• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падарожжа ў свет музыкі

    Падарожжа ў свет музыкі


    Памер: 240с.
    Мінск 2012
    58.94 МБ
    2.	Сюжэтная музычнадыдактычная гульня «Зязюлька».
    3.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 40—41.
    134
    4.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 38—39.
    5.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
    1)	«В ммре музыкн» — с. 28—29,
    2)	«Прнключення Незнайкн в Музыкальном городе» — с. 14,
    3)	«Незвычайныя знаёмствы» — с. 32—35.
    Форма музычных заняткаў: сюжэтная музычнадыдактычная гульня.
    Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
    Мэты
    Развіць:
    цікавасць да гучання беларускіх народных інструментаў і тэмбраў галасоў дзяцей;
    знаходлівасць, хуткасць рэакцыі.
    Навучыць:
    вызначаць беларускія народныя інструменты па тэмбры, называць іх, адрозніваць па знешнім выглядзе;
    адрозніваць па тэмбры галасы дзяцей;
    чыста інтанаваць песенныя імправізацыі без музычнага суправаджэння.
    Выхаваць:
    любоў да беларускай песні, Радзімы, прыроды;
    смеласць, жаданне сябраваць і паважаць адзін аднаго.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Гучыць фанаграма: В. Прохараў. Сувеннр.
    — Дзеці! Вы пазналі гэтае музычнае прывітанне? А хто нам яго даслаў і як называецца гэты музычны твор? Правільна, гэта вясёлыя музыканты даслалі нам музычнае прывітанне — твор кампазітара В. Прохарава «Сувеннр». На якіх музычных інструментах ігралі вясёлыя музыканты? (На беларускіх народных інструментах.)
    rgl Адгарніце рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» 38 39 На С' $8—$9' НазавіЦе беларускі народны інструмент, які трапіў не на тую паліцу музычнай крамы і з’яўляецца ♦лішнім». (Баян.) Што вы можаце пра яго расказаць (назваць, паказаць жэстамі, як на ім іграюць, праспяваць або сыграць мелодыі і г. д.)?
    Далей педагог праводзіць гульні 1 і 4 музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Вясёлыя музыканты».
    135
    Затым праводзіцца гульня «Зязюлька».
    — Давайце даведаемся, дзеці, ці можаце вы гэтак жа добра адрозніваць галасы сяброў, як галасы музычных інструментаў!
    Гульня «Зязюлька»
    Задачы
    Навучыць дашкольнікаў выконваць песні выразна; спяваць без музычнага суправаджэння хорам і сола; адрозніваць тэмбры галасоў салістаў.
    Гульнявыя правілы і методыка правядзення
    Лічылкай або па жаданні выбіраюць вядучага, які становіцца ў цэнтры кола. Астатнія гульцы бяруцца за рукі, павольна ідуць па коле і спяваюць хорам без суправаджэння беларускую народную песню «Ты, зязюлька, не кукуй!». Пасля слоў «смуткаваць» дзеці спыняюцца. Дзіця, якое апынулася за спінай вядучага, становіцца «зязюлькай». Яно дапявае песню, саліруе: «Куку, куку, куку, куку!» Вядучы, даслухаўшы саліста да канца, не азіраецца, называе яго імя ўслых. Калі імя названа правільна, дзіця, якое саліравала, гаворыць «Так!» і бяжыць уздоўж кола звонку, каб раней за вядучага зноў заняць сваё месца. Вядучы, дачакаўшыся адказу саліста «Так!», выбягае з кола і імкнецца заняць яго месца першым. Хто зойме месца ў коле, той становіцца гульцом, хто не паспеў — будзе вядучым. Гульня паўтараецца.
    Калі вядучы назваў імя саліста няправільна, дзеці хорам гавораць: «Не!» Гульня паўтараецца з тым самым вядучым.
    Ты, зязюлька, не кукуй!
    Беларуская народная песня Мерна
    Ты, зязюлька, не кукуй, не кукуй, Ты, шэрая, не ку
    куй не кукуй! Калі будзеш кукаваць, кука
    136
    ваць, Будуць дзеткі смуткаваць, смуткаваць. Куку, ку
    ку, куку, куку, куку, куку, куку, куку.
    Ты, зязюлька, не кукуй, не кукуй, Ты, шэрая, не кукуй, не кукуй! Калі будзеш кукаваць, кукаваць, Будуць дзеткі смуткаваць, смуткаваць. Куку, куку, куку, куку. Куку, куку, куку, куку.
