• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падарожжа ў свет музыкі

    Падарожжа ў свет музыкі


    Памер: 240с.
    Мінск 2012
    58.94 МБ
    Заняткі заканчваюцца выкананнем песень на выбар дзяцей. ^~Д Педагог прапануе ў музычнай кнізе «Падарожжа ў свет музыкі» знайсці старонкі (22—27 і інш.), са зместу якіх 48'49 можна падабраць музычныя тэлеграмы для гульні «Чый радыст лепшы?», або прыдумаць свае «тэлеграмы» і запісаць іх на свабодных радках у рабочых сшытках «Падарожжа ў свет музыкі» на с. 48—49, каб карыстацца імі на наступных музычных занятках.
    159
    48.	Музычныя заняткі.
    ВОБРАЗЫ МУЗЫКІ: УЯЎЛЕННЕ I ПЕРАДАЧА Ў ПЕСЕННАЙ ТВОРЧАСЦІ
    Змест
    1.	Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Плыві, караблік!». Гульня 4 «Незабыўная сустрэча».
    2.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 52—53.
    3.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 48—49.
    4.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
    1)	«Я н музыка» — с. 25—26,
    2)	«В мнре музыкн» — с. 20—21,
    3)	«Необыкновенные знакомства» — с. 15.
    Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс. Тып музычных заняткаў: дамінантныя (песенная творчасць).
    Мэты
    Развіць:
    здольнасць уяўляць уласны музычнагульнявы вобраз і падбіраць сродкі музычнай выразнасці для яго перадачы ў індывідуальных песенных імправізацыях.
    Навучыць:
    чыста інтанаваць песенныя імправізацыі, пластычна выконваць танцавальныя кампазіцыі.
    Выхаваць:
    самастойнасць творчых дзеянняў і ўчынкаў.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Напярэдадні заняткаў педагог разам з выхавальнікам групы рыхтуюць «зоркі», якімі будуць узнагароджваць капітанаў за разгорнутыя і выразныя песенныя кампазіцыіімправізацыі.
    Дзеці«капітаны» пад музыку М. РымскагаКорсакава «Mope» «ўплываюць» у музычную залу. Педагог расказвае, што кампазітар звычайна ўяўляе сабе якінебудзь вобраз і перадае яго ў музыцы; прапануе дзецям прыдумаць музычны вобраз і перадаць яго ў сваіх песенных імправізацыях. Для гэтага праводзіцца гульня 4 «Незабыўная сустрэча» музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Плыві, караблік!».
    160
    Гульня 4. «Незабыўная сустрэча»
    Задачы
    Навучыць дзяцей выконваць песнюўзор без музычнага суправаджэння і папярэдняга развучвання; прыдумваць музычнагульнявы вобраз і перадаваць яго ў індывідуальных песенных імправізацыях, канструяваць іх у разгорнутыя кампазіцыі; не пераймаць адзін аднаго; аб’ектыўна ацэньваць музычную творчасць равеснікаў.
    Аснашчэнне
    1.	Плоскасныя рознакаляровыя караблікі (вялікія, сярэднія, маленькія) — па адным кожнаму дзіцяці.
    2.	Слайдфільм «Незабыўная сустрэча» (пра гарады, краіны, птушак і жывёл розных краін) або альбом гэтай тэматыкі.
    3.	Узнагароды ў выглядзе маленькіх узнагародных зорачак.
    Музычны рэпертуар +
    П’еса або фрагменты розных музычных твораў, сугучныя вобразам слайдфільма (напрыклад: Э. Грыг. Утро).
    «Куда плывешь, кораблнк?». Словы і музыка Л. Хадановіч.
    Гульнявыя правілы
    Спачатку дзеці свабодна стаяць у зале і трымаюць у руках караблікі. Затым адплываюць у марское падарожжа, пасля якога вядучы (педагог, затым дзіця) ходзіць сярод «капітанаў» і спявае песню «Куда плывешь, кораблнк?». Дзіця, каля якога спыніўся вядучы і чыё імя ён праспяваў у канцы песні, выконвае песенькуімправізацыю пра сваё падарожжа. Затым гэтае дзіця становіцца вядучым, а вядучы займае месца сярод гульцоў. Калі гулец хоча выканаць імправізацыю да заканчэння спеваў вядучага, ён падымае ўверх свой караблік, і вядучы павінен выклікаць яго — праспяваць яго імя. За найлепшую песенькуімправізацыю капітана ўзнагароджваюць — замацоўваюць на борт яго карабля зорачку.
