Падарожжа ў свет музыкі
Памер: 240с.
Мінск 2012
1) «В ммре музыкм» — с. 8—9,
2) «Прнключенмя Незнайкн в Музыкальном городе» — с. 6—7,
3) «Незвычайныя знаёмствы» — с. 46—47.
Форма музычных заняткаў: сюжэтная музычнадыдактычная гульня.
Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
Мэты
Развіць:
цікавасць да музычнага мастацтва, да кампазітараў і іх музычных твораў.
Навучыць:
запамінаць, пазнаваць і правільна называць кампазітара, яго музычныя творы;
уяўляць вобраз музычнага твора і выразна перадаваць свае ўражанні аб ім у індывідуальнай аднароднай і сінтэтычнай музычнай творчасці.
Выхаваць:
жаданне пашыраць свой музычны кругагляд.
Аснашчэнне
1. Фанаграмы з творамі П. Чайкоўскага: Марш деревянных солда™ков; Болезнь куклы; Новая кукла; Танец маленькнх лебедей; Вальс цветов.
2. Узнагародныя фішкі.
ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
Гучыць фанаграма: П. Чайкоўскі. Марш деревянных солдатнков; педагог залучае дзяцей у танцавальныя імправізацыі.
225
Пасля заканчэння гучання музыкі пытаецца ў дзяцей, пра каго гэты музычны твор, як аб гэтым расказала музыка, хто кампазітар гэтага твора і г. д.
| і | Для правільнага адказу педагог раіць дзецям карыстацца 1 1 музычнай кнігай «Падарожжа ў свет музыкі» (с. 60).
60 Дзеці разглядваюць ілюстрацыі, даюць мяркуемыя адказы. Педагог называе твор, яго аўтара, звяртае ўвагу на партрэт, паўтарае з дзецьмі імя і прозвішча кампазітара, тлумачыць сутнасць слова «кампазітар».
Затым праводзіцца гульня «Хто больш?».
Гульня «Хто больш?»
Задачы
Навучыць падбіраць да музычнага твора вобраз з прапанаваных ілюстрацый і перадаваць яго ў песенных і танцавальных імправізацыях.
Гульнявыя правілы і методыка правядзення
Разгледзець у музычнай кнізе «Падарожжа ў свет музыкі» малюнкі на с. 60; затым, адначасова з гучаннем твора П. Чайкоўскага, выбраць вобраз, які адпавядае гэтай музыцы, і паказаць яго характэрныя асаблівасці ў танцавальных кампазіцыяхімправізацыях.
Педагог уключае фанаграмы ў наступнай паслядоўнасці: «Болезнь куклы», «Новая кукла», «Танец маленькнх лебедей», «Вальс цветов». Дзеці могуць глядзець на карцінкі ў кнізе, калі неабходна. Дзіцяпераможцу віншуюць апладысментамі, песнямі, інструментальнымі або танцавальнымі імправізацыямі, аркестроўкай музычнага твора і г. д.
Для ўдакладнення назвы музычнага вобраза дзіця можа расказаць аб ім у песенных або песеннаінструментальных кампазіцыях. Педагог называе творы, якія прагучалі. За найбольш выразную імправізацыю гулец атрымлівае ўзнагародную фішку. Пераможцам стане той, хто набярэ найбольшую колькасць фішак, г. зн. дасць найбольшую колькасць музычных адказаў, выкананых выразна і арыгінальна.
^g Затым педагог прапануе дзецям намаляваць у рабочых 60 сшытках «Падарожжа ў свет музыкі» побач з партрэтам
П. Чайкоўскага (с. 60) персанажа, які спадабаўся, і расказаць пра яго сябрам і бацькам.
226
89. Музычныя заняткі.
КАМПАЗІТАРЫ СТВАРАЛЬНІКІ МУЗЫКІ: М. РЫМСКІКОРСАКАЎ
Змест
1. Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 61.
2. Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 61.
3. Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
1) «В ммре музыкн» — с. 10—11,
2) «Прнключення Незнайкм в Музыкальном городе» — с. 6—7,
3) «Незвычайныя знаёмствы» — с. 48—49.
Форма музычных заняткаў: сюжэтная музычнадыдактычная гульня.
Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
Мэты: гп. у канспекце № 88.
Аснашчэнне
1. Фанаграмы з творамі М. РымскагаКорсакава з оперы «Сказка о царе Салтане»: Mope, Белка, Богатырн, Царевна Лебедь.
2. Узнагародныя фішкі.
ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
I варыянт — па методыцы папярэдніх заняткаў, № 88.
II варыянт — мініопера. Педагог прапануе дзецям разгледзець малюнкі ў музычнай кнізе «Падарожжа ў свет музыкі» (с. 61), праслухаць твор і вызначыць яго музычны вобраз (першаму дзіцяці, якое правільна назвала вобраз, уручаюць узнагародную фішку).
Пасля кожнага праслуханага твора дзецям прапануецца выканаць аб гэтым вобразе песенныя, танцавальныя, інструментальныя або сінтэтычныя кампазіцыіімправізацыі (на выбар). За лепшае выкананне імправізацыі педагог дае дзіцяці дзве фішкі.
Такім чынам выконваюцца імправізацыі да кожнага намаляванага персанажа оперы М. РымскагаКорсакава «Сказка о царе Салтане». Затым з лепшых імправізацый дзяцей педагог канструюе мініжанр і вызначае яго, у залежнасці ад перавагі імправізацый, як мініоперу, мінібалет або мінімюзікл з назвай «Тры цуды». Гэты калектыўны творчы прадукт дзяцей можна дапоўніць тэкстам казкі А. Пушкіна «Сказка о царе Салтане» і паказаць бацькам на выпускным ранішніку.
QU Пасля заканчэння заняткаў педагог прапануе дзецям высі канаць знаёмыя песні, а ў групе ў рабочых сшытках «Па
227
дарожжа ў свет музыкі» побач з партрэтам М. РымскагаКорсакава (с. 61) намаляваць любімых персанажаў з оперы *Сказка о царе Салтане» і расказаць пра іх сябрам і бацькам сваімі музычнымі імправізацыямі.
90. Музычныя заняткі.
КАМПАЗІТАРЫ СТВАРАЛЬНІКІ МУЗЫКІ: У. АЛОЎНІКАЎ, I. ЛУЧАНОК
Змест
1. Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 62—63.
2. Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 62—63.
3. Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
1) «В мнре музыкн» — с. 10—11,
2) «Прнключення Незнайкн в Музыкальном городе» — с. 6—7,
3) «Незвычайныя знаёмствы» — с. 48—49.
Форма музычных заняткаў: музычная сюжэтнадыдактычная гульня.
Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
Аснашчэнне
1. Фанаграмы з творамі I. Лучанка і У. Алоўнікава.
2. Узнагародныя фішкі.
Музычны рэпертуар +
Песня пра Мінск. Музыка I. Лучанка, словы П. Панчанкі.
Радзіма мая дарагая... Музыка У. Алоўнікава, словы А. Бачылы і іншыя, названыя ў дадатковых педагагічных сродках, а таксама знаёмы песенны рэпертуар.
Мэты і ход заняткаў: гл. у канспекце № 88.
91. Музычнае свята. БЫВАЙ, ДЗІЦЯЧЫ САД!
Змест
I в а р ы я н т: знаёмыя дзецям мінімюзіклы, мініоперы па вывучаных музычных сюжэтнагульнявых комплексах.
II в а р ы я н т: сюжэт са знаёмых музычных гульняў.
МЕТОДЫКА ПРАВЯДЗЕННЯ
Музычны кіраўнік і калектыў педагогаў праводзяць выпускны ранішнік «Бывай, дзіцячы сад!» па прапанаваных вышэй варыянтах забаў на матэрыяле знаёмага песеннага рэпертуару.
228
Л E T A
СПЕКТР МЭТАВЫХ АРЫЕНТАЦЫЙ МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
ЛЕТНЯГА ПЕРЫЯДУ
Развіць:
• цікавасць да самастойнай пазнавальнай, музычнай выканаўчай і творчай дзейнасці, навыкі арыентацыі ў новых умовах;
• музычныя здольнасці — цэласнае і дыферэнцыраванае ўспрыманне; эмацыянальны водгук на музыку; пачуццё музычнага рытму, ладу; чыстае інтанаванне, адвольнае карыстанне музычнаслыхавымі ўяўленнямі; музычнае мысленне, музычную памяць;
• здольнасці — суперажывання і пераўвасаблення ў музычнагульнявы вобраз, да музычнай імправізацыі;
• фактары крэатыўнасці — уяўленне, фантазію, арыгінальнасць, інтуіцыю, эмпатыю.
Навучыць:
• самастойна эмацыянальна і выразна выконваць музычны рэпертуар, аднародныя і сінтэтычныя кампазіцыіімправізацыі;
• свабодна дзейнічаць у знаёмых і новых музычных гульнях і праблемных сітуацыях.
Выхаваць:
• патрэбнасць у атрыманні новай інфармацыі аб музычным мастацтве і спосабах самавыражэння ў музычным выкананні і творчасці.
229
ЧЭРВЕНЬ
Музычны рэпертуар да заняткаў чэрвеня (№ 92—102) +
Па сюжэтах гульняў і жаданні дзяцей.
Начннаем перепляс. Музыка С. Сасніна, словы П. Сіняўскага.
Музыкант. Музыка А. Фатаха, словы В. Сямерніна.
Ежнк н барабан. Музыка Л. Бірновай, словы Г. Вісру.
Дятелбарабаніцнк. Музыка А. Абрамава, словы М. Савельева.
Необычный концерт. Музыка В. Дзяменцьева, словы I. Векшагонавай.
Утро в лесу. Музыка С. Ніс, словы Я. Аўдзіенка.
Лягушонок. Музыка Л. Свердэля, словы В. Долямурэ.
Березка. Музыка С. Галкіна, словы А. Пракоф’ева.
Еслн б каплн не дружнлн. Музыка В. Храмушынай, словы Ю. Пагарэльскага.
100. Музычная забава. ВЕЛЬМІ МУЗЫКУ ЛЮБЛЮ!
Змест
I в а р ы я н т: музычныя кампазіцыіімправізацыі дзяцей па старонках музычнай кнігі і сшытка «Падарожжа ў свет музыкі».
II в а р ы я н т: знаёмыя мініоперы, мінімюзіклы на выбар дзяцей.
Ill в а р ы я н т: сюжэтныя музычнадыдактычныя гульні: «Несапсаваны тэлефон», «Назаві лішні», «Хітры сабака», «Знайдзі гняздо!»'.
Мэты
Развіць:
жаданне дэманстраваць веды аб музычным мастацтве, навыкі музычнага выканання і творчасці.
Навучыць:
самастойна праяўляць раней атрыманыя веды аб музыцы, музычнатворчыя ўменні, навыкі выканання песень, мелодый, танцаў, аднародных і сінтэтычных музычных кампазіцыйімправізацый.
1 Дадатковы матэрыял да заняткаў (гульні, музычны рэпертуар) гл. у выданнях 4, 6, 13—15 Спіса рэкамендаванай літаратуры (с. 238).
230
Выхаваць:
пачуццё кампетэнтнасці і ўпэўненасці ў сваіх сілах.
Аснашчэнне
1. Дзіцячыя музычныя інструменты.
2. Сюрпрызыўзнагароды для дзяцей: 1) юнаму аматару музыкі; 2) за найбольш выразны музычнагульнявы вобраз; 3) самаму выразнаму выканаўцу; 4) за найбольш арыгінальную музычную кампазіцыюімправізацыю; 5) за найбольшую колькасць музычных імправізацый; 6) грандсюрпрыз — самаму арыгінальнаму і выразнаму артысту і інш.
ХОД МУЗЫЧНАЙ ЗАБАВЫ
Музычны кіраўнік праводзіць прапанаваныя музычныя гульні, уводзіць песенны рэпертуар, заахвочвае дзяцей да праяўлення іх музычнай кампетэнтнасці і творчасці, узнагароджвае пераможцаў.
Гульня «Назаві лішні*
Задачы
Вучыць дзяцей правільна называць беларускія народныя музычныя інструменты, адрозніваць іх па тэмбры і малюнку на картках; выхоўваць музычнаэстэтычны густ, культуру праяўлення эмоцый, упэўненасць у сваіх сілах, жаданне пазнаваць новае.
Аснашчэнне
1. Гульнявыя карты (тыпу лато, 22 х 14 см; тры і больш шт.), раздзеленыя на 6 квадратаў: на адных намаляваны музычныя інструменты, іншыя пустыя. Карты групуюцца ў адпаведнасці са складанасцю задання: 1) карты з адным лішнім музычным інструментам; 2) з двума і 3) трыма лішнімі інструментамі.
2. Рознакаляровыя фішкі. Колер адпавядае варыянту гульні (чырвоны — першаму, зялёны — другому і г. д.) і выбіраецца адвольна.
3. Фанаграмы беларускіх народных мелодый («Перапёлачка», «Бульба», «Крыжачок») у выкананні аркестра беларускіх народных інструментаў.
Гульнявыя правілы і методыка правядзення
Спачатку дзецям прапануюцца карты з выявай аднаго лішняга інструмента; па меры авалодання дзецьмі ведамі аб музычных інструментах у гульню ўводзяцца карты з двума і трыма лішнімі інструментамі або гуляюць адразу на трох картах.