• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падарожжа ў свет музыкі

    Падарожжа ў свет музыкі


    Памер: 240с.
    Мінск 2012
    58.94 МБ
    •	музычныя здольнасці — цэласнае і дыферэнцыраванае ўспрыманне, эмацыянальны водгук на музыку, пачуццё музычнага рытму, ладу, чыстае інтанаванне, адвольнае карыстанне музычнаслыхавымі ўяўленнямі, музычнае мысленне, музычную памяць;
    •	здольнасці — суперажыванне і пераўвасабленне ў музычнагульнявы вобраз, да музычнай імправізацыі;
    •	фактары крэатыўнасці — уяўленне, фантазію, арыгінальнасць, інтуіцыю, эмпатыю.
    Навучыць:
    •	адрозніваць сродкі музычнай выразнасці, суадносіць іх з музычнагульнявым вобразам і карыстацца імі ў аднародных і сінтэтычных музычных кампазіцыяхімправізацыях;
    •	мадэліраваць знаёмы музычны сюжэтнагульнявы комплекс у цэласную кампазіцыю пэўнага музычнага жанру (мінімюзікл, мініопера, мінібалет).
    Выхаваць:
    •	імкненне да дасягнення поспеху ў індывідуальнай і калектыўнай музычнай творчасці.
    122
    СНЕЖАНЬ
    31.	Музычныя заняткі.
    ГУЧНАСЦЬ МУЗЫКІ: ЦЭЛАСНАЕ ЎЯЎЛЕННЕ
    Змест
    1.	Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Новыя прыгоды Бураціна». Гульні 1—6 — цэласная музычная кампазіцыя.
    2.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 30—35.
    3.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 30—35.
    Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс.
    Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
    Мэты
    Навучыць:
    зладжана дзейнічаць у сюжэце цэласнай музычнай кампазіцыі;
    выразна выконваць ролю, аднародныя і сінтэтычныя кампазіцыіімправізацыі.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Музычны кіраўнік гаворыць дзецям, што сёння яны сканструююць цэласную музычную кампазіцыю з гульнявога комплексу «Новыя прыгоды Бураціна»; нагадвае дзецям іх ролі, чарговасць дзеянняў у сюжэце і праводзіць музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Новыя прыгоды Бураціна» як цэласную музычную кампазіцыю па вышэй апісанай методыцы (гл. канспект № 10).
    32.	Музычныя заняткі.
    МІНІМЮЗІКЛ «НОВЫЯ ПРЫГОДЫ БУРАЦІНА»
    Змест
    Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Новыя прыгоды Бураціна» — цэласная музычная кампазіцыя.
    Форма музычных заняткаў: мінімюзікл.
    Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
    Мэты
    Развіць:
    уяўленне пра цэласную музычную кампазіцыю як мінімюзікл.
    123
    Навучыць:
    самастойна дзейнічаць у сюжэце мінімюзікла;
    выразна выконваць ролі, уласныя музычныя кампазіцыіімправізацыі, не пераймаючы адзін аднаго.
    Выхаваць:
    актыўнасць, прыязныя адносіны да равеснікаў.
    Аснашчэнне
    1.	Дапаможнікі да ўсіх гульняў 1 —6 музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Новыя прыгоды Бураціна».
    2.	Атрыбуты касцюмаў персанажаў музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Новыя прыгоды Бураціна».
    Музычны рэпертуар +
    Творы з музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Новыя прыгоды Бураціна».
    Песенны рэпертуар на выбар дзяцей.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Музычны кіраўнік паведамляе дзецям, што сёння яны сканструююць мінімюзікл «Новыя прыгоды Бураціна» са знаёмай ім цэласнай музычнай кампазіцыі з такой жа назвай.
    Педагог настройвае дзяцей на актыўнасць, засяроджанасць, зладжанасць дзеянняў пад музыку, нагадвае ролі і чарговасць выступлення ў сюжэце, прапануе карыстацца атрыбутамі касцюмаў. Канструюецца мінімюзікл «Новыя прыгоды Бураціна».
    Пасля заканчэння дзеяння педагог хваліць дзяцей, называе найбольш удалыя ролі, музычныя імправізацыі, пытаецца пра меркаванні дзяцей аб іх удзеле ў мінімюзікле.
    33.	Музычныя заняткі.
    ТЭМБР МУЗЫКІ
    Змест
    1.	Сюжэтныя музычнадыдактычныя гульні: «Перадай прывітанне!» (гл. канспект № 1), «Музычная крама».
