• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падарожжа ў свет музыкі

    Падарожжа ў свет музыкі


    Памер: 240с.
    Мінск 2012
    58.94 МБ
    Картку мне аддавай, Бубен сабе забірай! На ім весела сыграй!
    Усе гульцы і «прадавец» становяцца вакол дзіцяці, які «купіў» музычны інструмент. Дзеці спяваюць любую знаёмую песню і пляскаюць у далоні. Дзіця імправізуе, падыгрывае ім на музычным інструменце; пасля заканчэння спеваў кладзе яго на свой стульчык.
    Гульня працягваецца з новым «прадаўцом». Перамагае дзіця, якое паспела раней за іншых «купіць» усе музычныя інструменты, намаляваныя на картках.
    128
    Калі музычны інструмент і картка, паказаная «прадаўцу», вызначаны гульцом няправільна, *прадавец» гаворыць:
    Інструмент не прадаецца, Ён у краме застаецца!
    Інструмент застаецца ў «прадаўца» ў музычнай краме, а картка — у «пакупніка». Ён прапускае наступны ход. Гульня паўтараецца з тым жа прадаўцом са слоў дзяцей: «Прадавец, адчыняй!..»
    Пасля заканчэння гульні педагог гаворыць:
    QS] — Дзеці, вы добра запомнілі музычныя інструменты? 3637 Тады дапамажыце разабраць іх Матыўчыку, прынцэсе Мелодыі і каралеве Музыцы. Для гэтага ў групе ў рабочых сшытках «Падарожжа ў свет музыкі» на с. 36—37 злучыце рознакаляровымі стрэлкамі персанаж і музычны інструмент, які яму належыць. Пастарайцеся правільна назваць намаляваныя інструменты і паказаць, як бы вы ігралі на іх, сваім сябрам і бацькам. У музычнай кнізе «Падарожжа ў свет музыкі» на с. 38—39 знаходзіцца падказка, якая дапаможа вам хутка і лёгка выканаць заданне.
    34.	Музычная забава. У КАРАГОДЗЕ СЯБРОЎ
    Змест
    1.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 5—39.
    2.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 5—37.
    3.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
    1)	«Я н музыка» — 19—20, 23—24,
    2)	«В ммре музыкн» — с. 30—31,
    3)	«Прнключення Незнайкн в Музыкальном городе» — с. 31, 4) «Незвычайныя знаёмствы» — с. 10—13, 16—19.
    Мэты
    Развіць:
    цікавасць да музычнай пазнавальнай, выканаўчай і творчай дзейнасці ў новых праблемных сітуацыях.
    Навучыць:
    арыентавацца ў матэрыялах знаёмых дапаможнікаў і новых, незнаёмых крыніц пры дапамозе піктаграм;
    129
    хутка знаходзіць пажаданы гульнявы вобраз з шэрагу іншых, падбіраць для апавядання аб ім знаёмы музычны рэпертуар, прыдумваць аднародныя і сінтэтычныя кампазіцыіімправізацыі, дамаўляцца з аднагодкамі аб чарговасці выканання;
    свабодна і выразна дэманстраваць прадукты музычнай творчасці. Выхаваць:
    актыўнасць, дапытлівасць, знаходлівасць, добразычлівасць.
    Аснашчэнне
    1.	Дзіцячыя музычныя інструменты.
    2.	Сюрпрызыўзнагароды для дзяцей: 1) за самы арыгінальны музычнагульнявы вобраз; 2) самаму выразнаму артысту; 3) за найлепшае групавое выкананне імправізацый; 4) за найбольш арыгінальную музычную імправізацыю; 5) за найбольшую колькасць музычных імправізацый; 6) грандсюрпрыз — самаму арыгінальнаму і выразнаму артысту.
    ХОД МУЗЫЧНАЙ ЗАБАВЫ
    Музычны кіраўнік прапануе дзецям выбраць са знаёмых або з новых дапаможнікаў сваіх любімых персанажаў і расказаць пра іх музыкай: знаёмымі песнямі, п’есамі, танцамі або сваімі імправізацыямі. Можна выконваць музычныя апавяданні самастойна, на пару з сябрам або ў мінігрупе (да 5 чалавек). Педагог удакладняе ў дзяцей, на чым кожны з іх спыніў свой выбар, і арганізуе правядзенне забавы; заахвочвае гасцей падтрымліваць выступаючых апладысментамі. Можна далучаць да музычнай пазнавальнай, выканаўчай і творчай дзейнасці дзяцей прысутных гасцей.
