• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падарожжа ў свет музыкі

    Падарожжа ў свет музыкі


    Памер: 240с.
    Мінск 2012
    58.94 МБ
    177
    ХОД МУЗЫЧНАЙ ЗАБАВЫ
    Музычны кіраўнік прапануе дзецям выбраць адзін з варыянтаў правядзення музычнай забавы. Педагог удакладняе ў дзяцей, на чым яны спынілі свой выбар, і арганізуе правядзенне музычнай забавы, заахвочвае гасцей падтрымліваць выступаючых апладысментамі. Можна далучаць да музычнай пазнавальнай і творчай дзейнасці дзяцей прысутных гасцей.
    Пасля заканчэння музычнай забавы праходзіць сумеснае абмеркаванне пытання, чые музычныя праяўленні заслужылі ўзнагароды; аддаецца перавага тым дзецям, хто выбраў другі варыянт музычнай забавы і прадстаўляў узоры ўласнай музычнай творчасці. Узнагароджванне пераможцаў праходзіць пад музыку і апладысменты прысутных.
    56.	Музычныя заняткі.
    ВОБРАЗЫ МУЗЫКІ: УЯЎЛЕННЕ I ПЕРАДАЧА Ў АДНАРОДНАЙ I СІНТЭТЫЧНАЙ ТВОРЧАСЦІ
    Змест
    1.	Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Плыві, караблік!». Гульні 1—7.
    2.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі».
    3.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі».
    Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс.
    Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
    Мэты
    Развіць:
    здольнасць разглядаць музычны вобраз у дынаміцы.
    Навучыць:
    канструяваць са знаёмых гульняў, музычнага матэрыялу цэласную кампазіцыю.
    Выхаваць:
    жаданне дасягаць поспеху ў калектыўнай музычнатворчай дзейнасці.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Музычны кіраўнік паведамляе, што сёння дзеці сканструююць цэласную музычную кампазіцыю з музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Плыві, караблік!». Педагог дзейнічае ў
    178
    адпаведнасці з методыкай, прадстаўленай у папярэдніх музычных занятках з такімі ж педагагічнымі мэтамі (гл., напрыклад, у канспектах № 12, 22 і інш.).
    Пасля заканчэння кампазіцыі педагог гаворыць:
    — Дзеці! Вось як цікава прайшло наша марское падарожжа. Дома і ў групе разгледзьце кнігі аб морах і акіянах, караблях і капітанах. А потым мы прыдумаем аб гэтым новыя песенькі, п’есы і танцы, мініоперы, мінібалеты і мінімюзіклы. На свяце вашы мамы, таты, бабулі, дзядулі ўбачаць таленавітых і смелых капітанаў!
    57.	Музычныя заняткі.
    МІНІМЮЗІКЛ «ПЛЫВІ, КАРАБЛІК!»
    (канструяванне)
    58.	Музычныя заняткі.
    МІНІМЮЗІКЛ «ПЛЫВІ, КАРАБЛІК!»
    Змест (заняткі 57, 58)
    Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Плыві, караблік!» — цэласная музычная кампазіцыя.
    Форма музычных заняткаў: мінімюзікл.
    Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
    Мэты
    Развіць:
    уменні пераўтвараць знаёмы музычны матэрыял у мінімюзікл.
    Навучыць:
    канструяваць са знаёмага музычнага матэрыялу і сюжэта цэласную кампазіцыю ў жанры мінімюзікла;
    выразна, самастойна выконваць ролі і музычныя імправізацыі ў калектыўнай музычнай кампазіцыі;
    спосабам супрацоўніцтва ў калектыўнай творчасці.
    Выхаваць:
    культуру самавыражэння і зносін у калектыўнай музычнай творчасці.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Музычны кіраўнік праводзіць заняткі № 57 і 58 у адпаведнасці з методыкай, прадстаўленай у музычных занятках з такімі ж педагагічнымі мэтамі (напрыклад, № 12, 22).
    179
    59.	Музычныя заняткі. МУЗЫКА I КАЗКА: МУЗЫКА I ВОБРАЗЫ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ КАЗКІ
    Змест
    1.	Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «КураЗлатапюра». Гульні 1—3. «Музычная сцяжынка», «Рытмічная сцяна», «Музычная арка».
    2.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 54—55.
    3.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 50—51.
    4.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
    1)	«Я н музыка» — с. 17—18, 21—22,
    2)	«Незвычайныя знаёмствы» — с. 36—37, 42—43.
    Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс.
    Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
    Мэты
    Развіць:
    цікавасць да вобразаў беларускага фальклору і спосабаў іх перадачы сродкамі музычнага мастацтва.
    Навучыць:
    адрозніваць рухомыя дынамічныя адценні і самастойна перадаваць іх воплескамі;
    самастойна знаходзіць музычныя інтанацыі, гукі і працягласці, характэрныя для дадзенага музычнага жанра, і камбінаваць іх у музычныя кампазіцыі;
    чыста інтанаваць песенныя імправізацыі, пластычна выконвацьтанцавальныя кампазіцыі ў розных жанрах: марш, вальс, полька.
    Выхаваць:
    пачуццё павагі і дачынення да народнай музычналітаратурнай спадчыны.
    Музычны рэпертуар да тэмы «Музыка і казка» +
    Гл. у гульнях музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «КураЗлатапюра».
    Курачкачубатка. Музыка А. Рэмізоўскай, словы М. Ганчарова.
    Беларускія народныя папеўкі: Журавель, Ладачкіладкі, Трахбахтарабах, Бусел, Саўка ды Грышка, Жавароначкі, Сядзіць камар на дубочку.
    Карагод «Лясныя сустрэчы». Музыка і словы I. Саўчук.
    Песня Пеўніка. Музыка і словы I. Саўчук.
    Лясныя музыкі. Музыка і словы I. Саўчук.
    Цымбалы. Музыка А. Чыркун, словы Э. Агняцвет.
    Музыканты. Музыка А. Рэмізоўскай, словы Э. Агняцвет.
    180
    Еслн б каплн не дружнлн. Музыка А. Храмушына, словы М. Садоўскага.
    С намн, друг! Музыка Г. Струвэ, словы Н. Салаўёвай.
    Старажытны палескі вальс. Апрацоўка В. Купрыяненкі.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Гучыць фанаграма: Старажытны палескі вальс, апрацоўка В. Купрыяненкі. Педагог пытаецца ў дзяцей пра тое, музыка якой краіны гучыць. (Беларусі.)
    — Сёння мы пачнём знаёмства з музычнай беларускай казкай «КураЗлатапюра».
    Педагог праводзіць гульні 1—3 музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «КураЗлатапюра»; у іх сюжэт уключаецца выкананне знаёмых песень і развучванне новай.
    Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «КУРАЗЛАТАПЮРА»
    Змест
    1.	«Музычная сцяжынка».
    2.	«Рытмічная сцяна».
    3.	«Музычная арка».
    4.	«Вуліцыпесенькі».
    5.	«Музыка, гучы!».
    Методыка правядзення комплексу
    У правядзенні музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «КураЗлатапюра» выкарыстоўваюць персанаж курачкі з тэатра бібабо. Рыхтуюць накідку з рознакаляровага залацістага пер’я, якую ў працэсе гульні непрыкметна здымаюць і надзяваюць на КуруЗлатапюру. Ролю КурыЗлатапюры ў кожнай гульні музычнага комплексу могуць выконваць як адно дзіця, так і некалькі. Педагог прапануе жадаючым выканаць ролю пасля азнаямлення з гульнявым заданнем. Музычны кіраўнік паказвае тэатральную ляльку КуруЗлатапюру па ходзе сюжэта, а потым надзявае на руку дзіцяці, якое выконвае яе ролю.
    Педагог:
    — Жылібылі дзед і баба. Была ў іх цудоўная КураЗлатапюра. Вось такая! Дзед і баба любілі глядзець на рознака
    181
    ляровае, залацістае пер’е КурыЗлатапюры, а яйкі, якія яна несла, елі з ахвотай.
    Але з часам перастала зіхацець курынае пер’е, і яек яна больш не несла. Hi дзед, ні баба не маглі зразумець, чаму такое гора з КурайЗлатапюрай сталася (зняць каляровае пер’е).
    3 цягам часу засталося ў бабулі толькі адно яечка. Бабка яго вельмі берагла, але бегла мышка, хвосцікам махнула, яечка ўпала і разбілася!
    Плача дзед, плача баба. А КураЗлатапюра плакаць не стала. Пачала яна думаць, як бабе з дзедам і сабе дапамагчы. Вырашыла КураЗлатапюра пайсці да Чараўніка, які мог рабіць розныя цуды. А жыў той Чараўнік у Музычным горадзе, дарогу да якога знайсці было няпроста.
    Хутчэй да Музычнага горада магла давесці Музычная сцяжынка. Але прайсці па ёй мог толькі той, хто вызначыць змену дынамічных адценняў музыкі і адлюструе гэта, пляскаючы ў далоні.
    Засумавала КураЗлатапюра, бо не магла гэта выканаць. Можа, усе разам дапаможам ёй прайсці па Музычнай сцяжынцы?
    Педагог праводзіць гульню «Музычная сцяжынка».
    Гульня 1. «Музычная сцяжынка»
    Задачы
    Навучыць дашкольнікаў адрозніваць і перадаваць пры плясканні ў далоні змену дынамікі музыкі ад ціхага да гучнага (р < f); аказваць адзін аднаму дапамогу.
    Аснашчэнне
    Музычныя творы з яркай зменай кантраснай дынамікі, напрыклад: В. Моцарт. Сімфонія № 40, I ч. (фрагмент).
    Гульнявыя правілы
    Усе дзеці, якія ўдзельнічаюць у гульні, адначасова з гучаннем музыкі павінны перадаваць плясканнем у далоні рухомыя дынамічныя адценні мелодыі (р, р < f, f > р, f). Калі дзеці робяць памылку, фрагмент уключаюць ад самага пачатку.
    Методыка правядзення
    Педагог:
    — Увага! Адначасова з гучаннем музыкі мы будзем пляскаць у далоні ціха, паступова ўзмацняючы ці паступова сцішаючы
    182
    гукі, — так, як будзе гучаць мелодыя. Калі мы правільна адлюструем змену музычных дынамічных адценняў, то КураЗлатапюра хутчэй дойдзе да Музычнага горада, а калі памылімся, трэба будзе пачынаць заданне спачатку.
    Гучыць фрагмент з першай часткі сімфоніі № 40 В. Моцарта; педагог заахвочвае дзяцей правільна перадаваць дынаміку музыкі плясканнем у далоні, каб разам з КурайЗлатапюрай прайсці па Музычнай сцяжынцы.
    Пасля заканчэння гульні педагог хваліць дзяцей і праводзіць наступную гульню — «Рытмічная сцяна».
    Гульня 2. «Рытмічная сцяна»
    Задачы
    Вучыць дзяцей адрозніваць і правільна называць доўгія і кароткія гукі, пазнаваць знаёмыя песні па рытмічным малюнку і ўмець імправізаваць на музычных інструментах.
    Аснашчэнне
    1.	Музычныя карткі: на адным баку напісаны рытмічны малюнак песні, цобач, за прыклеенай шторкай, адлюстраваны персанаж песні, які адпавядае яе назве (беларускія народныя мелодыі «Бусел», «Жабка», «Зязюлька» і інш..); на іншым баку карткі запісана мелодыя песні.
    2.	Металафон.
    Гульнявыя правілы
    Гуляюць двое дзяцей. Першае дзіця — Скрыпічны ключ — бярэ адну з картак і адстуквае рытм абазначанай песні на металафоне. Другое дзіця — КураЗлатапюра — называе песню і паўтарае рытм або іграе яе мелодыю. Калі дзіця мае цяжкасці ў вызначэнні песні, можна паглядзець, які персанаж «схаваўся» за шторкай. Калі заданне выканана правільна, падарожжа КурыЗлатапюры працягваецца. Калі ў дзіцяці ўзнікаюць цяжкасці, ролю КурыЗлатапюры бярэ іншы жадаючы або Скрыпічны ключ дае яшчэ адно заданне і картку з мелодыяй песні, якую па запісе іграе КураЗлатапюра.
    Методыка правядзення
    Педагог:
    — Вось так прывяла Музычная сцяжынка КуруЗлатапюру да Рытмічнай сцяны Музычнага горада. Ахову нёс Скрыпічны ключ.
    183
    «У свой горад мы пускаем толькі тых, хто любіць музыку. Калі ты дакажаш гэта, пройдзеш у горад, не зможаш — выбачай, вяртайся дахаты», — прамовіў Скрыпічны ключ.
    «А што трэба рабіць, каб даказаць любоў да музыкі?» — спыталася КураЗлатапюра.
    «Я стукам перадам рытм песні, а ты павінна правільна назваць яе і сыграць мелодыю. Згодна? »
    «Так, згодна!» — адказала КураЗлатапюра.
    Хто з вас дапаможа ёй выконваць гэта заданне? Выходзьце сюды! А хто жадае быць Скрыпічным ключом? Выбягайце да металафона!
    Пасля заканчэння гульні педагог хваліць дзяцей і праводзіць наступную гульню — «Музычная арка».