• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падарожжа ў свет музыкі

    Падарожжа ў свет музыкі


    Памер: 240с.
    Мінск 2012
    58.94 МБ
    Гульня 3. «Музычная арка»
    Задачы
    Вучыць дзяцей адрозніваць, правільна называць і перадаваць у рухах характэрныя асаблівасці музычных жанраў (марш, полька, вальс, песня).
    Музычны рэпертуар
    Беларуская народная мелодыя «Перапёлачка» або «Саўка ды Грышка».
    «Лядзецкая полька», «Старажытны палескі вальс». Апрацоўка В. Купрыяненкі.
    С. Пракоф’еў. «Сказочный марш».
    Гульнявыя правілы
    Дзіця, што выконвае ролю КурыЗлатапюры, паслухаўшы фрагмент музычнага твора, павінна назваць яго жанр. Калі адказ правільны, астатнія дзеці пляскаюць у далоні і гульня працягваецца. Калі жанр названы няправільна, то вызначаць яго дапамагаюць жадаючыя дзеці, паказваючы характэрныя асаблівасці жанру ў музычнарытмічных рухах, а дзіця — КураЗлатапюра — называе гэты жанр. Гульня працягваецца да таго часу, пакуль не прагучаць усе музычныя фрагменты.
    Методыка правядзення
    Педагог:
    — Рытмічная сцяна і яе вартавы Скрыпічны ключ засталіся ззаду, а КураЗлатапюра апынулася ля Музычнай аркі.
    «Музычная арка, прапусці мяне, калі ласка, у Музычны горад!» — просіць КураЗлатапюра.
    184
    «А ты назаві жанры музычных твораў, якія зараз прагучаць, тады і прапушчу!» — адказала Музычная арка.
    « А ці можна мне паклікаць на дапамогу маіх сяброў дзяцей? » «Можна, але з адной умовай...»
    Педагог расказвае правілы гульні «Музычная арка», запрашае жадаючага на ролю КурыЗлатапюры, праводзіць гульню, хваліць усіх.
    Пасля заканчэння гульні педагог гаворыць:
    — Адгарніце свае музычныя кнігі на с. 54—55, разгледзьце малюнак. У групе вы зможаце прадоўжыць пада5455 рОЖЖа з КурайЗлатапюрай з дапамогай вашай кнігі1.
    А для таго каб хутчэй пер’е КурыЗлатапюры стала залатым’ тРэба Ў рабочых сшытках «Падарожжа ў свет музыкі» на с. 50 расфарбаваць КуруЗлатапюру і праспяваць або сыграць аб ёй свае імправізацыі; на с. 51 намаляваць (у пустых рамках) аднаго або двух персанажаў, пра якіх хацелася б праспяваць КурыЗлатапюры знаёмую песню або песенную імправізацыю, а на пустым радку побач з малюнкам запісаць рытм сваёй песенькі. Паглядзіце, адзін персанаж тут ужо намаляваны. Хто пазнаў песню? (Беларуская народная песня «Ты, зязюлька, не кукуй!».) Успомніце гэту песню і запішыце яе рытм. На наступных занятках мы зможам даведацца, чые імправізацыі і песні дапамогуць КурыЗлатапюры ў яе далейшым падарожжы.
    60.	Музычныя заняткі. МУЗЫКА I КАЗКА: МУЗЫКА I ВОБРАЗЫ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ КАЗКІ
    Змест
    1.	Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «КураЗлатапюра». Гульні 4—5. «Вуліцыпесенькі», «Музыка, гучы!».
    2.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 54—55.
    ’ Гульнявое поле «КураЗлатапюра» паўтарае сюжэты гульнявога комплексу «КураЗлатапюра»; яго можна выкарыстоўваць як настольную гульню — выконваць заданні, якія «падказваюць» піктаграмы: адпляскаць рытм, перадаць дынамічныя адценні музыкі, праспяваць, сыграць на музычных інструментах, выканаць імправізацыю.
    185
    3.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 50—51.
    4.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
    1)	«Я н музыка» — с. 25—26,
    2)	«В мнре музыкн» — с. 30—31,
    3)	«Прнключення Незнайкн в Музыкальном городе» — с. 24,
    4)	«Незвычайныя знаёмствы» — с. 52—53.
    Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс.
    Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
    Мэты
    Развіць:
    цікавасць да вобразаў беларускага музычнага мастацтва і фальклору, да слухання музыкі, песеннай і інструментальнай творчасці.
    Навучыць:
    хутка арыентавацца ў знаёмым песенным рэпертуары, спяваць па ланцужку агульную песню і саліраваць у песеннай імправізацыі, чыста іх інтанаваць;
    правільна браць дыханне, спяваць і адначасова дзейнічаць з лялькай бібабо;
    выразна выконваць інструментальныя імправізацыі.
    Выхаваць:
    жаданне пазнаваць нацыянальную музычную спадчыну.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Музычны кіраўнік пачынае заняткі з гульні 4 «Вуліцыпесенькі» музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «КураЗлатапюра», паказаўшы цацкуперсанажа і нагадаўшы яе імя, a затым пераходзіць да гульні 5 «Музыка, гучы!». Можна выкарыстоўваць у якасці ілюстрацый да заняткаў музычныя дапаможнікі, названыя вышэй.
    Гульня 4. «Вуліцыпесенькі»
    Задачы
    Навучыць дзяцей чыста інтанаваць мелодыі ў індывідуальным і харавым выкананні песень a cappella; хутка арыентавацца ў новых музычнатворчых заданнях.
    Аснашчэнне
    Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі».
    Правілы гульні
    Усе ўдзельнікі разбіваюцца на групы (гэта жыхары «вуліцпесенек») і адзначаюць (сцяжком, кубікам і г. д.) межы свайго 186
    месцазнаходжання (гэта «вуліцапесенька»), дамаўляюцца аб песні, якую яны будуць выконваць. Пасля спеваў вядучага КураЗлатапюра выбірае вуліцу, па якой пойдзе. Жыхары вуліцы спяваюць песеньку, Кура ім падпявае. Калі КураЗлатапюра падыходзіць да канца «вуліцыпесенькі», дзеці змаўкаюць, а яна павінна даспяваць песню да канца радка (прыпеў ці куплет). Гульня працягваецца да той пары, пакуль КураЗлатапюра не пройдзе ўсе «вуліцыпесенькі». Кожная вуліца спявае сваю песеньку і не паўтарае папярэднюю. Калі КураЗлатапюра не можа даспяваць песню, то любы з дзяцей дапамагае ёй.
    Песенькакаманда да пачатку гульні:
    Песенька, гучыі
    Весела
    Музыка і словы Л. Хадановіч
    Сі, соль, мі! (2 разы) Песенька, гучы!
    Методыка правядзення
    Педагог:
    — Адчынілася Музычная арка, і апынулася КураЗлатапюра ў Музычным горадзе на яго вуліцахпесеньках. Разгледзьце іх на с. 54—55 музычнай кнігі «Падарожжа ў свет музыкі» (4я і 5я гульнявыя дарожкі з малюнкамі і піктаграмамі настрою песень або іх вобразаў).
    Дзеці разглядаюць малюнак, выказваюць свае ўражанні.
    — Што ні вуліца, то новая песенька гучыць у выкананні яе жыхароў. Каб дайсці да замка Чараўніка, трэба прайсці па вуліцахпесеньках і даспяваць усе песенькі. Засумавала КураЗлатапюра, засумнявалася, што справіцца з гэтым. Давайце дапаможам ёй!
    Педагог знаёміць дзяцей з правіламі гульні «Вуліцыпесенькі», запрашае жадаючага на ролю КурыЗлатапюры, надзявае яму на руку ляльку, праводзіць гульню, хваліць дзяцей.
    187
    Гульня праводзіцца 3—4 разы з новым вядучым, якога можна выбіраць перад тым, як Кура пойдзе па наступнай вуліцы. «Жыхароў вуліц» таксама можна замяняць у працэсе гульні.
    Затым педагог пераходзіць да правядзення гульні 5 «Музыка, гучы!» (6я гульнявая дарожка ілюстрацыі ў музычнай кнізе на с. 54—55).
    Гульня 5. «Музыка, гучы!»
    Задачы
    Навучыць дашкольнікаў выкананню знаёмых мелодый і імправізацый на музычных інструментах сола, невялікімі групамі і аркестрам.
    Аснашчэнне
    1.	Дзіцячыя музычныя інструменты.
    2.	Выразаныя з тоўстай паперы шаблоны ў форме яек (па 1 кожнаму дзіцяці).
    Гульнявыя правілы
    Пасля слоў Чараўніка «Соль, рэ, мі! Музыка, гучы!» дзеці сола, дуэтамі, падгрупамі (па жаданні) выконваюць па чарзе знаёмыя мелодыіімправізацыі на музычных інструментах. Педагог заахвочвае іх да гульні. На заканчэнне дзеці выконваюць любую аркестроўку ўсім аркестрам.
    Песенькакаманда да пачатку гульні:
    Соль, рэ, мі! Му зы ка, гу чы!
    Соль, рэ, мі! (2 разы)
    Музыка, гучы!
    Методыка правядзення
    Педагог:
    — Вось і замак Чараўніка. Падышла да яго КураЗлатапюра і папрасіла сілы для сябе і радасці для дзеда з бабкай. He бачыла КураЗлатапюра, што яе пер’е зноў пачало зіхацець рознакаляровымі адценнямі. Гэта музыка дала ёй цудоўныя сілы! Чараўнік ведаў пра ўсё і таму адказаў так: «Музыка і сябры табе дапамаглі. За гэта я дару вам, дзеці, талент ігры на музычных
    188
    інструментах. Да якога б інструмента вы ні дакрануліся, на любым цяпер зможаце цудоўна зайграць — ці па адным, ці па некалькі чалавек, ці ўсім аркестрам. Бярыце музычныя інструменты і пакажыце свой талент!»
    Педагог расказвае правілы гульні «Музыка, гучы!» і праводзіць яе. Дзеці дзейнічаюць згодна з правіламі гульні «Музыка, гучы!». Педагог хваліць іх.
    Затым музычны кіраўнік кажа:
    — А ад КурыЗлатапюры вось кожнаму з вас па яечку на памяць. Пакуль што яны белыя, але музыка дапаможа вам зрабіць іх рознакаляровымі. На занятках па маляванні вы расфарбуеце іх, а музыка вам будзе дапамагаць. Памятайце, што дружба і музыка — надзейныя памочнікі.
    Педагог гаворыць, што прадоўжыць гульню дзеці могуць *—_ у групе з дапамогай музычнай кнігі «Падарожжа ў свет музыкі» (с. 54—55), а ў рабочых сшытках на с. 50—51 дамаляваць персанажаў песенных імправізацый для 5051 гульні «Вуліцыпесенькі».
    В Я C H A
    СПЕКТР МЭТАВЫХ АРЫЕНТАЦЫЙ МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ ВЯСЕННЯГА ПЕРЫЯДУ
    Развіць:
    •	цікавасць да самастойнай аднароднай і сінтэтычнай музычнай творчасці;
    •	музычныя здольнасці — цэласнае і дыферэнцыраванае ўспрыманне; эмацыянальны водгук на музыку; пачуццё музычнага рытму, ладу, чыстае інтанаванне; адвольнае карыстанне музычнаслыхавымі ўяўленнямі; музычнае мысленне, музычную памяць;
    •	здольнасці — суперажыванне і пераўвасабленне ў музычнагульнявы вобраз, да музычнай імправізацыі;
    •	фактары крэатыўнасці — уяўленне, фантазію, арыгінальнасць, інтуіцыю, эмпатыю.
    Навучыць:
    •	самастойна эмацыянальна і выразна дзейнічаць у цэласнай кампазіцыі пэўнага музычнага жанру: мінімюзікл, мініопера, мінібалет;
    •	свабодна самастойна праяўляць сябе ў індывідуальнай і калектыўнай музычнай творчасці.
    Выхаваць:
    •	патрэбнасць у самастойным пошуку новых спосабаў самавыражэння ў індывідуальнай і калектыўнай музычнай творчасці.
    190
    САКАВІК
    61.	Музычныя заняткі. МУЗЫКА I КАЗКА: МУЗЫКА I ВОБРАЗЫ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ КАЗКІ
    Змест
    1.	Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «КураЗлатапюра». Гульні 1—5. «Музычная сцяжынка», «Рытмічная сцяна», «Музычная арка», «Вуліцыпесенькі», «Музыка, гучы!».
    2.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 54—55.
    3.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 50—51.
    4.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
    1)	«Я н музыка» — с. 25—26,
    2)	«В мнре музыкн» — с. 30—31,
    3)	«Прнключення Неэнайкн в Музыкальном городе» — с. 24,
    4)	«Незвычайныя знаёмствы» — с. 52—53.
    Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс.
    Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
    Мэты
    Развіць:
    здольнасць самастойна вызначаць узаемасувязі паміж сродкамі музычнай выразнасці і разнастайнымі музычнагульнявымі вобразамі; цікавасць да вобразаў беларускага музычнага мастацтва і фальклору, да слухання музыкі, сінтэтычнай музычнай творчасці.