Падарожжа ў свет музыкі
Памер: 240с.
Мінск 2012
Педагог удакладняе ў кожнага дырыжора, што будзе выконваць яго аркестр, калі неабходна, дапамагае парадай, дамаўляецца аб чарговасці выступлення аркестраў і праводзіць гульню 3 «Палёт Арла».
Калі кампазіцыі аркестраў аднолькава ўдалыя, то картку з часткай скрыпічнага ключа з музычнай шкатулкі маюць права дастаць дырыжоры гэтых аркестраў адначасова.
Методыка правядзення
Педагог:
— «А вось і мой сябар Арол, далей ляціце з ім», — прамовіла Чайка і паляцела.
♦Я ведаю, што вы вельмі спяшаецеся ў Афрыку ратаваць хворых малышоў, — сказаў Арол. — Я мог бы даімчаць вас туды, але злы Бармалей адняў у мяне музыку хуткага палёту. I panep я магу ляцець толькі так...»
218
Гучыць раманс Д. Шастаковіча з к/ф «Овод».
♦ Расчаруйце мяне, дзеці! Сачыніце для мяне музыку, якая створыць адчуванне гордага хуткага палёту. I тады мы ўсе разам паляцім да берагоў Афрыкі!»
Педагог тлумачыць правілы, праводзіць гульню, заахвочвае аркестры да зладжанага гучання, хваліць дзяцей.
«Дзякуй вам, дзеці! Вы парушылі чары злога Бармалея, вярнулі мне музыку гордага, хуткага палёту і вызвалілі яшчэ адну частку скрыпічнага ключа. Вазьміце яе з музычнай шкатулкі — і ў дарогу!»
Гучыць «Вальсфантазпя» М. Глінкі. Дзеці ў танцавальных кампазіцыяхімправізацыях перадаюць пачуцці, настрой, рухі палёту Арла.
Педагог працягвае і завяршае заняткі № 79 па методыцы папярэдніх (№ 77—78) заняткаў.
80. Музычная забава.
MAE ЛЮБІМЫЯ МУЗЫЧНЫЯ КАМПАЗІЦЫІКАЗКІ
Змест
Знаёмыя мініоперы, мінімюзіклы казачнай тэматыкі на выбар дзяцей.
ХОД МУЗЫЧНАЙ ЗАБАВЫ
Музычны кіраўнік праводзіць забаву № 80 па канспектах № 34, 39 і інш. (гл. каляндарны план).
81. Музычныя заняткі. МУЗЫКА I КАЗКА: МУЗЫКА I ВОБРАЗЫ КАЗКІ К. ЧУКОЎСКАГА «ДОКТАР АЙБАЛІТ»
Змест
1. Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Доктар Айбаліт». Гульні 3, 4. «Палёт Арла», «Танец Дэльфіна».
2. Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 58—59.
3. Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 56—59.
Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс.
Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
219
Мэты
Развіць:
уменне самастойна ўдасканальваць спосабы пераўтварэння песенных, танцавальных і інструментальных імправізацый у разгорнутыя кампазіцыі.
Навучыць:
самастойна знаходзіць новыя спосабы самавыражэння ў індывідуальных танцавальных і калектыўных інструментальных імправізацыях, канструяваць іх у разгорнутыя кампазіцыі;
выразна выконваць імправізацыі і гульнявыя ролі.
Выхаваць:
адэкватную ацэнку прадуктаў уласнай музычнай творчасці і творчасці равеснікаў;
ініцыятыўнасць, смеласць, настойлівасць.
ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
Педагог коратка нагадвае змест папярэдніх заняткаў, паўтарае з дзецьмі гульню 3 «Палёт Арла» і пераходзіць да гульні 4 «Танец Дэльфіна» музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Доктар Айбаліт».
Гульня 4. «Танец Дэльфіна»
Задачы
Навучыць дашкольнікаў праяўляць эмацыянальнае суперажыванне музычнаму вобразу, перадаваць яго характэрныя асаблівасці ў індывідуальных інструментальных і танцавальных імправізацыях.
Музычны рэпертуар
Чэшка і Смешка. Апрацоўка В. Купрыяненкі.
Э. Грыг. Песня Сольвейг.
Ф. Мендэльсон. Свадебный марш.
Гульнявыя правілы і методыка правядзення
Педагог:
— Арол даімчаў Айбаліта да берага. У моры каля берага забаўляюцца дэльфіны. Дэльфіны вельмі радуюцца, што ўсе дабраліся да Афрыкі, і сустракаюць вас вясёлым танцам, вось такім...