    2.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 36—37, 3839.
    3.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 36—37, 38—39.
    4.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
    1)	«В мнре музыкн» — с. 28—29,
    124
    2)	«Прнключення Незнайкн в Музыкальном городе» — с. 14, 3) «Незвычайныя знаёмствы» — с. 22—23.
    Форма музычных заняткаў: сюжэтная музычнадыдактычная гульня.
    Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
    Мэты
    Развіць:
    цікавасць да гучання музычных інструментаў, іх назваў і адрозніванню па тэмбры.
    Навучыць:
    падбіраць і спяваць рытмічныя папеўкі, адначасова прайграваць іх на дзіцячых музычных інструментах;
    выконваць інструментальныя кампазіцыіімправізацыі на розных дзіцячых музычных інструментах індывідуальна, у малой групе, калектыўна.
    Выхаваць:
    патрэбнасць у самастойным пошуку новых спосабаў самавыражэння ў музычнай творчасці.
    Музычны рэпертуар да тэмы «Тэмбр музыкі» +
    Ё. Гайдн. Детская сммфоння, I ч.
    I. Бах. Шутка.
    Песенка моржа. Музыка У. Казеніна, словы Ф. Лаубэ.
    Песенка продавца музыкальных ннструментов. Музыка В. Дзьячэнкі, словы О. і Н. Яшыных.
    Наш оркестр. Музыка і словы Н. Караваевай.
    В нашем аркестре. Музыка Т. Папаценкі, словы М. Лапісавай. Весёлый оркестр. Музыка і словы В. Дзевачкінай.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Гучыць фанаграма: Ё. Гайдн. Детская снмфоння, I ч., фрагмент.
    — Дзеці! Гэта было музычнае пасланне ад каралевы Музыкі і Матыўчыка. Што ў ім незвычайнае? (Незвычайнае тое, што гучаць інструменты двух аркестраў: сімфанічнага, у якім іграюць дарослыя, і дзіцячага.) Гэту музыку напісаў кампазітар Франц Ёзеф Гайдн. Называецца яна «Детская снмфоння».
    ШРазгледзьце малюнак у музычнай кнізе «Падарожжа ў свет музыкі» на с. 36—37. Што вы бачыце? (Два аркестЗб'З? ры: дзіцячы і «дарослы», сімфанічны.) Ці спадабалася вам? Мне таксама падабаецца, што дарослыя і дзеці разам іграюць у адным аркестры. Як яны адрозніваюць музыч
    125
    ныя інструменты? Правільна, па знешнім выглядзе і па гучанні, г. зн. па тэмбры. Хто з вас хоча выбраць любы дзіцячы музычны інструмент, сыграць на ім сваю музычную імправізацыю і расказаць пра яго гучанне, г. зн. пра тэмбр гэтага інструмента? (Педагог выклікае 2—3 жадаючых, заахвочвае іх ініцыятыву і дзеянні, дапаўняе вызначэнні музычнага тэмбра інструмента.)
    — Адгарніце с. 38—39 музычнай кнігі «Падарожжа ў свет музыкі». Каго з намаляваных тут персанажаў вы ве38'39 даеце? (Матыўчык, прынцэса Мелодыя, каралева Музыка.) Каралева Музыка і Матыўчык дапамогуць вам даведацца, як выглядаюць, як называюцца і якія тэмбры маюць інструменты сімфанічнага і дзіцячага аркестраў, што выконваюць «Детскую снмфонню» Ё. Гайдна. Адначасова з гучаннем «Детской снмфоннн» мы будзем разглядаць выявы музычных інструментаў на малюнку, а калі якінебудзь музычны інструмент будзе саліраваць — назавём яго.
    Дзеці разглядаюць малюнкі музычных інструментаў пад гучанне фанаграмы. Педагог паказвае на агульнай ілюстрацыі (с. 38—39) саліруючы музычны інструмент, разам з дзецьмі называе яго, характарызуе тэмбр, знаходзіць яго месца ў аркестры на малюнку (усяго 3—4 саліруючыя музычныя інструменты).
    — Які персанаж з музычнай кнігі «Падарожжа ў свет музыкі» вам дапамагаў вызначаць дзіцячыя музычныя інструменты? Правільна, гэта Матыўчык.
    А хто дапамагаў называць інструменты сімфанічнага аркестра? Так, гэта каралева Музыка.
