• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падарожжа ў свет музыкі

    Падарожжа ў свет музыкі


    Памер: 240с.
    Мінск 2012
    58.94 МБ
    ку можна знайсці ў музычнай кнізе «Падарожжа ў свет музыкі» на с. 52—53 і на с. 5—13, дзе паказаны выявы вышыні гукаў музыкі.
    153
    Для замацавання новых паняццяў можна выкарыстоўваць на занятках матэрыял з іншых названых вышэй індывідуальных сшыткаў. На наступных занятках педагог раскрывае тэмы, заахвочваючы дзяцей да знаходжання ў музычнай кнізе і рабочым сшытку «Падарожжа ў свет музыкі» ўжо вывучаных старонак з музычнай інфармацыяй па дадзенай тэме, да асэнсавання зместу і ўмення прымяняць яго ў новых сітуацыях.
    45.	Музычная забава.
    СПЯВАЮ, ТАНЦУЮ I ІГРАЮ ПРА ТОЕ, АБ ЧЫМ МАРУ
    Змест
    I в а р ы я н т: музычныя кампазіцыіімправізацыі дзяцей па кнізе і сшытку «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 44—53 (канспект № 41—44).
    II в а р ы я н т: знаёмыя мініоперы, мінімюзіклы на выбар дзяцей.
    Мэты
    Развіць:
    здольнасць пераўтвараць знаёмыя індывідуальныя і калектыўныя імправізацыі ў разгорнутыя кампазіцыі з новымі рысамі;
    цікавасць да музычнай творчасці равеснікаў; навыкі арыентацыі ў новых умовах.
    Навучыць:
    лёгка арыентавацца ў знаёмых музычных матэрыялах, музычным рэпертуары; выразна і ўпэўнена праяўляць сябе ў індывідуальнай і калектыўнай музычнай творчасці ў новых праблемных сітуацыях;
    самастойна і выразна выконваць выбраныя знаёмыя мініоперы і мінімюзіклы.
    Выхаваць:
    пачуццё кампетэнтнасці і ўпэўненасці ў сваіх сілах.
    Аснашчэнне
    1.	Дзіцячыя музычныя інструменты.
    2.	Сюрпрызыўзнагароды для дзяцей: 1) юнаму аматару музыкі; 2) самаму выразнаму артысту; 3) за найбольш арыгінальную музычную кампазіцыюімправізацыю; 4) за найбольшую колькасць музычных імправізацый; 5) за найлепшую калектыўную кампазіцыюімправізацыю; 6) грандсюрпрыз — самаму арыгінальнаму і выразнаму артысту.
    ХОД МУЗЫЧНАЙ ЗАБАВЫ
    Музычны кіраўнік прапануе дзецям на выбар два варыянты правядзення музычнай забавы, затым арганізуе дзеянне, заах154
    вочвае гасцей падтрымліваць выступаючых апладысментамі. Можна далучаць прысутных гасцей да музычнапазнавальнай і музычнатворчай дзейнасці дзяцей.
    Пасля заканчэння забавы музычны кіраўнік абмяркоўвае з дзецьмі і гасцямі, чые музычнатворчыя праяўленні заслужылі ўзнагароды. Узнагароджванне пераможцаў праходзіць пад музыку і апладысменты прысутных.
    46.	Музычныя заняткі.
    ВОБРАЗЫ МУЗЫКІ: УЯЎЛЕННЕ I СУАДНЯСЕННЕ 3 ДЫНАМІКАЙ, ВЫШЫНЁЙ I РЫТМАМ
    Змест
    1.	Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Плыві, караблік!». Гульні 1—3. «Смелы капітан», «Давайце пазнаёмімся», «Чый радыст лепшы?».
    2.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 52—53.
    3.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 48—49.
    4.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
    1)	«Я н музыка» — с. 18,
    2)	«В мнре музыкм» — с. 22—23,
    3)	«Прнключення Незнайкн в Музыкальном городе» — с. 8—9,
    4)	«Незвычайныя знаёмствы» — с. 42—43.
    Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс.
    Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
    Мэты
    Развіць:
    здольнасць аб’ядноўваць розныя ўяўленні пра адно паняцце;
    цікавасць да музычнага мастацтва і яго магчымасцей па ўвасабленні і перадачы музычных вобразаў.