    Пасля заканчэння музычнай забавы музычны кіраўнік абмяркоўвае з дзецьмі і гасцямі, чые музычныя дзеянні заслужылі ўзнагароды. Узнагароджанне пераможцаў праходзіць пад музыку і апладысменты прысутных.
    35.	Музычныя заняткі.
    ТЭМБР МУЗЫКІ: ДЫФЕРЭНЦЫЯЦЫЯ ТЭМБРАЎ ІНСТРУМЕНТАЎ БЕЛАРУСКАГА НАРОДНАГА I ДЗІЦЯЧАГА АРКЕСТРАЎ
    Змест
    1.	Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Вясёлыя музыканты». Гульні 1, 4. «Чый аркестр лепшы?», «Вясёлы рытм».
    2.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 38—39, 40—41.
    130
    3.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 38—39.
    4.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
    1)	«В мнре музыкм» — с. 28—29,
    2)	«Прнключення Незнайкм в Музыкальном городе» — с. 15, 3) «Незвычайныя знаёмствы» — с. 22—23.
    Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс.
    Тып музычных заняткаў: дамінантныя (музіцыраванне, інструментальная творчасць).
    Мэты
    Развіць:
    цікавасць да беларускіх народных і дзіцячых музычных інструментаў.
    Навучыць:
    адрозніваць музычныя інструменты беларускага народнага і дзіцячага аркестраў па тэмбры, знешнім выглядзе, правільна называць іх;
    выконваць у дзіцячым аркестры рытмічныя малюнкі і інтанацыі рознай выразнасці;
    самастойна падбіраць дзіцячы музычны інструмент, суадносіць яго тэмбр з музычным вобразам.
    Выхаваць:
    пачуццё ўзаемадапамогі, сяброўства, перажыванне сумеснага поспеху.
    Музычны рэпертуар +
    В. Прохараў. Сувенмр.
    Крыжачок. Беларуская народная мелодыя.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Гучыць фанаграма: В. Прохараў. Сувеннр; дзеці перадаюць уяўныя музычныя вобразы танцавальнымі імправізацыямі.
    I — Дзеці! Вось якое музычнае прывітанне перадалі вам *	’ вясёлыя музыканты! Назавіце гэты музычны твор. Ці
    спадабалася вам гучанне гэтага аркестра? Як ён называецца? (Аркестр беларускіх народных інструментаў.) Якія беларускія народныя інструменты вы ведаеце? Паглядзіце падказку ў музычнай кнізе «Падарожжа ў свет музыкі» на с. 38—39.
    Каб усе вы маглі назваць музычныя інструменты беларускага аркестра, мы правядзём гульню «Чый аркестр лепшы?».
    131
    Калі мы выканаем усе правілы гульні, то, можа, і самі вясёлыя музыканты да нас у госці завітаюць.
    Педагог расказвае гульнявыя правілы, затым праводзіць гульні 1 і 4 музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Вясёлыя музыканты».
    Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «ВЯСЁЛЫЯ МУЗЫКАНТЬЬ
    Змест
    1.	«Чый аркестр лепшы?».
    2.	«Чыё імя?».
    3.	«Дзе маё месца?».
    4.	«Вясёлы рытм».
    Гульня 1. «Чый аркестр лепшы?»
    Задачы
    Навучыць дзяцей дыферэнцыраваць гучанне музычных інструментаў беларускага народнага і дзіцячага аркестраў; выконваць і аркестраваць знаёмыя мелодыі на дзіцячых музычных інструментах; імправізаваць сола і ў аркестры.
    Аснашчэнне
    1.	Музычны твор, у якім саліруюць асобныя музычныя інструменты беларускага народнага аркестра (напрыклад: В. Прохараў. Сувеннр).
    2.	Камплект картак з малюнкамі інструментаў беларускага народнага аркестра (па колькасці груп гульцоў).
    3.	Дзіцячыя музычныя інструменты.
    Гульнявыя правілы і методыка правядзення
    Выбіраюць вядучага. Астатнія гульцы паводле лічылкі або па жаданні разбіваюцца на любую колькасць груп. Кожная група паасобку павінна паспець адначасова з гучаннем музыкі выкласці карткі з выявамі саліруючых інструментаў беларускага народнага аркестра.
