Падарожжа ў свет музыкі
Памер: 240с.
Мінск 2012
Навучыць:
канструяваць цэласную музычную кампазіцыю са знаёмага музычнага матэрыялу і сюжэта, праяўляць творчую ініцыятыву;
чыста інтанаваць песенныя імправізацыі, пластычна выконвацьтанцавальныя кампазіцыі, дакладна прайграваць інструментальныя імправізацыі;
партнёрскаму ўзаемадзеянню ў калектыўнай музычнай творчасці. Выхаваць:
імкненне да пазнання культурнай нацыянальнай спадчыны, да музычнатворчых зносін;
музычнаэстэтычны густ.
ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
Музычны кіраўнік гаворыць пра мэту заняткаў: са знаёмых гульняў музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «КураЗлатапюра» сканструяваць калектыўную цэласную музычную кампа
191
зіцыю. Педагог дамаўляецца з дзецьмі аб іх ролях, паслядоўнасці выступлення ў гульнях, выбірае вядучых і праводзіць заняткі па методыцы, прадстаўленай у канспектах № 10, 13, 21 і інш.
62. Музычнае свята.
МІЛУЮ МАМУ МУЗЫКАЙ СВАЁЙ СА СВЯТАМ ВІНШУЮ!
Змест
I в а р ы я н т: знаёмыя мініоперы, мінімюзіклы.
II в а р ы я н т: любімыя сюжэтныя музычнадыдактычныя гульні па жаданні дзяцей.
МЕТОДЫКА ПРАВЯДЗЕННЯ
Музычны кіраўнік з калектывам педагогаў праводзіць музычнае свята «Мілую маму музыкай сваёй са святам віншую!». Акрамя прапанаваных вышэй варыянтаў яго правядзення, можна паказаць мамам мінімюзікл «КураЗлатапюра» і падарыць сувеніры ў выглядзе расфарбаваных яек.
63. Музычныя заняткі.
МУЗЫКА I КАЗКА: МУЗЫКА I ВОБРАЗЫ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ КАЗКІ
Змест
1. Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «КураЗлатапюра» — цэласная музычная кампазіцыя.
2. Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 16—17, 2021, 3035, 54—55 і інш.
3. Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 16—17, 20—21, 30—35 і інш.
4. Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
1) «Я н музыка» — с. 28,
2) «В мнре музыкн» — с. 19,
3) «Прнключення Незнайкн в Музыкальном городе» — с. 30—31,
4) «Незвычайныя знаёмствы» — с. 50—51.
Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс.
Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
Мэты
Развіць:
уменне самастойна канструяваць знаёмы музычны сюжэтнагульнявы комплекс у калектыўную цэласную музычную кампазіцыю.
192
Навучыць:
самастойна з аднагодкамі канструяваць са знаёмага музычнага матэрыялу і гульняў калектыўную цэласную кампазіцыю;
выразна выконваць ролі, імправізацыі — індывідуальна, у мінігрупе, у групе;
спосабам музычнатворчага супрацоўніцтва.
Выхаваць:
жаданне дасягаць поспеху ў калектыўнай музычнай творчасці.
ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
Музычны кіраўнік гаворыць пра мэту заняткаў: сканструяваць цэласную музычную кампазіцыю з музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «КураЗлатапюра»; настройвае дзяцей на актыўнасць, засяроджанасць, зладжанасць дзеянняў пад музыку; нагадвае дзецям іх ролі і чарговасць выступлення ў сюжэце.
Пасля заканчэння кампазіцыі педагог гаворыць:
— Дзеці! Сёння мы з вамі сканструявалі цэласную музычную кампазіцыю з музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «КураЗлатапюра». Ці спадабаўся вам ваш творчы прадукт? Што ў вас атрымалася лепш за ўсё? Што трэба дапрацаваць?
На наступных занятках мы сканструюем мінімюзікл «КураЗлатапюра». Адгарніце знаёмыя вам старонкі музычнай кнігі «Падарожжа ў свет музыкі», на якіх расказваецца пра мінімюзіклы (напрыклад, с. 16—17, 20—21, 30—35, 54—55 і інш.). Паглядзіце на паказаных там герояў, успомніце іх імёны і назвы мінімюзіклаў, расфарбуйце ў рабочым сшытку любімых персанажаў, успомніце свае імправізацыі або прыдумайце новыя, выканайце іх сябрам і бацькам.
64. Музычныя заняткі.
МІНІМЮЗІКЛ «КУРАЗЛАТАПЮРА»
(канструяванне)
65. Музычныя заняткі.
МІНІМЮЗІКЛ «КУРАЗЛАТАПЮРА»
Змест
1. Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «КураЗлатапюра» — цэласная музычная кампазіцыя.
2. Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 44—45, 5455.
193
3. Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі».
4. Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
1) «Я н музыка» — с. 28,
2) «В мнре музыкн» — с. 19,
3) «Прнключення Незнайкн в Музыкальном городе» — с. 30—31,
4) «Незвычайныя знаёмствы» — с. 50—51.
Форма музычных заняткаў: мінімюзікл.
Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
Мэты
Развіць:
уменні пераўтвараць знаёмы музычны матэрыял у мінімюзікл.
Навучыць:
канструяваць са знаёмага музычнага матэрыялу і сюжэта цэласную кампазіцыю ў жанры мінімюзікла';
выразна, самастойна выконваць ролі і музычныя імправізацыі ў калектыўнай музычнай кампазіцыі;
спосабам супрацоўніцтва ў калектыўнай творчасці.
Выхаваць:
культуру самавыражэння і зносін у калектыўнай музычнай творчасці.
ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
Музычныя заняткі № 64 і 65 музычны кіраўнік праводзіць па плане, прадстаўленым у канспекце № 63; актывізуе дзяцей на самастойнае выкананне мінімюзікла «КураЗлатапюра» і дадае новы песенны рэпертуар на свой выбар.
66. Музычная забава. ВІТАЕМ ЦЯБЕ, ЧАРАЎНІЦА ВЯСНА!
Змест
I в а р ы я н т: знаёмыя мініоперы, мінімюзіклы на выбар дзяцей.
II в а р ы я н т: мінімюзікл «КураЗлатапюра».
Ill в а р ы я н т: сюжэтныя музычнадыдактычныя гульні «Чыжык», «Зязюлька», «Вожык», «Котмузыкант» і інш.’
Мэты
Развіць:
здольнасці і ўменні самастойна і актыўна дзейнічаць перад гледачамі ў цэласнай музычнай кампазіцыі пэўнага музычнага жанру або ў новых сюжэтных музычнадыдактычных гульнях.
1 Дадатковы матэрыял да заняткаў (гульні, музычны рэпертуар) гл. у выданнях 4, 6, 13—15 Спіса рэкамендаванай літаратуры (с. 238).
194
Навучыць:
свабодна арыентавацца ў сюжэтах і музычных матэрыялах раней вывучаных мінімюзіклаў, новых сюжэтных музычнадыдактычных гульнях; выразна і ўпэўнена праяўляць сябе ў музычнатворчай дзейнасці ў новых сітуацыях;
свабодна дэманстраваць прадукты сваёй музычнай творчасці.
Выхаваць:
знаходлівасць, волю, імкненне да дасягнення мэты.
Аснашчэнне
1. Дзіцячыя музычныя інструменты.
2. Атрыбуты касцюмаў.
3. Сюрпрызыўзнагароды для дзяцей: 1) юнаму аматару музыкі і прыроды; 2) за найбольш выразны музычнагульнявы вобраз прыроды; 3) самаму выразнаму выканаўцу песень; 4) за найбольш арыгінальную музычную кампазіцыюімправізацыю; 5) за найбольшую колькасць музычных імправізацый пра прыроду; 6) грандсюрпрыз — самаму арыгінальнаму і выразнаму выканаўцу.
ХОД МУЗЫЧНАЙ ЗАБАВЫ
Музычны кіраўнік прапануе дзецям пагуляць у новыя сюжэтныя музычнадыдактычныя гульні або паўтарыць ужо знаёмыя мініоперы, мінімюзіклы. Педагог удакладняе выбар дзяцей і праводзіць забаву, суправаджаючы яе загадкамі, вершамі і папеўкамі пра прыроду.
Гульня «Чыжык»
Задачы
Навучыць дзяцей чыста інтанаваць мелодыю, выконваць песні і песенныя імправізацыі з дакладнай дыкцыяй, спяваць індывідуальна a cappella, хутка арыентавацца ў новых музычнатворчых заданнях.
Аснашчэнне
Рознакаляровыя фішкі для ўзнагароджання.
Гульнявыя правілы і методыка правядзення
Па жаданні выбіраюць дзіця«чыжыка». Дзеці становяцца ў кола і трымаюць адзін аднаго за рукі. «Чыжык» — у сярэдзіне кола (*у клетцы»). Удзельнікі ідуць па коле і прыгаворваюць:
Чыжык ў клетачцы сядзеў, Спяваць песень не хацеў.
195
«Чыжык» адказвае:
Песенькі тады спяваюць, Калі ў садзіку лятаюць. Чычычы, чучучу, Ў садзе я лятаць хачу! Міленькія дзеткі, Адчыніце клетку!
Дзеці:
Клетку мы адчыняем, Чыжа на волю выпускаем!
Падымаюць счэпленыя рукі ўгору. «Чыжык» вылятае са словамі:
У сад зялёны вылятаю, Звонка песеньку спяваю!
За колам дзіця«чыжык» спявае любую песню, а дзеці пляскаюць у далоні яе рытм. Калі песня выканана правільна, дзіця«чыжык» атрымлівае прыз — фішку; калі не — становіцца ў кола. Гульня паўтараецца з новым «чыжыкам». Перамагае дзіця«чыжык», якое набрала найбольшую колькасць фішак.
Ускладненне
Дзіцяччыжык» выконвае складзеную ім самім песеньку, пацешку, прыпеўку. За гэта атрымлівае дзве ўзнагародныя фішкі.
Пасля заканчэння музычнай забавы педагог абмяркоўвае з дзецьмі і гасцямі (дзецьмі суседняй групы), чые музычныя праяўленні заслужылі ўзнагароды. Узнагароджванне пераможцаў праходзіць пад музыку і апладысменты прысутных.
67. Музычныя заняткі.
МУЗЫКА I КАЗКА: МУЗЫКА I ВОБРАЗЫ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ КАЗКІ
Змест
1. Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Коцік і Пеўнік». Гульні 1—2. «Музычнае спаборніцтва», «Лепшы музыка».
2. Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 56—57.
3. Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 52—53.
4. Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
196
1) «В мнре музыкн» — с. 23, 28,
2) «Прнключення Незнайкн в Музыкальном городе» — с. 14,
3) «Незвычайныя знаёмствы» — с. 32—33.
Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс.
Тып музычных заняткаў: дамінантныя (інструментальная творчасць).
Мэты
Развіць:
цікавасць да вобразаў беларускага музычнага мастацтва і фальклору, да слухання музыкі, да спеваў, да гульні на дзіцячых музычных інструментах і музычнай творчасці;
жаданне выконваць індывідуальныя песенныя і інструментальныя імправізацыі самастойна, выразна.
Навучыць:
адрозніваць інструменты беларускага народнага аркестра па знешнім выглядзе, тэмбры і правільна называць іх;
правільна і выразна выконваць па ланцужку знаёмыя мелодыі і інструментальныя імправізацыі на дзіцячых музычных інструментах, не пераймаючы адзін аднаго;
свабодна карыстацца дзіцячым музычным інструментам.
Выхаваць:
цікавасць да беларускай нацыянальнай культуры.
ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
Гучыць фанаграма: У. Кузняцоў. Жалейка. Пасля заканчэння гучання педагог праводзіць з дзецьмі гутарку аб настроі музыкі, сродках выразнасці. Затым пытаецца, музыка якой краіны гучала. (Беларусі.) Далей педагог гаворыць:
— Сёння, дзеці, я раскажу вам казку пра музыкаў Коціка і Пеўніка, якія цудоўна ігралі на беларускіх народных музычных інструментах.
Праводзіцца гульня 1 «Музычнае спаборніцтва» музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Коцік і Пеўнік*.
Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «КОЦІК I ПЕЎНІК»
(паводле беларускай народнай казкі «Коцік, Пеўнік і Лісіца» )
Змест
1. «Музычнае спаборніцтва».
2. «Лепшы музыка».
197
3. «Песенька Пеўніку».
4. «Цудапрыпеўкі».
5. «Коцікмузыка».
Методыка правядзення музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Коцік і Пеўнік»
Ролі Коціка, Пеўніка, Лісы і Лісачкі выконваюць дзеці, якія самі жадаюць, а іншыя становяцца Музычным Рэхам. Усе персанажы выконваюць дзеянні па ходзе казкі, якая расказваецца музычным кіраўніком.