысутных гасцей.
    Пасля заканчэння музычнай забавы педагог абмяркоўвае з дзецьмі і гасцямі, чые музычныя дзеянні заслужылі ўзнагароды. Узнагароджванне пераможцаў праходзіць пад музыку і апладысменты прысутных.
    115
    29.	Музычныя заняткі.
    ГУЧНАСЦЬ МУЗЫКІ: ПЕРАДАЧА Ў СПЕВАХ I ПЕСЕННАЙ ТВОРЧАСЦІ
    Змест
    1.	Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Новыя прыгоды Бураціна». Гульня 5 «Знайдзі залаты ключык!».
    2.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 32—33.
    3.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 32—33.
    4.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
    1)	«В ммре музыкм» — с. 24—25, 26—27,
    2)	«Незвычайныя знаёмствы» — с. 36—37.
    Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс.
    Тып музычных заняткаў: дамінантныя (спевы і песенная творчасць).
    Мэты
    Развіць:
    цікавасць да індывідуальнай і калектыўнай песеннай творчасці.
    Навучыць:
    свядома карыстацца музычнай тэрміналогіяй — фортэ, піяна, крэшчэнда, дымінуэнда — і выразна хорам без музычнага суправаджэння выконваць дынамічныя адценні ў спевах і песенных імправізацыях;
    індывідуальна і калектыўна прыдумваць і выконваць песенныя кампазіцыіімправізацыі на прапанаваны або прыдуманы самім дзіцём тэкст.
    Выхаваць:
    пачуццё радасці, захаплення, задавальнення ад поспеху, дасягнутага ў калектыўнай музычнай творчасці.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Педагог:
    — Дзеці, паслухайце і пакажыце ў танцавальных імправізацыях, хто сёння даслаў нам сваё музычнае прывітанне.
    Гучыць фанаграма: Раманс чарапахі Тарцілы, фрагмент (музыка Г. Гладкова, словы Ю. Энціна). Дзеці выконваюць танцавальныя імправізацыі, затым адказваюць на пытанне. Педагог:
    — Правільна, гэта музычнае прывітанне чарапахі Тарцілы. Выплыла Тарціла на паверхню сажалкі і кажа: «Бураціна, дзеці, як я рада, што вы памятаеце мой раманс!»
    А Бураціна ёй у адказ: «Гэта дзеці мне дапамаглі. Паважаная Тарціла, ці не маглі б Вы дастаць са дна сажалкі мой залаты ключык? »
    116
    Тарціла адказала: «Дастану, калі ты і твае сябры дапаможаце мне сваёй песенькай».
    — Дзеці, дапаможам Тарціле і Бураціна? Памятайце, што спяваць трэба вельмі выразна, голасам рознай гучнасці, 32'33 таМу што Тарціла пад старасць стала дрэнна бачыць і чуць. Знайдзіце ў сваёй музычнай кнізе старонку, дзе намаляваны Тарціла і піктаграмы, якія падказваюць, з якой гучнасцю спяваць. Выканайце свае песенныя імправізацыі з указанай гучнасцю. Вось тады мы зможам дастаць залаты ключык!
    Дзеці адгортваюць вучэбны дапаможнік « Падарожжа ў свет музыкі» на с. 32—33 і разам з педагогам абмяркоўваюць гучнасць музыкі ў кожнай паказанай сітуацыі («Музыку якой гучнасці чуе Тарціла, калі знаходзіцца на дне сажалкі?» і г. д.). Дзеці (па жаданні) выконваюць песенныя імправізацыі з патрэбнай дынамікай.
    У заключэнне педагог гаворыць:
    — Малайцы, дзеці! Тарціла дзякуе вам за спевы. Яна гаворыць: «3 такімі малайцамі я змагу дастаць залаты ключык».
    Праводзіцца гульня « Знайдзі залаты ключык!».
    Гульня 5. «Знайдзі залаты ключык!»
    Задачы
    Навучыць дашкольнікаў канструяваць і пераўтвараць калектыўныя песенныя імправізацыі, выконваць іх хорам без суправаджэння з рухомымі дынамічнымі адценнямі, чыста інтануючы мелодыю.
    Аснашчэнне
    1.	Плоскасныя фігуркі рыбак, рака, камянёў, водарасцей для стварэння эфекту вадаёма — прымацоўваюцца на фланелеграф.
    2.	Указка, на канцы якой — ліпкая лента, на яе замацоўваецца фігурка чарапахі.
    3.	Плоскасная выява залатога ключыка.
    4.	Фланелеграф.
    Гульнявыя правілы і методыка правядзення
    Выбіраюць вядучага — па жаданні або з дапамогай музычнай лічылкі. Ён паварочваецца спінай да фланелеграфа і не бачыць, што робяць дзеці. Педагог з астатнімі гульцамі хавае пад любым з прадметаў, змешчаных на фланелеграфе, залаты ключык.
    117
    Затым клічуць вядучага. Ён паварочваецца тварам да дзяцей, бярэ чарапаху, замацоўвае яе на ўказку і, павольна рухаючы яе ад аднаго прадмета да іншага, шукае залаты ключык, слухаючы падказку дзяцей: іх спевы ўзмацняюцца або заціхаюць, у залежнасці ад набліжэння або аддалення ад залатога ключыка.
    Дзеці, адначасова з рухамі ўказкі вядучага, спяваюць хорам любую імправізацыю, выразна перадаючы дынамічныя адценні. Гучанне голасу ўсе рэгулююць адначасова: узмацняюць або аслабляюць у залежнасці ад набліжэння да месца, дзе схаваны залаты ключык, або аддалення ад яго. Так яны дапамагаюць вядучаму знайсці ключык.
    Гуляюць 3—4 разы, кожны раз з новым вядучым, а залаты ключык хаваюць пад іншы прадмет.
    Педагог заахвочвае дзяцей да самастойнага прыдумвання слоў, мелодыі песеннай імправізацыі і займае пры гэтам пазіцыю такога ж, як дзеці, гульца, а не кіраўніка гульні. Дзеці спачатку выконваюць прыдуманую імправізацыю цалкам; выбраўшы яе канчатковы варыянт, яны ўключаюць яе ў гульню і выконваюць з рухомымі дынамічнымі адценнямі.
    Педагог можа спачатку прапанаваць гатовы варыянт тэксту, напрыклад: «Я плыву, я плыву, ключык зараз вам знайду!», затым даць заданне дзецям прыдумаць працяг тэксту і песенную імправізацыю на яго. Выбіраюць найбольш выразныя матывы, канструююць з іх мелодыю і цэласную кампазіцыю, якую і выконваюць у гульні. Педагог можа запісаць варыянты гатовых кампазіцый у нотны сшытак або выкарыстаць відэа або аўдэаапаратуру.
    Пасля заканчэння дзеці выконваюць знаёмыя песні, выбраныя па жаданні. Педагог хваліць дзяцей і гаворыць:
    — Хто не паспеў сёння стаць вядучым у гульні «Знайдзі залаты ключык!», можа зрабіць гэта ў групе з дапамогай рабочага сшытка «Падарожжа ў свет музыкі» (у ім гэта гульня знаходзіцца на с. 32—33). Правядзіце гульню «Знайдзі залаты ключык!» з роднымі або сябрамі. Прыдумайце новыя песенькі для Тарцілы, якія праспяваеце на наступных занятках. Таму што прыгоды Бураціна яшчэ не скончыліся!
    118
    30.	Музычныя заняткі.
    ГУЧНАСЦЬ МУЗЫКІ: ПЕРАДАЧА Ў ТАНЦАВАЛЬНАЙ ТВОРЧАСЦІ
    Змест
    1.	Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Новыя прыгоды Бураціна». Гульня 6 «Вясёлыя танцы».
    2.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 34—35.
    3.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 34—35.
    4.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальны сшытак «Незвычайныя знаёмствы» — с. 20—21.
    Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс. Тып музычных заняткаў: дамінантныя (танцавальная творчасць).
    Мэты
    Развіць:
    цікавасць да адрознення дынамічных адценняў у музыцы і спосабаў іх перадачы ў танцавальнай творчасці.
    Навучыць:
    самастойна ўводзіць дынамічныя адценні для перадачы сваіх пачуццяў, музычнага вобраза і яго характэрных асаблівасцей у танцавальных кампазіцыяхімправізацыях, выконваць іх пластычна, у адпаведнасці з музыкай;
    мадэліраваць танцавальныя фігуры ў парную або калектыўную танцавальную кампазіцыю.
