• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падарожжа ў свет музыкі

    Падарожжа ў свет музыкі


    Памер: 240с.
    Мінск 2012
    58.94 МБ
    204
    71.	Музычныя заняткі.
    МУЗЫКА I КАЗКА: МУЗЫКА I ВОБРАЗЫ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ КАЗКІ
    Змест
    1.	Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Коцік і Пеўнік». Гульні 1—4.
    2.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 56—57.
    3.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 52—55.
    4.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
    1)	«В мнре музыкн» — с. 23, 28,
    2)	«Прнключення Незнайкн в Музыкальном городе» — с. 30—31,
    3)	«Незвычайныя знаёмствы» — с. 14—15.
    Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс.
    Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
    Мэты
    Развіць:
    імкненне да калектыўнай музычнай творчасці і дясягнення ў ёй поспеху.
    Навучыць:
    выразна дзейнічаць у сюжэце цэласнай кампазіцыі.
    Выхаваць:
    пачуццё радасці ад адкрыцця новага; добразычлівасць.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Педагог гаворыць, што сёння дзеці будуць канструяваць са знаёмых гульняў 1—4 музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Коцік і Пеўнік» цэласную музычную кампазіцыю; дзейнічае па методыцы, прадстаўленай у музычных занятках з такімі ж педагагічнымі мэтамі (гл. канспекты № 13, 22 і інш.).
    КРАСАВІК
    72.	Музычныя заняткі. МУЗЫКА I КАЗКА: МУЗЫКА I ВОБРАЗЫ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ КАЗКІ
    Змест
    1.	Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Коцік і Пеўнік». Гульня 5 «Коцікмузыка».
    2.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 56—57.
    3.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 52—55.
    205
    4.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
    1)	«В ммре музыкм» — с. 28, 23,
    2)	«Прнключення Незнайкн в Музыкальном городе» — с. 30—31,
    3)	«Незвычайныя знаёмствы» — с. 14—15.
    Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс.
    Тып музычных заняткаў: дамінантныя (песеннаінструментальная творчасць).
    Мэты
    Развіць:
    цікавасць да роднай мовы, вобразаў беларускага музычнага мастацтва і фальклору, да слухання музыкі, песеннаінструментальных імправізацый;
    жаданне самавыражэння ў індывідуальнай песеннаінструментальнай творчасці.
    Навучыць:
    імправізаваць у спевах і на дзіцячых музычных інструментах;
    канструяваць песеннаінструментальныя імправізацыі ў разгорнутыя кампазіцыі, чыста інтанаваць іх;
    аб’ектыўна ацэньваць свой творчы прадукт.
    Выхаваць:
    пачуццё прыналежнасці да нацыянальнай культуры;
    імкненне да зносін у музычнай творчасці.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Педагог нагадвае дзецям заканчэнне гульні 4 «Цудапрыпеўкі» і праводзіць гульню 5 «Коцікмузыка» музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Коцік і Пеўнік».
    Гульня 5. «Коцікмузыка»
    Задачы
    Навучыць дзяцей хутка арыентавацца ў творчых заданнях; перадаваць у песеннаінструментальных імправізацыях розныя эмацыянальныя станы (пытанне, запрашэнне, скаргу і г. д.); аб’ектыўна ацэньваць свае дзеянні.
    Аснашчэнне
    Дзіцячыя музычныя інструменты.
    Музычны рэпертуар
    Беларуская кадрыль. Апрацоўка В. Купрыяненкі.
    206
    Гульнявыя правілы
    Дзіця, якое выконвае ролю Коціка, павінна скласці песеньку ці танцавальную мелодыю, выкананне якой з’яўляецца ўмовай для вызвалення Пеўніка. Калі Коцік мае цяжкасці ў выкананні задання, то ён звяртаецца па дапамогу да Музычнага Рэха — тады выходзіць дзіця, якое жадае дапамагчы Коціку.
    Песняўзор, якую можа праспяваць педагог для дапамогі салісту:
    Прыгажуня Ліса
    Весела
    Музыка і словы Л. Хадановіч
    mf
    Ўсе звяры скажуць тады: «Прыга жуня ты!»
    Цымбалікі брынцаца, брынцаца, брынцаца!
    Выбяган хутчэн, Ліса! Гопца, гопца ца!
    Звонка буду я іграць, брынцаца, брынцаца!
    Ты — цудоўна танцаваць, гопца, гопца ца!
    Цымбалікі брынцаца, Брынцаца, брынцаца! Выбягай хутчэй, Ліса! Гопца, гопцаца!
    207
    Звонка буду я іграць, Брынцаца, брынцаца! Ты — цудоўна танцаваць, Гопца, гопцаца!
    Ўсе звяры скажуць тады: ♦ Прыгажуня ты!»
    Методыка правядзення
    Педагог:
    — Пачуў Коцік прыпеўку, усё зразумеў і пабег Пеўніка ратаваць. Ведаў Коцік, што толькі музыка можа яму дапамагчы. Прыдумаў ён песеньку пра Лісу, звонка яе заспяваў, на цымбалах зайграў! Вось так...
    Педагог расказвае правілы гульні «Коцікмузыка», выбірае жадаючага выканаць ролю Коціка і праводзіць гульню.
    Пасля імправізацыі Коціка педагог працягвае:
    — He вытрымалі Ліса з Лісачкай, выскачылі з хаткі і затанцавалі пад гукі коцікавай музыкі. I Пеўнік тым часам да Коціка далучыўся і зайграў з ім у лад.
    Гучыць «Беларуская кадрыль», апрацоўка В. Купрыяненкі. Ліскі выконваюць танцавальныя імправізацыі разам з Коцікам і Пеўнікам. Дзеці — Музычнае Рэха — пляскаюць у далоні.
    Педагог гаворыць:
    — А потым і Музычнае Рэха да іх усіх далучылася!
    Дзеці — Музычнае Рэха — выбягаюць да персанажаў. Педагог выконвае знаёмую песеньку, усе дзеці падхопліваюць. Усе, узяўшыся за рукі, весела спяваюць і танцуюць.
    Педагог праводзіць гэту гульню некалькі разоў з новымі жадаючымі салістамі; пасля абмяркоўвае з дзецьмі, чые песеннаінструментальныя імправізацыі былі найбольш змястоўныя, выразныя і разгорнутыя.
    Пасля заканчэння гульні педагог звяртае ўвагу дзяцей на тое, што да наступных заняткаў яны могуць падрыхтавацца з дапамогай рабочага сшытка «Падарожжа ў свет музыкі». Для гэтага трэба адгарнуць с. 52—55, прыдумаць і выканаць імправізацыі персанажаў, абазначыць іх гучанне піктаграмамі.
    5255
    208
    73.	Музычныя заняткі. МІНІОПЕРА «КОЦІК I ПЕЎНІК»
    (канструяванне)
    74.	Музычныя заняткі.
    МІНІОПЕРА «КОЦІК I ПЕЎНІК»
    Змест
    1.	Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Коцік і Пеўнік» — цэласная музычная кампазіцыя.
    2.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 56—57.
    3.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 52—55.
    4.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
    1)	«В мнре музыкн» — с. 23, 28,
    2)	«Прнключенмя Незнайкн в Музыкальном городе» — с. 30—31,
    3)	«Незвычайныя знаёмствы» — с. 14—15.
    Форма музычных заняткаў: мініопера.
    Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
    Мэты
    Развіць:
    цэласнае ўяўленне пра жанр мініоперы, цікавасць да яе канструявання ў калектыўнай музычнай творчасці.
    Навучыць:
    калектыўна, узгоднена дзейнічаць у сюжэце мініоперы, дапаўняць адзін аднаго; выразна выконваць ролі, музычны рэпертуар, імправізацыі.
    Выхаваць:
    жаданне дасягаць поспеху ў калектыўнай творчасці і перажываць пачуццё гонару за калектыўны творчы прадукт.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Педагог гаворыць пра мэту заняткаў: сканструяваць са знаёмых гульняў 1—5 музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Коцік і Пеўнік» цэласную музычную кампазіцыю ў жанры мініоперы. Затым педагог дзейнічае па методыцы, прадстаўленай у музычных занятках з такімі ж педагагічнымі мэтамі.
    Пасля заканчэння заняткаў педагог прапануе дзецям дома расказаць пра мініоперу, якую яны сёння стварылі, з дапамогай музычнай кнігі (с. 56—57) і рабочага сшытка «Падарожжа ў свет музыкі» (с. 52—55).
    209
    75.	Музычныя заняткі.
    МУЗЫКА I КАЗКА: МУЗЫКА I ВОБРАЗЫ КАЗКІ К. ЧУКОЎСКАГА «ДОКТАР АЙБАЛІТ»
    Змест
    1.	Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Доктар Айбаліт». Гульня 1 «Музыка для Кіта».
    2.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 58—59.
    3.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 56—57.
    Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс.
    Тып музычных заняткаў: дамінантныя (інструментальная творчасць).
    Мэты
    Развіць:
    цікавасць да самастойнай выразнай перадачы музычнагульнявога вобраза інструментальнымі імправізацыямі.
    Навучыць:
    самастойна адрозніваць і перадаваць рытмічныя малюнкі праслуханых мелодый;
    самастойна імправізаваць на дзіцячых музычных інструментах у розных музычных жанрах, не пераймаючы адзін аднаго;
    пераўтвараць інструментальныя імправізацыі ў разгорнутыя кампазіцыі.
    Выхаваць:
    пачуццё радасці ад сустрэчы з новымі вобразамі і музычнымі творамі; музычнаэстэтычны густ.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Педагог пачынае заняткі з правядзення гульні 1 «Музыка для Кіта» музычнага сюжэтнагульнявога комплексу ♦ Доктар Айбаліт».
    Музычны сюжэтнагульнявы комплекс ♦ДОКТАР АЙБАЛІТ»
    Змест
    1.	«Музыка для Кіта».
    2.	«Песенька для Чайкі».
    3.	«ПалётАрла».
    4.	«Танец Дэльфіна».
    210
    Гульня 1. «Музыка для Кіта»
    Задачы
    Навучыць дзяцей эмацыянальна суперажываць гульнявому вобразу; дакладна перадаваць рытмічны малюнак праслуханай мелодыі і імправізаваць на музычным інструменце ў пэўным музычным жанры (полька, вальс, марш).
    Аснашчэнне
    1.	Музычная шкатулка.
    2.	Набор дзіцячых музычных інструментаў.
    3.	Плоскасная выява скрыпічнага ключа, разрэзаная на 4 часткі.
    4.	Фланелеграф з выявай нотнага стана.
    Музычны рэпертуар
    Д. Шастаковіч. Вальсшутка (у выкананні аркестра).
    П. Сайман. Мост над бурнымн водамн (у выкананні аркестра П. Марыа).
    Другі варыянт музычнага рэпертуара гл. у канцы музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Доктар Айбаліт» (с. 221).
    Гульнявыя правілы
    Праслухаўшы «Вальсшутку» Д. Шастаковіча, гульцы перадаюць яго рытмічны малюнак у паслядоўнасці, вызначанай з дапамогай кубіка. Дзіця, якое справілася з заданнем, выконвае імправізацыю ў любым музычным жанры ў хуткім тэмпе. Гулец, які выканаў самую цікавую імправізацыю, мае права дастаць з музычнай шкатулкі картку з часткай выявы скрыпічнага ключа і змясціць яго на нотным стане на фланелеграфе.
    Методыка правядзення
    Педагог:
    — Сёння, дзеці, мы з вамі трапім у казку да доктара Айбаліта:
    Добрый доктор Айболнт!
    Он под деревом снднт.
    Прнходн к нему лечмться
    II корова, н волчнца,
    II жучок, я паучок, II медведнца!
    Всех нзлечнт, нсцелнт
    Добрый доктор Айболнт! (К. Чукоўскі)
    Педагог прымацоўвае плоскасную выяву Айбаліта на фланелеграф.
    211
    — Нават з далёкай Афрыкі клічуць на дапамогу доктара Айбаліта:
    Прнезжайте, доктор,
    В Афрнку скорей, II спаснте, доктор, Нашнх малышей!
    — Трэба тэрмінова выязджаць, трэба ратаваць хворых дзяцей! Айбаліт сабраўся ў дарогу, але злы разбойнік Бармалей ва ўсім шкодзіць доктару Айбаліту. Дапамагчы Айбаліту хацелі многія звяры, птушкі і рыбы. Першым на дапамогу прыплыў Кіт.
    * Я б мог хутка даімчаць вас да Афрыкі! — сказаў ён. — Але злы Бармалей зачараваў мяне! Ён адняў у мяне хуткую і вясёлую музыку, і цяпер я магу плысці толькі павольна. Вось так...» (Гучыць «Вальсшутка» Д. Шастаковіча.)
    «Калі вы, дзеці, дакладна паўтарыце рытм павольнай мелодыі, а таксама прыдумаеце і выканаеце новую — хуткую і вясёлую, то вы мяне расчаруеце, і я дапамагу вам дабрацца да Афрыкі!» — сказаў Кіт.