Падарожжа ў свет музыкі
Памер: 240с.
Мінск 2012
Мэты
Развіць:
уменне канструяваць індывідуальныя і калектыўныя імправізацыі як разгорнутыя музычныя кампазіцыі.
Навучыць:
перадаваць характэрныя асаблівасці музычнагульнявога вобраза ў разгорнутых музычных кампазіцыях, выразна іх выконваць.
Выхаваць:
жаданне дасягаць поспеху ў індывідуальнай і калектыўнай музычнай творчасці.
ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
Музычны кіраўнік гаворыць дзецям, што сёння яны сканструююць са знаёмых гульняў сюжэтнагульнявога комплексу
171
«Плыві, караблік!» калектыўную цэласную музычную кампазіцыю. Расказваць пра яе музычныя вобразы дзеці будуць самі — так, як яны ўжо рабілі гэта на папярэдніх занятках і ў іншых музычных сюжэтнагульнявых комплексах. Педагог нагадвае пра тое, што трэба дзейнічаць хутка, зладжана, дружна, слухаць музыку і адзін аднаго, старацца выразна перадаваць музычнагульнявыя вобразы.
Пасля заканчэння кампазіцыі педагог цікавіцца ў дзяцей пра іх уражанні аб іх музычным творчым прадукце, удакладняе, якія музычнагульнявыя вобразы атрымаліся выразнымі і поўнымі, якія трэба дапрацаваць і як.
53. Музычныя заняткі.
ВОБРАЗЫ МУЗЫКІ: ТАНЕЦ I ЯГО МАГЧЫМАСЦІ
Змест
1. Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Плыві, караблік!». Гульня 6 «Эх, яблычак!».
2. Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 24—27, 4851.
3. Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 26—27, 44—45.
4. Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі: «Незвычайныя знаёмствы» — с. 16—21.
Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс. Тып музычных заняткаў: дамінантныя (танцавальная творчасць).
Мэты
Развіць:
цікавасць да вобразаў музычнага мастацтва і магчымасцей іх перадачы ў танцавальным выкананні і творчасці.
Навучыць:
самастойна індывідуальна і ў малых групах прыдумваць музычныя рухі, характэрныя для дадзенага музычнага вобраза, і канструяваць іх у танцавальныя фігуры і кампазіцыі;
ацэньваць магчымасці танца для перадачы музычнага вобраза і свабодна аперыраваць імі ў танцавальных кампазіцыях.
Выхаваць:
музычнаэстэтычны густ.
172
ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
Педагог:
— Дзеці, давайце ўспомнім, як можна перадаваць музычны вобраз? (Сродкамі музычнай выразнасці, аркестрам, адным інструментам і г. д.) А яшчэ — танцам. Слухайце музыку і перадавайце яе музычны вобраз танцавальнымі імправізацыямі.
Гучыць фанаграма: К. СенСанс. Карнавал жнвотных: Лебедь (або любы іншы знаёмы твор, прыдатны для танцавальных імправізацый). Дзеці выконваюць танцавальныя імправізацыі.
Далей педагог разам з дзецьмі, з прымяненнем ілюстрацый з названых музычных дапаможнікаў, высвятляе, як з дапамогай танца можна перадаць настрой, дзеянні герояў, г. зн. стварыць музычны вобраз.
Затым праводзіцца гульня 6 «Эх, яблычак!» музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Плыві, караблік!».
Гульня 6. «Эх, яблычак!»
Задачы
Навучыць дзяцей прыдумваць характэрныя рухі для перадачы ў танцы вобраза маракоў; канструяваць індывідуальныя і калектыўныя танцавальныя імправізацыі.
Аснашчэнне
1. Слайдфільм або кніга з ілюстрацыямі пра маракоў, іх працу і жыццё на караблі.
2. Узнагародныя фішкі.
Музычны рэпертуар
Руская народная мелодыя «Яблочко»: тэма і дзве варыяцыі.
Гульнявыя правілы
Гульцы дзеляцца на дзве каманды. Адначасова з гучаннем музыкі кожная каманда прыдумвае свой танец аб мараках. Лічылкай вызначаюць каманду, якая першая пакажа свой танец. Другая каманда вызначае лепшыя рухі і фігуры танца і прысуджае ўзнагародныя фішкі. Затым каманды мяняюцца ролямі. Перамагае каманда, якая набярэ найбольшую колькасць фішак.
3 лепшых фігур канструююць агульную танцавальную кампазіцыю, або за кожнай групай застаецца яе варыянт танца
173
вальнай кампазіцыі, які замацоўваюць і рыхтуюць да паказу на свяце.
Методыка правядзення
Педагог:
— Падчас плавання маракі часта разам слухаюць музыку, спяваюць і весела танцуюць.
Пад гучанне рускай народнай мелодыі «Яблочко» дэманструецца слайдфільм або разглядаюцца ў альбоме выявы маракоў у розных сітуацыях, у тым ліку і танец маракоў. Пасля заканчэння педагог гаворыць:
— Маракі вельмі любяць танцаваць, не пераймаючы адзін аднаго, многія танцы яны прыдумваюць самі. Напрыклад, танец «Яблочко». Ёсцьі гульня, якая называецца «Эх, яблычак!».
Педагог знаёміць дзяцей з правіламі гульні, заахвочвае іх да выразнага выканання індывідуальных і калектыўных танцавальных імправізацый.
Пасля заканчэння заняткаў педагог (на матэрыяле музычных дапаможнікаў) удакладняе ў дзяцей, як танцам можна перадаць вобраз, настрой і пачуцці, цікавіцца іх меркаваннем аб творчым прадукце — агульнай танцавальнай кампазіцыі, аб яе музычным вобразе.
54. Музычныя заняткі.
ВОБРАЗЫ МУЗЫКІ: ПЕСНЯ I ЯЕ МАПЧЫМАСЦІ
Змест
1. Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Плыві, караблік!»: гульня 7 «Пазнай капітана!»; гульня 2 «Давайце пазнаёмімся!»; гульня 4 «Незабыўная сустрэча».
2. Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 44—47, 5051.
3. Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 42—43.
4. Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі: «Незвычайныя знаёмствы» — с. 16—21.
Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс. Тып музычных заняткаў: дамінантныя (песенная творчасць).
Мэты
Развіць:
цікавасць да вобразаў музычнага мастацтва і магчымасцей іх перадачы ў спевах і песеннай творчасці.
174
Навучыць:
разумець выразныя магчымасці песні і самастойна прымяняць іх пры перадачы характэрных асаблівасцей музычнагульнявога вобраза ў індывідуальных і калектыўных песенных імправізацыях;
самастойна знаходзіць музычныя гукі, рытмы, інтанацыі для канструявання музычнага вобраза ў песенных імправізацыях;
чыста інтанаваць мелодыі песень і песенныя імправізацыі.
Выхаваць:
імкненне да актыўнага самавыражэння ў спевах і песеннай творчасці, да пазітыўнага ўспрымання музычнай творчасці равеснікаў.
ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
Педагог:
— Дзеці, мы з вамі ўжо ведаем, што музыка можа расказаць пра той ці іншы вобраз. Як можна расказаць пра музычны вобраз? (Музычнымі гукамі, музычным рытмам, адным музычным інструментам, аркестрам, танцам.) Паслухайце музыку і падумайце, чым яшчэ можна перадаць музычны вобраз.
Гучыць фрагмент любой знаёмай дзецям песні, пад якую яны дзейнічалі на папярэдніх музычных занятках: напрыклад, «Буратнно!» з к/ф «Прыгоды Бураціна» (музыка Г. Гладкова, словы Ю. Энціна). Дзеці слухаюць песню і падпяваюць яе прыпеў.
Пасля заканчэння гучання музыкі і спеваў педагог пытаецца ў дзяцей: што яны рабілі (спявалі песню), які вобраз у спевах яны перадавалі (дзеці называюць вобраз), што дапамагае перадаваць музычны вобраз у песні і песенных імправізацыях (мелодыя, словы, сродкі музычнай выразнасці). Далей педагог разам з дзецьмі на матэрыяле ілюстрацый з названых музычных дапаможнікаў высвятляе, як у песні можна перадаць настрой, дзеянні герояў, г. зн. стварыць музычны вобраз.
Педагог праводзіць гульню 7 «Пазнай капітана!».
Гульня 7. «Пазнай капітана!»