    Вядучы правярае выкананае заданне: пад паўторнае гучанне мелодыі прадстаўнікі кожнай групы адначасова з пачаткам гучання саліруючага інструмента паказваюць яго выяву на картцы, а вядучы паведамляе правільную назву інструмента. Калі картка паказана пасля таго, як інструмент назваў вядучы, адказ
    132
    групы не залічваецца. Калі картка адпавядае названаму інструменту, яе кладуць малюнкам уверх; калі не адпавядае — пераварочваюць малюнкам уніз. Перамагае група, якая правільна вызначыць найбольшую колькасць саліруючых музычных інструментаў.
    Затым дзеці аркеструюць праслуханую мелодыю пасвойму: раскладваюць карткі ў тым парадку, у якім могуць гучаць музычныя інструменты, размяркоўваюць іх паміж выканаўцамі і па чарзе прайграюць аркестроўку. Пачынае камандапераможца. Вядучы іграе ў аркестры з дзецьмі.
    У канцы гульні ўсе разам вызначаюць і называюць найлепшую аркестроўку.
    |—1^| — Дзеці, як вы думаеце, ці з’явіліся ў нас у гасцях вясё1 л лыя музыканты? Адгарніце сваю музычную кнігу « Пада40’41 рОжжа ў свет музыкі» на с. 40—41. Каго вы там бачыце?
    Правільна, гэта вясёлыя музыканты прыйшлі да нас у госці. Назавіце іх музычныя інструменты. Паслухайце іх гучанне.
    Гучыць беларуская народная мелодыя «Крыжачок».
    — Якой мелодыяй музыканты вам расказалі пра свае пачуцці? (Беларускай народнай мелодыяй «Крыжачок».) Вясёлыя музыканты запрашаюць вас у свой аркестр! Хочаце пагуляць з імі? Тады зараз мы правядзём гульню «Вясёлы рытм».
    Гульня 4. «Вясёлы рытм*
    Задачы
    Навучыць дашкольнікаў уважліва слухаць музыку, адрозніваць саліруючы музычны інструмент па тэмбры, іграць у групах дзіцячага аркестра па чарзе па фразах.
    Аснапгчэнне
    Дзіцячыя музычныя інструменты.
    Музычны рэпертуар
    Крыжачок. Беларуская народная мелодыя.
    Гульнявыя правілы
    Гульцы дзеляцца на мінігрупы па 2—3 чалавекі. Кожная мінігрупа выбірае 2—3 аднолькавыя музычныя інструменты. Дамовіўшыся пра чарговасць выканання, усе мінігрупы адна
    133
    часова з гучаннем музыкі перадаюць рытм сваёй фразы. Колькасць мінігруп можа быць роўная колькасці музычных фраз перыяда п’есы.
    Твор і аркестроўку пад яго гучанне паўтараюць дватры разы, можна рабіць паўзу для змянення чарговасці выканання аркестроўкі. Пасля заканчэння гучання і выступлення ўсіх аркестрантаў узнагароджваюць апладысментамі.
    Методыка правядзення
    Педагог:
    — Вясёлыя музыканты будуць іграць беларускую народную мелодыю «Крыжачок», а мы адстукаем яе вясёлы рытм.
    Пасля заканчэння гульні педагог гаворыць:
    — Вось як весела гучаў наш аркестр! А зараз перададзім вясёлым музыкантам сваё музычнае прывітанне песнямі і танцам.
    Педагог паўтарае з дзецьмі знаёмы песенны рэпертуар; затым дзеці выконваюць танцавальныя імправізацыі пад беларускую народную мелодыю «Крыжачок». Пасля гэтага педагог гаворыць:
    QJ — Адгарніце рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» на с. 38—39 і знайдзіце намаляваную там музычную 3839 Краму. на яе паліцах ляжаць музычныя інструменты дзіцячага, беларускага народнага і сімфанічнага аркестраў. Але сямтам апынуліся «лішнія» музычныя інструменты. Знайдзіце, назавіце і расфарбуйце іх.
    Дзеці самастойна выконваюць заданне, называюць «лішнія» інструменты.
    — У групе «лішні» музычны інструмент злучыце стрэлкай з той групай інструментаў, да якой ён належыць, пакажыце жэстамі, як трэба на ім іграць.
    36.	Музычныя заняткі.
    ТЭМБР МУЗЫКІ: ДЫФЕРЭНЦЫЯЦЫЯ ТЭМБРАЎ МУЗЫЧНЫХ ІНСТРУМЕНТАЎ I ГАЛАСОЎ ДЗЯЦЕЙ
    Змест
    1.	Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Вясёлыя музыканты».
    Гульні 1, 4. «Чый аркестр лепшы?», «Вясёлы рытм».