    Навучыць:
    адрозніваць у музычных творах характэрныя вобразы і сродкі музычнай выразнасці для іх перадачы;
    самастойна перадаваць музычнагульнявы вобраз у індывідуальных і калектыўных імправізацыях, прымяняць гукі рознай вышыні і працягласці, дынамічныя адценні;
    карыстацца музычнай тэрміналогіяй; дакладна выконваць рытмічныя малюнкі, вызначаць назвы папевак па рытме;
    чыста інтанаваць песенныя імправізацыі, пластычна выконваць танцавальныя кампазіцыі.
    155
    Выхаваць:
    рашучасць у дзеяннях і ўчынках, гібкасць і нязмушанасць у адносінах, пачуццё ўзаемадапамогі і ўзаемную падтрымку.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Дзеці«капітаны» пад музыку М. РымскагаКорсакава «Mope» «ўплываюць» у музычную залу.
    Музычны кіраўнік пачынае заняткі з гульняў 1 і 2 музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Плыві, караблік!», заахвочвае актыўны самастойны пераказ дзецьмі сюжэтаў гульняў, іх правіл.
    Затым адбываецца знаёмства з гульнёй 3 «Чый радыст лепшы?», пры гэтым выкарыстоўваюцца розныя музычныя дапаможнікі, названыя вышэй.
    Гульня 3. «Чый радыст лепшы?»
    Задачы
    Навучыць дзяцей перадаваць на музычных інструментах рытмічныя малюнкі і дынамічныя адценні; правільна называць музычныя тэрміны, свабодна імі аперыраваць.
    Аснашчэнне
    1.	Пано — малюнак мора з зігзагападобнымі (па грэбнях хваль) разрэзамі, па якіх рухаюць караблікі.
    2.	Карткі«тэлеграмы» з выявай рухомых дынамічных адценняў (f > р; р < f; f; р).
    3.	Карткі«тэлеграмы» з выявай рытмічных малюнкаў папевак і іх персанажаў, якія закрыты шторкай.
    4.	Набор дзіцячых музычных інструментаў.
    5.	Рытмічныя палачкі (па дзве кожнаму дзіцяці).
    6.	Фланелеграф.	। і
    7.	Сімвалы працягласцей hot ( J, J ).
    8.	Узнагародныя фішкі (6 шт.).
    Гульнявыя правілы
    Iварыянт
    Выбіраецца вядучы, астатнія гульцы дзеляцца на тры каманды. Кожная каманда выбірае свайго «радыста», які размяшчаецца на адлегласці ад яе. Вядучы папеўкайлічылкай вызначае каманду і «радыста», якія гуляюць першымі, і ўручае
    156
    камандзе «тэлеграму» з малюнкам таго ці іншага дынамічнага адцення. Каманда перадае хорам у спевах малюнак на любы гук, склад або прыдуманы сказ, што ацэньваецца, адпаведна, адной, дзвюма або трыма фішкамі. Правільнасць выканання «тэксту» тэлеграмы ацэньваюць вядучы і члены іншых каманд. «Радыст», праслухаўшы «тэкст» тэлеграмы, павінен дакладна паўтарыць праслуханае дынамічнае адценне, на выбар — або рухамі карабля (адпаведна, f>p — углыб мора, р < f — да берага), або танцавальнай ці інструментальнай імправізацыяй. За выбар больш складанага задання гульцы ўзнагароджваюцца большай колькасцю фішак. Перамагае каманда і «радыст», якія набяруць найбольшую іх колькасць.
    П в а р ы я н т
    Вядучы, тры каманды з «радыстамі». «Радысты» выходзяць у цэнтр залы. Вядучы папеўкайлічылкай вызначае першага «радыста», які будзе перадаваць, а той з двух астатніх выбірае сабе саперніка — «радыста», які будзе прымаць. Трэці «радыст» на час іх гульні далучаецца да сваёй каманды. Абодва «радысты» займаюць свае месцы (за столікамі, на якіх ляжаць дзіцячыя музычныя інструменты і рытмічныя палачкі). Вядучы ўручае першаму «радысту» тэлеграму, рытмічны малюнак якой ён павінен дакладна перадаць другому «радысту»: адпляскаць у далоні, адстукаць рытмічнымі палачкамі або сыграць на музычным інструменце.
    Другі «радыст» («які прымае»), праслухаўшы «тэлеграму», дакладна перадае яе любым вышэйназваным спосабам і, вызначыўшы па рытме папеўку, гаворыць яе назву. Каманды падтрымліваюць сваіх «радыстаў».