    Пра якія музычныя інструменты дапаможа нам даведацца прынцэса Мелодыя? Паглядзіце на малюнак, паслухайце іх гучанне і назавіце іх.
    Дзеці разглядаюць малюнак. Гучыць фанаграма: В. Прохараў. Сувеннр. Педагог выклікае дзяцей у цэнтр залы і прапануе ім перадаць у танцавальных імправізацыях музычны вобраз твора.
    Пасля заканчэння гучання музыкі педагог пытаецца ў дзяцей, ці пазналі яны музыку, якая гучала; як называецца гэты твор; якія музычныя інструменты яго выконвалі (беларускія народныя); якія з гэтых інструментаў дзеці могуць назваць; які тэмбр іх гучання.
    126
    — Сёння мы правядзём гульні, у якіх пазнаёмімся з новымі музычнымі інструментамі сімфанічнага і дзіцячага аркестраў; навучымся адрозніваць іх па тэмбры, знешнім выглядзе і правільна называць; выконваць на дзіцячых музычных інструментах знаёмыя папеўкі, інструментальныя і песеннаінструментальныя кампазіцыіімправізацыі.
    Праводзяцца названыя вышэй гульні, у тым ліку паўтараюцца раней вывучаныя песні і развучваецца новая.
    Педагог праводзіць гульню «Перадай прывітанне!» (гл. канспект № 1). Пасля заканчэння гульні ўключае фанаграму: I. Бах. Шутка — «пасланне» ад каралевы Музыкі, Матыўчыка і прынцэсы Мелодыі, каб аддзячыць дзецям за іх добрую гульню.
    — Дзеці, ці спадабаўся вам тэмбр музычнага інструмента, які саліраваў у гэтым творы? Раскажыце пра яго гучанне. (Дзеці падбіраюць словы, якія характарызуюць тэмбр флейты.) Хто з вас ведае, як называецца гэты музычны інструмент сімфанічнага аркестра? Правільна, флейта. Паглядзіце, як яна паказана на малюнку ў вашай музычнай кнізе « Падарожжа ў свет музыкі» (с. 38—39).
    Педагог паказвае малюнак флейты ў кнізе, а таксама можа прымяняць іншыя музычныя дапаможнікі, названыя вышэй; пытаецца ў дзяцей пра іх уражанні ад знешняга выгляду інструмента, паказвае жэстамі, як іграюць на флейце; затым прапануе правесці гульню « Музычная крама ».
    Гульня «Музычная крама»
    Задачы
    Навучыць дашкольнікаў вызначаць па знешнім выглядзе дзіцячыя музычныя інструменты, правільна называць іх, адрозніваць па тэмбры, самастойна выконваць элементарныя мелодыі, аднародныя (інструментальныя) і сінтэтычныя (песеннаінструментальныя) музычныя кампазіцыіімправізацыі.
    Аснашчэнне
    1.	Набор картак з малюнкамі дзіцячых музычных інструментаў (кожны музычны інструмент паказаны на дзвюх розных картках, г. зн. у двух экземплярах).
    2.	Дзіцячыя музычныя інструменты, адпаведныя малюнкам на картках.
    3.	Стол.
    4.	Шырма настольная.
    127
    Гульнявыя правілы і методыка правядзення
    Па жаданні або лічылкай выбіраюць «прадаўца» музычнай крамы. Ён сядае за стол, на якім за шырмай ляжаць музычныя інструменты. Астатнія гульцы — «пакупнікі». Для іх на століку, малюнкам уверх, раскладзены карткі з выявамі дзіцячых музычных інструментаў. «Пакупнікі» дамаўляюцца, па колькі картак з рознымі выявамі дзіцячых музычных інструментаў возьме кожны з іх (ад 2 да 4 штук). У гульцоў павінна быць аднолькавая колькасць картак. Яны падыходзяць да музычнай крамы і хорам гавораць:
    Прадавец, адчыняй I мелодыю сыграй!
    «Прадавец» іграе за шырмай мелодыю на любым музычным інструменце. «Пакупнік», у якога ёсць картка з выявай гэтага інструмента, хутка і гучна гаворыць:
    Гэта мой!
    «Прадавец» пытаецца:
    А які?
    «Пакупнік» паказвае картку прадаўцу і гаворыць, называючы музычны інструмент:
    Гэта бубен, вось такі!
    Калі музычны інструмент і картка вызначаны правільна, «прадавец» адказвае: