• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падарожжа ў свет музыкі

    Падарожжа ў свет музыкі


    Памер: 240с.
    Мінск 2012
    58.94 МБ
    Лічылкай выбіраюць вядучага. Ён становіцца ў цэнтры кола побач са столікам з металафонам. Астатнія гульцы дзеляцца на пары і дамаўляюцца пра тое, хто ў пары будзе «птушкай», а хто — «гняздом». Дзеці«птушкі» выбіраюць сабе гульнявы вобраз: Bapony, вераб’я, салаўя, надзяваюць медальён з адпаведнай выявай і становяцца ў пару з дзіцём«гняздом» (як у гульні «Трэці лішні»), утвараючы кола. Вядучы гаворыць:
    Раз, два, тры, чатыры, пяць!
    Пачынаю я гуляць. Гукі зазвінелі, Птушкі паляцелі!
    Затым вядучы іграе на металафоне імправізацыю на адзін гук пэўнай вышыні: нізкі (рэ), сярэдні (соль) або высокі (сі). Адначасова з гучаннем «вылятаюць» тыя дзеці« птушкі», чый гук іграе вядучы: на нізкі — «вароны», на сярэдні — «вераб’і», на высокі — «салаўі». Яны «лятаюць» да таго часу, пакуль вядучы не сыграе апошні гук імправізацыі з акцэнтам — найбольш гучна. Адразу ж пасля акцэнту дзеці«птушкі» бягуць да свайго «гнязда», а вядучы бяжыць да любога свабоднага «гнязда», каб яго заняць. Дзіця, якое не паспела заняць «гняздо», становіцца вядучым. Былы вядучы выбірае сабе медальён з вобразам птушкі і становіцца ў пару да «гнязда».
    Пасля змены двухтрох вядучых дзеці«птушкі» мяняюцца месцамі з дзецьмі«гнёздамі», аддаюць ім свае медальёны, і гульня паўтараецца. Дзіця« птушку», якое вылецела з «гнязда» не на свой гук, пераводзяць на месца дзіцяці«гнязда».
    50.	Музычныя заняткі.
    ВОБРАЗЫ МУЗЫКІ: УЯЎЛЕННЕ I ПЕРАДАЧА Ў ВІДАХ АДНАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ
    Змест
    1.	Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Плыві, караблік!». Гульні 1 —4. «Смелы капітан», «Давайце пазнаёмімся», «Чый радыст лепшы?», «Незабыўная сустрэча».
    166
    2.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 52—53.
    3.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 48—49.
    4.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
    1)	«Я н музыка» — с. 25—26,
    2)	«В мнре музыкн» — с. 20—21,
    3)	«Прнключення Незнайкн в Музыкальном городе» — с. 8—9,
    4)	«Незвычайныя знаёмствы» — с. 15.
    Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс.
    Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
    Мэты
    Развіць:
    здольнасць цэласна ўяўляць музычнагульнявы вобраз і перадаваць яго ў песеннай, танцавальнай і інструментальнай творчасці.
    Навучыць:
    канструяваць са сродкаў музычнай выразнасці цэласны гульнявы вобраз і перадаваць яго ў індывідуальных і калектыўных імправізацыях;
    пераўвасабляцца ў розныя ролі гульнявога сюжэта і выразна іх выконваць.
    Выхаваць:
    жаданне актыўна праяўляць сябе ў відах аднароднай творчасці.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Педагог залучае дзяцей у актыўныя музычнатворчыя дзеянні па сюжэце гульняў 1—4 сюжэтнагульнявога комплексу «Плыві, караблік!» і канструюе цэласную музычную кампазіцыю з іх апавяданняў і імправізацый, а таксама са знаёмага музычнага рэпертуару. Дзецям паведамляецца, што кожны з іх будзе перадаваць той ці іншы вобраз і трэба падабраць для яго самыя выразныя гукі, рытмы, інтанацыі, рухі — тады і агульны музычны вобраз — цэласная музычная кампазіцыя пра капітанаў і іх падарожжы — будзе цікавы.
    Пасля заканчэння кампазіцыі абмяркоўваюць, які музычнагульнявы вобраз атрымаўся найбольш выразным, што дапамагло яго перадаць (вышыня гукаў, рытм, дынаміка і г. д.), які фрагмент кампазіцыі спадабаўся, што атрымалася добра, што трэба дапрацаваць пры перадачы гульнявога вобраза.
    Затым педагог прапануе дзецям знайсці ў музычнай кнізе «Падарожжа ў свет музыкі» любы вобраз і адказаць, як кніга дапамагае скласці пра гэты вобраз музычнае апавяданне (піктаграмы з музычнай сімволікай, карцінкі і г. д.).
    167
    люты
    51.	Музычныя заняткі.
    ВОБРАЗЫ МУЗЫКІ: АРКЕСТР I ЯГО МАПЫМАСЦІ
    Змест
    1.	Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Плыві, караблік!». Гульня 5 «Збяры аркестрі».
    2.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 36—37.
    3.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 34—35.
    4.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
    1)	«В ммре музыкм» — с. 28,
    2)	«Прнключення Незнайкм в Музыкальном городе» — с. 23,
    3)	«Незвычайныя знаёмствы» — с. 22—23.
    Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс.
    Тып музычных заняткаў: дамінантныя (інструментальная творчасць).
    Мэты
    Развіць:
    цікавасць да ўспрымання музыкі, музычных інструментаў дзіцячага і сімфанічнага аркестраў.
    Навучыць:
    адрозніваць па знешнім выглядзе і тэмбры музычныя інструменты дзіцячага і сімфанічнага аркестраў, правільна называць іх; разумець функцыі дырыжора аркестра;
    запамінаць мелодыю твора, выдзяляць сваю партыю, пачатак яе выканання на дзіцячым музычным інструменце, узгадняць свае дзеянні з іншымі гульцамі ў аркестры, аркестраваць мелодыі індывідуальна і ў мінігрупе;
    прыдумваць і прапаноўваць свае варыянты подбору дзіцячых музычных інструментаў для аркестроўкі мелодыі.
    Выхаваць:
    жаданне актыўна праяўляць сябе ў гульні на дзіцячых музычных інструментах, у індывідуальнай і калектыўнай інструментальнай творчасці.
    Музычны рэпертуар +
    Ё. Гайдн. Детская спмфоння, I ч. (фрагмент).
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Гучыць фанаграма: Ё. Гайдн. Детская снмфоння, I ч. (фрагмент). Пасля заканчэння гучання музыкі педагог гаворыць:
    168
    — Дзеці! Вы пазналі гэту музыку? Як яна называецца? Правільна, гэта «Детская снмфоння *, якую напісаў кампазітар Ё. Гайдн (ставіць на фартэпіяна яго партрэт). Якія аркестры выконваюць «Детскую снмфонню»? (Адказы. дзяцей.)
    — Паглядзіце на с. 36—37 музычнай кнігі «Падарожжа ў свет музыкі» і вы ўбачыце гэтыя аркестры. Дык вось, 3637 «детсКуЮ снмфонню» кампазітара Ё. Гайдна выконваюць два аркестры: сімфанічны аркестр, у якім іграюць дарослыя, і дзіцячы аркестр. Паглядзіце на музычныя інструменты абодвух аркестраў, успомніце, як яны называюцца і як гучаць. Якія музычныя вобразы, на вашу думку, могуць перадаць асобныя музычныя інструменты, а якія — цэлы сімфанічны або дзіцячы аркестр?
    Педагог выслухоўвае думкі дзяцей, нагадвае ім асобныя музычныя інструменты розных аркестраў, паказвае іх выявы ў музычнай кнізе «Падарожжа ў свет музыкі», у іншых індывідуальных дапаможніках; называе музычныя інструменты, вобраз, які яны могуць перадаць, суправаджае апавяданне музычнымі фрагментамі. Напрыклад, вобраз мора перадае ўвесь сімфанічны аркестр (М. РымскіКорсакаў. Mope — фрагмент з музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Плыві, караблік!»), а вобраз каралевы Музыкі — асобны інструмент — арган (I. Бах. Таката — фрагмент з музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Гучыце, ноты!»), вобраз прынцэсы Мелодыі — скрыпка (М. РымскіКорсакаў. Шехеразада — фрагмент з таго ж комплексу) і г. д.
    Затым гаворыць:
    — 3 даўніх часоў кожнага хлопчыка, які рыхтаваўся стаць марскім афіцэрам, вучылі іграць на якімнебудзь музычным інструменце. I дзяўчынкі ад іх не адставалі. Яны добра ігралі на фартэпіяна, скрыпцы, флейце, арфе і іншых інструментах. Часта дарослыя музыканты ігралі ў аркестры разам з дзецьмі. Каб вызначыць, хто з вас можа пазнаць больш музычных інструментаў сімфанічнага і дзіцячага аркестраў, мы правядзём гульню «Збяры аркестр!».
    Гульня 5. «Збяры аркестр!»
    Задачы
    Навучыць дзяцей хутка вызначаць музычны інструмент па гучанні, знаходзіць картку з яго выявай, выкладваць карткі ў паслядоўнасці
    169
    гучання інструментаў; аркестраваць мелодыю і выконваць аркестроўку па фразах, папярэдне дамовіўшыся адзін з адным пра паслядоўнасць выканання.
    Аснашчэнне
    1.	Партрэт Ё. Гайдна.
    2.	Карткі з выявамі інструментаў сімфанічнага і дзіцячага аркестраў.
    Гульнявыя правілы і методыка правядзення
    Выбіраюць «дырыжора», астатнія дзеці дзеляцца на дзве каманды. Па жэрабі або жаданні каманды вызначаюць від аркестра, які яны будуць збіраць, і бяруць адпаведныя карткі. Па сігнале «дырыжора»: «Раз, два, тры, аркестр збяры!» уключаецца музыка; каманды, слухаючы яе, вызначаюць, якія музычныя інструменты іх аркестра прагучалі, і выкладваюць карткі з выявамі гэтых інструментаў (яго склад). Падчас паўторнага слухання гэтага ж фрагмента дзеці пад кіраўніцтвам «дырыжора» правяраюць адпаведнасць картак інструментам, якія прагучалі; дзве каманды дзяцей дзейнічаюць па чарзе. «Дырыжор» паказвае жэстам момант саліравання музычнага інструмента, дзіця — з каманды гэтага аркестра — выкладвае на фланелеграфе картку з выявай саліруючага інструмента, а астатняя каманда хорам называе яго. Дзеці другой каманды дзейнічаюць такім жа чынам, выкладываюць карткі з інструментамі ў наступным радзе. Пераможцам «дырыжор» называе тую каманду, якая з заканчэннем музыкі вызначыла па слыху большую колькасць музычных інструментаў, сабрала аркестр з картак і правільна назвала вызначаныя музычныя інструменты.
    Калі інструмент назвалі няправільна, «дырыжор» пасля заканчэння гучання музыкі дае яго правільную назву і замяняе картку з яго выявай.
    Затым дзеці дамаўляюцца пра тое, хто і на якіх дзіцячых музычных інструментах будзе імправізаваць (пад той самы фрагмент мелодыі), і выконваюць аркестроўку па камандах або агульным аркестрам.
    Пасля заканчэння аркестроўкі педагог удакладняе ў дзяцей, якія музычныя вобразы яны стварылі ў сваіх індывідуальных імправізацыях і які агульны музычны вобраз яны перадалі ў выкананні аркестра. Звяртаецца ўвага на розніцу ў перадачы вобраза адным інструментам і цэлым аркестрам, падкрэсліва
    170
    ецца значэнне магчымасцей аркестра і асобнага інструмента. Затым педагог удакладняе ў дзяцей, як яны зразумелі ролю дырыжора аркестра.
    ШПедагог прапануе дзецям разгледзець у музычнай кнізе «Падарожжа ў свет музыкі» на с. 36—37 два аркестры і 3637 назвацЬ вобраз, які яны могуць перадаць у сумесным выкананні; у групе падабраць вобразы, якія могуць найбольш выразна выканаць кожны з аркестраў паасобку і сумесна, і расказаць аб гэтым сваім сябрам і бацькам.
    52.	Музычныя заняткі.
    ВОБРАЗЫ МУЗЫКІ: УЯЎЛЕННЕ I ПЕРАДАЧА Ў АДНАРОДНАЙ I СІНТЭТЫЧНАЙ ТВОРЧАСЦІ
    Змест
    1.	Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Плыві, караблік!». Гульні 1—5.
    2.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі».
    3.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі».
    4.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
    1)	«В мнре музыкн» — с. 29,
    2)	«Прпключення Незнайкн в Музыкальном городе» — с. 23,
    3)	«Незвычайныя знаёмствы» — с. 22—23.
    Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс. Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.