• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падарожжа ў свет музыкі

    Падарожжа ў свет музыкі


    Памер: 240с.
    Мінск 2012
    58.94 МБ
    Далей праводзіцца гутарка пра балеты, якія дзеці глядзелі ў тэатры або па тэлевізары.
    4445
    Педагог прапануе дзецям у вольны час ў групе на с. 44—45 рабочага сшытка «Падарожжа ў свет музыкі» расфарбаваць таго персанажа, чый танец больш падабаецца і ў ро
    лі якога дзіцяці хацелася б пабыць.
    43.	Музычныя заняткі.
    ДЗЕЦІ I МУЗЫКА: АД ПЕСНІ, МЕЛОДЫІ I ТАНЦА  ДА МЮЗІКЛА
    Змест
    1.	Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Гучыце, ноты!» (гульня 6 «Гучыце, ноты!» — мінімюзікл) або іншыя раней сканструяваныя мюзіклы на выбар дзяцей.
    147
    2.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 50—51.
    3.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 46—47.
    4.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
    1)	«Я н музыка» — с. 27,
    2)	«В мнре музыкн» — с. 20—21,
    3)	«Прнключення Незнайкм в Музыкальном городе» — с. 30—31, 4) «Незвычайныя знаёмствы» — с. 53.
    Форма музычных заняткаў: сюжэтная музычнадыдактычная гульня. Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
    Мэты
    Развіць:
    цікавасць да пераўтварэння жанраў музычнага мастацтва: ад песні да мюзікла.
    Навучыць:
    адрозніваць жанры музыкі (песню, танец, п'есу) і разумець прынцып іх аб’яднання ў мюзікл;
    выразна выконваць знаёмыя калектыўныя музычныя кампазіцыі ў жанры мінімюзікла;
    самастойна знаходзіць месца для сваіх імправізацый у сюжэце знаёмага мюзікла.
    Выхаваць:
    музычнаэстэтычны густ.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Педагог прапануе дзецям разгледзець у музычнай кнізе 1	1 «Падарожжа ў свет музыкі» малюнкі ў верхняй частцы
    5®'51 с. 50—51, расказаць, што робяць дзеці на малюнках, і скласці аб гэтым музычнае апавяданне (выканаць куплет знаёмай песні, фрагмент мелодыі, фігуру танца або свае аднародныя імправізацыі).
    Затым педагог звяртае ўвагу дзяцей на другі сюжэт с. 50—51, удакладняе, што, на іх думку, там намалявана (фрагмент мінімюзікла «Песеньківыручалачкі»), і прапануе ўспомніць і назваць знаёмыя мінімюзіклы, у якіх дзеці расказвалі пра падзеі адначасова песнямі, танцамі, мелодыямі або сінтэтычнымі імправізацыямі.
    Пасля адказаў дзяцей педагог падводзіць іх да кароткага вываду пра мюзікл як адзін з музычных жанраў і яго адрозненні ад песні, танца, п’есы, прымяняе ў якасці ілюстрацый
    148
    названыя дапаможнікі. Далей педагог прапануе дзецям выбраць знаёмы мінімюзікл і выканаць яго або паўтарыць мінімюзікл «Гучыце, ноты!».
    ^g Пасля заканчэння мінімюзікла педагог цікавіцца ў дзя47 цей пра іх уражанні аб творчым прадукце. Прапануе ў вольны час ў групе ў рабочых сшытках «Падарожжа ў свет музыкі» на с. 46—47 знайсці персанаж мінімюзікла, ролю якога дзіця хацела б выканаць, расфарбаваць яго і прадэманстраваць бацькам і сябрам сваю ролю.
    44.	Музычныя заняткі.
    ВОБРАЗЫ МУЗЫКІ: УЯЎЛЕННЕ I СУАДНЯСЕННЕ 3 ДЫНАМІКАЙ I ВЫШЫНЁЙ МУЗЫЧНЫХ ГУКАЎ
    Змест
    1.	Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Плыві, караблік!». Гульні 1, 2. «Смелы капітан», «Давайце пазнаёмімся!».
    2.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 52—53.
    3.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 48—49.
    4.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
    1)	«Я н музыка» — с. 5,
    2)	«В мнре музыкн» — с. 24—25,
    3)	«Прнключення Незнайкн в Музыкальном городе» — с. 8—9, 4) «Незвычайныя знаёмствы» — с. 46—49.
    Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс. Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
    Мэты
    Развіць:
    здольнасць суадносіць музычнагульнявы вобраз з музычнымі гукамі і іх вышынёй;
    цікавасць да вобразаў музычнага мастацтва, іх перадачы ва ўласнай аднароднай і сінтэтычнай музычнай творчасці.
    Навучыць:
    успрымаць музыку як пэўны змест, уяўляць вобраз музычнага твора і перадаваць у індывідуальных песенных і танцавальных імправізацыях пачуцці, настрой;
    свабодна аперыраваць музычнымі гукамі і сродкамі музычнай выразнасці для перадачы музычнагульнявога вобраза;
    чыста інтанаваць песенныя імправізацыі, пластычна выконваць танцавальныя кампазіцыі.
    149
    Выхаваць:
    імкненне да актыўных індывідуальных музычнатворчых праяў.
    Музычны рэпертуар да тэмы «Вобразы музыкі» +
    Гл. у сюжэтных музычнадыдактычных гульнях.
    Я буду капнтаном. Музыка Г. Леўкадзімава, словы Р. Алдонінай.
    Под бумажным парусом. Музыка В. Дзяменцьева, словы В. Малкава.
    Будем морякамн. Музыка Ю. Слонава, словы В. Малкава.
    Все мы морякн. Музыка Л. Лядавай, словы М. Садоўскага.
    Мартышкашалунншка. Музыка і словы 0. Дзевачкінай.
    Тнгренок. Музыка А. Храмушына, словы Т. Прапісновай.
    Песенка ручейка. Музыка і словы Ю. Парфёнава.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Напярэдадні, на камбінаваных занятках, дзеці вырабілі караблікі (гл. сюжэтную музычнадыдактычную гульню «Смелы капітан») і з імі прыйшлі да музычнай залы.
    Гучыць фанаграма: уступ да оперы М. РымскагаКорсакава «Садко»: Mope. Педагог вітаецца з «капітанамі» караблёў і прапануе ім «заплыць» у музычную залу.
    Дзеці, трымаючы караблікі за борцікі ў напаўсагнутых руках, павольнымі рухамі «ўплываюць» у музычную залу. Педагог праводзіць гульню 1 «Смелы капітан» з музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Плыві, караблік!».
    Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «ПЛЫВІ, КАРАБЛІК!»
    Змест
    1.	«Смелы капітан».
    2.	«Давайце пазнаёмімся!».
    3.	«Чый радыст лепшы?».
    4.	«Незабыўная сустрэча».
    5.	«Збяры аркестр!».
    6.	«Эх, яблычак!».
    7.	«Пазнай капітана!».
    Гульня 1. «Смелы капітан»
    Задачы
    Навучыць дзяцей перадаваць вобраз карабля, які плыве па моры, у індывідуальных танцавальных імправізацыях; суадносіць рухі з дынамікай музыкі, канструяваць імправізацыі ў разгорнутыя кампазіцыі.
    150
    Аснашчэнне
    1.	Фанаграма музычнага твора, які перадае кантрастны настрой мора, напрыклад: М. РымскіКорсакаў. Уступ даоперы «Садко»: Mope.
    2.	Партрэт М. РымскагаКорсакава.
    3.	Плоскасныя рознакаляровыя караблікі трох памераў (вялікі, сярэдні, маленькі) — па адным кожнаму дзіцяці.
    Гульнявыя правілы
    Гульцы трымаюць караблікі за борцікі дзвюма рукамі. У адпаведнасці з дынамікай музыкі дзеці ў танцавальных імправізацыях перадаюць вобраз карабля, што плыве па хвалях. Перамагаюць дзеці«капітаны», якія перадалі дынаміку і характар музыкі найбольш выразнымі імправізацыямі.
    Методыка правядзення
    Педагог:
    — Дзеці! Ці плаваў хтонебудзь з вас на караблі па моры? А хочаце зараз паплаваць па морах, па хвалях? Чараўніца Музыка дапаможа нам адправіцца ў марское падарожжа. Уважліва прыслухайцеся да настрою мора і ўпэўнена вядзіце свае караблі па хвалях.
    Музыка, якая дапаможа нам плыць, называецца «Море». Напісаў яе М. РымскіКорсакаў. (Педагог дэманструе партрэт кампазітара.) РымскіКорсакаў яшчэ хлопчыкам палюбіў мора і паступіў вучыцца ў Марскі корпус, пасля заканчэння якога на караблі «Алмаз» ажыццявіў кругасветнае марское падарожжа. Усё, што ён бачыў, выразіў у музыцы.
    Музыка можа перадаваць розныя вобразы: мора, хвалі, караблі. Давайце правядзём гульню «Смелы капітан». Хто найбольш выразна пакажа рухі свайго карабля па моры, умела справіцца са змяненнямі «настрою» хваль, прывядзе яго да берага, той і стане смелым капітанам.
    Ветер по морю гуляет Н кораблнк подгоняет.
    Он бежнт сабе в волнах
    На раздутых парусах. (А. Пушкін)
    — Наперад, капітаны!
    Гучыць п’еса «Море» М. РымскагаКорсакава. Дзеці самастойна выконваюць танцавальныя імправізацыі, рухаючыся ў
    151
    адпаведнасці з дынамікай музыкі (падымаюць рукі з караблікам на фортэ, апускаюць — на піяна і г. д.) да ўяўнага берага. Педагог толькі зрэдку паказвае хвалепадобныя рухі рукамі ў тым месцы музыкі, дзе гучыць кантрастная дынаміка.
    Пасля заканчэння гучання музыкі дзеці спыняюцца і стаяць на месцах. Педагог называе смелых капітанаў і пераходзіць да правядзення гульні 2 «Давайце пазнаёмімся!».
    Гульня 2. «Давайце пазнаёмімся!»
    Задачы
    Навучыць дашкольнікаў адрозніваць гукі рознай вышыні, суадносіць іх з уяўным музычнагульнявым вобразам; чыста інтанаваць песенныя імправізацыі, канструяваць іх у разгорнутыя кампазіцыі.
    Аснашчэнне
    Плоскасныя караблікі (вялікія, сярэднія, маленькія) — па адным кожнаму дзіцяці.
    Музычны рэпертуар +
    Жду! Словы і музыка Л. Хадановіч.
    Гульнявыя правілы
    Гульцы («капітаны» з караблікамі ў руках) свабодна стаяць у зале. Кожны з іх павінен прыдумаць назву свайму карабліку. Вядучы (педагог, а затым дзіця) рухаецца змейкай паміж «капітанамі» і спявае песеньку «Жду!». Закончыўшы спевы, вядучы спыняецца і дакранаецца да пляча таго дзіцяці, побач з якім спыніўся. «Капітан», да якога дакрануўся вядучы, пасля слоў «Жду!», спявае назву свайго карабля на вышыні, адпаведнай яго памеру (вялікі карабель — нізкі гук, сярэдні — гук сярэдняй вышыні, маленькі — высокі гук). Дзіця, якое правільна праінтанавала сваю імправізацыю, становіцца вядучым, а былы вядучы ідзе да астатніх гульцоў, трымаючы ў руках свой караблік.
    Перамагаюць тыя « капітаны », якія прыдумалі найбольш цікавыя назвы сваім караблям і праспявалі песенькіімправізацыі пра іх на патрэбнай вышыні і ў выглядзе разгорнутай кампазіцыі. Педагог заахвочвае апладысментамі «капітанаў», якія канструююць свае імправізацыі як разгорнутыя.
    152
    Методыка правядзення
    Педагог:
    — Вось як далёка па моры разбегліся караблі! На беразе чакаюць ад іх вестак іх родныя. Як даведацца, ці ўсе караблі пераадолелі марскую стыхію? Нам дапаможа гульня «Давайце пазнаёмімся!», у якой капітаны пазнаёмяцца паміж сабой і перададуць прывітанне родным.
    Педагог тлумачыць гульнявыя правілы, заахвочвае дзяцей да самастойных разгорнутых песенных імправізацый.
    Жду!
    Музыка й слова Л. Ходоновйч
    Прйзывно mf
     f
    л
    Как дела, кораблн? Жду ваш голос нздалн! Жду! Жду!
    Затым педагог прапануе капітанам паставіць караблі «на якары» (на свае стульчыкі) і «перадаць прывітанне сваім родным» песнямі. Дзеці выконваюць знаёмыя песні, развучваюць
    новую.
    ШЗвярнуўшыся да ілюстрацыі на с. 52—53 музычнай кнігі «Падарожжа ў свет музыкі», педагог удакладняе ў дзя5253 цей, якія музычныя вобразы яны сёння перадавалі ў сваіх імправізацыях (караблі, капітаны); якія сродкі музычнай выразнасці дапамаглі ім гэта зрабіць (вышыня музычных гукаў, дынаміка); з якім новым вобразам іх пазнаёміла музыка М. РымскагаКорсакава «Море» (з морам); якія сродкі музычнай выразнасці расказалі ім пра
    4849
    мора і г. д.
    «Капітанам» прапануецца ў групе ў рабочых сшытках «Падарожжа ў свет музыкі» на с. 48—49 выбраць сабе карабель, упрыгожыць яго, а побач з ім напісаць піктаграму для абазначэння вышыні гучання песеннай імправізацыі капітана; прыдумаць караблю назву і праспяваць яе на адпаведнай вышыні. Педагог нагадвае, што падказ