    Выхаваць:
    жаданне актыўна праяўляць сябе ў індывідуальнай і калектыўнай танцавальнай творчасці.
    Музычны рэпертуар +
    Творы з музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Новыя прыгоды Бураціна».
    Ф. Шапэн. Мазурка № 45.
    Песенны рэпертуар асенняй тэматыкі.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Музычны кіраўнік:
    — Дзеці, пакажыце ў сваіх танцавальных імправізацыях, хто прыйшоў да нас у госці.
    Педагог уключае фанаграму з песняй «Буратнно!» (фрагмент). Дзеці перадаюць у танцавальных імправізацыях вобраз героя песні.
    119
    | j | — Дзеці, я ўбачыла ў вашых танцавальных імправізацыях вясёлага Бураціна. Вы хочаце ведаць, чым закончыліся яго прыгоды? Паглядзіце на с. 34—35 музычнай кнігі «Падарожжа ў свет музыкі».
    Дзеці разглядаюць малюнкі пад ціхае гучанне фанаграмы: Ф. Шапэн. Мазурка № 45, абмяркоўваюць. Педагог удакладняе ў дзяцей, што, на іх думку, абазначаюць піктаграмы з сімваламі гучнасці музыкі. Узмацняецца гучанне фанаграмы.
    — Танцуе Бураціна са сваімі сябрамі, святкуе ўдалае завяршэнне прыгод. Яны і вас запрашаюць у сваю гульню «Вясёлыя танцы». Выходзьце танцаваць, дзеці!
    Педагог праводзіць гульню 6 «Вясёлыя танцы».
    Гульня 6. «Вясёлыя танцы»
    Задачы
    Навучыць дзяцей канструяваць індывідуальныя і калектыўныя танцавальныя імправізацыі і выконваць іх у адпаведнасці з гучнасцю музыкі; пазітыўна ацэньваць творчыя праяўленні равеснікаў.
    Музычны рэпертуар
    Песня «Буратнно!» (музыка Г. Гладкова, словы Ю. Энціна) з к/ф «Прыгоды Бураціна».
    Ф. Шапэн. Мазурка № 45.
    Гульнявыя правілы і методыка правядзення
    Дзеці пад музыку выконваюць танцавальныя імправізацыі, не пераймаючы адзін аднаго.
    Педагог прапануе дзецям утварыць пары — Мальвіна і Бураціна, Мальвіна і П’еро і г. д. — і выканаць танцавальныя кампазіцыіімправізацыі ў парах пад фанаграму: Ф. Шапэн. Мазурка № 45.
    Пасля заканчэння гучання перыяда мазуркі педагог выключае фанаграму і называе дзяцей, якія выканалі найбольш арыгінальныя кампазіцыі, прапануе паказаць іх танец усёй групе. Так деманструюцца розныя варыянты танцавальных кампазіцый. Можна сканструяваць з іх агульны танец, які будуць выконваць усе дзеці ў парах; можна прапанаваць кожнай пары выконваць свае імправізацыі ў агульным танцы. Могуць быць і
    120
    іншыя варыянты выканання танцавальнай кампазіцыі, падказаныя самімі дзецьмі.
    Затым педагог гаворыць:
    — А пасля танцаў усе сябры спявалі. Давайце, дзеці, і мы спяём свае любімыя песні.
    Дзеці выконваюць знаёмыя песні (на выбар).
    О^ — Ці спадабалася вам сёння прыдумваць танцы і выкон34 35 ваць іх з сябрамі? Вы можаце рабіць гэта таксама ў групе.
    Вам дапаможа ў гэтым рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі». На с. 34—35 танцуюць Бураціна і яго сябры. Расфарбуйце любога персанажа, напішыце каля кожнага піктаграму, каб абазначыць гучнасць музыкі, прыдумайце для яго інструментальную імправізацыю і запішыце яе рытм на свабодным радку. Выканайце свае танцавальныя кампазіцыі сябрам і бацькам.
    3 I M A
    СПЕКТР МЭТАВЫХ АРЫЕНТАЦЫЙ ЗМЕСТУ МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ ЗІМНЯГА ПЕРЫЯДУ
    Развіць:
    •	цікавасць да пераўтварэння індывідуальных кампазіцыйімправізацый у калектыўныя цэласныя кампазіцыі пэўнага музычнага жанру;