    Трэцяя каманда, з «негуляючым радыстам», выкладвае адначасова з абодвума «радыстамі» рытмічныя малюнкі на фланелеграфе і, параўнаўшы з «тэлеграмай», вызначае іх правільнасць. Падказкай з’яўляецца персанаж папеўкі, які намаляваны за шторкай. Калі адказы правільныя, «радысты» працягваюць гульню, але мяняюцца ролямі. Гулец, які зрабіў памылку, выбывае з гульні, і яго месца займае трэці, «рэзервовы», «радыст». Гульня паўтараецца да таго часу, пакуль не сыграюць усе тры «радысты». Пераможца атрымлівае званне «Лепшы радыст».
    157
    Методыка правядзення
    Педагог:
    — Вось мы і пазнаёміліся з караблямі. У моры, на вялікай адлегласці адзін ад аднаго, яны «размаўляюць» з дапамогай азбукі Морзэ. На кожным караблі ёсць радыст, які добра яе ведае і адрознівае доўгія і кароткія сігналы, якія гучаць то моцна, то ціха, паступова ўзмацняюцца або паступова заціхаюць. Радыст прымае паведамленні іншых караблёў, расшыфроўвае іх і дасылае свае тэлеграмы. Калі радыст гэтага рабіць не ўмее, карабель можа згубіцца ў моры. У нас ёсць капітаны і, канечне ж, у іх на караблях ёсць радысты. Давайце, капітаны, вызначым, чый радыст лепшы. Для гэтага падзелімся на тры каманды. Капітаны вялікіх караблёў збяруцца ў адну каманду, сярэдніх па памеры караблёў — у другую, маленькіх — у трэцюю. I мы правядзём гульню «Чый радыст лепшы?».
    Педагог тлумачыць правілы гульні, праводзіць яе.
    Q§| У канцы заняткаў педагог прапануе дзецям у рабочых сшыт4849 ках ♦Падарожжа ў свет музыкі» на с. 48—49 на пустых радках напісаць адну рытмічную тэлеграму, якую яны будуць перадаваць «радыстам» іншых караблёў на наступных музычных занятках. Падказку дзеці могуць знайсці на с. 22—27 музычнай кнігі «Падарожжа ў свет музыкі», у рабочым сшытку «Падарожжа ў свет музыкі» або ў іншых індывідуальных сшытках.
    47.	Музычныя заняткі.
    ВОБРАЗЫ МУЗЫКІ: УЯЎЛЕННЕ I ПЕРАДАЧА Ў МУЗІЦЫРАВАННІ I ІНСТРУМЕНТАЛЬНАЙ ТВОРЧАСЦІ
    Змест
    1.	Музычны сюжэгнагульнявы комплекс «Плыві, караблік!». Гульня 3 «Чый радыст лепшы?».
    2.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 52—53, 22—27.
    3.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 48—49, 22—23.
    4.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
    1)	«Я н музыка» — с. 17—18,
    2)	«В ммре музыкн» — с. 26—27,
    3)	«Незвычайныя знаёмствы» — с. 40—41.
    158
    Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс.
    Тып музычных заняткаў: дамінантныя (інструментальная творчасць).
    Мэты
    Развіць:
    уяўленні пра магчымасці перадачы музычнага вобраза гукамі рознай вышыні і рытмам;
    жаданне перадаваць пачуцці суперажывання музычнаму вобразу ў аднароднай музычнай творчасці.
    Навучыць:
    самастойна дзейнічаць у сюжэце знаёмай гульні; адрозніваць, называць і перадаваць у індывідуальных і калектыўных імправізацыях гукі рознай вышыні, дынамічныя адценні і рытмічныя малюнкі для стварэння гульнявога вобраза.
    Выхаваць:
    самастойнасць, рашучасць у музычнатворчых дзеяннях і ўчынках, імкненне да музычнатворчых зносін, да пазітыўнага ўспрымання музычнай творчасці равеснікаў.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Дзеці«капітаны» пад музыку М. РымскагаКорсакава «Mope» «ўплываюць» у музычную залу. Педагог пачынае заняткі з гульні 3 «Чый радыст лепшы?» музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Плыві, караблік!», запрашае дзяцей да ўдзелу ў актыўным самастойным пераказе яе сюжэта, правіл, дзеянняў гульцоў, у тым ліку з дапамогай «тэлеграм», запісаных дома ў музычных сшытках «Падарожжа ў свет музыкі». Педагог падкрэслівае, што дзеці перадаюць вобраз знаходлівага, кемлівага і ўмелага радыста, настройвае іх на пошук неабходных для перадачы гэтага характару сродкаў музычнай выразнасці; затым разам з дзецьмі аналізуе музычны прадукт кожнага выканаўцы.