Падарожжа ў свет музыкі
Памер: 240с.
Мінск 2012
Педагог тлумачыць правілы гульні «Музыка для Кіта», праводзіць яе, заахвочвае дзяцей да выканання разгорнутых кампазіцый. Пасля найбольш удалай імправізацыі педагог гаворыць:
— * Дзякуй вам, дзеці! — сказаў Кіт. — Вы не толькі расчаравалі мяне, але і дапамаглі каралеве Музыцы вызваліць яе музычны скрыпічны ключ! Злы Бармалей выкраў гэты ключ. A каб ніхто не мог яго знайсці, раздзяліў на чатыры часткі і схаваў іх на бязлюдным востраве. Толькі той, хто справіцца з любой музычнай задачай, можа здабыць картку з выявай скрыпічнага ключа, дапамагчы каралеве Музыцы і перамагчы злога Бармалея. Вось вы ўжо зрабілі добрую справу. Адкрывайце шкатулку і даставайце картку».
Дзеці вызначаюць гульца, чыя імправізацыя была самая выразная, ён дастае картку з выявай часткі скрыпічнага ключа і замацоўвае яго на гульнявым полі. Затым педагог гаворыць:
— А цяпер наперад! Да берагоў Афрыкі!
Гучыць музыка: П. Сайман. Мост над бурнымн водамн; дзеці ў свабодных танцавальных імправізацыях перадаюць настрой музыкі, рухі кіта па хвалях. Затым педагог прапануе аддзячыць Кіту, выканаўшы для яго раней вывучаныя песні, і паслухаць новую.
212
^g] Далей увага дзяцей звяртаецца на рабочы сшытак «Па57 дарожжа ў свет музыкі» (с. 56—57), з дапамогай якога яны могуць прадоўжыць гульню «Музыка для Кіта» і праспяваць свае вясёлыя імправізацыі Кіту, а таксама выканаюць заданні: расфарбаваць Кіта і намаляваць ланцужок піктаграм пра сваю музычную імправізацыю. Напрыклад, калі прыдумаў для Кіта інструментальную імправізацыю і выканаў яе, то ў першым квадраціку трэба напісаць сімвал «прыдумай» — «сардэчка», а ў другім — сімвал «сыграй» — *металафон з палачкай» і г. д.
Такія дзеянні ў рабочых сшытках «Падарожжа ў свет музыкі> педагог прапануе дзецям выканаць з кожным новым персанажам па дадзенай тэме.
76. Музычная забава.
Я МАГУ РАСКАЗАЦЬ АБ МУЗЫЦЫ
Змест
I в а р ы я н т: мініопера «Коцік і Пеўнік».
II в а р ы я н т: музычныя апавяданні — кампазіцыіімправізацыі дзяцей па тэмах кнігі і сшытка «Падарожжа ў свет музыкі».
Мэты
Развіць:
жаданне праяўляць уласны вопыт музычнай творчасці ў новых праблемных сітуацыях.
Навучыць:
аператыўна і дакладна самастойна атрымліваць зыходныя даныя са знаёмай вучэбнай кнігі, знаходзіць у ёй патрэбныя для дадзеных заняткаў матэрыялы пры дапамозе піктаграм;
выразна і ўпэўнена праяўляць сябе ў музычнай творчасці ў новых праблемных сітуацыях, свабодна дэманстраваць прадукты сваёй музычнатворчай дзейнасці;
пераўтвараць аднародныя і сінтэтычныя музычныя імправізацыі ў разгорнутыя кампазіцыі.
Выхаваць:
настойлівасць у пераадоленні цяжкасцей, імкненне да дасягнення пажаданага музычнатворчага выніку.
Аснашчэнне
1. Дзіцячыя музычныя інструменты.
2. Сюрпрызыўзнагароды для дзяцей: 1) юнаму аматару музыкі; 2) за чуйнае адрозненне гукаў рознай вышыні; 3) самаму рытмічнаму
213
выканаўцу; 4) за лепшае веданне музычных інструментаў; 5) таму, хто тонка адчувае настрой музыкі; 6) самаму выразнаму акцёру; 7) за найбольш арыгінальную музычную кампазіцыюімправізацыю; 8) за найбольшую колькасць музычных імправізацый; 9) грандсюрпрыз — за найбольш арыгінальнае прадстаўленне гульнявога вобраза.
ХОД МУЗЫЧНАЙ ЗАБАВЫ
Музычны кіраўнік праводзіць гэту забаву па канспекце № 39 і ўключае песенны рэпертуар на свой выбар.
77. Музычныя заняткі.
МУЗЫКА I КАЗКА: МУЗЫКА I ВОБРАЗЫ КАЗКІ К. ЧУКОЎСКАГА «ДОКТАР АЙБАЛІТ»
Змест
1. Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Доктар Айбаліт». Гульні 1, 2. «Музыка для Кіта», «Песенька для Чайкі».
2. Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 58—59.
3. Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 56—57.
Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс. Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
Мэты
Развіць:
увагу, слыхавую засяроджанасць, хуткасць рэакцыі;
патрэбнасць у самарэалізацыі ў песеннай і інструментальнай творчасці.
Навучыць:
пераўтвараць інструментальныя і песенныя імправізацыі ў разгорнутыя кампазіцыі, чыста і выразна іх выконваць;
самастойна пераказваць сюжэты гульняў.
Выхаваць:
мэтанакіраванасць, самастойнасць у прыняцці рашэнняў.
ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
Педагог пачынае заняткі з гульні 1 «Музыка для Кіта» музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Доктар Айбаліт», залучае дзяцей у актыўны самастойны пераказ сюжэта і музычнатв.орчыя дзеянні ў ім, затым пераходзіць да правядзення гульні 2 «Песенька для Чайкі».
214
Гульня 2. «Песенька для Чайкі»
Задачы
Навучыць дашкольнікаў эмацыянальна ўспрымаць і адрозніваць кантрастны характар музычных твораў; выконваць песенныя імправізацыі сола без музычнага суправаджэння, чыста інтануючы і з дакладнай дыкцыяй; канструяваць песенныя імправізацыі ў разгорнутыя кампазіцыі.
Музычны рэпертуар
F. Mercury. Ensueno (выконвае М. Caballe).
М. Гліэр. Канцэрт для голасу і сімфанічнага аркестра, I ч. (фрагмент).
Гульнявыя правілы і методыка правядзення
Педагог:
— Даплыў Кіт да Чайкі і сказаў Айбаліту: « А вось і мая сяброўка Чайка. Далей ляціце з ёй». I Кіт пакінуў доктара.
«Я таксама хачу дапамагчы вам дабрацца да Афрыкі, — сказала Чайка. — Лячу я высока і хутка толькі тады, калі спяваю звонкую, вясёлую песеньку. Але злы Бармалей забраў яе ў мяне, і цяпер я магу спяваць толькі так...»
Гучыць «Ensueno» F. Mercury у выкананні М. Caballe. Дзеці стаяць і слухаюць музыку. Пасля заканчэння гучання музыкі педагог гаворыць:
— «Дзеці, дапамажыце мне вярнуць маю ранейшую вясёлую і звонкую песеньку. Прыдумайце для мяне хуткія, звонкія і пяшчотныя песні, якія дапамогуць мне даімчаць вас да Афрыкі!» — папрасіла Чайка.
Педагог па чарзе выклікае 3—4 жадаючых для выканання песенных імправізацый для Чайкі (без музычнага суправаджэння); падбадзёрвае выканаўцаў, заахвочвае іх да разгорнутых, выразных песенных імправізацый. Дзецям, якія маюць цяжкасці ў сачыненні тэксту, прапануе вершыўзоры:
1. Чайкалетнт, 2. Я чайка, чайка, чайка!
Чайка поет, Лечу я высоко!
Песню она Пою я песню звонко
Людям несет. Н всем творю добро!
3. Чайка я — морская птнца, В сннем море домнк мой. Люблю петь н веселнться, Н нырять в морской прнбой. (Н. Драздова)
215
Пасля выканання песенных імправізацый педагог гаворыць: — «Дзякуй вам, сябры! — сказала Чайка. — Мая вясёлая, звонкая песенька зноў вярнулася да мяне. Вашы песні вызвалілі другую частку скрыпічнага ключа. Вазьміце яе з музычнай шкатулкі!»
Як і ў гульні 1, дзіця, якое сачыніла і выканала найлепшую імправізацыю, дастае картку з выявай часткі скрыпічнага ключа і замацоўвае яе на гульнявым полі.
— А цяпер наперад! Паляцелі ў Афріку ратаваць хворых малышоў!
Гучыць фанаграма: канцэрт М. Гліэра для голасу і сімфанічнага аркестра, I ч. (фрагмент). Дзеці рухаюцца па зале, імітуючы палёт Чайкі, падпяваюць, вакалізуюць. Затым педагог прапануе дзецям аддзячыць Чайцы і праспяваць для яе раней вывучаныя песні, а затым — паслухаць новую песню.
pg] Дзеці могуць прадоўжыць гульню «Песенька для Чайкі» з дапамогай рабочага сшытка «Падарожжа ў свет му5657 зыкі» (с. 56—57).
78. Музычныя заняткі. МУЗЫКА I КАЗКА: МУЗЫКА I ВОБРАЗЫ КАЗКІ К. ЧУКОЎСКАГА «ДОКТАР АЙБАЛІТ»
Змест
1. Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Доктар Айбаліт». Гульня 2 «Песенька для Чайкі».
2. Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 58—59.
3. Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 56—57.
Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс.
Тып музычных заняткаў: дамінантныя (песенная творчасць).
Мэты
Развіць:
уменне пераўтвараць раней прыдуманую імправізацыкэ ў новую, разгорнутую па форме і змесце;
патрэбнасць у дасягненні творчага выніку — разгорнутай песеннай імправізацыі.
Навучыць:
перабудоўваць сваю музычнатворчую дзейнасць у залежнасці ад атрыманага выніку.
Выхаваць:
вытрымку, самавалоданне, рашучасць.
216
ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
Педагог пачынае заняткі з правядзення гульні 2 «Песенька для Чайкі»: канструюе адно з дзеянняў (*Песенька для Чайкі») мінімюзікла «Доктар Айбаліт» і тлумачыць дзецям, што для таго, каб як мага хутчэй дабрацца да Афрыкі, трэба прыдумаць для Чайкі вясёлыя і выразныя песенныя імправізацыі. Затым педагог дзейнічае па методыцы, прадстаўленай у папярэдніх занятках музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Доктар Айбаліт».
79. Музычныя заняткі.
МУЗЫКА I КАЗКА:
МУЗЫКА I ВОБРАЗЫ КАЗКІ К. ЧУКОЎСКАГА «ДОКТАР АЙБАЛІТ»
Змест
1. Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Доктар Айбапіт». Гульня 3 «Палёт Арла».
2. Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 58—59.
3. Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 56—57.
Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс.
Тып музычных заняткаў: дамінантныя (інструментальная творчасць).
Мэты
Развіць:
патрэбнасць у пазнанні музычнай мовы і самавыражэнні ў калектыўнай інструментальнай творчасці;
жаданне самастойна выконваць калектыўныя інструментальныя імправізацыі ў мінігрупе (мініаркестрам) выразна, канструяваць іх у разгорнутыя кампазіцыі.
Навучыць:
выбіраць дырыжора мініаркестра, склад яго выканаўцаў, музычную тэму і спосабы яе імправізацыі;
імправізаваць мінігрупай (мініаркестрам) на дзіцячых музычных інструментах на знаёмую або прыдуманую дзецьмі тэму, канструяваць імправізацыі ў разгорнутыя кампазіцыі;
узгоднена дзейнічаць у калектыўнай інструментальнай творчасці.
Выхаваць:
ініцыятыўнасць, самастойнасць у прыняцці рашэнняў.
217
ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
Педагог пачынае заняткі з арганізацыі кароткага пераказу дзецьмі матэрыялу папярэдніх заняткаў, размяшчае адказы дзяцей у лагічнай паслядоўнасці для далейшага ўключэння апавядання ў мінімюзікл «Доктар Айбаліт». Затым праводзіцца гульня 3 «Палёт Арла».
Гульня 3. «Палёт Арла»
Задачы
Навучыць дзяцей самастойна перадаваць музычны вобраз у інструментальнай імправізацыі, якую выконвае мініаркестр.
Музычны рэпертуар
Д. Шастаковіч. Раманс з к/ф «Овод».
М. Глінка. Вальсфантазня.
Гульнявыя правілы
Дзеці дзеляцца на два ці больш аркестры (па колькасці дзіцячых музычных інструментаў). У кожным аркестры выбіраюць дырыжора. Затым аркестранты выбіраюць музычны інструмент, дамаўляюцца пра тое, што яны будуць імправізаваць (жанр, рытмічны малюнак, тэму са знаёмай песні), вызначаюць, у якой паслядоўнасці будуць іграць і якія музычныя фразы, як закончаць імправізацыю і г. д.