Гучыць фанаграма: Чэшка і Смешка. Апрацоўка В. Купрыяненкі.
Пад музыку дзеці выконваюць танцавальныя імправізацыі. Дзіця, якое выканала самую цікавую танцавальную імправі
220
зацыю, мае права дастаць з музычнай шкатулкі апошнюю картку з часткай скрыпічнага ключа. Пасля прымацавання яго да фланелеграфа педагог гаворыць:
— А на беразе чакаюць дапамогі сумныя хворыя малпачкі... Гучыць фанаграма: Э. Грыг. Песня Сольвейг.
Затым педагог гаворыць:
— Але вы, сябры, дапамаглі каралеве Музыцы, вярнулі песні, танцы і мелодыі нашым сябрам, і цяпер чароўная музыка можа гучаць у поўную сілу.
Гучыць фанаграма: Ф. Мендэльсон. Свадебный марш.
— I першыя ж гукі чароўнай музыкі вылечылі ўсіх дзяцей у Афрыцы. Так дружба і любоў да музыкі перамаглі зло!
Дзеці выконваюць знаёмыя песні, імправізацыі.
pg] Затым педагог прапануе дзецям адгарнуць рабочыя сшыт58 59 кі *Падарожжа ў свет музыкі» на с. 58—59, разгледзець ілюстрацыю і расказаць пра вясёлае свята герояў; а дома — расфарбаваць любімых персанажаў, выканаць пра іх свае імправізацыі або знаёмыя кампазіцыі і паказаць іх з дапамогай піктаграм.
ШУ канцы заняткаў педагог паведамляе, што дзеці могуць дома або ў групе прадоўжыць гульню «Доктар Айбаліт» 5859 3 дапамогай музычнай кнігі «Падарожжа ў свет музыкі», расказаць аб прыгодах Айбаліта бацькам і сябрам.
* * *
У музычным сюжэтнагульнявым комплексе «Доктар Айбаліт» можна прымяніць і такі варыянт музычнага рэпертуару (гл. ♦ Фонохрестоматня к нгровой продуктнвной технологнн» Л. С. Хадановіч):
1. Музыка для Кіта: a) Вйгапо (сумны настрой Кіта); б) Volt е vele (вясёлы настрой Кіта).
2. Песенька для Чайкі: a) F. Mercury. Ensueno; б) F. Mercury, N. Moran. How can I go on.
3. Полёт Арла: a) Riverberi; 6) Stagioni di Venezia.
4. Танец Дэльфіна: a) Rondo Veneziano; б) Дж. Гершвін. Summertime.
5. Заключэнне: F. Mercury, N. Moran. Overture piccante.
У гульнях 1, 3, 4 (б) прыведзены музычныя творы з альбома Rondo Veneziano.
221
МАЙ
82. Музычныя заняткі.
МІНІМЮЗІКЛ «ДОКТАР АЙБАЛІТ» (канструяванне асобных дзеянняў)
83. Музычныя заняткі.
МІНІМЮЗІКЛ «ДОКТАР АЙБАЛІТ»
(канструяванне)
Змест № 82, 83
1. Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Доктар Айбаліт». Гульні 1 —4.
2. Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 58—59.
3. Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 56—59.
Форма музычных заняткаў: мінімюзікл.
Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
Мэты
Развіць:
здольнасць стварыць цэласнае прадстаўленне з асобных частак мінімюзікла;
цікавасць і жаданне да самастойнага калектыўнага пераўтварэння знаёмага музычнага сюжэтнагульнявога комплексу ў мінімюзікл.
Навучыць:
самастойна аб’ядноўваць розныя гульні, музычныя імправізацыі і рэпертуар у цэласны музычны жанр — мінімюзікл;
выразна выконваць ролі, музычныя імправізацыі, узгоднена дзейнічаць у знаёмым сюжэце мінімюзікла, дапаўняць адзін аднаго.
Выхаваць:
самавалоданне, імкненне да дасягнення мэты;
перажыванне пачуцця радасці ад дасягнення поспеху ў калектыўнай музычнай творчасці.
ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
Музычныя заняткі № 82, 83 праводзяцца па адным плане, але з рознымі канчатковымі мэтамі: у ходзе музычных заняткаў № 82 педагог паўтарае з дзецьмі асобныя дзеянні мінімюзікла «Доктар Айбаліт» (асобныя гульні, якія трэба дапрацаваць).
