Падарожжа ў свет музыкі
Памер: 240с.
Мінск 2012
Гульня 1. «Музычнае спаборніцтва*
Задачы
Навучыць дзяцей пераказваць беларускую народную казку; эмацыянальна адгукацца на музыку; адрозніваць па тэмбры інструменты беларускага народнага аркестра і правільна называць іх; выконваць імправізацыі на дзіцячых музычных інструментах.
Аснашчэнне
1. Музычны твор (напрыклад: У. Кузняцоў. Жалейка), у якім саліруюць інструменты беларускага народнага аркестра.
2. Два камплекты картак з выявамі беларускіх народных інструментаў.
3. Два столікі.
Гульнявыя правілы
Адначасова з гучаннем музыкі дзеці, якія выконваюць ролі Коціка і Пеўніка, вызначаюць на слых саліруючыя музычныя інструменты (цымбалы, скрыпка, гармонік, ліра і інш.) і выкладваюць на сталах або фланелеграфе карткі з іх выявамі ў той жа паслядоўнасці. Пасля персанажы па чарзе паказваюць карткі і называюць інструменты. Музычнае Рэха (усе астатнія дзеці) вызначае дакладнасць адказаў і называе пераможцу — таго, хто даў больш правільных адказаў.
Методыка правядзення
Педагог:
— Жылібылі добрыя сябры Коцік і Пеўнік. А пасябравалі яны таму, што вельмі любілі музыку. Кожны дзень Коцік з Пеўнікам песні спявалі ды на розных музычных інструментах ігралі. Звяры і птушкі збіраліся паслухаць іх цудоўную музы
198
ку. А Музычнае Рэха, што жыло ў тым лесе, стала іх лепшым сябрам.
Але аднойчы заспрачаліся Коцік з Пеўнікам, хто больш музычных інструментаў ведае, можа на слых іх распазнаць і назваць. Вырашылі яны правесці музычнае спаборніцтва. Паклікалі і Музычнае Рэха, каб яно рассудзіла іх спрэчку. Задачу Коцік з Пеўнікам прыдумалі сабе вось якую...
Педагог расказвае правілы гульні «Музычнае спаборніцтва», праводзіць яе, заахвочвае ўдзельнікаў, называе пераможцу.
Затым праводзіцца гульня * Лепшы музыка».
Гульня 2. «Лепшы музыка»
Задачы
Навучыць дашкольнікаў правільна, выразна выконваць знаёмыя мелодыі і імправізаваць на музычных інструментах; дакладна перадаваць рытмічны малюнак у індывідуальным і калектыўным выкананні; дакладна паўтараць музычныя імправізацыі аднагодкаў.
Аснашчэнне
Дзіцячыя музычныя інструменты: металафон, ксілафон.
Гульнявыя правілы
ДзіцяПеўнік выконвае знаёмую ці прыдуманую ім мелодыю на металафоне. Астатнія персанажы адзін за адным павінны дакладна паўтарыць яе рытм: Музычнае Рэха (усе астатнія ўдзельнікі гульні) — пляскаючы ў далоні, Коцік — адстукваючы на металафоне. Затым гульня паўтараецца ў адваротным парадку: г. зн., Коцік адстуквае на металафоне новую мелодыю, а Музычнае Рэха і Пеўнік паўтараюць яе рытм. «Лепшым музыкам» называюць таго, хто выканаў складзеную ім мелодыю і правільна паўтарыў рытм мелодыі партнёра.
Методыка правядзення
— Музычнае спаборніцтва зрабіла дружбу паміж Коцікам і Пеўнікам яшчэ мацнейшай. Яны вучыліся адзін у аднаго іграць на музычных інструментах, дапамагалі перадаваць свае пачуцці музыкай. Музычнае Рэха часта гуляла разам з імі ў гульню «Лепшы музыка».
Педагог расказвае правілы гульні «Лепшы музыка», праводзіць яе.
199
Пасля заканчэння гульняў педагог гаворыць:
rg — Каб мацней пасябраваць з Коцікам і Пеўнікам, у pa52 53 б°чым СШЫТКУ «Падарожжа ў свет музыкі» на с. 52—53 расфарбуйце гэтых персанажаў, выканайце пра іх песенныя або інструментальныя імправізацыі. Абазначце піктаграмамі, як трэба выконваць вашы імправізацыі: весела ці сумна, ціха ці гучна, моцна.
68. Музычныя заняткі.
МУЗЫКА I КАЗКА: МУЗЫКА I ВОБРАЗЫ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ КАЗКІ
Змест
1. Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Коцік і Пеўнік». Гульні 1—3. «Музычнае спаборніцтва», «Лепшы музыка», «Песенька Пеўніку».
2. Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 56—57.
3. Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 52—53.
4. Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
1) «В ммре музыкн» — с. 23, 28,
2) «Прнключенмя Незнайкн в Музыкальном городе» — с. 30—31, 3) «Незвычайныя знаёмствы» — с. 34—35.
Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс. Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
Мэты
Развіць:
здольнасць самастойна вызначаць узаемасувязі паміж вобразамі беларускага фальклору і музычнага мастацтва;
імкненне да перадачы дзеянняў гульнявых вобразаў у розных відах аднароднай творчасці.
Навучыць:
чыста інтанаваць песенныя імправізацыі, канструяваць іх як разгорнутыя кампазіцыі.
Выхаваць:
пачуццё прыналежнасці да нацыянальнай культуры.
ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
Музычны кіраўнік пачынае заняткі з паўтарэння гульняў 1 і 2 музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Коцік і Пеўнік», заахвочвае дзяцей да актыўных самастойных музычнатворчых дзеянняў, затым пераходзіць да правядзення гульні 3 «Песенька Пеўніку».
200
Гульня 3. «Песенька Пеўніку»
Задачы
Навучыць дзяцей самастойна выконваць песенныя імправізацыі і чыста іх інтанаваць.
Аснашчэнне
1. Вершы, прымаўкі, прыказкі, якія выступаюць у якасці матэрыялу да песеннай імправізацыі.
2. Свістулькаптушка.
3. Тэатральная шырма або макет сценкі доміка з акенцам.
Гульнявыя правілы
ДзіцяЛіса складае самастойна ці на прапанаваны педагогам тэкст песеньку і выконвае яе. У канцы гучання песенькі Пеўнік выходзіць з доміка. Ліса яго ловіць.
Методыка правядзення
— Далёка неслася па лесе гаворка пра вясёлых музыкантаў. Ліса і яе дачка Лісачка таксама пачулі пра Коціка і Пеўніка. I вырашыла Ліса ўкрасці Пеўніка, каб ён толькі для яе спяваў і іграў. Аднойчы, калі Коцік пайшоў у лес дровы секчы, падкралася яна да іх хаткі, падышла да акенца і заспявала салодкім галасочкам. А ў песеньцы Пеўніка ўслаўляла ды на вуліцу выклікала. Вось так...
ДзіцяЛіса выконвае заданне гульні «Песенька Пеўніку». Калі ў яго не атрымліваецца, педагог прапануе песенькуўзор:
Песенька Пеўніку
Ласкава Музыка і словы С. Хадановіча
Пеўнік, да мяне ідзі Ды на птушку паглядзі!
201
А яна спявае, 1 Цябе забаўляе! J 2Разы
— А потым Ліса яшчэ і ў свістульку зайграла, вось так...
Педагог іграе на свістульцыптушцы, звяртаючы ўвагу дзяцей на яе гучанне: чым весялейшая і цікавейшая будзе песенька, тым хутчэй Пеўнік да Лісы выбежыць.
— He вытрымаў Пеўнік і выбег паслухаць цудоўныя мелодыі Лісы. А яна яго — цапцап, моцна схапіла ды да сваёй хаткі пабегла.
Педагог праводзіць гэту гульню 2—3 разы: выбірае на ролю Лісы жадаючых і заахвочвае іх да самастойных выразных і разгорнутых песенных імправізацый. Для палягчэння творчай дзейнасці дзяцей можна прымяняць дадатковыя педагагічныя сродкі, названыя вышэй.
69. Музычныя заняткі.
МУЗЫКА I КАЗКА: МУЗЫКА I ВОБРАЗЫ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ КАЗКІ
Змест
1. Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Коцік і Пеўнік». Гульня 4 «Цудапрыпеўкі».
2. Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 56—57.
3. Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 52—55.
4. Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
1) «В ммре музыкн» — с. 23, 28,
2) «Прнключення Незнайкн в Музыкальном городе» — с. 30—31,
3) «Незвычайныя знаёмствы» — с. 14—15.
Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс. Тып музычных заняткаў: дамінантныя (песенная творчасць).
Мэты
Развіць:
здольнасць адчуваць новае; жаданне актыўна праяўляць сябе ў рашэнні праблемных сітуацый;
цікавасць да прыпевак, да самастойнага іх прыдумвання і выканання.
Навучыць:
разумець сутнасць паняцця «прыпеўка», адрозніваць іх як музычны жанр, самастойна прыдумваць і выконваць прыпеўкі;
202
чыста і выразна інтанаваць індывідуальныя песенныя імправізацыі, канструяваць іх як разгорнутыя кампазіцыі ў жанры прыпеўкі.
Выхаваць:
ініцыятыўнасць, імкненне да дасягнення творчага выніку.
ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
Гучыць фанаграма: У. Кузняцоў. Жалейка. Пасля заканчэння гучання педагог пытаецца, ці здагадаліся дзеці, пра каго зараз будзе апавяданне. (Пра Коціка і Пеўніка.) Затым музычны кіраўнік стымулюе дзяцей да кароткага пераказу музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Коцік і Пеўнік», заканчвае словамі: «Не вытрымаў Пеўнік і выбег паслухаць цудоўныя мелодыі Лісы. А яна яго — цапцап, моцна схапіла ды да сваёй хаткі пабегла».
Праводзіцца гульня 4 «Цудапрыпеўкі».
Гульня 4. «Цудапрыпеўкі*
Задачы
Вучыць дзяцей складаць арыгінальныя мелодыі і цалкам прыпеўкі, выконваць іх выразна, саліруючы ў розных музычнагульнявых вобразах; хорам спяваць (паўтараць) прыпеўкі дзеючых асоб гульні.
Гульнявыя правілы
Дзеці, выбраныя на ролі Лісы і Лісачкі, спаборнічаюць паміж сабой. Яны складаюць і спяваюць прыпеўкі, у якіх просяць Пеўніка паказаць свой музычны талент. Пераможцам становіцца аўтар найбольшай колькасці прыпевак. Апошнюю прыпеўку пераможцы выконваюць хорам усе дзеці — Музычнае Рэха.
Методыка правядзення
— Прынесла Ліса Пеўніка ў сваю хату, а там іх ужо Лісачка сустракае. Пасадзілі яны Пеўніка на лаўку і чакаюць, калі ён заспявае ды музыку зайграе. А ён маўчыць! Ліскі ведалі, што Пеўніку прыпеўкі падабаюцца, і на самую цікавую ён не вытрымае і музыкай адкажа. Сталі тады Ліса з Лісачкай па чарзе прыпеўкі для Пеўніка спяваць. Вось так...
Педагог расказвае правілы гульні «Цудапрыпеўкі», выбірае жадаючых на ролі Лісы і Лісачкі і праводзіць гульню. Дзеці — Ліса і Лісачка — выконваюць правілы гульні «Цудапрыпеўкі».
203
Прыклады прыпевак
Ліса:
Падманула Пеўня я, Дахаты прынесла.
Будзе зараз ён спяваць Ды на дудцы звонка граць! Пеця, Пецечка, Сыграй, Маю дочку пацяшай!
Лісачка:
Ляляля, ляляля, Маці Пеўня здабыла. Певень, Певень, Певунок, Як гучыць твой галасок?
Ліса:
Заспявай мне, Певунок, Заіграй не ціха!
He пачую я музыкі — Будзе табе ліха.
Педагог:
— Найлепшую прыпеўку Музычнае Рэха падхапіла і паўтарыла гучна на ўвесь лес! (Дзеці гучна спяваюць хорам прыпеўку.) — Пачуў яе Коцік, усё зразумеў і... А вось што зрабіў Коцік, мы даведаемся пазней.
^~Д Затым педагог прапануе дзецям хутчэй дапамагчы Пеў52 55 нікУ‘ Для гэтага Ў рабочых сшытках «Падарожжа ў свет музыкі» на с. 52—55 трэба расфарбаваць любога персанажа з музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Коцік і Пеўнік», прыдумаць і праспяваць для яго прыпеўкі, абазначыць іх гучанне піктаграмамі.
70. Музычная забава.
3 МУЗЫЧНАЙ КНІГАЮ СЯБРУЮ У КРАІНЕ МУЗЫКІ ВАНДРУЮ
Змест
Музычныя кампазіцыіімправізацыі дзяцей па тэмах вучэбнага дапаможніка «Падарожжа ў свет музыкі» (с. 5—57).
Мэты, ход забавы — гл. канспект № 39.