    Затым педагог прапануе дзецям расфарбаваць любы музычны інструмент у рабочым сшытку «Падарожжа ў свет музыкі» на с. 38—39 і расказаць аб ім сваім сябрам, родным.
    37.	Музычныя заняткі. НАСТРОЙ МУЗЫКІ: АСНОЎНЫЯ ПАНЯЦЦІ
    Змест
    1.	Сюжэтная музычнадыдактычная гульня «Хто прыехаў у заапарк?».
    2.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 42—43.
    3.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 40—41.
    4.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
    1)	«Я н музыка» — с. 12—13,
    2)	«В мнре музыкн» — с. 30—31,
    3)	«Прнключення Незнайкн в Музыкальном городе» — с. 10—11,
    4)	«Незвычайныя знаёмствы» — с. 26, 31.
    Форма музычных заняткаў: сюжэтная музычнадыдактычная гульня. Тып музычных заняткаў: дамінантныя (танцавальная творчасць).
    Мэты
    Развіць:
    цікавасць да ладу (настрою) музыкі (мажор—мінор) як выразнага сродку музычнага мастацтва.
    Навучыць:
    разумець музычныя тэрміны: настрой музыкі, мажор, мінор; адрозніваць іх і суадносіць з музычнагульнявымі вобразамі;
    137
    падбіраць і мадэліраваць сродкі музычнай выразнасці для перадачы настрою музычнагульнявога вобраза;
    выразна выконваць аднародныя і сінтэтычныя музычныя кампазіцыіімправізацыі ў адпаведнасці з настроем музычнагульнявога вобраза.
    Выхаваць:
    спрыяльныя адносіны да выказванняў равеснікаў аб праслуханай музыцы, музычным вобразе.
    Музычны рэпертуар да заняткаў па тэме «Настрой музыкі» +
    К. СенСанс. Карнавал жнвотных.
    Кролнк. Музыка А. Астроўскага, словы 3. Пятровай.
    Отлмчное настроенне. Музыка і словы А. Старчанкі.
    Веселая песенка. Музыка С. Ніс, словы А. Гангава.
    Грустные грачм. Музыка С. Гюдранкова, словы Г. Ладаншчыкава.
    Зоопарк. Музыка і словы Л. Абелян.
    Веселая песенка. Музыка Л. Макоўскай, словы А. Гангава.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Музычны кіраўнік:
    — Дзеці! Каралева Музыка даслала нам пераднавагоднія музычныя падарункі. Давайце паспрабуем даведацца, што ў іх! У гэтым нам дапаможа гульня «Хто прыехаў у заапарк?».
    Гульня «Хто прыехаў у заапарк?»
    Задачы
    Навучыць дашкольнікаў уважліва слухаць музыку, уяўляць музычны вобраз, яго настрой, перадаваць яго асаблівасці ў аднародных і сінтэтычных музычных кампазіцыяхімправізацыях.
    Аснашчэнне
    1.	Карткі або медальёны з выявамі насельнікаў заапарка або іх плоскасныя фігуры, цацкі: леў, воўк, лебедзь, слон, чарапаха, залатыя рыбкі.
    2.	Фанаграма: К. СенСанс. Карнавал жнвотных: Королевскяй марш львов, Лебедь, Акварнум, Слоны.
    Гульнявыя правілы і методыка правядзення
    Дзеці стаяць вольна. Перад імі — фланелеграф. Вядучы (спачатку педагог, затым выбранае лічылкай або па жаданні дзіця) гаворыць:
    138
    В зоопарке н мамы, н детя Побывать непременно должны, Чтобы знать всех зверей, Что жнвут на планете
    11 просторах нашей страны. (В. Гарохау)
    — Сёння ў заапарк прывезлі новага жыхара. Паспрабуйце адгадаць, каго прывезлі ў заапарк: льва ці ваўка? Паслухайце музыку і ў сваіх танцавальных імправізацыях пакажыце гэты вобраз, а затым назавіце яго. Так мы даведаемся, які першы падарунак даслала нам каралева Музыка.
    Гучыць фанаграма: К. СенСанс. Королевскнй марш львов. Дзеці слухаюць музыку і адначасова перадаюць уяўны музычны вобраз у танцавальных імправізацыях. Пасля заканчэння гучання музыкі вядучы гаворыць, называючы імя дзіцяці:
    — Кто слушал музыку вннмательно, Назовет подарок обязательно.
    Раз, два, трв!
    Первым, Саша, будешь ты!
    Дзіця называе ўяўлены ім персанаж. Калі адказ супадае з музычным зместам п’есы і паказаным у ёй персанажам, усе апладзіруюць. Дзіця атрымлівае картку з выявай гэтага персанажа і замацоўвае яго на фланелеграфе. Педагог дае дзіцяці медальён з выявай таго ж персанажа або цацку.
    Калі адказ няправільны, вядучы выклікае наступнае дзіця.
    Гульня працягваецца да таго часу, пакуль дзеці не адгадаюць усіх чатырох новых жыхароў заапарка: льва, лебедзя, слана, залатых рыбак. Пераможцам лічыцца дзіця, якое атрымае найбольшую колькасць выяў персанажаў гульні.
    Заканчэнне гульні
    I варыянт. Дзеці, якія атрымалі ва ўзнагароду цацкі, выявы жыхароў заапарка, свабодна танцуюць з імі. Астатнія гульцы апладзіруюць.
    II варыянт. Дзеціпераможцы па чарзе сола выконваюць танцавальную імправізацыю пра новага жыхара заапарка пад музыку К. СенСанса «Карнавал жнвотных», што гучала ў пачатку гульні.
    139
    Ill варыянт. Усе гульцы выконваюць свае танцавальныя імправізацыі пра выбраны па іх жаданні персанаж у пэўнай паслядоўнасці.
    — Дзеці, у музычнай кнізе на с. 42—43 вы можаце ўбачыць падарункі каралевы Музыкі. Хто ж гэта? (Леў, ле4243 бедзь, слон, залатыя рыбкі.) Значыць, вы правільна пазналі іх у музыцы! Паглядзіце на піктаграмы і раскажыце аб музыцы кожнага падарункаперсанажа.
    Дзеці па чарзе расказваюць аб музыцы выбранага імі персанажа пры дапамозе піктаграм. Педагог звяртае асаблівую ўвагу дзяцей на розныя настроі музыкі, якая прагучала, на іх абазначэнні піктаграмамі, прымяняе ў якасці ілюстрацый названыя вышэй музычныя дапаможнікі і ўключае па ходзе размовы характэрныя фрагменты з адпаведных вобразам музычных твораў; правярае, як запомнілі дзеці кантрастныя настроі музыкі, іх абазначэнні піктаграмамі і назвы.
    Затым дзеці спяваюць знаёмыя песні, развучваюць новую. г—І=і — Вы, дзеці, пэўна, таксама хочаце зрабіць каралеве Му<—зыцы пераднавагоднія падарункі. У рабочым сшытку «Па40'41 дарожжа ў свет музыкі» на с. 40—41 ёсць месца для вашых малюнкаў. Паглядзіце на ланцужок піктаграм, успомніце знаёмы або прыдумайце іншы адпаведны музычны персанаж. Намалюйце і расфарбуйце яго. Прыдумайце імправізацыі, якія адпавядаюць сімвалам піктаграм. На наступных занятках вы выканаеце свае імправізацыі каралеве Музыцы, гэта будуць вашы навагоднія падарункі для яе.
    38.	Музычныя заняткі. МІНІМЮЗІКЛ «КАРНАВАЛ ЖЫВЁЛ»
    Змест
    1.	Сюжэтная музычнадыдактычная гульня «Хто прыехаў у заапарк?» —цэласная музычная кампазіцыя.
    2.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 42—43.
    3.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 40—41.
    4.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
    1)	«Я н музыка» — с. 15—16,
    2)	«В мнре музыкн» — с. 6—7,
    140
    3)	«Прмключенмя Незнайкн в Музыкальном городе» — с. 12—13, 4) «Незвычайныя знаёмствы» — с. 20, 35.
    Форма музычных заняткаў: мінімюзікл.
    Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
    Мэты
    Развіць:
    цікавасць да калектыўнай музычнай творчасці і актыўнага ўзаемадзеяння ў ёй.
    Навучыць:
    самастойна дзейнічаць у мінімюзікле ў адпаведнасці з музыкай і выбранай роляй;
    выразна перадаваць гульнявы вобраз у адпаведнасці з кантрасным настроем музыкі.
    Выхаваць:
    жаданне актыўна прымяняць уласныя веды і музычны вопыт пры стварэнні калектыўнага творчага прадукта ў выглядзе мінімюзікла.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Музычны кіраўнік дзейнічае па методыцы, прадстаўленай у канспекце папярэдніх заняткаў (№ 37) або ў канспекце мініоперы «Песеньківыручалачкі» (№ 10), і канструюе з сюжэтнай музычнадыдактычнай гульні «Хто прыехаў у заапарк?» (пераказ сюжэта, музычны рэпертуар, песні і танцавальныя імправізацыі дзяцей) цэласную музычную кампазіцыю «Карнавал жывёл».