    Методыка правядзення
    Педагог:
    — Маракі ў час падарожжа бачаць многа новага і незвычайнага. Паглядзіце!
    Пад гучанне музыкі Э. Грыга «Утро» дэманструецца слайдфільм або разглядаюцца карцінкі ў альбоме з выявамі экзатычных месцаў на планеце, рэдкіх жывёл, раслін, кветак, архі
    161
    тэктурных пабудоў, людзей у незвычайных сітуацыях і г. д. Пасля прагляду педагог гаворыць:
    — Капітаны, а ў вас былі незабыўныя сустрэчы? Раскажыце адзін аднаму пра іх. Для гэтага правядзём гульню «Незабыўная сустрэча». Усе капітаны пад музыку накіруюцца ў марское падарожжа. Пасля заканчэння гучання музыкі кожны капітан раскажа сваёй песеннай імправізацыяй пра незабыўную сустрэчу, пра той незвычайны вобраз, што ён сустрэў у марскім падарожжы.
    Педагог расказвае правілы гульні «Незабыўная сустрэча» і праводзіць яе з дзецьмі.
    — Наперад — за незвычайным і цікавым!
    Гучыць музыка Э. Грыга «Утро» (фрагмент), капітаны «плаваюць па морах» са сваімі караблікамі ў руках (выконваюць танцавальныя імправізацыі). Музыка сціхае — дзеці спыняюцца.
    Педагог працягвае:
    Я начну — вы продолжайте, Ннтересней сочнняйте! Награжден будет герой Золотнстою звездой!
    Спявае песнюўзор:
    Куда плывешь, кораблнк?
    Ожйвленно
    Музыка й слова Л. Ходоновйч
    Куда плывешь, кораблнк, по быстрому морю? Кого везешь, кораблнк, с собою, с собою?
    Раз, два, трн! Во ва, спой нам ты!
    Куда плывешь, кораблнк, по быстрому морю?
    Кого везешь, кораблнк, с собою, с собою?
    162
    Раз, два, трн!
    Вова, спой нам ты!
    Выкліканы капітан выконвае сваю песенную імправізацыю, у якой расказвае пра незвычайны вобраз. Калі імправізацыя выконваецца выразна і сканструявана як разгорнутая кампазіцыя, педагог узнагароджвае капітана «залатой зоркай» (замацоўвае яе на борт карабля). Затым педагог спявае песню «Куда плывешь, кораблнк?» і выклікае наступнага капітана. Дзеянні паўтараюцца па апісанай вышэй методыцы.
    Далей педагог выклікае на роль вядучага жадаючага, які самастойна спявае песнюўзор, выбірае капітанаапавядальніка, разам з дзецьмі ацэньвае яго імправізацыю і, калі яна адпавядае ўмовам гульні, узнагароджвае капітана — замацоўвае на борт яго карабля зорку. У ролі вядучых могуць пабываць 4—5 дзяцей.
    Пасля заканчэння гульні педагог з дзецьмі аналізуе, якія музычныя вобразы былі самыя арыгінальныя, удакладняе, пры дапамозе якіх сродкаў музычнай выразнасці дзеці змаглі перадаць пэўны вобраз, каб ён стаў музычным.
    49.	Музычная забава.
    ВЕЧАР МУЗЫЧНЫХ ГУЛЬНЯЎЗАГАДАК
    Змест
    Сюжэтныя музычнадыдактычныя гульні «Хто каго?», «Знайдзі гняздо!»'.
    Мэты
    Развіць:
    цікавасць да самастойнага атрымання новых ведаў аб музычным мастацтве.
    Навучыць:
    дэманстраваць музычнатворчыя заданні, выкананыя дома, далучаць да выканання равеснікаў;
    перадаваць музычную інфармацыю свядома, правільна ўжываць музычныя тэрміны;
    выразна выконваць імправізацыі свае і равеснікаў, пазітыўна ацэньваць прадукты музычнай творчасці.
    1	Дадатковы матэрыял да заняткаў (гульні, музычны рэпертуар) гл. у выданнях 4, 6, 13—15 Спіса рэкамендаванай літаратуры (с. 238).
    163
    Выхаваць:
    музычнаэстэтычны густ.
    Аснашчэнне
    1.	Дзіцячыя музычныя інструменты.
    2.	Сюрпрызыўзнагароды для дзяцей: 1) юнаму знаўцу музыкі; 2) юнаму аматару музыкі; 3) самаму знаходліваму; 4) за найбольш выразны музычнагульнявы вобраз; 5) за найбольш арыгінальную калектыўную кампазіцыю; 6) за найбольш арыгінальную індывідуальную музычную кампазіцыюімправізацыю; 7) за найбольшую колькасць музычных імправізацый; 8) грандсюрпрыз — за найбольш арыгінальную ідэю.
    3.	Каляровыя ўзнагародныя фішкі.
    ХОД МУЗЫЧНАЙ ЗАБАВЫ
    Праводзіцца музычная забава па канспекце № 28.
    Педагог выклікае некалькі пар жадаючых, удакладняе музычныя вобразы загадак і адгадак, сродкі іх перадачы, хваліць дзяцей за правільнае выкананне задання, пасля чаго прапануе новыя сюжэтныя музычнадыдактычныя гульні, у якіх «дзеці даведаюцца, як можна выразна перадаваць прыдуманыя вобразы сродкамі музыкі».
    Гульня «Хто каго?»
    Задачы
    Навучыць дзяцей уяўляць музычны вобраз і перадаваць яго ў інструментальных імправізацыях; адрозніваць музычныя інтанацыі і рытмічныя малюнкі, што характарызуюць музычны вобраз, свядома і дакладна перадаваць іх на выбраным па жаданні дзіцячым музычным інструменце; вызначаць па слыху інструмент, які прагучаў, правільна называць яго.
    Аснашчэнне
    1.	Дзіцячыя музычныя інструменты — па два экземпляры кожнага (2 барабаны, 2 металафоны і г. д.).
    2.	Два столікі і стульчыкі да іх.
    3.	Узнагародныя фішкі.
    Гульнявыя правілы і методыка правядзення
    Пастаўце столікі і стульчыкі так, каб гульцы, якія сядуць за іх, апынуліся спінай адзін да аднаго. Перад кожным гульцом пакладзіце на столік аднолькавыя музычныя інструменты.
    164
    Дзеці дзеляцца на дзве каманды. Кожная каманда выбірае па адным чалавеку для гульні за сталом. Абодва выбраныя дзіцяці лічылкай вызначаюць паміж собой, хто з іх будзе загадваць рытм музычнага вобраза першы, а хто — дакладна паўтараць рытм. Першы і другі гульцы садзяцца кожны за свой столік спінай адзін да аднаго. Астатнія дзеці сядзяць побач. Першы гулец гаворыць: «Раз, два, тры, чатыры, пяць, пачынаю я іграць!» Затым, выбраўшы любы музычны інструмент, выконвае на ім рытм знаёмай песенькі, папеўкі, пацешкі. Другі гулец адгадвае ўзяты музычны інструмент, называе яго, выкладвае перад сабой і дакладна паўтарае на ім сыграны рытмічны малюнак, затым называе пацешку або яе вобраз.
    За правільнае вызначэнне музычнага інструмента, дакладную перадачу рытмічнага малюнка і адгадку назвы пацешкі гульца, які адгадваў, узнагароджваюць фішкай, каманды апладзіруюць. Затым дзеці мяняюцца ролямі: загадвае рытм другі гулец, а адгадвае той, хто пачынаў гульню. Калі адзін з пары гульцоў даў няправільны адказ, ён выбывае з гульні, на змену яму прыходзіць іншы гулец з той жа каманды. Права загадваць рытм застаецца за тым самым гульцом. Пасля заканчэння гульні першая пара вяртаецца ў свае каманды, яе месца займае другая пара гульцоў. Перамагае каманда, якая набярэ большую колькасць фішак.
    Гульня «Знайдзі гняздо!»
    Задачы
    Навучыць дашкольнікаў імправізаваць на металафоне; перадаваць у музычных інтанацыях вышыню, дынаміку, выконваць акцэнт; самастойна дзейнічаць пад саліраванне равесніка.
    Аснашчэнне
    1.	Металафон.
    2.	Медальёны з выявамі варон, вераб’ёў, салаўёў.
    Гульнявыя правілы
    Дзеці«птушкі» «вылятаюць з гнязда» толькі на гукі пэўнай вышыні: «вароны» — на нізкія гукі, «вераб’і» — на гукі сярэдняй вышыні, «салаўі» — на высокія. Дзеці«птушкі» і вядучы шукаюць сабе свабоднае «гняздо» і займаюць у ім месца (становяцца ў пару) пасля сігнала вядучага: гучнага (з акцэнтам) вы
    165
    канання апошняга гука ў інструментальнай кампазіцыіімправізацыі.
    Методыка правядзення