Задачы
Навучыць дзяцей выконваць песенныя імправізацыі аб саміх сабе; адрозніваць па тэмбры галасы равеснікаў.
Музычны рэпертуар+
Догадайся! Словы і музыка Л. Хадановіч.
175
Гульнявыя правілы
Дзеці стаяць вольна. Выбіраюць вядучага і «запявалу». Вядучы выходзіць наперад, спыняецца перад дзецьмі і паварочваецца да іх спінай. Запявала (педагог, затым дзіця) павольна ходзіць сярод дзяцей і спявае песню «Догадайся!». Закончыўшы спевы, запявала спыняецца каля аднаго з гульцоў, дакранаецца да яго, і гэты гулец спявае песенькуімправізацыю аб сабе, не называючы імені, так, каб вядучы пазнаў яго па голасе. Праслухаўшы песенькуімправізацыю, вядучы, не гледзячы, называе імя выканаўцы. Калі ён угадаў, усе дзеці апладзіруюць, і вядучы паварочваецца да іх. Затым гулец, які выконваў імправізацыю, займае месца вядучага, а былы вядучы будзе выконваць ролю запявалы. Былы запявала цяпер становіцца гульцом.
Калі імя выканаўцы імправізацыі названа няправільна, гульня паўтараецца з пачатку з тымі ж вядучым і запявалай.
Догадайся!
Ожйвленно
Музыка й слова Л. Ходоновйч
mf
В море
Кого
вышло,
слышншь!
Много разных кораблей
Догадайся поскорей,
Много разных кораблей В море вышло, Догадайся поскорей, Кого слышншь!
Методыка правядзення
Педагог:
— Любы марак сярод мноства сігналаў караблёў можа адрозніць сігнал свайго карабля, пазнаць голас капітана і іншых маракоў. А вы зможаце адрозніць галасы сваіх сяброўкапітанаў па іх песенных імправізацыях?
Педагог тлумачыць правілы і праводзіць гульню «Пазнай капітана!» па чарзе з некалькімі вядучымі.
Пасля заканчэння гульні педагог удакладняе ў дзяцей, якія магчымасці песні дапамаглі ім расказаць аб саміх сабе. Затым
176
прапануе ўспомніць знаёмыя гульні, у якіх песня дапамагала дзецям у многіх сітуацыях: напрыклад, пазнаёміцца з капітанамі (гульня «Давайце пазнаёмімся»), расказаць аб цікавых з’явах, убачаных у час марскога падарожжа (гульня «Незабыўная сустрэча») і іншыя. Дзеці выбіраюць гульню, праводзяць яе, затым называюць песні, у якіх расказваецца аб любімых вобразах, і выконваюць іх.
У канцы заняткаў робіцца вывад пра тое, як песняй і песеннай імправізацыяй можна перадаць вобраз, яго настрой і пачуцці (з прымяненнем ілюстрацый з вышэйназваных музычных дапаможнікаў).
55. Музычная забава.
МОРАМ ЗАХАПЛЯЮСЯ, ПРА МОРА САЧЫНЯЮ
Змест
I в а р ы я н т: знаёмыя сюжэтныя музычнадыдактычныя гульні марской тэматыкі (напрыклад, з музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Плыві, караблік!»).
II в а р ы я н т: самастойныя індывідуальныя і калектыўныя імправізацыі дзяцей на марскія тэмы.
1. Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 52—53.
2. Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 48—49.
Мэты
Развіць:
здольнасць актывізаваць уласны вопыт у працэсе музычнай творчасці.
Навучыць:
свабодна арыентавацца ў знаёмых музычных гульнях, матэрыялах музычнай кнігі і сшытка «Падарожжа ў свет музыкі», упэўнена праяўляць сябе ў музычнай творчасці.
Выхаваць:
культуру зносін і самавыражэння ў музычнай творчасці.
Аснашчэнне
1. Дзіцячыя музычныя інструменты.
2. Сюрпрызыўзнагароды для дзяцей: 1) юнаму капітану — аматару музыкі; 2) за найбольш выразны марскі музычнагульнявы вобраз; 3) мараку за найбольш арыгінальную музычную кампазіцыюімправізацыю; 4) капітану за найбольшую колькасць музычных імправізацый; 5) грандсюрпрыз — самаму арыгінальнаму і выразнаму капітану.