У ходзе музычных заняткаў № 83 адбываецца канструяванне мінімюзікла «Доктар Айбаліт» — усе гульні 1—4. Педагог дзейнічае па методыцы, прадстаўленай у занятках з такімі ж педагагічнымі мэтамі (гл. каляндарны план).
222
84. Музычная забава.
ГАЛОЎНАЯ ПЛОШЧА МІНСКА
Змест
Музычныя апавяданні дзяцей пра Беларусь, Мінск, плошчу Перамогі па старонках дапаможнікаў:
1. Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 62—63.
2. Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
1) «В мнре музыкн» — с. 6—7, 10—11,
2) «Прнключенмя Незнайкн в Музыкальном городе» — с. 6—7,
3) «Незвычайныя знаёмствы» — с. 32—35, 48—49.
ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
Музычны кіраўнік праводзіць забаву № 84 па плане, прадстаўленым у канспекце № 8, прымяняе ў ёй новы тэматычны змест.
85. Музычныя заняткі.
МІНІМЮЗІКЛ «ДОКТАР АЙБАЛІТ»
(цэласнае ўяўленне)
Змест
Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Доктар Айбаліт» — цэласная музычная кампазіцыя.
Форма музычных заняткаў: мінімюзікл.
Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
Заняткі № 85 па методыцы з такімі ж тэмамі (цэласнае ўяўленне мінімюзікла, мініоперы).
86. Музычныя заняткі.
Я 3 МУЗЫКАЙ СЯБРУЮ, СПЯВАЮ I ТАНЦУЮ!
Змест
Музычныя апавяданні і імправізацыі дзяцей па старонках знаёмых вучэбных дапаможнікаў:
1. Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі»: старонкі па жаданні дзяцей.
2. Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі»: старонкі па жаданні дзяцей.
3. Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальны сшытак:
«В мнре музыкм» — с. 17—18.
223
Форма музычных заняткаў: сюжэтная музычнадыдактычная гульня.
Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
Мэты
Развіць:
цікавасць да музычнага мастацтва, да музычнай пазнавальнай, выканаўчай і творчай дзейнасці.
Навучыць:
самастойна праяўляць свае веды па музычным мастацтве, музычную творчасць па выбраных сюжэтах знаёмых дапаможнікаў;
выразна выконваць аднародныя і сінтэтычныя імправізацыі.
Выхаваць:
музычнаэстэтычны густ.
ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
Педагог называе тэму заняткаў і прапануе дзецям выбраць з музычнай кнігі «Падарожжа ў свет музыкі» старонкі і персанажаў, якія найбольш спадабаліся, скласці пра іх свае музычныя апавяданні з аднародных і сінтэтычных музычных кампазіцыйімправізацый, агучыць іх. Затым выконвае з дзецьмі ўжо вядомыя песні, знаёміць з новай.
Пасля заканчэння прапануе ў групе на старонках музычнага сшытка * Падарожжа ў свет музыкі» расфарбаваць персанажаў, якія найбольш падабаюцца, прыдумаць і выканаць пра іх імправізацыі.
87. Музычная забава.
МУЗЫКА, КАЗКА, ГУЛЬНЯ
Змест
1. Сюжэтныя музычнадыдактычныя гульні — па жаданні дзяцей.
2. Музычныя сюжэтнагульнявыя комплексы на тэму «Музыка і казка» — па жаданні дзяцей.
Мэты
Развіць:
уменні падбіраць знаёмыя гульні да названай тэмы і актыўна ў іх удзельнічаць.
Навучыць:
арыентавацца ў знаёмых музычных гульнях, самастойна выбіраць любімыя вобразы, гульнявыя сюжэты, выразна перадаваць іх змест у музычнай творчасці;
224
надаваць прадуктам музычнай творчасці эстэтычную завершанасць. Выхаваць:
музычнаэстэтычны густ.
ХОД МУЗЫЧНАЙ ЗАБАВЫ
Музычны кіраўнік праводзіць музычную забаву № 87 па канспекце № 39, уключае песенны рэпертуар на свой выбар.
88. Музычныя заняткі.
КАМПАЗІТАРЫ СТВАРАЛЬНІКІ МУЗЫКІ: П. ЧАЙКОЎСКІ
Змест
1. Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 60.
2. Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 60.
3. Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі: